Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу і яго тэрыторыі. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІV–ХVIII стст.). Паходжанне назвы Беларусь.
У другой палове XIII ст. на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель пачынаецца працэс фармiравання беларускай народнасцi. Аб'яднанне на працягу XIII-XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў. Палiтычны, эканамiчны фактары з'яўлялiся "фонам", на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. З XIII-XVI стст. на этнiчнай тэрыторыi Беларусi сфарміравалася самастойная мова са сваiмi спецыфiчнымi фанетычнымi i сiнтаксiчнымi асаблiвасцямi i лексiчным складам, якая ўжо карэнным чынам адрознiваецца ад старажытнарускай, рускай i украiнскай моў. Беларуская мова адносiцца да iндаеўрапейскай моўнай сям'i, якая ўзнікла прыкладна 3-2,5 тысячы гадоў да н.э. Украiнцы, рускiя, палякi i iншыя еўрапейскiя народы называлi беларусаў "лiтвiнамi", гэта ж паняцце было саманазвай i беларускага насельнiцтва. Гэта форма нацыянальнага самавызначэння насельнiцтва Беларусi (асаблiва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання княства з каралеўствам у Рэч Паспалiтую, якое разглядалася як "аб'яднанне дзвюх нацый (палякаў i лiтвiнаў) у "адзiную нацыю". Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным.
9. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу.Уплыў каталіцтва і уніяцтва.
Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства. Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI ст. У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi. У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада.
10. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (XIV–XVIII стст.)
У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў НясвіжыУ беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына.
Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным, міжнацыянальным і цывілізацыйным. Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з^явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з^явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай.
11. Фарміраванне беларускай нацыі (ХІХ – пачатак ХХ стст.). Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя «заходнерусізму».
Узнікла шмат канцэпцый, якія маюць як навуковы, так і ненавуковы характар, палітычную афарбоўку, часта ўзаемавыключаюць адна другую. Згодна з фінскай канцэпцыяй (яе аўтар I. Ласкоў), продкамі беларускага народа былі славяне і фіны. У якасці доказу ён спасылаецца на тое, што некаторыя назвы беларускіх рэчак (напрыклад, Дзвіна) фінскага паходжання. Але гэты факт не з'яўляецца аргументам фінскага субстрату ў беларускім этнагенезе. Паводле балцкай канцэпцыі продкамі беларусаў былі славяне і старажытныя балты. Прыхільнікі балцкай канцэпцыі (у прыватнасці В. Сядоў) сцвярджаюць, што на старажытных балтаў, як продкаў беларусаў, указваюць некаторыя элементы традыцыйнай беларускай культуры і мовы. Аргументам гэтай канцэпцыі лічацца таксама назвы беларускіх рэчак (Сож, Рэста, Клёва, Арэса і інш.). Мяркуюць, што яны балцкага паходжання. Назвы беларускіх рэчак таксама не з'яўляюцца падставай для аргументацыі балцкага субстрату (падасновы) беларусаў. Падобна назвам беларускіх рэчак фінскага паходжання, яны паказваюць толькі тое, што ў мінулым на тэрыторыі Беларусі жылі балты. У сувязі з такімі развагамі, як тады адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся славянскія плямёны і з якім карэнным насельніцтвам адбылося змяшэнне. З часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя Русі не была аднастайнай. Яна падзялялася на рэгіёны. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці - палескую і падзвінска-дняпроўскую. Паступова фарміраваўся і асобы беларускі менталітэт - склад розуму народа, лад яго мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія. Гісторічныя перадумовы заходнерусізму звязаны з інкарпарацыяй Беларусі ў склад Рассііскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
12. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст. Роля газеты «Наша ніва» ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці.
