Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Запішыце словы па-беларуску. Абазначце суфіксы і растлумачце іх правапіс



Контролировать, демонстрировать, договаривать, комбинировать, выдумывать, доказывать, удваивать, отстаивать, оклеивать, отгадывать, показывать, раскапывать, выполнять, формулировать, овладевать, подписывать, обессиливать, отговаривать, переписывать, закрепить, разглядывать.

2. Прачытайце тэкст, паставіўшы дзеясловы ў патрэбнай форме. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, абазначце канчаткі дзеясловаў, вызначце спражэнне дзеясловаў.

Асноўным элементам АЭС (з'яўляцца) энергаблок, у якім зманціраваны ядзерны рэактар – “атамны кацёл”, які грэе ваду, і турбагенератар, які выпрацоўвае электраэнергію. Паслядоўнасць працэсаў наступная: цепланасіцель першага контуру (прапампоўвацца) праз рэактар чатырма цэнрабежнымі цыркулярнымі помпамі, вада ў рэактары (грэцца) і (перадаваць) сваё цяпло вадзе другога контуру ў парагенератарах, нагрэтая вада ў парагенератарах (ператварацца) ў пару, якая (круціць) трбіну. Турбіна, у сваю чаргу, (круціць) ротар-магніт. Электрычны ток (выпрацоўвацца) дзякуючы вядомай з курса школьнай фізікі з'яве электрамагнітнай індукцыі – узнікненню электрарухаючай сілы ў замкнутым праводзячым контуры пры змяненні магнітнага патоку, які (працінаць) гэты контур. Пры вярчэнні ротара-магніта ў вітках статара, які (абкружаць) яго, (з'яўляцца) электрычны ток. (Застацца) толькі «зняць» напружанне з абмотак і (перадаваць) электраэнергію знешнім спажыўцам. Адак за ўяўнай прастатой гэтага апісання канструкцыі энергаблока (хавацца) вялікая колькасць выпрацоўваючых, кантралюючых, кіруючых установак, прыбораў, механізмаў, якія дакладна, прадумана і эфектыўна аб'яднаны ў адзіны энергетычны ланцужок (“Полымя”).

Параўнанне цеплавой і атамнай станцыі

Цеплавыя электрастанцыі, якія (працаваць) на арганічным паліве, (выкідаць) ў наваколле вялікую колькасць таксічных рэчываў – вокісаў серы і азоту, якія не толькі (магчы) выклікаць захворванні верхніх дыхальных шляхоў, але і (выпадаць) пасля на вялікіх тэрыторыях шкоднымі кіслотнымі дажджамі, а таксама дробнадысперсны лятучы попел, які (мець) прыродныя радыенукліды і цяжкія металы (нікель, хром, кадмій), якія (магчы) выклікаць анкалагічныя захворванні. Падчас работы вугальнай электрастанцыі ў атмасферу (трапляць) у 2, 5 разы болей радыенуклідаў, чым ад АЭС той самай магутнасці.

Параўнальная ацэнка магчымай шкоды для здароўя чалавека, нанесенай ў выніку работы электрастанцыі на ядзерным і вугальным паліве, (паказваць), што шкода здароўю ад выкідаў ЦЭС у сярэднім у 500-700 разоў вышэйшая за выкіды АЭС, якая нармальна (функцыянаваць). Прычына гэтага – у нашмат небяспечным уздзеянні хімічных канцэрагенаў, якія (утварацца) ў час работы цеплавых электрастанцый (ЦЭС), уключаючы і попел арганічнага паліва. Вынікі атрыманы пасля доўгатэрміновых даследаванняў захворванняў і смяротнасці насельніцтва, што (жыць) у рэгіёнах, дзе даўно (дзейнічаць) ЦЭС і АЭС аднолькавай магутнасці. Акрамя таго, вынікі гэтых даследаванняў (сведчыць), што дадатковая колькасць выпадкаў смерці ад раку для АЭС складае 0, 5, тады як для звычайнай і, здавалася б, звыклай і небяспечнай цеплавой электрастанцыі – 200! «Хвасты» выкідаў ЦЭС (распаўсюджвацца) на сотні кіламетраў у адрозненне ад выкідаў АЭС – проста таму, што аксіды і попел, якія (выкідацца), досыць лёгкія. Так што цяжка знайсці тэрыторыю, куды не (дабірацца) дым ЦЭС.

