У XVIII ст., i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова – лiтаратараў. Пiсьмы (ёсць i другi раўназначны беларускi тэрмiн – «лiсты»), перапiска пiсьменнiкаў з сябрамi i сучаснiкамi – надзвычай каштоўная частка iх рукапiснай спадчыны. Нават таропкая дзелавая перапiска можа шмат дапамагчы ва ўстанаўленнi фактаў бiяграфii пiсьменнiка, яго сувязей, жыццёвых i творчых планаў i г. д. Пiсьмо можа выкарыстоўвацца гiсторыкамi ў самых розных планах: гiсторыя нашага кнiгадрукавання, чытацкага попыту, тэатра i г. д.
Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступен. Вялiкiя страты па розных прычынах на працягу гадоў панесла карэспандэнцыя таго ж В. Дунiна-Марцiнкевiча (досыць сказаць, што не захавалася яго сяброўская перапiска з С. Манюшкам).
Надзвычай карыснай для развiцця лiтаратурнага крынiцазнаўства i крынiцазнаўства наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыя Баршчэўскага.
Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820 – 1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я. Чубаком у зборнiку «Карэспандэнцыя фiламатаў» з серыi «Архiвум фiламатаў». Нядаўна выбраная перапiска фiламатаў, у тым лiку Я. Чачота, выдадзена асобнай кнiгай у Варшаве Эпiсталярная спадчына А. Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку «Пачынальнiкi». У 1981 г., да 150-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка, з’явiлася публiкацыя У. Мархеля «З эпiсталярнай спыдчыны Вiнцэся Каратынскага»
У неаднолькавай ступенi захавалася эпiсталярная спадчына нашых пiсьменнiкаў апошнiх дзесяцiгоддзяў XIX ст. Мы не ведаем на сёння нiводнага пiсьма А. Абуховiча i Ф. Тапчэўскага. Затое досыць паспяхова выяўляецца i вывучаецца даследчыкамi карэспандэнцыя Ф. Багушэвiча, А. Ельскага, Я. Лучыны, А. Гурыновiча.
Надзвычай актыўную перапiску з сучаснiкамi вёў В. Савiч-Заблоцкi, асоба i дзейнасць якога апошнiм часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпiсталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена i вывучана. Часам пiсьменнiк паведамляў у сваiх пiсьмах унiкальныя звесткi, невядомыя пакуль што па iншых крынiцах. Напрыклад, толькi з гэтых пiсьмаў мы даведалiся цяпер аб iснаваннi ў Пецярбургу ў 1868 г. беларускага культурна-асветнага таварыства «Крывiцкi Вазок», удзельнiкам якога быў В. Савiч-Заблоцкi, аб спробах выдання беларускiх газет на пачатку 1880-х гг.
Прыватны характар пiсьма не заўсёды захоўваў яго ад прачытання сучаснiкамi. У Расiйскай iмперыi праводзiлася перлюстрацыя пiсьмаў. Яшчэ большы кантроль за перапiскай iснаваў у Савецкiм Саюзе. Мала хто мог спадзявацца на захаванне тайны перапiскi. Таму вывучэнне эпiсталярных комплексаў павiнна ажыццяўляцца ў спалучэннi з iншымi крынiцамi, пры ўважлiвым аналiзе псiхалагiчных характарыстык аўтара, асаблiвасцей яго дзейнасцi i паводзiн.
Пісьмы дрэнна захоўваюцца. І хоць па ХХ ст. існуе велізарная колькасць матэрыялаў эпісталярнага характару, але ў большай ступені яны раскіданы па розных архівах, фондах, калекцыях. У савецкі час істотнае распаўсюджванне атрымаў такі эпісталярны жанр, як пісьмы ў савецкія ўстановы і газеты Паколькі амаль усе выданні з’яўляліся «органамі» пэўных устаноў, то апошнія былі абавязаны рэагаваць на «сігналы». Гэта часам садзейнічала паступоваму пераўтварэнню такіх пісьмаў у пэўны від даносаў (тым больш, што публікаваліся яны пад пэўнымі псеўданімамі). Так, напрыклад, пачыналася кампанія абвінавачванняў супраць членаў урада БССР І. Лабаноўскага і З. Прышчэпава. Матэрыял, які быў надрукаваны 28 мая 1928 г. у газеце «Заря Запада», сведчыў аб тым, што ў Лёзненскім раёне існуе «ілжэкамуна, арганізаваная былым памешчыкам Аляксандрам Каньковым». Артыкул меў цікавую назву: «Помещики приспосабливаются. Надо обрезать им коготки» – і падпісаны: «Батрак».
Пераважная колькасць пісьмаў у дзяржаўныя ўстановы, газеты з 1920-х гг. не захавалася. Разам з тым вельмі цікавымі з’яўляюцца пісьмы кіраўнікам Савецкага ўрада 1918 – 1920 гг. Менавіта ў звароце да традыцыі шукалі праўды. Так, адзін аграном з Барысаўскага павета пісаў кіраўніку Савецкай дзяржавы, што мае вялікі вопыт і сілы для вядзення аднаасобнай гаспадаркі, што зможа даць больш прадукцыі, чым калектыў. Аднак пісьмо вярнулася з рэзалюцыяй: «вырашаць на месцы» (на календары быў сакавік 1920 г.). І на месцы, адзначыўшы вялікую працаздольнасць і эгаістычныя схільнасці «прасіцеля», вырашылі арганізаваць арцель.
