Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.



У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. У 1858–1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. 8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II. Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60–70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні. Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з’яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.

 

25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Асноўныя галіны вытворчасці вотчынных прадпрыемстваў:

Лясныя промыслы; Рудні; Маслабойні; Паперні; Вінакурэнне.

“Права прапінацыі” – манапольнае права на выраб і продаж гарэлкі насельніцтву падуладнаму пэўнаму феадалу. З’яўляюцца мануфактуры ў 10-30-я гг.XVIIІ ст. –на Беларусі буйнейшымі былі Урэцкая (старэйшая –заснавана ў 1635г. ) і Налібоцкая шкляныя “фабрыкі”князёў Радзівілаў, жалезаапрацоучы завод графа Храптовіча, фаянсавы завод князя Агінскага, Нясвіжская суконная фабрыка, у Свержані фарфоравая мануфактура і Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў Радзівілаў. У другой палове XVIIІст. мануфактурная вытворчасць стала масавай. Да сяр. XVIIІст. большасць гарадоў і мястэчак знаходзіліся ў заняпадзе. У канцы XVIIІст.налічвалася 39 гарадоў і больш 350 мястэчак з насельніцтвам прыкладна 250 тыс. чал. ці 11 % насельніцтва Беларусі. Буйнейшы штогогадовы кірмаш быў ў Зельве, вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы, любавічах, Астрыне, Свіслачы. Кірмашы адрозніваліся спецыялізацыяй. У 1775г. прыняты закон, які дазваляў шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх вольнасцей. Галоўныя накірункі знешняга гандлю: Прыбалтыка, Польшча (Гданьск), Расія. На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60-70-х гг.:

1764г. – стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін;

увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку;

адмена прыватных мытных межаў і ўсталяванне генеральнага мытнага тарыфу ў 1764г.

адмена мытні на мяжы Польшчы і ВКЛ у 1775г.

рэформа пошты ў 1764г.

метралагічная рэформа увядзенне ў 1766 г. адзіных мер у ВКЛ вагі, аб'ёму, даўжыні;

1765г. аграрная рэформа Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях

 

26. Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863–1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Беларусі і грамадска-палітычную думку.

У студзені 1863 г. ў Польшчы пачалося паўстанне. 1 лютага 1863 г. ЛПК таксама звярнуўся да насельніцтва з адозвай браць у рукі зброю. У паўстанні прымала актыўны ўдзел шляхта, некалькі ў меншай ступені – сяляне. . 24 красавіка 1863 г. атрад Л. Звяждоўскага захапіў павятовы цэнтр Горкі. У гэтым чыне яму дапамагалі студэнты мясцовага земляробчага інстытута. 22 сакавіка 1864 г. захоплены ў палон К. Каліноўскі быў пакараны смерцю. Віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які атрымаў ад цара неабмежаваныя паўнамоцтвы, жорстка распраўляўся з паўстанцамі. 128 з іх былі пакараны смерцю, 800 – адпраўлены на катаргу, больш за 12 тысяч – высланы з Беларусі. Быў зачынены Гора-Горацкі земляробчы інстытут, апошняя вышэйшая навучальная ўстанова на Беларусі. Фактычна была забаронена і беларуская мова. Пасля падаўлення паўстання царызм таксама правёў некаторыя ліберальныя рэформы: земскую (1864), судовую (1864), гарадскую (1870) і ваенную (1874). Аднак на Беларусі з-за недаверу царскага ўрада да мясцовага насельніцтва гэтыя рэформы ў поўным аб’ёме прайшлі толькі на пачатку ХХ ст.

 

27. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні ў Расіі і Беларусі.

Далучэнне Беларусі да Расіі не ўнесла істотных змен у характар сацыяльных адносін. На Беларусі працягваў дзейнічаць Статут 1588 г. Не забаранялася каталіцкая і уніяцкая царква. У афіцыйным справаводстве ўжывалася польская мова. Разам з тым, большасць гарадоў і мястэчак страцілі права самакіравання. Кацярына ІІ і яе сын Павел І выдавалі акты, якія павінны былі палегчыць становішча сялян, аднак яны не выконваліся памешчыкамі. У 1794 г. была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці. Уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды). Дазвалялася адкрыццё школ для сялян, але навучаць іх пісьменнасці забаранялася. 24 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у склад якой уваходзіла 100 тысяч палякаў, перайшла межы Расіі і на працягу аднаго месяца заняла большую частку Беларусі. Многія шляхцічы і гараджане сустракалі напалеонаўскія войскі як вызваліцеляў. 1 ліпеня 1812 г. ў Вільне Напалеон стварыў асобны ўрад ВКЛ. У яго армію ўступіла каля 20 тысяч добраахвотнікаў. . Напалеону ўдалося захапіць Маскву, але восенню 1812 г. ён пачаў адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. У 1830 г. ў Польшчы пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Хутка яно перакінулася і на землі былога ВКЛ. У 1830 – 1840 гг. на Беларусі працягвалі дзейнічаць таемныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства» Ф. Савіча, «Саюз свабодных братоў» і інш. У першай палове ХІХ ст. пачаўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. На поўначы Беларусі хутка развіваліся льнаводства і бульбаводства. На захадзе і ў цэнтральных раёнах – авечкагадоўля. Аднак большасць зямель (70 %) належала памешчыкам. У карыстанні сялян знаходзілася толькі 27 % зямельнага фонду. З канца XVIII ст. у краінах Заходняй Еўропы пачаўся прамысловы пераварот. Ручная вытворчасць хутка выціскалася машыннай.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.