Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі



Прычыны аграрнай рэформы:рэформа 1861 г. не прывяла да вырашэння аграрнага пытання, што садзейнічала наспяванню і развіццю першай расійскай рэвалюцыі;

гаспадарка сялян заставалася адсталай, паўпрыгонніцкай;

унутраны рынак заставаўся абмежаваным.

Сталыпінская аграрная рэформа - буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землеўладання ў Расіі ў 1906 - 1907 г. Рэформа атрымала імя старшыні Савета Міністраў Пятра Сталыпіна, аднаго з яе аўтараў, ініцыятараў і кіраўнікоў. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. не вырашыла аграрнага пытання, не знішчыла памешчыцкага землеўладання і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся падставы для новай рэвалюцыі.

Мэты рэформы: забяспечыць умовы хуткага развіцця эканомікі краіны;

разбіць агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.

Сродкі дасягнення мэт рэформы: Разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць.

Стварэнне хутароў і водрубаў (хутар - адасобленая сялянская сядзіба на зямельным участку індывідуальнага ўладання).

Перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір і іншыя ўскраінныя раёны імперыі.

На Беларусі быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Ім дазвалялася і дапамагалася купляць зямлю ў Беларусі. За 10 гадоў рэформы ў пяці заходніх губернях было створана 12,8 тыс.хутароў. Адначасова праводзілася перасяленчая палітыка. Так, за 1906 - 1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася 368 тыс. чалавек, каля 11 % з іх вярнулася назад. Рэформа дапамагла росту сельскагаспадарчай вытворчасці. Да 1913 г. Беларусь стала буйнейшым раёнам вырошчвання бульбы. Узраслі пасевы лёну, збожжавых культур. Памешчыцкія і кулацкія гаспадаркі ўцягваліся ў гандлёва-рыначныя адносіны. У заходніх губернях П. Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі створаны земствы, адчынены майстэрні. Дзейнасць земстваў была накіравана ў першую чаргу на задавальненне ўласніцкіх інтарэсаў заможнага сялянства і памешчыкаў.

На думку Сталыпіна рэформа на Беларусі павінна была аслабіць і выціснуць буйных землеўладальнікаў польскага паходжання. Для гэтага ён і выбары ў земства разлічваў праводзіць на курыяльнай аснове (па нацыянальнай прыкмеце) з розным падыходам да палякаў і рускіх. Класавая пазіцыя буйных землеўладальнікаў выявілася адразу: яны аб'ядналіся супраць Сталыпіна.

Сталыпінская рэформа была арганічна звязана з рэформай 1861 г. і з'яўлялася яе працягам, другім крокам на шляху пераўтварэння самадзяржаўнай Расіі ў буржуазную манархію. Яна ўзмацніла вясковую буржуазію, пашырыла магчымасці для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, але так і не вырашыла аграрнага пытання, не змагла прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Сталыпінская аграрная рэформа была спынена першай сусветнай вайной і затым устанаўленнем савецкай улады.

 

 

17. Культура Беларусі ў канцы XVIII п/палове XIX.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка. Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаўсюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва: пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д. У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польска-моўная культура паступова замянялася рускамоўнай культурай. Нягледзячы, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўвалася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплатным

Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ. Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы. Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта датычылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўлялася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова. У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а таксама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг.

Дунін-Марцінкевіч шчыра любіў беларускі народ, звяртаўся да грамадства з заклікам змяніць адносіны да простых людзей, аказваць ім дапамогу, рабіць усё магчымае, каб узняць іх адукацыю, культу-ру, самасвядомасць. Вершаваныя аповесці "Вечарніцы", "Гапон", "Купала"і іншыя склалі сапраўдны вершаваны эпас. У іх пісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Дунін-Марцінкевіч з'яўляецца аўтарам славутых драматычных твораў: "Пінская шляхта", "Залёты. Неад'емнай часткай развіцця йультуры Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. з'яўлялася выяўленчае мастацтва. Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч і інш. І.Аляшкевіч напісаў партрэты магнатаў Л.Сапегі, М.Радзівіла, Г.Ржэўскага, партрэт А.Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый.

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыянальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога пераймання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат мураваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый. Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура.

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.