Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Значэнне прыняцця хрысціянскай рэлігіі на Беларусі



Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

На усходнеславянскіх тэрыторыях існавала моцная традыцыя язычніцтва (паганства), таму распаўсюджванне хрысціянства сутыкнулася з пэўнымі перашкодамі.

Так склалася, што язычніцтва і хрысціянства пачалі суіснаваць. Некаторыя элементы язычніцтва перайшлі ў новую рэлігію. Просты люд працягваў жыць па старым календары, і святарам прыходзілася ўлічваць гэта. Царква свае святы дапасоўвала да календара паганскага.

На працягу яшчэ некалькіх стагоддзяў (да XIII ст.) на ўсходнеславянскіх землях функцыянавалі паганскія свяцілішчы.

Паміж хрысціянствам і язычніцтвам пачынаецца барацьба, аднак пісьмовыя крыніцы, нажаль, данеслі нам аб гэтых падзеях няшмат. Атрыбуты хрысціянства – гэта абразкі з выявамі святых, крыжы з выявамі Езуса Хрыста, атрыбуты язычніцтва (ўпрыгожванні), падвеска ў выглядзе каня – тыпова мужчынскае упрыгожванне.

Хрысціянтсва было прынята ў Полацку загадам зверху, адразу пасля Кіева – у 988 годзе. Хутка пасля гэтага ў Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды. Новы князь быў вельмі набожным чалавекам, пра што сведчаць летапісы. Пры ім хрысціянства актыўна развівалася. І ўжо ў 992 годзе ў Полацку ўтвараецца старажытнейшая на Беларусі Полацкая епархія, кіраўніком якой стаў Міна.

Ізяслаў і Рагнеда лічацца першымі хрысціянамі на Беларусі. Пасля таго, як Уладзімір адправіў жонку з сынам у Ізяслаўль, Рагнеда прыняла пострыг і стала манахіняй. Яе новае імя было Анастасія. Але пра месцазнаходжанне манастыра ў летапісе нічога не распавядаецца. Вядома толькі, што Рагнеда памерла ў 1000 годзе. Яе сын, Ізяслаў, не надоўга перажыў сваю маці. Праз год ён таксама памёр.

У 1003 годзе на полацкі прастол садзіцца Брачыслаў Ізяславіч. Ён княжыў у Полацку да 1044 года, аднак навукоўцам нічога не вядома пра развіццё новай рэлігіі пры гэтым князі.

Гісторыя хрысціянства была значна цікавей пры Усяславе Брачыславічу. Мала хто ў беларускай гісторыі можа параўнацца з гэтай персонай. Нават пры жыцці князя пра яго хадзіла шмат легенд і паданняў. Многія верылі, што князь нарадзіўся пры дапамозе вяшчунства і мог ператварацца ў птушку ці ваўкалака. Адсюль і дадатак да імя — Чарадзей. Аднак, такія чуткі пра князя толькі ўмацоўвалі і без таго яшчэ магутныя путы паганства.

Пры кананізаванні Барыса і Глеба (гэта былі браты дзеда Усяслава Браніславіча), князь аддаваў шмат увагі гэтаму мерапрыемству. Спачатку шанаванне памяці святых Барыса і Глеба праводзілася толькі ў Кіеве. Аднак Усяслаў Чарадзей пасадзейнічаў таму, каб традыцыя распаўсюдзілася і ў Полацку. Пра поспех ідэі князя кажа археолагам фрэска Барыса і Глеба ў Бельскім (Барысаглебскім) манастыры і віслая пячатка з выявай Глеба. Пазней гэтыя імёны — Барыс і Глеб — атрымалі сыны Усяслава Брачыславіча.

Значэнне прыняцця хрысціянскай рэлігіі на Беларусі

Так супала, што хрысціянства на беларускіх землях распаўсюджвалася разам з утварэннем дзяржаўнасці. Безумоўна прыняцце новай рэлігіі станоўча паўплывала на стварэнне дзяржаўных адзінак.

Хрысціянская вера ў адзінага Бога адпавядала дзяржаўнаму строю — уладу павінен трымаць у сваіх руках адзін князь. Духавенства было апорай для князя, таму часта князі назначалі у гэтыя колы людзей, якія потым маглі б падтрымаць уладу. Хрысціянскае вучэнне сцвярджала, што ўсялякая ўлада ад Бога, гэта значыць улада была нязменнай і свяшчэннай.

За кошт прыняцця хрысціянтсва свой аўтарытэт паднялі Полацкае і Тураўскае княствы. А пазней і Вялікае Княства Літоўскае. Гэтыя дзяржавы сталі ў адзін рад з іншымі хрысціянскімі краінамі Еўропы. А гэта паспрыяла на развіццё гандлю і рамяства, пераймання іншага досведу і наладжванню сувязей.

Новая рэлігія садзейнічала і культурнаму ўзросту: будаваліся манастыры, пісаліся і перапісваліся кнігі, хаця і дазволіць сабе такую раскошу маглі далёка не ўсе. Пры манастырах засноўваліся бібліятэкі. Фарміравалася новае саслоўе — духавенства, якое мела значны ўплыў на насельніцтва.

Ды і ўвогуле маральны стан грамадства змяніўся. Запаведзі садзейнічалі добрым хрысціянскім адносінам паміж людзьмі. А гэта было, напэўна, і застаецца самым галоўным.

 

5.Утварэнне ВКЛ.
Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага.

У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае Княства Літоўскае.

