Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Дзе? Куды? Адкуль? Калі? Чаму? З якой мэтай? Для чаго? Пры якой умове? Нягледзячы на што? Як? Якім спосабам? У якой меры, ступені? Наколькі?



43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.Паміж дзейнікам і выказнікам звычайна ставіцца працяжнік, калі дзейнік і выказнік выражаны:1) назоўнікамі ў назоўным склоне пры адсутнай дзеяслоўнай звязцы: Марскі вузел – агульная назва рознага віду петляў і спосабаў завязвання тросаў (ТСБМ);2) лічэбнікамі ў назоўным склоне (або адзін з іх назоўнікам у назоўным склоне, а другі – лічэбнікам у назоўным склоне): Плошча Сахары – сем мільёнаў квадратных кіламетраў;3) інфінітывамі (або адзін з іх інфінітывам, а другі – назоўнікам у назоўным склоне): Выпраміць ток – ператварыць пераменны электрычны ток у пастаянны (ТСБМ);4) выказнік выражаны фразеалагізмам або выклічнікам: Дарога – хоць шаром каці (Бяд.);5) калі перад выказнікам стаяць словы гэта, вось, гэта значыць, значыць: Белавежа – гэта наша багацце, незлічоны наш скарб (Хадк.);6) выказнік выражаны ўсечанай формай дзеяслова: Лядок – хрусь пад нагою!Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам звычайна не ставіцца, калі:1) дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Я ўжо студэнт;2) пры выказніку ўжыты параўнальныя словы як, як быццам, нібы, што: Сінія вочкі што васілёчкі (Бр.);3) паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны член сказа або часціца ці злучнік, пабочнае слова: Косцік, відаць, добры хлопец (Пасл.);4) перад выказнікам стаіць адмоўе не: Чалавек не птушка [ды палёт у яго вышэйшы, аж да зорак!] (Р.К.);5) іменны выказнік стаіць перад дзейнікам: Цікавая рэч памяць (Г.В.).

44.Аднародныя члены сказа и знаки прыпынку пры их.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то.Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць. Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.

45.Аднародныя и неаднародныя азначэнни.Аднародныя:1. Называюць адметныя прыметы розных прадметаў (часцей за ўсё адносяцца да назоўніка ў мн. ліку)Прыклад: чырвоныя, жоўтыя, сінія агеньчыкі.2. Называюць розныя прыметы аднаго прадмета (характарызуюць з аднаго боку – знешні, форма, колер, памер, унутраныя якасці ці знешнія ўласцівасці чалавека, прадмета і г. д.) Прыклад: цяжкая, напружаная праца.3. Аб’ядноўваюцца агульнай прыметай (станоўчая ці адмоўная характарыстыка)Прыклад: роўны, глыбокі, акуратны канал.4. Азначэнні-эпітэты.Прыклад: журботная, ласкавая ўсмешка.5. Азначэнні стаяць пасля паяснёнага назоўніка.Прыклад:Усталі хвалі над зямлёй, грозныя, жывыя.6. Адно азначэнне выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікамПрыклад. Елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы.Неаднародныя:1. Характарызуюць прадмет з розных бакоў.Прыклад: мяккая чырвоная гліна.2. Могуць выражацца спалучэннем якасных і адносных прыметнікаў. непасрэдна да назоўніка адносіцца толькі першае, бліжэйшае з іх, а другое адносіццца да ўсяго словазлучэння “ назоўнік+першае азначэнне”.Прыклад: лёгкі(якасны) летні(адносны) ветрык.3. Вымаўляўюцца без інтанацыі пералічэння, не дапускаюць устаўкі і.

46.Адасабленне дапауненняу и акаличнасцей.Акалічнасці.Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, адасабляюцца заўсёды (незалежна ад месца ў сказе): Неспадзяваны мароз, раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мяккіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся нядоўга.Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем, адасабляецца, калі мае значэнне дадатковага дзеяння (яе можна замяніць сінанімічным дзеясловам.Калі ж акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем, стаіць пасля дзеяслова-выказніка і мае значэнне спосабу дзеяння (яе можна замяніць сінанімічным прыслоўем ці назоўнікам з прыназоўнікам), яна не адасабляецца.Акалічнасці, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам, адасабляюцца тады, калі ўдакладняюць, звужаюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці або пачынаюцца прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, паводле, у адпаведнасці, з прычыны, насуперак і інш. Дапаўненні.Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы і пад. Дапаўненні ў такім выпадку абазначаюць прадметы і з’явы, якія ўключаюцца ў шэраг іншых прадметаў ці з’яў, выключаюцца іншымі прадметамі ці з’явамі, замяшчаюцца іншымі прадметамі ці з’явамі.