З другой паловы 60-х гадоў перад царскімі ўладамі паўстала праблема ліквідацыі польскага ўплыву на заходнія землі. Выканаўчую ўладу выконвалі віленскі генерал-губернатар і губернатары Заходняга краю. Дзеля таго, каб падарваць эканамічны і палітычны ўплыў польскай шляхты ў заходніх губернях, царскія ўлады ў 1864 годзе ўвялі новыя правілы пацверджання дваранства. Цяпер дзеля доказу дваранства неабходна было прадставіць за 3 гады дакументы, якія пацвярджаюць правы валодання зямлёй з сялянамі, або прыналежнасць да шляхецкага саслоўя ў часы Рэчы Паспалітай. Паколькі галоўнай рухаючай сілай паўстання 1863 года была шляхта, то царскія ўлады жорстка расправіліся з яго ўдзельнікамі. З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены на Беларусі і ў Літве польскага землеўладання рускім дваранска-памешчыцкім землеўлажаннем. Па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “полькага паходжання” на Беларусі і ў Літве забаранялася набыццё маёнтка інакш як на спадчыне. Пасля паўстання ў заходніх губернях некаторы час захоўвалася ваеннае становішча. З мэтай выцяснення польскай шляхты выкарыстоўвалася “сармацкая тэорыя”. Згодна з ёй, польская шляхта паходзіла з качэўнікаў-сарматаў, што падпарадкавалі сабе палякаў-славян і ператварылі іх у сялян. Пасля падаўлення паўстання ўлады зрабілі русіфікатарскую палітыку больш жорсткай і ўсебаковай, а выступленні сялян падаўляліся. Школа і царква павінны былі выхоўваць пакорлівасць і адданасць у насельніцтва. Выкладанне вялося на рускай мове. Беларуская мова, як і польская выцяснялася са сферы ўжытку. Дыскрымінацыйныя меры прадпрымаліся таксама ў сферы культуры і рэлігіі. Пад уплывам змен беларуская шляхта пачала праяўляць лаяльнасць да рускага ўрада. Такім чынам, палітыка царызму істотна тармазіла сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі.
13. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы ў Еўропе.
Калі пачатак еўрапейскай цывілізацыі ў цэлым можна браць з гісторыі старажытнай Грэцыі і Рыму, то вытокі сучаснай зах. еўрапейскай цывілізацыі бачаць у сярэднявеччы, якое пачынаецца пасля падзення і распаду зах. часткі Рымскай імперыі ў 5 ст.
Перыяд сярэднявечча дзеляць:
•ранняе сярэднявечча (5-9 стст.);
•высокае сярэднявечча (9-13 стст.);
•позняесярэднявечча(14-15 стст.).
Фарміраванне асноў зах. еўрапейскай цывілізацыі адбываецца ў межах ранняга сярэднявечча. Перыяд ранняга сярэднявечча характарызаваўся:
•паступовым пераходам да дзяржаўнасці германскіх племянных саюзаў. Асіміляцыя апошнімі мясцовага насельніцтва.
•пашыраецца тэрыторыя зах. еўрапейскай цывілізацыі. Гэта ўжо не толькі Рым і Грэцыя, а, практычна, уся суч. зах. Еўропа.
•усталяванне такой формы кіравання ў дзяржавах як манархія. •складванне асноўных феадальных саслоўяў, а менавіта: феадалаў — уласнікаў зямлі;
•знітаванасць дзяржавы і грамадства з царквой.
•сваеасаблівы менталітэт заходнееўрапейца таго часу
Тагачасны менталітэт характарызаваўся:
оерархічным успрыняццем свету;
операкананнем сваёй падуладнасці лёсу і абставінам.
Асаблівае значэнне мела фарміраванне тэалагічнага ўспрымання тых ці іншых падзей. Такім чынам, зах. еўрапейская цывілізацыя, яе вытокі былі сфармаваны ў раннім сярэднявеччы, зыходзячы з спалучэння спадчыны Рымскай імперыі, каталіцка-хрысціянскіх традыцый і германскага этнічнага элементу.
14. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.
Побач з Навагрудскім княствам пражывала племя Літва. Князь Міндоўг быў запрошаны князем у Навагрудак да 63г. Ен прыняў праваслаўе каб стаць князем у Нав. У 1251г. ен прыняў каталіцтва. У 1253г. ен каранаваўся ў Нав-ку. Першы і апошні кароль на Бел. Міндоўг далучыў да Навагр. княства землі Літвы. Гэта тэрыторыя называлася Чорная Русь. Спачатку называлася “ВКЛ”. У гістарычнай літаратуры Бел. называюць Беларуска-Літоўскай дзяржавай. Пазней атрымала назву “ВКЛ і Рускае і Жымойскае”. У час княжання Гедзіміна ў складзе ВКЛ былі аб”яднаны ўсе Бел. землі. Полацкае і Віцебскае княства ўвайшлі ў склад ВКЛ на дабраахвотнай аснове. Альгерд да 45г. княжыў у Полацку, а з 45 стаў вялікім Князем. Пры Альгердзе тэр-я пашырылась. Спачатку ВКЛ апіралася на традыцыі Полацка і ў асноўным князі былі праваслаўныя і выкарыстоўвалі бел. мову як дзяржаўную. Дзяржава пры Вітаўце знаходзілася (у пач. 15 ст.)ад Балтыйскага да Чорнага мора. Вялікай падзеяй у час княжання Вітаўта была Грундвальская бітва – бітва аб”яднаных сіл супраць крыжакоў, якія былі разбіты. У 30-я г. 15 ст. у ВКЛ была феядальная вайна. 4 гады існавалі асобна ВКЛ і ВКР.
15. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст.
ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс. Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ. Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе. У 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.
16. Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г.
