Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV- першай палове XVI ст



У ВКЛ існавалі розныя саслоўі — групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы — землеўласнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзілі ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў сучасныя гісторыкі называюць магнатамі. Большасць феадалаў — сярэдніх і дробных землеўладальнікаў — з XVI ст. сталі называцца шляхціцамі.

Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь.

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзяліліся напахожых(вольных) — тых, што мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога, і непахожых (прыгонных) — тых, каму такі пераход забараняўся. У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, якім феадалам забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра — першы зборнік законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленнезапрыгоньвання сялян — страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад феадала.

За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала або плаціць чынш — грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сялян, якія аддавалі дзякла — натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, — называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш.

Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей: талокі — сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выкон-валіся ўсімі сялянамі разам, гвалты, ці згоны, — агульныя тэр-міновыя работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г. д.).

У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі.

Стан гарадоў у XIV—XV стст.вызначаўся тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне(яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні.

Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога са-макіравання. Ён складаўся з гарадскойт рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах (назва «лава» паходзіць ад таго, што абвінавачваных садзілі ў час заслухоўвання справы на звычайную лаву). Гзтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяль-ныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ей.

Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.

 


 

12.Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая,што ў пера-кладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеў-ства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г.

Прычыны,якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛз Польшчай,заключаліся ў наступным:

— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў- скай дзяржавы;

— імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да на- быцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае са- слоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дроб ных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы;

— жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польш- чу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі.

У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася.

ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднаннядзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асоб-нымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

— адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.);

— судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал);

— войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);

— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);

— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);

— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).

Вынікі Люблінскай уніізаключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.

Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.

 


 

11. Культура Беларусі ў XIV- першай палове XVIІ ст.

У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусіўжовылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ пра-васлаўебыло тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаў-нымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць ус-ходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—

XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод феадалаў.

У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь».Адны з іх звязваюць наз- ву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход. Другія — з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая, зна- чыць, праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абста- вінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Больш верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некато- рых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у скла- дзе ВКЛ.

Барацьба са знешняй пагрозай выклікалабудаўніцтва цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі за- мак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры з'яўляец- ца Гродзенскі замак.

У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г

Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку

XVI ст. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён). Яна выконвала ролю замка.

Прыкладамі жывапісуXIV—XV стст. з'яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі— роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Беларускія мастакі-жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справыз'яўляюцца ру-капісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жы-ровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюцьмгніяцюры (невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабілі з до-шак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.

Паслядоўнікам Ф. Скарынылічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароўбратоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.

Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.

Месца царквыў ВКЛдоўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVIст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.

У сярэдзіне XVIст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛМіка-лай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.

Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.

Сістэма адукацыіна тэрыторыі Беларусі ўключала пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.

Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтвабылі выкарыстаны пры ўзвядзенні замкава-паркавага комп лексу ў Міры. Сёння ў адноўленым будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Узорам успрымання лепшых трады- цый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.

Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачына-юць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афарм-ленні, пышнасць убранства. Такія рысы набывае, напрык-лад, Гродзенскі замак, які перабудавалі пры каралі Рэчы Пас-палітай Стафане Баторыі ў палац.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду пас-тупова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным по-мнікам гэтага стылю з'яўляецца касцёл Божага Цела ўНя-свіжы. Ён пабудаваны на узор галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэк-тара Яна Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў праца-ваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фаміль-ная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў сар-кафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.

Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавяз-ковым элементам такіх пабудоў была вежа. У выяўленчым мастацтве з другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае пашырацца партрэтны жанр.У творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прад- стаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла, якога за вялікі рост і фізічную сілу празвалі «літоў- скім Геркулесам». Цікавым з'яўляецца мемарыяльны (зроб- лены у памяць) партрэт жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатрана землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.