47.Адасабленне азначэнняу(дапасаваных,недапасаваных,прыдаткау). Дапасаваныя азначэнні.Калі азначанае слова выражана займеннікам, азначэнні адасабляюцца заўсёды, без уліку іх месца размяшчэння і ступені развітасці.Калі ж азначанае слова выражана назоўнікам, улічваюцца месца размяшчэння азначэнняў і ступень іх развітасці. Аддаленае ад азначанага слова азначэнне адасабляецца заўсёды; азначэнне, якое стаіць перад азначаным словам, адасабляецца, калі мае акалічнаснае значэнне прычыны, умовы, уступкі, часу. Азначэнне, што стаіць пасля азначанага слова, адасабляецца, калі выражана дзеепрыметнікавым зваротам або прыметнікам з залежнымі словамі: Хаты, выцягнутыя ў два рады, так густа абраслі дрэвамі, што здаюцца пагружанымі на дно глыбокага возера.Адзіночныя азначэнні ў постпазіцыі да азначанага слова адасабляюцца, калі іх два і больш, асабліва калі перад азначаным словам ёсць яшчэ адно (ці некалькі) азначэнне: Акопы параслі маладым бярэзнікам, высокім, гонкім, разгатым (Пташн.).Недапасаваныя азначэнні.Недапасаваныя азначэнні адасабляюцца, калі адносяцца да ўласнага імя, асабовага займенніка або калі ўключаюцца ў адзін рад з дапасаванымі адасобленымі азначэннямі: Танклявая, з някідкім для старонняга вока тварам, Зоська сцішвалася ў немым захапленні, калі заўважала пунсовагрудых птушак.Прыдатак.Паколькі прыдатак з’яўляецца разнавіднасцю азначэння, якое выражаецца назоўнікам, што ўдакладняе, характарызуе, дае іншую назву паяснёнаму слову, правілы яго адасаблення ў асноўным адпавядаюць правілам адасаблення звычайнага азначэння. Спецыфіку складаюць прыдаткі, якія ўводзяцца ў сказ пры дапамозе паясняльных злучнікаў ці функцыянальна блізкіх да іх слоў: 1) адасабляюцца прыдаткі, якія звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучнікамі ці, або, як.2) адасабляюцца прыдаткі, што з’яўляюцца ўласнымі імёнамі і пачынаюцца словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і пад . Прыдатак, які стаіць у канцы сказа, звычайна адасабляецца працяжнікам.

48.Параунальныя звароты и знаки прыпынку пры их. Параўнальны зварот – слова або словазлучэнне, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест усяго выказвання або пэўнага члена сказа. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў як, бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што: У небе хмаркі, як абрыўкі дум, плывуць туды, дзе сонца сядзе хутка.Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.Коска ставіцца.1. Калі зварот мае толькі параўнальнае значэнне: Як чорны парасон, вісела неба над зямлёй.2. Калі злучнік як адносіцца да ўказальных слоў так (гэтак), такі (гэтакі), той (тая) і інш.: І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая.3. Перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; як правіла; як заўсёды; як ніколі і інш.4. Калі параўнальны зварот мае дадатковае значэнне прычыны: Як старэйшаму, Паўлюку давялося парабкаваць першым з дзяцей. Правяраем: Паўлюку давялося парабкаваць (ЧАМУ?), бо ён быў старэйшы.Коска не ставіцца.1. Калі зварот уваходзіць у склад фразеалагізма: Васька сядзеў як на іголках.2. Калі зварот уваходзіць у склад выказніка: Маладзіца як брусніца.3. У зваротах са злучнікам як, які мае значэнне “ў якасці”: Ліда як сакратар камісіі першая села за стол.4. У зваротах, абедзьве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам: Зямля як зямля. Чалавек як чалавек.

49.Пабочныя словы,словазлучэнни и сказы и знаки прыпынку пры их.Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.