У 1251 г. Міндоўг прымае каталіцтва, а ў 1252 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаў папа рымскі Інакенцій XIV). Але гэта не паслабіла націск крыжакоў, а напады галічан толькі ўзмацніліся. У 1258 г. адбыўся бадай самы крывавы набег на княства манголаў і галічан пад кіраўніцтвам хана Бурундая. Тым не менш, Міндоўг з поспехам супрацьстаяў набегу. 13 ліпеня 1260 г. ён разам з палачанамі нанёс цяжкае паражэнне крыжакам каля возера Дурбе, у 1261 г. адмовіўся ад каталіцтва і ў 1262 г. заключыў дамову з Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе з рыцарамі. Улада Міндоўга ў княстве была амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівіла і нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. На ролю збірацеля зямель славянаў і балтаў стаў прэтэндаваць трэці пасля Полацка і Наваградка цэнтр – жамойцкі вялікі князь у 1263 – 1264 гг.

Пад час барацьбы ў ВКЛ за лідарства, быў выгнаны Войшалк, забіты Таўцівіл (Трайнатам), потым забіты і сам Трайната. Уладу ў княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264 – 1267 гг.). Ён актыўна пашыраў межы княства, да Наваградчыны і Літвы далучыў Дзяволту і Нальшаны, выгнаў апошняга забойцу бацькі князя Даўмонта (у Пскоў). Пры гэтым Войшалку прыходзілася лавіраваць паміж шматлікімі ворагамі. У 1267 г. ён нечакана перадае ўладу свайму швагру, галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270 гг.). Праз некаторы час Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, другім галіцкім князем.

Новаму князю адразу прыйшлося сутыкнуцца з сепаратысцкімі памкненнямі ўнутры дзяржавы і шматлікімі ворагамі звонку. У 1294 г. ён жорстка задушыў мяцеж жамойцкіх феадалаў, што схіляліся да саюза з крыжакамі.

Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВКЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – згодна якому Полацкае княства атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе.

У выніку напружанай барацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі. У тым жа 1315 г. Віцень здзейсніў паход супраць тэўтонцаў з вялікім войскам. Гэта была помста за асаду рыцарамі Наваградка і разарэнне яго ваколіц годам раней (1314 г.). Тады дзякуючы выключным здольнасцям Давыда Гарадзенскага, які ўзначаліў абарону сталіцы, Навагрудак быў выратаваны.

Стараста гарадзенскі Давыд быў сынам выгнанага князя Даўмонта, які ўдзельнічаў у змове супраць Міндоўга. Тым не менш, Давыд не помсціў за бацьку, не выступіў супраць вялікакняскай улады, не ўдзельнічаў у змовах, а ў гадзіны небяспекі для краіны рашуча падтрымаў Віценя (пасля – Гедыміна) і выступаў супраць заваёўнікаў-крыжакоў. Ужо ў 1318 г. ён здзейсніў самастойны паход у Прусію на тэўтонцаў. У 1322 і 1323 гг. ён дапамог Пскову, што быў асаджаны лівонцамі. У наступным годзе – 1324 – разграміў рыцараў пад час удалага паходу на Мазовію. Давыд не ведаў ні воднага паражэння. Але пад час паходу ў нямецкую зямлю Брандэнбург (пад Берлін) у 1326 г. ён загінуў.

Віцень пашырыў тэрыторыю княства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненні жамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія землі і беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня” (сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавы ад заваёўнікаў (дзяржаўным герб стаў з 1384 г.). Менавіта ў гэты час склалася асноўная павіннасць феадалаў княства – пагоня – вайсковая справа па абароне дзяржавы ад нападаў.

Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316 – 1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыку збірання славянскіх зямель. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскага князя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320 г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымліваліся вялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Навагрудчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца - горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.

Каб пазбавіць крыжакоў падставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваў ахрысціць у каталіцтва жамойтаў і літоўцаў – якія яшчэ былі пераважна язычнікамі, але гэта выклікала незадавальненне як сярод саміх паганцаў, так і сярод праваслаўнага насельніцтва княства. Таму князь пайшоў іншым шляхам. Ён усталяваў саюзніцкія адносіны з польскім каралем і з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёс некалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу (гл. Давыда Гарадзенскага). Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.).

Ва ўнутранай палітыке Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў і адукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Падчас росту супярэчнасцяў з Масквой (за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад) заснаваў самастойную Літоўска-Наваградскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам ў Навагрудку (1316 г.).

Менавіта пры Гедыміне ВКЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікам дынастыі Гедымінавічаў.

Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі, да таго ж быў малодшым братам, і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя браты сталі саправіцелямі ў ВКЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345 – 1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі.

Альгерд далучыў да ВКЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў, 1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва войска ВКЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Да ВКЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВКЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.) скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы. У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабіла каля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.

Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10, а беларускае насельніцтва – 8/10. Менавіта гэта вызначыла пануючы стан старабеларускай мовы і культуры ў княстве, больш таго Альгерд і ўсе Альгердавічы, акрамя таго, што карысталіся беларускай мовай, былі праваслаўнага веравызнання (да 1386 г.).Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВКЛ.

Такім чынам, стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы. Быў гістарычны сэнс ў тым, каб у межах адной дзяржавы аб’ядналіся розныя па этнічнаму паходжанню, мове і рэлігійным вераванням народы.

6.Дзяржаўны лад ВКЛ

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва. Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.

Феадалы (шляхта) – гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыі гэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжаннях якога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.

Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. таксама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконвалі ваенную службу па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалі шматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэта поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаў і дзяржавы.

Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.

Прававое становішча мяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.

Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства. Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва, праваслаўя, уніяцтва (з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскае духавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, што наносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.

Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе мясціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішча Крывы горад) на рацэ Віліі. З цягам часу Вільня стала адным з буйнейшых горадоў ва Ўсходняй Еўропе. Па некаторых звестках, нсельніцтва Вільні ў XVI ст. было пераважна беларускім, праваслаўным.

Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270 – 1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.

На працягу XIV – XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВКЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВКЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася пры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшага развіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.