ВКЛ у палітычным значэнні слова не было адзіным арганізмам. Яно складалася з цэнтральнай часткі, куды ўваходзілі амаль усе беларускія, а таксама Віленская і Трокская землі. Гэта частка мела назву Літва. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (пачынаючы з Казіміра 1447 г.),ён адначасова з’яўляўся і каралём польскім. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. – на Вальным сойме. Інаўгурацыя (каранацыя) в князья адбывалася ў Вільні, на галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Спачатку Рада была дарадчым органам і прызначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова колькасны і якасны склад рады мяняўся, замест дарадчай установы, яна пераўтвараецца ў орган, які юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. Поўны састаў Рады – 45 чалавек, а пасля рэформы 1565г. – 65. Сюды ўваходзілі біскупы, ваяводы, кашталяны, маршалкі, гетманы, некаторыя старосты. Сойм быў саслоўна-прадстаўнічым органам. На ягопасяджэнні запрашаліся члены Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета.
В 16 веке происходит постепенный переход к другому типу права – к статутному. Самыми значительные из них принадлежат статутам, изданным в 1529, 1566, 1588 годах. Для всех статутов было характерно явно гуманистическая направленность. Статут 1529 года говорил о ответственности только по закону и только по суду. Право простых людей избирать князя и об установление уголовной ответственности с 14 лет было обозначено в Статуте 1566 года. Источником холопства и повышении уголовной ответственности с 16 лет был закреплен в Статуте 1588 года. При написании Статута создавалась специальная комиссия, состоящая из квалифицированных на то время специалистов. В разработке Статута 1588 года принимали участи такие знамениты люди своего времени, как: А.Волович, Л.Сапега. Работа данной комиссией была долгой и трудоемкой, много раз обсуждались на Соймах, и после доработки принимались.
17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.
У другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст. працягвалася развіццё феадальных адносін. Асновай эканамічнага жыцця краіны заставалася сельская гаспадарка. Вялікія князі Ягайла і Вітаўт надалі Белавежскай пушчы запаведны статус. Вярхоўным уласнікам зямель лічыўся вялікі князь. У 1528 г. магнатам належала 46,4 % зямельных уладанняў. Статуты 1529 і 1566 гг. гарантавалі перадачу зямлі не толькі мужчынам, але і жанчынам.Дзяржава і феадалы жылі за кошт эксплуатацыі сялян. Сялянскі двор (дым) з’яўляўся падаткавай адзінкай у ВКЛ. У 1557 г. па прапанове вялікай княгіні Боны была праведзена аграрная рэформа – валочная памера. Усе землі, на якіх праходзіла памера, падзяляліся на роўныя надзелы – валокіСпачатку памера адбывалася на дзяржаўных землях, але імклівы рост прыбытковасці фальваркаў вымусіў царкву і феадалаў правесці яе і ў сваіх уладаннях. Прычынамі запрыгоньвання сялян на Беларусі былі: 1) пашырэнне феадальнага землекарыстання; 2) імкненне феадалаў павысіць прыбытковасць сваіх гаспадарак шляхам эксплуатацыі таннай працоўнай сілы; 3) спецыялізацыя эканомікі ВКЛ у сусветным гандлі на вытворчасці працаёмкай зерневай прадукцыі. Разам з сельскай гаспадаркай шпаркімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Актыўнае развіццё рамяства прывяло да таго, што толькі ў металаапрацоўцы вылучылася больш 20 спецыяльнасцей. У ВКЛ увозілі металічныя вырабы, тканіны, соль, селядцоў, коней і г. д. Грашова-фінансавая сістэма ВКЛ была нават больш стабільнай, чым у суседзей. Большасць гарадскіх жыхароў складалі беларусы (80 %), але жылі тут таксама яўрэі, татары, немцы, рускія, палякі, нават шатландцы. Імкнучыся пазбавіцца феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў і мястэчак змагаліся за атрыманне магдэбургскага права (права на самакіраванне).
18. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эканамічныя, палітычныя і культурныя змены ў Еўропе і свеце (ХVІ–ХVІІ стст.).
Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілеі і абавязкі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. . Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілей, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя. Пераход з аднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўсяляк абмяжоўваўся. Амаль адразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынц Генрых Валуа. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь Стэфан Баторый. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай.
19. Люблінская унія. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 г.
Прычыны, якія прывялі да падпісання дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным:
· Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ ў сувязі з Лівонскай вайной;
· Імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы;
· Жаданне шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць для сябе новыя землі і пасады;
· Роля кіраўніцтва каталіцкай царквы, якое разлічвала праз саюз Польшчы з ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход.
Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава «абодвух народаў» – Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм, які складаўся з сената і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI–XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Гарантам «залатых вольнасцей» лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш.