Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка



 

Козьма Чорны(Микалай Карлавич Раманоуски)- (1900-1944)Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту. К. Чорнага заўсёды цікавілі ўсе вострыя праявы грамадскага жыцця, калі з

асаблівай сілай раскрываецца псіхалагічны, сацыяльны і ідэалагічны змест

эпохі, калі пачуцці і думкі кожнага чалавека дасягаюць найвышэйшага

напружання і калі выяўляецца яго сапраўдны сэнс. Вастрыня сітуацый,

канфліктаў, напружанасць даследчыцкай думкі аўтара – усё гэта надае «ваенным»

раманам Чорнага высокае драматычнае гучанне.

24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.

Уладзімір Дубоўка — самабытны паэт, стваральнік запамінальных вобразаў заўзятар літаратурных эксперыментаў, цудоўны перакладчык. Іншыя ас­пекты яго творчасці шырокаму колу чытачоў, на жаль, вядомыя значна менш. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы ("Там, дзе кіпарысы", "Кругі", "Крычаўская спакуса", "Браніслава", "I пурпуровых ветразей узвівы", "Штурмуйце будучыні аванпосты!"). Паэмы Дубоўкі - сведчанне новага паэмнага мыслення. 3 боку формы і зместу яны далека не ўкладваюцца ў межы традыцыйнага жанру паэмы. Сведчаннем таму служыць тое, што паэт абраў інтэнсіўны (не экстэнсіўны) шлях апрабацыі жыццёвага матэрыялу, узяўшы курс на інтэлектуалізацыю мастацкага зместу. Іншымі словамі, у ідэйна-канцэптуальную аснову паэм пакладзены прынцып суб’ектыўнага мадэлявання рэчаіснасці, звязаны з уласна аўтарскім уяўленнем,бачаннем асноўных тэндэнцый і заканамернасцяў грамадскага і літаратурнага развіцця. Стыль паэм можна ахарактарызаваць як умоўны, рацыяналістычны, сінтэтычны: ён далёкі ад вобразнай канкрэтыкі, вобразнай пластыкі.Паэмы маюць ярка выражаны наватарскі, эксперыментальны характар. Творы У. Дубоўкі звяртаюць на сябе ўвагу выкарыстаннем новых словаў, нязвычных зваротаў, якія чытаем амаль у кожным вершы, кожнай паэме 20-х гг. Паэтычная творчасьць Уладзімера Дубоўкі падзяляецца на два пэрыяды: 1921—1930 гг. і 1958—1976 гг., зь якіх першы быў асабліва плённым[2]. На фармаваньне напрамкаў мастацкага пошуку У. Дубоўкі моцна паўплывалі клясыкі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Творчасьць паэта 1920-х гг. вылучаецца навізной і арыгінальнасьцю выкарыстаньня паэтычных сродкаў выразнасьці і прыёмаў вэрсыфікацы. галоўнаю тэмаю якіх становіцца ідэя адраджэньня краіны, заклік да высакароднай чыннасьці дзеля краю і народа. У сваіх паэтычных творах, як прадстаўнік маладой плеяды творцаў, Уладзімер Дубоўка імкнуўся спасьцігнуць духоўны сэнс рэвалюцыі і зьменаў, якія адбываліся ў жыцьці. Першае месца ў беларускай паэзіі пасьлякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка — па сіле пачуцьця, глыбіні думкі і мастацкай дасаналасьці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах. творы Дубоўкі «гэта ўзвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі», яго вершы захапляюць «клясычнасьцю свайго мастацкага ўбору, што мала ў каго знаходзім з сучасных паэтаў ня толькі Беларусі, але і Расеі і Ўкраіны. У. Дубоўка — агульнапрызнаны майстар паэтычнага слова. I не толькі ў сваіх вяршынных вершах і паэмах, пранікліва-шчырай лірыцы і драматычным эпасе. Усе творы без выключэння пазначаны адметнай пячаткай дасканалага майстра. Майстэрства было для яго не проста тэхнікай, што мяжуе са спрытнасцю рамесніка, а сутнасцю дзівоснага працэсу мыслення, выхаванага на паэтыцы лепшых змястоўна-фармальных спосабаў пераўтварэння, на паэтыцы сімвалізму.

25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. ХХ ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.

Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў.

На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках.

Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе.

26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”).

Камедыя К. Крапівы адлюстроўвае той час, калі была напісана, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. У рэпліках дзеючых асоб нярэдка можна пачуць выразы тыпу «замаскіраваны вораг», «здраднік», «двурушнік», «авантурыст», «паклёпнік», якія сення ўспрымаюцца з асаблівай завостранасцю.

Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку.

Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны».

Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпяіка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі).

У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць болып высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).

Творчасць народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912 — 1995) — яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай славянскай літаратуры. Ахопліваючы звыш шасці дзесяцігоддзяў, яна сінтэзавала ў сабе асноўныя падзеі і зрухі ў грамадскім і духоўным жыцці Беларусі і яе народа. У ёй — гістарычная і прасторавая разгорнутасць свету.

У вершах М.Танка арганічна спалучаны сюжэтнасць, філасофская ідэя і вострая публіцыстычнасць, жорсткія натуралістычныя рэаліі і рамантычная ўзвышанасць, вобразныя фантасмагорыі, экспрэсія, унутраная кантрастнасць лірычнага перажывання і вобраза і гнуткасць рытму, меладычнасць інтанацыі і метафарычная шматмернасць, раскаванасць мастацкага мыслення. Яны выяўляюць найтанчэйшыя адценні думак і перажыванняў паэта, часам ледзь прыкметных душэўных зрухаў, падспудных асацыяцый.

Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці.

У жанравым сэнсе "Нарач" уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў - усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні.

29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства, ён пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Вершы П.П ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця. Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы».

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.