Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Адукацыя, навука, культура Беларусі на сучасным этапе (1991 – 2008 гг.)



1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр-жаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабод-нае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсе-беларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных дзяр-жаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб аду-кацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яў-ляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з зацвярджэннем агульначалавечых каш- тоўнасцей. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чара-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўлен-ню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

Асобае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», «Гонар і годнасць у літаратуры» Святп-ланы Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарно-быльская малітва — хроніка будучыні».

Міжнародны біяграфічны інстытут узнагародзіў медалямі «Залаты дыск» і «Чалавек года — 94» беларускага мастака Гаўрылу Вашчанку, у знак прызнання яго дасягненняў і лідэр-стваў сусветным мастацтве. Ён аўтар шэрагу партрэтаў гіста-рычных дзеячаў і асоб культуры, у тым ліку трыпціха, прыс-вечанага паўстанню К. Каліноўскага.

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купа-лы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй харэ-аграфіі.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны, С Буднагаі В. Цяпінскага.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрыс-ціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны, — крыж Ефрасінні Полацкай.

 

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.