Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Утварэнне Рэчы Паспалітай. ВКЛ у палітычнай сістэме РП



Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая,што ў пера-кладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеў-ства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г.

Прычыны,якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛз Польшчай,заключаліся ў наступным:

— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў- скай дзяржавы;

— імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да на- быцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае са- слоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дроб ных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы;

— жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польш- чу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі.

У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася.

ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднаннядзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асоб-нымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

— адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.);

— судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал);

— войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);

— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);

— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);

— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).

Вынікі Люблінскай уніізаключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.

Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.


13. Рэлігія і царква на Беларусі ў XIV- XVI ст.

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ праваслаўебыло тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаўнымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць усходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод феадалаў.

Месца царквыў ВКЛдоўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVIст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.

У сярэдзіне XVIст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛМіка-лай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.

Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.