50. Устауныя словы, словазлучэнни, сказы и знаки прыпынку пры их. У кніжных стылях сучаснай беларускай літаратурнай мовы актыўнаўжываюцца ўстаўныя канструкцыі – словы, словазлучэнні, сказы. Гэтыяканструкцыі прызначаны для пашырэння змястоўна-інфарматыўнага сэнсусказа, выконваюць у сказе аб’ектыўна-паясняльную функцыю і ўводзяцца ў сказ з дапамогай інтрадуктыўнай сувязі. У сказе нярэдка выкарыстоўваюцца ўстаўныя словы і канструкцыі, якія не з’яўляюцца яго членамі: звароткі, сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя і эмацыянальныя словы і словазлучэнні. Звароткі абазначаюць у сказе асобу ці прадмет, да якіх звяртаецца прамоўца. Звароткі могуць быць развітымі, у форме словазлучэнняў форме асобных слоў займаюць розныя месцы ў сказе (пачатак, сярэдзіна, канец), заўсёды выдзяляюцца коскамі, а таксама выклічнікамі, калі стаяць у пачатку сказа і вымаўляюцца з асобай клічнай інтанацыяй. У тых выпадках, калі развіты зваротак раздзяляецца ў сказе іншымі словамі, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі. Выклічнікі о, ну, што ўтвараюць цеснае адзінства са звароткам, коскамі не выдзяляюцца (параўн.: Ну брат, цудоўнае жыццё ў нас настала) Устаўныя словы, словазлучэнні не з’яўляюцца членамі сказа, а толькі ўдакладняюць яго змест або нешта дадаюць да яго, ніколі не ўжываюцца ў пачатку галоўнага сказа і абавязкова выдзяляюцца такімі знакамі прыпынкуяк дужкі, працяжнікі, коскі; не маюць адносінаў да асобы выказвання, служаць у ім больш самастойнымі часткамі, чым пабочныя словы і словазлучэнні, выражаюцца тымі ж часцінамі мовы, што і словы, якія яны ўдакладняюць, тлумачаць, і даволі шырока выкарыстоўваюцца для паяснення незразумелых і малазразумелых слоў і выразаў. Побач з устаўнымі словамі і словазлучэннямі ўжываюцца ўстаўныя сказы, якія могуць характарызаваць увесь галоўны сказ, напрыклад. У залежнасці ад ступені семантычнай сувязі са сказам устаўныя элементы выдзяляюцца працяжнікамі (моцная сувязь), дужкамі (слабейшая сувязь), коскамі (яшчэ слабейшая сувязь), напрыклад: Янка Тукала жыў не так дачёка ад Мікуліч – за Нёманам вярсты тры.;

51. зваротки и знаки прыпынку пры их. Зваротак – гэта слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу або прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове, аб тым, што зваротак не з’яўляецца членам сказа і выдзяляецца на пісьме коскамі або, калі стаіць у пачатку сказа, - клічнікам; Зваротак членам сказа не з’яўляецца.Асноўная форма выражэння зваротка – форма назоўнага склону назоўніка або субстантываванай часціны мовы (прыметніка, дзеепрыметніка, часам займенніка або лічэбніка). Калі перад звароткам стаяць выклічнік і займеннік ты або вы,выдзяляецца коскай толькі зваротак: Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета! Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О зямля! Коска пры зваротку(из новых правил)1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі,якія адносяцца да іх.2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі.3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з моцным пачуццём, то пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова сказа пішацца з вялікай літары.Часціца о ад зваротка знакам прыпынку не аддзяляецца.Калі перад звароткам стаіць выклічнік ой, ах, эх і інш. або выклічнік разам з займеннікам ты (вы), то коскамі выдзяляецца толькі зваротак.

52. складаназлучаныя сказы и знаки прыпынку. Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін.Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю.Часткі складаназлучаных сказаў цесна ўзаемазвязаны семантычна і граматычна на аснове аднаго з відаў злучальнай сувязі: спалучальнай, супастаўляльнай, пералічальна-размеркавальнай, далучальнай .Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то - ці то, ні то -ні то і іншыя. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічна падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца д а д а н а й.Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтызуюцца ў даданай частцы. Знаки прыпынку: 1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб’яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці. 2. Перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці коска не ставіцца: калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова, калі часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца безасабовымі (аднароднымі па значэнні), няпэўна-асабовымі або намінатыўнымі сказамі, а таксама калі маюць форму пытальных, пабуджальных ці клічных сказаў. 3. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ злучнікамі але, а, ды (у значэнні «але»), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі і інш. 4. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнікаў і... і, ні... ні, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), ці... ці, ці то... ці то.

