Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Вайна 1812 года на тэрыторыі Беларусі.



Напачатку XIX стагоддзя паміж Францыяй з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй з іншага, ішла барацьба за панаванне ў Еўропе. Французскі імператар Напалеон I сілай падпарадкоўваў сабе еўрапейскія народы. У вайне 1805-1807 гг. Напалеон атрымаў перамогу і стварыў на польскіх землях, якія раней належалі Прусіі, падуладнае яму Варшаўскае княства. Расія рыхтавалася да рэваншу: на абшары колішняга Вялікага Княства былі сканцэнтраваныя царскія арміі Барклая дэ Толі і Баграціёна агульнай колькасцю 157 тысяч салдатаў і афіцэраў. Імператар Аляксандр I стаў на чале антыфранцузскай кааліцыі. Вайна зрабілася немінучай, але Прусія ў апошні момант адмовілася дапамагчы Расіі нанесці першы ўдар. Перахапіўшы ініцыятыву, 24 чэрвеня 1812 г. войска Напалеона перайшло Нёман і ўступіла на беларускія землі, якія прыналежалі Расіі. Не маючы перавагі ў сіле рускія войскі пачалі адыходзіць на ўсход, пакідаючы ворагу выпаленыя землі. Падпальваліся склады, якія не паспявалі эвакуяваць, зганялася ўся сельская скаціна. Месца рускага войска займала паўмільённая французская, якая таксама патрабавала хлеба, мяса, фуражу і г.д. Беларускія землі ператварыліся ў арэну баявых дзеянняў. За час напалеонаўскага наступу тут было не меней 15 бітваў. Расія не збірлася пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю рускіх губерняў. Беларусь стала крыніцай гарматнага мяса і для рускага, і для французскага імператараў. У 1811 г. рускі імперскі ўрад набраў тут каля 15 тысяч рэкрутаў. Сярод расійскіх афіцэраў былі беларускія шляхцічы. Служылі беларусы і ў французскім войску. Беларусы ваявалі з беларусамі як па прымусе, так і свядома, фактычна з адной і той жа мэтай - аднавіць ВКЛ. Толькі адны спадзяваліся дамагчыся гэтага праз адданую службу расійскаму імператару, а іншыя - французскаму. Шляхта Беларусі (асабліва на захадзе) дапамагала французскаму войску і прыносіла шкоду расійскаму. Гараджане віталі Вялікае войска Напалеона як выратавальніцу ад царскага прыгнёту. Амаль усе студэнты Віленскага ўніверсітэта выявілі жаданне служыць у напалеонаўскім войску. Чакала Напалеона і беларуская вёска. Сяляне чулі пра княства Варшаўскае, дзе французскі імператар адмяніў прыгоннае права. Напалеон абвясціў пра стварэнне на беларускіх і сучасных літоўскіх землях двух падпарадкаваных яму дзяржаў. Першая - Літоўскае Княства са сталіцай у Вільню. Другая - Беларусь са сталіцай у Магілёве. Тым самым Напалеон ставіў мяжу празмернаму ўмацаванню Польшчы, задаволіў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра стварэнне самастойнай дзяржавы, і рыхтаваў глебу для палітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неабходнасці саступіць яму Беларусь і пакінуць сабе Літоўскае Княства. Аднак валадара Еўропы мала цікавіла рэальнае адраджэнне нашай краіны. Выкарыстоўваючы настроі значнай часткі насельніцтва, ён пераследваў свае мэты. Часовы ўрад ВКЛ не меў права прымаць пастановаў без згоды французскага камісара і найперш мусіў займацца зборам падаткаў для Вялікай арміі. У жніўні быў падпісаны ўказ, паводле якога нашыя губерні павінны былі даць Вялікай арміі 528 тыс. тон збожжа, 100 тыс. тон аўса і 53 тыс. кароў. Гэта пагражала краіне голадам.

Напалеон не дазволіў палякам аднавіць Рэч Паспалітую ў старых межах, а замест гэтага абвясціў пра стварэнне двух падпарадкаваных яму дзяржаў. Першае - ВКЛ са сталіцай у Вільні - складалася з Гродзенскай, Віленскай, Менскай губерні і Беластоцкай вобласці, якія былі пераназваны ў дэпартаменты. Другое - Беларусь са сталіцай у Магілёве - ахоплівала Прыдняпроўе і Прыдзвінне. Гэтым крокам Напалеон ставіў мяжу празмернаму ўмацаванню Польшчы, задавальняў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра самастойную дзяржаву, і рыхтаваў глебу для п

алітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неабходнасці саступіць яму Беларусь і пакінуць сабе Княства Літоўскае. Падзел аднаэтнічных земляў на дзве дзяржавы не спадабаўся мясцовым кіравальным кругам, і яны хадатайнічалі пра іх аб'яднанне. Сяляне стваралі партызанскія аддзелы. Перад Барадзінскай бітвай Банапарт накіраваў 10 тысяч вайскоўцаў на дапамогу 12-тысячнаму віцебскаму гарнізону, які партызаны фактычна трымалі ў аблозе. Адступленне былой Вялікай арміі з Масквы ў восень 1812 г. хутка ператварылася ва ўцёкі. У кастрычніку-лістападзе расійскае войска авалодала Полацкам, Віцебскам, Мінскам, Магілевам, Барысавам. Рашучым контрударам Банапарту ўдалося выбіць генерала Чычагова з Барысава і каля вёскі Студзёнкі пераправіць свае войскі цераз Бярэзіну. Адтуль яны бязладна адступалі на Вільню. У мястэчку Смаргонь імператар, пераапрануўшыся ў мундзір польскага ўлана, пакінуў армію. Часовы ўрад ВКЛ яшчэ каля года працаваў у Варшаве, Кракаве і Дрэздэне, марна спадзеючыся, што Напалеон распачне новую кампанію ў Расіі.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.