Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Беларусi.



У гады ВАВ. Дзеянне бел. нацыяналістаў і калабарацыяністаў.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Гал. сродкамi ажыццяўл. плана «Ост» была палiт. генацыду – планамернага знiшч. нас.: камунiстаў, ваеннаслуж., сав., партыйных, камсам. актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўв. сiст. мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыц., лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

 

29. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Партыйна-савеція ўлады яшчэ напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў раёнах былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы на чале з сакратарамі або членамі былых парткамаў. Пакінутыя на акупіраванай тэрыторыі партыйныя і камсамольскія работнікі справіліся даволі паспяхова з задачай распальвання народнай барацьбы супраць захопнікаў, аб чым сведчаць яе размах, глыбіня і агульныя вынікі.

Створанае і самастойна ўзнікшае падполле адразу ж прыступіла да дыверсійнай і палітычнай дзейнасці. У Мінску ў другой палове 1941г. падпольшчыкі ўзарвалі склады са зброяй, цэхі па рамонту баявой тэхнікі, знішчалі варожых салдат і чыноўнікаў. Арганізатарамі мінскага падполля былі Кавалёў, Казінец, Матусевіч і інш. Акрамя дыверсійна-баявой работы мінскія падпольшчыкі праводзілі шырокую агітацыйную работу сярод жыхароў горада, збіралі для партызан разведвальныя звесткі, вызвалялі ваеннапалонных і адпраўлялі іх да партызан.

У красавіку 1942г. гітлераўцам удалося нанесці сур’ёзны ўдар па мінскім падполлі. У турму трапілі больш за 400 чалавек, многія з якіх былі павешаны і расстраляны. Нягледзячы на цяжкія страты, падполле выстаяла і прадоўжыла барацьбу. Але ў верасні-кастрычніку 1942г. на мінскае падполле акупанты абрушылі новыя рэпрэсіі. У турмы былі кінутыя сотні змагароў. Аднак цяжкія ахвяры не прымусілі патрыётаў скарыцца. Яны працягвалі сваю дзейнасць. Гітлераўцы ахрысцілі Мінск “страляючым горадам”. У мінскім падполлі змагалася каля 9 тысяч чалавек. За час акупацыі ў горадзе было праведзена звыш за 15000 дыверсій. Ноччу 22 верасня 1943г. падпольшчыкі забілі генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ.

Мужна змагалася падполле Віцебска. Восенню 1942г. стварэннем падпольнай арганізацыі тут займалася Харужая – удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Аднак фашысты схапілі і растралялі яе. У 1942г. падпольшчыкі горада арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

У Магілеве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942г. на чале з Мэтэ. Магілёўскаму падполлю, дзякуючы ўмела наладжанай рабоце, доўгі час удавалася пазбягаць масавых арыштаў.

Арганізатарам падполля на чыгуначнай станцыі Орша стаў Заслонаў. Пад яго кіраўніцтвам была разгорнута дыверсійная дзейнасць, якая паралізавала работу чыгуначнага вузла.

Значныя страты ворагу нанесла падпольная камсамольская арганізацыя “Юныя мсціўцы”. Падпольшчыкі ажыццявілі 21 дыверсію. Варожыя спецслужбы выкрылі падпольшчыкаў і пасля допытаў закатавалі да смерці.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў і камсамольцаў. У маі 1942г. быў створаны “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”. Камітэт распаўсюджваў сваю дзейнасць на Брэсцкую вобласць, шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

 

30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося восенню 1943г., калі Чырвоная Армія 26 верасня вызваліла першы беларускі горад – Хацімск. Наступаючым часцям актыўна дапамагалі партызаны. Яны руйнавалі чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапамагалі войскам пры фарсіраванні рэк. Пры далейшым настепленні 26 лістапада 1943г. быў вызвалены першы абласны цэнтр Беларусі г.Гомель, у студзені 1944г. – Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі партызаны ўзмацнілі ўдары па тылах ворага, пачалі ажыццяўляць другі этап “рэйкавай вайны”. У ім удзельнічала каля 120 тыс. партызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

Дзеянні партызан спрыяльныя ажыццяўлення Чырвонай Арміяй Беларускай наступальнай аперацыі, якая з’яўляецца. Бітва за паўночнае вызваленне Беларусі (аперацыя “Баграціен”) пачалася 23 чэрвеня 1944г. 24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступлення савецкіх войскаў 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня – Орша, 28 чэрвеня – Магілеў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. 3 ліпеня 1944г. танкісты і пехацінцы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23чэрвеня – 4 ліпеня 1944г.) варожая група армій “Цэнтр” пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. 4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 – Маладзечна і Смаргонь, 8 – Баранавічы, 9 – Навагрудак, 10 – Слонім, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольшчыкі. Пад час правядзення аперацыі “Баграціён” распачаўся трэці этап “рэльсавай вайны”.