Тут выкарыстаны некаторыя ўмоўныя адзінкі. Аднак параўнанне (паказваць), што атамная станцыя, якая нармальна (працаваць), не (ствараць) ніякай сур'ёзнай рызыкі для здароўя насельніцтва, якое (жыць) паблізу.

Выснова: правільна спраектаваная, якасна пабудаваная атамная станцыя, якую (эксплуатаваць) належным чынам, (з'яляцца) надзейнай і бяспечнай вытворцай электраэнергіі. Пры гэтым АЭС (выкідаць) ў навакольнае асяроддзе іакую малую колькасць радыяцыі, што яе ўздзеянне на чалавека і прыроду не магчыма (выяўляць) (“Полымя”).

 

3. Дзеясловы закончанага трывання замяніце дзеясловамі незакончанага трывання, растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў. Назавіце дзеясловы, у якіх адбываецца чаргаванне гукаў у дзеяслоўнай аснове.

Даказаць, пераадолець, наведаць, папярэдзіць, атрымаць, выкарыстаць, рашыць, параўнаць, замяніць, абвадніць, абсталяваць, аб'яднаць, адыграць, распытаць, абмяняць, перакаць, прастудзіць, вывесіць, затраціць, зацікавіць, абламаць, праіграць, выканаць.

Дзеепрыметнік

1. Беларускай мове больш уласцівы дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: спісаны сшытак, зжатая збажына, ачышчанае насенне; зрэдку ўжываюцца з суфіксамі –ўш-, -ш-: прыехаўшыя салдаты, нёсшыя зброю.

2. Вельмі рэдка ўжываюцца (часцей як тэрміны) дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-: знікаючыя віды, рухаючая сіла, дрыжачыя галінкі, кіруемы апарат.

3. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма: ожидающиеся результаты – чакаемыя вынікі.

4. Пры перакладзе дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую могуць ужывацца:

· даданыя сказы: в настоящее время насчитывается более 500 вредных веществ, загрязняющих атмосферу – сёння налічваецца больш за 500 шкодных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу;

· прыметнікі: предшествующее время – ранейшыя (мінулыя, даўнія) часы;

· дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-,-ен-, -ан-, -т-, -л-: самым распространненым проявлением ишемии миокарда принято считать стенокардию – самым распаўсюджаным праяўленнем ішэміі міякарда прынята лічыць стэнакардыю;

· дзеясловы: звезды, светившиеся на небе – зоркі свяціліся на небе;

· дзеепрыслоўе: останавливался сбоку шагающий человек – спыняўся, крочачы збоку, чалавек.

· назоўнікі: будущая жизнь – будучыня

· развіты прыдатак: вещества, стимулирующие рост – рэчывы – стымулятары росту.

5. Дзеепрыметнікі разам з паяснёнымі словамі ўтвараюць дзеепрыметныя звароты, у пазіцыі пасля паяснёнага слова яны выдзяляюцца коскамі: Тканкі – групы клетак, падобныя па паходжанні, будове і прыстасаваныя да выканання адной або некалькіх функцый.

Заданні

1. Ад дзеясловаў, што ў дужках, утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі і запішыце сказы. Абазначце суфікс, з дапамогай якога ўтварылі кожны дзеепрыметнік.