53. складаназалежны сказ. виды даданых частак и сродки сувязи памиж ими. У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты і г.д. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа.Злучнік або злучальнае слова звычайна знаходзіцца на пачатку даданай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі ўключаюць залежную частку, якая з'яўляецца разгорнутым дапаўненнем да пэўнага члена галоўнай часткі або раскрывае змест дапаўнення-займенніка. Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі што, каб, як,быццам, як быццам, нібы, ці, пытальна-адносныя займеннікі і прыслоўі хто,што, які, чый, колькі, наколькі, дзе, куды адкуль, калі, як, пакуль.Даданыя дапаўняльныя часткі часцей за ўсё адносяцца да дзеясловаў. Часам яны могуць тлумачыць і некаторыя назоўнікі са значэннем успрыняцця, паведамлення, разумовай, дзейнасці, пачуццяў, унутранага стану. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі ўключаюць залежную частку, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дзейніка-займенніка галоўнай часткі.Адносна сродкаў сувязі складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі падзяляюцца на дзве групы: з суадносным словам у галоўнай частцы і без яго.Дзейнікам у галоўнай частцы звычайна выступаюць займеннікі той (тая, тое), кожны, усякі, усё і інш., у ролі злучальных слоў ужываюцца хто, што, які і інш..Склонавая форма злучальнага слова залежыць ад яго сінтаксічнай функцыі ў даданай частцы, форма роду слоў які, каторы - ад формы роду слова галоўнай часткі.Сродкам сувязі ў складаназалежных сказах з даданай часткай, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі, з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, як, быццам, каб, хто, які, дзе, куды і інш..Калі даданая частка з'яўляецца дзейнікам да выказніка галоўнай, то галоўная частка знаходзіцца ў прэпазіцыі да залежнай. П о с т п а з і ц ы я галоўнай часткі ў такіх выпадках сустракаецца вельмі рэдка.Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі ўключаюць залежную частку, якая раскрывае канкрэтны змест выказніка-займенніка (звычайна ўказальнага) галоўнай часткі. У ролі выказніка галоўнай часткі ўжываюцца словы той (тая, тое), такі (такая, такое), гэтакі (гэтакая, гэтакае). Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, які, хто, як, быццам, каб і інш.Даданая выказнікавая частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі да галоўнай.Адваротны парадак слоў у галоўнай частцы выкарыстоўваецца пры неабходнасці падкрэсліць выказнік.Складаназалежныя сказы з даданымі часу ўключаюць залежную частку, якая знаходзіцца з галоўнай у часавых адносінах. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, пакуль, ледзь, ледзь толькі, як толькі, толькі што, з таго часу як, у той час як і інш.Даданыя часткі маюць дзве разнавіднасці ў залежнасці ад адначасовасці ці неадначасовасці дзеянняў з тымі, аб якіх гаворыцца ў галоўнай частцы. У сказах з адносінымі адначасовасці даданая частка звязваецца з галоўнай злучнікамі калі, як, пакуль.У сказах з адносінамі неадначасовасці сродкам сувязі выступаюць разнастайныя простыя і складаныя злучнікі: калі, як, пакуль, ледзь толькі, як толькі, перад тым як, з таго часу як і інш..Складаназалежныя сказы з даданымі м е с ц а ўключаюць залежную частку, якая змяшчае указанне на месца ці прастору, дзе знаходзіцца ці адбываецца тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. У якасці сродку сувязі выкарыстоўваюцца злучнікі дзе, куды, адкуль.Злучнікі звычайна размяшчаюцца на пачатку даданай частк. Залежная частка можа адносіцца непасрэдна да выказніка галоўнай часткі або да акалічнасці месца галоўнай часткі, якая выражаецца прыслоўем, назоўнікам ці словазлучэннем.Акалічнасць месца, якая ўдакладняецца або раскрываецца зместам даданай часткі, звычайна выражана займеннікавымі прыслоўямі там, туды, адтуль, усюды, адусюль, якія выконваюць ролю суадносных слоў. Звычайна пэўныя суадносныя словы адпавядаюць пэўным злучнікам: там, усюды - дзе; туды - куды; адтуль, вдусюль - адкуль.Даданая частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. У выпадку п р э п а з і ц ы і даданай часткі галоўная можа пачынацца часціцай то. Даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай толькі тады, калі яна непасрэдна адносіцца да акалічнасці галоўнай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі п р ы ч ы н ы ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца прычына ці даецца абгрунтаванне таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць простыя злучнікі бо, як, што, паколькі і складаныя злучнікі таму што, ад таго што, затым што, дзеля таго што, па той прычыне што і пад.