Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар)



Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоунасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтау да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзiя у творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае -- вось тая праблематыка, што знаходзiцца у аснове творчасцi паэтау. Лiрычны герой сучаснай паэзii -- гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоувае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау.
Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау:
1. Паэты старэйшага пакалення
:
М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.
2. Паэты сярэдняга пакалення:
С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.
3. Паэты малодшага пакалення:
А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

Андрэй Хаданович

xНарадзіўся ў 13 лютага 1973 году ў Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры катэдры замежнай літаратуры.
Выкладае замежную (у тым ліку францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ.
Вядзе заняткі «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіюме, а таксама заняткі «Школы маладога літаратара», арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Перакладае з ангельскай, францускай, польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2007), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010).
Вершы Андрэя Хадановіча перакладаліся на два дзясяткі моваў, публікаваліся асобнымі кнігамі ў Польшчы, Украіне, Швэцыі. Аўтар кнігі вершаў для дзяцей «Нататкі таткі», якая выйшла ва ўкраінскіх перакладах у Кіеве ў 2011 г. У 2008 г. атрымаў прыз «Крышталь Віленіцы» на Міжнародным літаратурным фэстывалі ў Славеніі, а таксама прэмію «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).

В. Гiгевiч - аўтар празаічных кніг “Калі ласка, скажы…”, “Жыціва”, “Астравы на далёкіх азёрах”, “Доказ ад процілеглага” і інш. Яго творам уласцівы глыбокі філасофскі роздум. Прастата знешняга элементу, звычайна, кампенсуецца ўскладнёнасцю духоўнага пошуку герояў, няпростай, а часам і мазаічнай, “пакадравай” кампаноўкай матэрыялу. Перавагу аддае строгаму пісьму, не цураецца, аднак, і ўмоўна-абагульненых формаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. В. Гiгевiч - адзін з першых у беларускай літаратуры пачаў распрацоўваць тэму гарадскога жыцця сучаснага рабочага, уздзеяння НТР на традыцыйную мараль і псіхалогію. Аднак, апрача чыста знешніх эфектных сцэн, пакручыстых ліній сюжэта, літаральна ва ўсіх творах пісьменніка, пачынаючы з самых першых юнацкіх апавяданнняў і да апошніх па часе маштабных аповесцяў і раманаў, робіцца спроба асэнсаваць вечны, бясконцы пошук свайго месца ў сусвеце чалавечай душы.

КАРАБЕЛЬ

Твор, які ў свой час быў на вастрыі навуковых дасягненняў, сёння патрабуе ад чытача прыязнай паблажлівасці. Пры гэтым усе ідэі, якія хацеў данесці аўтар, засталіся непашкоджанымі часам. Выглядае на тое, што для пісьменніка фантастыка была толькі прыёмам, інструментам для таго, магчыма, каб ягоныя перакананні лацвей знайшлі шлях да чытача. Дык фантастыка гэта ці не?

У творах насамрэч закранаюцца пытанні, з якімі сутыкаецца кожны: праблема здрады і ўдзячнасці, праблема свабоды, праблема суіснавання кахання і кар’еры, праблема ўлады. Герой аповесці «Карабель» капітан Ёх, што імкнуўся заняць гэтую пасаду, каб даведацца пра галоўную таямніцу Карабля, у выніку зразумеў, што за валоданне гэтым сакрэтам ён заплаціў не толькі здрадай бацькам і каханню, але і ўласнай свабодай, бо Закон Карабля пануе і над ім. У фінале герой, які меў магчымасці стаць бессмяротным, усвядоміў, што яму хочацца іншай бессмяротнасці, не фізічнай, і магчыма таму ён парушыў Закон Карабля.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.