1.Важнай экалагічнай праблемай на сучасным этапе з'яўляецца распрацоўка біялагічных метадаў барацьбы са шкоднікамі, навукова (абгрунтаваць) мерапрыемстваў па біялагічнай ачыстцы асяроддзя. 2. Ахова біясферы – гэта комплексная сістэма мерапрыемстваў, (накіраваць) на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных сістэм і рэсурсаў Зямлі ў інтарэсах сённяшніх і будучых пакаленняў людзей. 3. Запаведнікі (заснаваць) для захавання і развіцця ў прыродных умовах прадстаўнікоў найбольш каштоўных ці (знікаць) відаў жывёльнага і расліннага свету. 4. Вакуоля – поласць у цытаплазме, (запаўняць) клетачным сокам. 5. Зона дзялення з'яўляецца зонай кораня, (прадстаўляць) верхавінкавай утваральнай тканкай, дзе клеткі інтэнсіўна дзеляцца. 6. У праекце беларускай АЭС (улічыць) асаблівасці інжынерна-геалагічных, гідрагеалагічных, структурна-тэктанічных і сейсмічных умоў пляцоўкі АЭС, (прыняць) тэхнічныя рашэнні і (распрацаваць) шырокая сістэма мерапрыемстваў, якая зніжае ці выключае ўздзеянне станцыі на навакольнае прыроднае асяроддзе да экалагічна (дапускаць) і бяспечнага ўзроўню пры будаўніцтве і эксплуатацыі. 7. Відавочна, што чалавецтва не збіраецца спыняцца на (дасягнуць) і будзе працягваць свой рух наперад – да новых высокіх тэхналогій. 8. Непазбежнасць развіцця ядзернай энергетыкі ў XXI стагоддзі зрабілася (зразумець) для вялікай колькасці людзей. 9. Заслуга Ч. Дарвіна заключаецца ў тым, што ён метадычна ппавільна выбраў лагічную схему для аналізу фактараў эвалюцыі і паспяхова вырашыў пытанне аб (рухаць) сілах – барацьбе за існаванне і натуральным адборы.

2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Содержащееся топливо, используемый прибор, выпадающие осадки, окружающая среда, вызываемое заболевание, поглощенная доза, полученные результаты, пострадавшие люди, стекающая жидкость, взболтанная смесь, концентрированный раствор, дистиллированная вода, ненасыщенный углеводород, полученный раствор, проникающая радиация, поражающий фактор, охлаждающий воздух, повышенное излучение, установленные законы, измеряющие дозиметры, поднимающаяся пыль, возникшее поражение, спроектированный реактор.

3. Перакладзіце сказы на беларускую мову, выкарыстоўваючы магчымыя формы замены дзеепрыметнікаў.

1.Нестабильные самопроизвольно распадающиеся атомы называют радионуклидами. 2. Излучение радионуклидов, попадающих в организм с пищей, водой или воздухом, могут ионизировать клетки живого организма и повреждать его ткани и органы. 3. Менее значимым, но довольно ощутимым источникам облучения человека является радон, содержащийся в природном горючем газе и природных водах. 4. Ядерная (атомная) энергия – внутренняя энергия атомного ядра, выделяющаяся при ядерных превращениях. 5. Асептика – комплекс мероприятий, направленных на предупреждение попадания микробов в рану. 6. Фактором, обостряющим экологические проблемы, является также резкое увеличение численности населения в мире в XX веке, что привело к усилению давления на окружающую природную среду.

4. Ад дзеясловаў утварыце ўсе магчымыя формы дзеепрыметнікаў.

Распрацаваць, утвараць, спрашчаць, ажыццяўляць, завяршаць, распаўсюджваць, абрунтаваць, выяўляць, раствараць, абагуліць, перапрацаваць, акісляць, сінтэзаваць, аднавіць, абмежаваць, размяшчаць, заржавець, упарадкаваць, абумовіць, прымяняць, перапрацоўваць.

5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце напісанне дзееепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах.

Шумовое загрязнение

Любой шум, который неприятен для человеческого слуха, является шумовым загрязнением. Громкие и резкие звуки, издаваемые фабриками, машинным оборудованием, поездами, автомобилями, тресканьем от нагревания и взрывами тоже являются яшмовым загрязнением. Оно также вызывается некоторыми природными катаклизмами, такими как ураганы и извержения вулканов. Как природные, так и антропогенные факторы, создающие шумовое и звуковое загрязнение, влияют на здоровье человека. Они вызывают раздражение, проблемы со слухом и головную боль. Но это еще не главные проблемы, ведь совсем невыносимые звуки могут быть очень опасны, поскольку из-за них увеличивается уровень холестерина, сужаются артерии, усиливается приток адреналина, учащается сердцебиение. Все эти факторы опасны для жизни, ведь они могут привести к инфаркту и инсульту.

Шумовое загрязнение быстро вызывает нарушение естественного баланса в экосистемах. Шумовое загрязнение может приводить к нарушению ориентирования в пространстве, общения, поиска пищи. В связи с этим некоторые животные начинают издавать более громкие звуки, из-за чего они сами будут становиться в роли вторичных звуковых загрязнителей, еще сильнее нарушая равновесие в экосистеме. Одними из самых известных случаев ущерба, наносимых шумовым загрязнением природе, являются многочисленные случаи, когда дельфины и киты выбрасывались на берег, теряя ориентацию из-за громких звуков военных гидролокаторов (“Экосистема”).

