У перыяд мезаліту ляднік пачаў адступаць да Поўначы, клімат стаў цяплець, тундравы ландшафт паступова змяняцца лясамі. Густая сетка рэк і азёр у Беларусі садзейнічала паяўленню новых відаў жывёлін: высакародных аленяў, ласёў, зуброў, дзікоў, мядзведзяў і іншых. У такіх умовах на тэрыторыі Беларусі ідзе шырокае рассяленне людзей.
У эпоху неаліту на тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца цёплы і вільготны клімат, распаўсюджваюцца змешаныя лясы. Прысвойваючая эканоміка і першабытныя адносіны дасягнулі свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі. Менавіта тады зарадзіліся жывёлагадоўля і земляробства, хоць паляванне і збіральніцтва ўсё яшчэ заставаліся асноўнымі крыніцамі існавання чалавека. Мяняецца асартымент каменных прылад. Паявіліся і прынцыпова новыя матэрыялы – керамікі, абпаленая гліна, тканіна.
У канцы неаліту і ў пачатку бронзы (3 – 2 тыс. г. да н.э.) дэмаграфічны выбух, які адбыўся на прасторах Еўропы, прывёў да вялікага перамяшчэння насельніцтва. Перыяд з ІV да VІІ стагоддзя ўвайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, ён названы так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў. Міграцыя захоплівае практычна ўвесь кантынент і радыкальна змяняе яго этнічны, культурны і палітычны воблік. Гэта эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і нараджэння феадалізму.
На этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі прыйшлі індаеўрапейцы. Тэрыторыю Беларусі засялілі плямёны жывёлаводаў-вандраўнікоў – плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.
Пранікненне індаеўрапейцаў у межы Беларусі і ўзаемадзеянне іх з мясцовым насельніцтвам прывяло да выдзялення тут балтыйскіх плямёнаў, ці, як іх называюць у навуцы, балтаў. Гэтыя плямёны насілі назву літва, зямігола, латыгола, яцвягі.
У Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, працягвалася панаванне першабытнага грамадства. Тут з’яўленне бронзавых прылад працы садзейнічала разлажэнню раней склаўшыхся грамадскіх адносін, але не значыла імгненнага переходу да класавага грамадства.
Да сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э. паступова складваецца лад ваеннай дэмакратыі, які з’яўляецца вышэйшай і апошняй палітычнай формай першабытнага грамадства.
На рубяжы VI – VII стст. нашай эры наглядаецца масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі. З прыходам славян сталі хутчэй распаўсюджвацца жалезныя прылады працы.
Жыхары Беларусі па-ранейшаму займаліся паляваннем, якое, аднак, ужо стала дапаможным заняткам. Мёд атрымлівалі шляхам бортніцтва, не менш важным было і рыбалоўства.
Этнічная гісторыя Беларусі бярэ пачатак з часу засялення яе тэрыторыі чалавекам. Гэта даіндаеўрапейскі перыяд гісторыі Беларусі. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва, яго культуру, мову ў гэты час немагчыма. Этнічны склад насельніцтва на тэрыторыі Беларусі поўнасцю змяніўся ў эпоху ранняга металу. Пачаўся новы, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі этап.
Славянскі этап у этнічнай гісторыі на нашай тэрыторыі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Змяшэнне, зрошчванне гэтых і іншых славянскіх супольнасцей прывяло да ўзнікнення новага, агульнаславянскага старажытнага этнічнага аб’яднання з агульнай тэрыторыяй, якая атрымала назву “Русь”.
Інтэнсіўныя этнічныя ўзаемадзеянні паміж насельніцтвам папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай зон і асобнымі групамі няўсходне-славянскага насельніцтва на тэрыторыі паміж Прыпяццю на Поўдні і Заходняй Дзвіной на Поўначы, Нёманам на Захадзе і Дняпром на Усходзе сфарміравалі новую этнічную тэрыторыю, якая атрымала назву “Белая Русь”.
6. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.
Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу. 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць. У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, "трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю". Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з'яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры.
Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізяслава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Першы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалежную ад Кiева палiтыку. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр. Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч або Ўсяслаў Чарадзей, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii.
у 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi. Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў. Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа.
7. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.
У Полацкай зямлі існавалі свае перадумовы прыняцця новай веры. Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышейшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку. Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі – тэратарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Полацкая княская сям’я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Нягледзячы на адзначаныя поспяхі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая вера ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў выніку блізкага суседства Полацка з літоўскімі і іншымі неславянскімі плямёнамі, у якіх высокага развіцця дасягнуў язычніцкі культ. Да гісторыі рэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя вылунныя камяні з высечанамі на іх выявамі крыжа з «Галгофай” і набожнымі надпісамі. У Падзвінні вядома 9 такіх камянёў. Згодна паведамленню “Аповесці мінулых гадоў”, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў ў Тураўскую зямлю ў яксці пасадніка свайго сына Святаполка. Падобна іншым княжічам, ён быў абавязаны не толькі валодаць дрыгавіцкай зямлёй, але і распаўсюджваць тут новую веру. Клопатам аб распаўсюджванні хрысціянства было адкрыццё цэркваў і манастыроў. У Тураве пры археалагічных даследваннях выяўлены рэшткі мураванага трохапсіднага сабора. Увядзенне хрысціянства садзейнічала развіццю культуры на беларускіх землях.