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-гі Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

 

31. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яшчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трох вялікіх дзяржаў (лістапад – снежань 1943г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і выступала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свой уплыў на яе дзейнасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі ўсе рэспублікі Саюза. З мэтай юрыдычнага абгуртавання гэтай прапановы 1 лютага 1944г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946г. – міністэрства замежных спраў).

Аднак калі пытанне аб прапанове СССР уключыць усе рэспублікі ў новую сусветную арганізацыю было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (21 жніўня – 28 верасня 1944г.), дзе распрацоўваўся праект Статута ААН, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэту прапанову СССР як памкненне да “шматлікага членства” з мэтай забеспячэннясабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Англіі пагадзіліся толькі на запрашэнне ў ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя ў час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945г. Украіна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі - заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945г. беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.Кісялевым прыехала ў Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася ў работу. 26 чэрвеня 1945г. яна разам з іншымі дэлегацыямі падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі, які Прэзідыўм Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў у ліпені таго ж года.

Членства ў ААН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне ў іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі ў рабоце ААН меў станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла таксама шэраг…....пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944г. паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене насельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ен быў заключаны 16 жніўня 1945г. без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР. У 1946г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947г. міністр замежных спраў Кісялеў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі – Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. У снежні 1945г. было заключана пагадненне паміж урадам БССР і Адміністрацыяй дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных нацый (ЮНРРА), якая была створана міжнародным супольніцтвам для аказання дапамогі краінам, што найбольш пацярпелі ў вайне.

Пачынаючы з 1947г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае дзесяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася “халодная вайна” паміж СССР і ЗША. Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца ў супрацьстаянні паміж Захадам і Усходам. Не маючы рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. У выніку ў 1944 – 1955гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Пасля смерці Сталіна (сакавік 1953г.) адбываюцца значныя змены як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы СССР. Новае кіраўніцтва ў аднабаковым парадку ажыццявіла шэраг мер, накіраваных на аслабленне міжнароднай напружанасці і супрацьстаяння.

У пасляваенны перыяд Беларусь выйшла праз членства ў ААН на міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах. Актывізацыя знешнепалітычнай дзейнасці спрыяла пэўнаму пашырэнню ведаў у замежных краінах пра жыццё беларускага народа. Разам з тым, яе роля ў міжнародных зносінах зводзілася да падтрымання саюзных ініцыятыў. Сталінскі рэжым, культ асобы аддавалі перавагу ізаляванасці савецкага грамадства ад знешняга свету.

 

32-33. Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця Беларусi у 50-80 гг.

Адбываецца паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР: павялічваецца мінімальная зарплата, пенсіі, паляпшаюцца жыллёвыя умовы (“хрушчоўкі”), забеспячэнне таварамі народнага спажывання. Асаблівасці эканомікі БССР перыяду “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс, другараднасць лёгкай прамысловасці, ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР, адсутнасць ўвагі да праблем экалогіі, выкліканых хімізацыяй с/г, страты дзяржаўных сродкаў з-за вялікай розніцы паміж закупачнай і прадажнай цэнамі на с/г прадукцыю. Гэта абумовіла наспяванне крызісных з’яў у гаспадарцы БССР.

Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці.Была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне.Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю – вучоныя.Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі.Перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы.Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва.У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй.Разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай.Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі. Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна.У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі.Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы рэспублікі.Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку.Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі.Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы.Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу.Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

 

34.Культура БССР у сярэдзине 1950- 1980
За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была ў асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілася. Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася сярэдняя адукацыя.
Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадовыя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзесяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ узровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя выкладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах перастала быць абавязковай.
Новы этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання перайшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі. Адметнай рысай канца 80-х гг. стала з'яўленне навучальных устаноў новага тыпу - гімназій і ліцэяў. Ужо ў 1990/91 навучальным годзе акрамя 5429 дзяржаўных агульнаадукацыйных школ (з іх 2647 сярэдніх) у рэспубліцы працавалі першыя 12 гімназій і 5 ліцэяў. Ва ўстановах ўсіх тыпаў навучалася 1 млн. 507,7 тыс. дзяцей.
Развівалася і сетка Высшых Навучальных Устаноў: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33, а колькасць студэнтаў з 31,6 тыс. да 184,6 тыс. чалавек. Агульнапрызнаным цэнтрам універсітэцкай адукацыі ў рэспубліцы з'яўляўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, на факультэтах якога ў 80-х гг. вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Буйным цэнтрам падрыхтоўкі інжынерных кадраў стаў Беларускі палітэхнічны інстытут (зараз Беларуcкі нацыянальны тэхнічны універсітэт), у якім набывалі адукацыю звыш 27 тыс. студэнтаў. Агульны лік выпускнікоў рэспубліканскіх ВНУ ў 1990 г. ў параўнанні з 1950 г. вырас больш чым у 3 разы.
У рэспубліцы мэтанакіравана ўкараняўся тэзіс аб тым, што чым хутчэй адбудзецца зліццё моў (на карысць рускай мовы), тым хутчэй краіна наблізіцца да камунізму. Інтэн-сіўнае скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, адсутнасць беларускамоўных навучальных устаноў сярэдняга звяна і ВНУ, выцясненне беларускай мовы з ўжытку ў дзяржаўных установах у спалучэнні з адпаведным выхаваннем і прапагандысцкім уздзеяннем сталі прычынамі нацыянальнага нігілізму, які нарастаў у беларускім грамадстве.
Увага да навукі прыносіла свае вынікі. Дасягненні беларускіх навукоўцаў на шэрагу напрамкаў атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжою. Працы ў галіне матэматыкі, оптыкі, спектраскапіі, паўправаднікоў і г. д. былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. На працягу 50 першай паловы 80-х гг. прадстаўнікі беларускай навукі атрымалі 35 прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Шэраг беларускіх навукоўцаў былі ўшанаваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы.
Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве сярэдзіны 50-х гг. садзейнічалі таксама ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны").
Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.
Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй.
На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развіцця.

 

35. Образование и становление суверенной Республики Беларусь. Демократизация политической системы. Беларусь на современном этапе.25 августа 1991 года Сессия Верховного Совета БССР приняла Закон «О придании статуса Конституционного закона декларации Верховного Совета Белорусской ССР о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики» и постановление «Об обеспечении политической и экономической самостоятельности Белорусской ССР». Собственностью республики объявлялись предприятия, организации и учреждения союзного подчинения, размещенные на ее территории. 19 сентября 1991 года внеочередная сессия Верховного Совета БССР приняла решение изменить название республики и именовать «Республика Беларусь» или «Беларусь». Были приняты Законы «О государственном флаге РБ» и «О государственном гербе РБ». Прежний флаг БССР был заменен на бело-красно-белый, который являлся символом Белорусской Народной Республики, а новым гербом стал исторический герб Великого Княжества Литовского «Пагоня». Однако смена государственной символики вызвала в обществе дискуссии и еще больше усилила политическое противостояние. Вопрос о смене символики был внесен на всенародный референдум 11 мая 1995 года. Абсолютное большинство избирателей приняло образцы герба и флага, предложенные Президентом Республики Беларусь, в качестве государственных символов. После провозглашения независимости республика вступила в новый этап своего развития. Началось формирование органов управления. Союзнореспубликанские министерства и ведомства преобразовывались в республиканские. Вырабатывается доктрина внешней политики. Отношения с другими странами определяются на основе договоров, соглашений, в которых предусмотрено сотрудничество в сфере экономики, политики, культуры. Значительно расширились связи с соотечественниками за рубежом. Однако при этом важнейшим является углубление интеграционных процессов и расширение двустороннего сотрудничества с Россией. 2 апреля 1996 года Президенты Беларуси и России А.Лукашенко и Б.Ельцин подписали в Москве Договор о создании Сообщества Беларуси и России. Это стало важным шагом на пути всесторонней интеграции двух славянских народов. Ровно через год 2 апреля 1997 года в Москве Президенты двух государств парафировали (предварительно подписали) проект Устава Союза Беларуси и России. Этот документ был вынесен на обсуждение граждан двух стран до 15 мая 1997 года. Для успешного осуществления внешней политики, придания ей динамизма и системности Министерство иностранных дел Республики готовит важный документ — концепцию внешней политики Республики Беларусь. Основное во внешнеполитической деятельности Беларуси то, что мы хотим жить в мире и дружбе со всеми, особенно с соседними странами. Правительство Республики выступает за создание справедливой и надежной системы международной безопасности и отказывается от участия в вооруженных конфликтах. Президент А.Лукашенко выступил с инициативой создания в Европе зоны, свободной от смертоносного ядерного оружия. Конечная цель — достижение всеобщего и полного ядерного разоружения под эффективным международным контролем.

 

 

1.Насельництва на тэр. Б у эпоху кам,бронз и жалез вякоў.

2.Полацкае і Тураўскае княствы- першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

3.Культура Беларусі X – XIII стст.Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.