 

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе з’яўляецца нязменным словам, якое абазначае дадатковае дзеянне. Утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-,-ючы-,-ачы-,-ячы-: несучы, кіруючы, сочачы, просячы; закончага трывання – пры дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: прачытаўшы, завёзшы.

Звычайна дзеепрыслоўе мае пры сабе паясняльныя словы, утвараючы дзеепрыслоўныя звароты. У сказе яны заўсёды выдзяляюцца коскамі: Ізатоп вадароду трытый, уключаючыся ў водны абмен, поўнасцю выводзіцца за некалькі тыдняў.

Заданні

1. Знайдзіце сказы з няправільна выкарыстанымі дзеепрыслоўямі і выпраўце памылкі.

1.Выкарыстоўваючы метады, што ўжо засвоены прыродай, біятэхнолагі спадзяюцца атрымаць з дамамогай фотасінтэзу вадарод – самае экалагічна чыстае паліва будучага, электраэнергію, ператвараць у аміяк атмасферны азот пры звычвйных умовах.2.Захапляючыся веліччу і хараством лесу, з’явілася адчуванне радасці. 3. У горад, пераадольваючы апошнія зімовыя перашкоды, упарта і ўрачыста ішла вясна. 4. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 5. Успамінаючы дарагія сэрцу мясціны, смутак зноў агарнуў мяне. 6. П’ючы чай, іх гутарка часта перабягала з тэмы на тэму. 7. Удыхаючы густы пах багуну, кружылася галава. 8. Разважаючы над праблемамі патрыятычнага выхавання, міжволі прыгадваюцца словы ветэранаў.

2. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Пастаўце, дзе трэба, коскі.

1.Непасрэдна (парушыць) сувязі што склаліся на працягу эвалюцыі жыцця (знішчыць) біясферу чалавкцтва само не зможа больш існаваць і будзе (асуджаць) на гібель. 2. (Трапіць) ў клетку вірыёны ВІЧ распадаюцца. 3. (Пасяляцца) ў клетках жывых арганізмаў вірусы выклікаюць многія небяспечныя хваробы сельскагаспадарчых раслін, дамашніх жывёл і чалавека. 4. Шкодныя рэчывы трапляюць у паветра глебу і вадаёмы і (перадавацца) па ланцугах харчавання у выніку назапашваюцца ў тканках раслін і жывёл а праз іх –у арганізме чалавека і часта выклікаюць пры гэтым розныя захворванні. 5. Некоторыя віды аселых жывёл упадаюць у спячку папярэдне (назапасіць) энергетычную сыравіну – тлушч. 6. (Займацца) даследаваннем будовы нервовай крывяноснай дыхальнай і другіх сістэм Ж. Б. Ламарк размясціў 14 класаў жывёл на 6 ступенях у парадку іх ускладнення – ад інфузорыі і паліпаў да птушак і млекакормячых. 7. Перыядычны закон і перыядычная сістэма адлюстроўваюць заканамернасці змянення ўласцівасцей элементаў простых і складаных рэчываў (пацвярджаць) існаванне сувязі паміж ўсімі хімічнымі элементамі і (даказваць) што развіццё мае месца не толькі ў жывой прыродзе але і свеце хімічных рэчываў. 8. Атрутнае дзеянне серавадароду тлумачыцца тым што (пападаць) у арганізм пры дыханні ён звязваецца з жалезам гемаглабіну крыві.

3. Перакладзіце сказы на беларускую мову.

1.Взаимодействуя с атомом или молекулой тела, радиоактивное излучение может выбить оттуда электрон. 2. Витамины участвуют во множестве биохимических реакций, выполняя каталитическую функцию в составе активных центров большого количества разнообразных ферментов либо выступая информационными регуляторными посредниками, выполняя сигнальные функции экзогенных гормонов. 3. Все биологически активные вещества, включая и фитонциды, относят к продуктам вторичного обмена, считая первичным в обмене белки, углеводы, жиры. 4. Накапливаясь в костях, стронций-90 облучает костный мозг, поражает кроветворную систему. 5. Антиоксиданты – это ингибиторы, то есть вещества, которые, действуя в теле, замедляют или сдерживают протекание определенной химической реакции. 6. Растекаясь тонким слоем по поверхности воды, нефтепродукты нарушают ее газообмен с атмосферой, лишая растительные и животные организмы нормальных условий жизнедеятельности.

Прыслоўе

Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў

Простая форма Складаная форма
зручна – зручней хутка – хутчэй блізка – бліжэй Але: мала – менш (меней), многа – больш (болей), добра – лепш (лепей), дрэнна – горш (горай) выразна – больш выразна эфектыўна – менш эфектыўна

 

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
прыкметней – найпрыкметней даражэй – найдаражэй больш - найбольш дакладна – найбольшдакладна удала – найбольш удала лепш – лепш за ўсё мацней – мацней за ўсё

 

Да формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў могуць далучацца часціцы яшчэ, усё, куды, як, чым, сама і інш., якія ўзмацняюць значэнне ступеней: яшчэ выразней, усё горш, куды цяжэй, як найхутчэй, чым найкарацей, сама лепш.

Заданні

1. Спішыце сказы, падкрэсліце прыслоўі і пастаўце да іх пытанні. Зрабіце марфемны разбор прыслоўяў.

1.Каб лепей забяспечыць мозг кіслародам, практыкуйце глыбокае дыханне. 2. У апошні час усё больш магутным фактарам глебаўтварэння робіцца вытворчая дзейнасць чалавека – унясенне ўгнаенняў, меліярацыя і г.д. 3. Пад верхнім цёмным слоем глеба больш светлая, таму што ў ёй менш перагною. 4. Яшчэ ніжэй залягае горная парода.5. Лепш за іншыя раствараюцца ў вадзе азотныя і калійныя ўгнаенні. 6. Фосфарныя ўгнаенні раствараюцца горш, таму іх уносяць у глебу восенню разам з гноем. 7. Даўней павышаны крывяны ціск сустракаўся толькі ў старых людзей, але цяпер ён ўсё часцей бывае і ў маладых, нават у дзяцей. 8. Пастаўце перад сабой задачу класці як мага меней солі ў ежу. Ешце менш салёнасцяў і венджаных прадуктаў. 9. У курцоў часцей сустравкаецца рак капшука (мачавога пузыра), ротавай поласці, вуснаў, языка, гартані і стрававода. 10. У дзяцей, чые бацькі кураць дома, рэспіраторныя захворванні адзначаюцца ўдвая часцей, чым у тых, чые бацькі не кураць.

2. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоўяў.

1.Натрый – гэта мінерал і (жыццёва) неабходнае пажыўнае рэчыва. 2. Кожны чалавек павінен ведаць дзве рэчы: (па) першае, залішняя соль толькі шкодзіць нашаму арганізму і (па) другое, шмат хто з нас спажывае солі занадта многа. 3. У людзей, чый рацыён харчавання ўключае (не) шмат натрыю, павышаны крывяны ціск сустракаецца рэдка. 4. У лік асноўных пажыўных рэчываў уваходзяць вітаміны, мінералы, амінакіслоты, пэўныя тлустыя кіслоты, а так (сама) калорыі, крыніцамі якіх з'яляюцца бялкі, вугляроды і тлушчы. 5.Ж. Дорст пісаў: «У чалавека даволі дастаткова аб’ектыўных прычын, каб імкнуцца захаваць дзікую прыроду. Але (ў) рэшце рэшт прыроду можа выратаваць толькі любоў». 6. Палёты (да) зорак маглі б стаць крыніцай вечнай маладосці, (па) колькі (пры) дасягненні караблём скорасці святла час практычна спыняецца. 7. Укараненне патрэбных генаў у клеткі раслін, жывёл і чалавека дазволіць паступова пазбавіцца ад шмат якіх спадчынных хвароб чалавека, прымусіць клеткі сінтэзаваць неабходныя лякарствы і (біялагічна) актыўныя злучэнні, а (за) тым – не (пасрэдна) бялкі і незаменныя амінакіслоты, што выкарыстоўваюцца ў ежу. 8. Пры стварэнні эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвін (не)аднаразова звяртаўся да вынікаў селекцыйнай практыкі. 9. Жывыя арганізмы (на) дзіва прыстасаваны да ўмоў навакольнага асяроддзя. 10. (На) працягу многіх мільёнаў гадоў на планеце назапашваліся рэшткі калісьці жывых арганізмаў.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.