Калі разглядаць матэрыялы прыватнай перапіскі, то на працягу ХХ ст. значэнне гэтага жанру паступова змяншаецца. У параўнанні з ХІХ ст. пісьмы становяцца не толькі лаканічнымі, але і менш эмацянальна насычанымі. Безумоўна, на гэта наклалі адбітак войны і рэпрэсіі. У пасляваенны перыяд паўплывала і развіццё сродкаў сувязі, найперш тэлефанізацыя гарадоў і вёсак Беларусі. З 1980-х гг. адчуваецца паступовае ўздзеянне распаўсюджвання лакальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнет і электроннай пошты, што істотна відазмяніла характар і формы эпісталярнага жанру.
У матэрыялах перапiскi вельмi шмат агульнага з дзённiкамi. Пiсьмы пераважна складаюцца ў ходзе самiх падзей. Яны таксама заснаваны на памяцi i пiшуцца найчасцей у ходзе самiх падзей. Разам з тым матэрыялы перапiскi – па сваiх разнавiднасцях, жанрах – крынiцы больш складаныя i разнастайныя, чым дзённiкi. Эпiсталярная лiтаратура мяжуе i з многiмi iншымi вiдамi крынiц.
Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi. (Карабейнікаў, Таўстой, Куракін і інш.)
Канец XVIII – першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi падарожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з’яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў. Апошнiя адкрывалi для сябе гэты край, якi ў афiцыйнай прапагандзе акрэслiваўся як «искони русский», а ў свядомасцi рускага грамадства вызначаўся рознымi тэрмiнамi: «беларускi», «лiтоўскi», «польскi». На самым пачатку XIX ст. у «присоединенные провинции» накiроўвалiся па справах свецкiя i духоўныя асобы. З 1812 г. свае запiскi аб падзеях на тэрыторыi сучаснай Беларусi (яны ўжо называюць яе «айчынай») пакiдаюць рускiя афiцэры (у прыватнасцi, вядомы i зараз пiсьменнiк I. I. Лажэчнiкаў). Пасля ж паўстання 1830 – 1831 гг. Беларусь, такая знаёмая i незнаёмая, вабiла рускiх лiтаратараў, мастакоў, увогуле людзей творчых прафесiй. Гэта адбiлася i на змесце лiтаратуры падарожжаў. Здзiўленне ад не падобнай на рускую мовы i звестак аб добрых дарогах змяняецца захапленнем беларускай прыродай, гiсторыяй беларускiх гарадоў i храмаў, вывучэннем традыцый i святаў мясцовага насельнiцтва.
Мода на дарожныя нататкi прадвызначыла з’яўленне i твораў прадстаўнiкоў мясцовай, беларускай, iнтэлiгенцыi, якiя iмкнулiся пазнаёмiць суседзяў з гiсторыяй i традыцыямi свайго народа, не менш цiкавымi (па iх меркаванні), чым гiсторыя старажытных грэкаў i рымлянаў. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасцi з’явiлася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што была апублiкавана ў «Современнике» ў 1853 – 1855 гг. (у 1992 г. «Падарожжы...» былі перавыдадзены ў Мiнску з прадмовай С. А. Кузняевай). Аўтарам iх быў Павел Шпiлеўскi, якi нарадзiўся ў 1823 г. у в. Шыпiлавiчы Бабруйскага павета Мiнскай губернi ў сям’i праваслаўнага святара, закончыў Мiнскую семiнарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмiю, але адмовiўся ад царкоўнай кар’еры. «Путешествия...» сталі вiзiтнай карткай вядомага публiцыста i лiтаратара. Асаблiва каштоўныя тыя старонкi гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пiсаў аб тым, што добра ведаў i бачыў уласнымi вачыма. Гэта звесткi аб кiрмашах, аб беларускiх гарадах i мястэчках, iх насельнiцтве, аб жыццi простага селянiна i памешчыкаў. П. Шпiлеўскi не пакiнуў па-за ўвагай таксама татар i яўрэяў, якiя здаўна пражывалi на Беларусi.
Записки русского путешественника Коробейникова: "Хожение Трифона Коробейникова в Царьград", "О пути к Царю граду от Москвы и до Иерусалима";
· "О граде Орши";
· "О походе к Борисову городку из Орши";
· "О городке Борисове";
· "О королевском городке Менске";
· "О городе Слутцке Литовском";
· "О Турове городе";
Записки русского путешественника П. Толстого «Путевой дневник» Из всех московских стольников, отправленных Петром I за границу, путевые записки создал только П. А. Толстой. В основе книги лежит путевой дневник, куда Петр Андреевич записывал свои наблюдения и впечатления о европейской жизни. Работа Толстого представляет собой тщательно продуманное литературное произведение. Главным для писателя был культурологический аспект освоения европейской действительности. История духовной жизни Европы раскрывается им через памятники религиозной и светской культуры: монастыри, соборы, дворцы, музеи, парковые ансамбли, архитектурный облик городов, университеты, библиотеки, музыкальные концерты, маскарады, религиозные процессии и реликвии. Путевые записки Толстого содержат огромное количество фактов, которые просвещали, воспитывали, доказывали историческую правоту петровских преобразований. Энциклопедизм путевых записок П. А. Толстого - яркая примета времени, ибо в мировую историю XVII—XVIII века вошли как эпоха Просвещения, творцы которой отличались широтой взгляда на законы бытия, глубиной познаний и верой в безграничные возможности человеческого разума. В этом плане П. Толстой был предшественником Татищева, Ломоносова, Львова, Болотова и других представителей русского Просвщения.