Месца даданай прычыннай часткі адносна галоўнай у асноўным залежыць ад злучніка. Залежныя часткі са злучнікам бо заўсёды размяшчаюцца пасля галоўнай часткі. Залежныя часткі са злучнікам як могуць размяшчацца і на пачатку сказа. Галоўная частка ў такіх выпадках пачынаецца часціцай то.Залежныя часткі са злучнікам што звычайна знаходзяцца ў постпазіцыі. Прэпазіцыйнае месца залежных прычынных частак уласціва гутарковай мове.Залежныя часткі з астатнімі прычыннымі злучнікамі могуць быць як у прэпазіцыі,так і ў постпазіцыі.Складаназалежныя сказы з даданымі мэты змяшчаюць залежную частку, якая ўказвае на мэту ці прызначэнне названага ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі каб, абы, для таго каб, дзеля таго каб, на тое каб і інш.Залежная частка звычайна займае постпазіцыйнае становішча. Размяшчэнне даданай часткі перад галоўнай з'яўляецца абавязковым толькі тады, калі гэтая частка звязана з папярэднім тэкстам якім-небудзь злучнікам. Калі даданая частка раскрывае мэту толькі аднаго дзеяння з некалькіх у галоўнай частцы, то яна размяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі ў м о в ы ўключаюць залежную частку, якая ўказвае на ўмову ажыццяўлення таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, каб, раз, абы і інш.Залежная частка звычайна займае прэпазіцыйнае становішча. Калі галоўная частка стаіць пасля залежнай, то яна звычайна пачынаецца часціцамі то, дык, або пабочнымі словамі са значением выніку. Залежная частка стаіць пасля галоўнай, калі яна змяшчае дадатковую заўвагу да асноўнага сэнсу ўсяго выказвання, заключанага ў галоўнай частцы.Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой з'яўляецца процілеглым таму, што паведамляецца у галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі хоць (хаця), няхай (хай), дарма што, нягледзячы на тое што і інш.Уступальная сувязь блізкая да супраціўнай, таму складаназалежныя сказы з уступальнымі даданымі набліжаюцца да складаназлучаных сказаў. Асабліва яскрава гэтa праяўляецца, калі часткі складанага сказа звязваюцца парнымі злучнікамі,першым з якіх выступае падпарадкавальны ўступальны злучнік, а другім - адзін з супраціўных злучнікаў (а, але, ды, толькі і інш.). Залежная частка можа размяшчацца як пасля галоўнай, так і перад галоўнай, а таксама ў сярэдзіне галоўнай часткі. Залежная уступальная частка, як і іншыя залежныя часткі складаназалежных сказаў, займае прэпазіцыйнае становішча тады, калі яна звязана з папярэднім тэкстам. Калі залежная уступальная частка адносіцца не да апошняга дзеяння аб якім паведамляецца ў галоўным, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі в ы н і к о в ы м і ўключаюць залежную частку, якая раскрывае вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступав злучнік так, што.Паколькі паміж галоўнай і залежнай часткай існуюць прычынна-выніковыя адносіны, то гэтыя сказы набліжаюцца да складаназалежных з даданымі прычыны. Аднак у даданай выніковай частцы ўвага акцэнтуецца не на прычыне, а на выніку.Залежныя выніковыя часткі адносяцца не да якога-небудзь аднаго слова, а да ўсёй галоўнай часткі.У навуковым і публіцыстычным стылях у функцыі выніковага злучніка могуць ужывацца словазлучэнні ў выніку чаго, у выніку гэтага. У гэтай функцыі выступае і прыслоўе таму. Складаназалежныя сказы з даданымі меры і ступені ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца мера праяўлення дзеяння, прыкметы ці стану, выражаныя дзеясловам, прыметнікам, прыслоўем або назоўнікам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі што, як, нібы і інш.Залежная частка знаходзіцца звычайна пасля галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі характару і спосабу дзеяння змяшчаюць залежную частку, якая паказвае якім чынам або якім спосабам адбываецца дзеянне, названае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, як бы, быццам, нібы, каб, што і інш. Гэтым злучнікам у галоўнай частцы можа адпавядаць суадноснае слова так (гэтак).Залежная частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. Калі змест залежнай часткі адносіцца не да апошняга аднароднага члена ў галоўнай частцы, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі супастаўляльнымі і п а р а ў н а л ь н ы м і змяшчаюць залежную частку, змест якой супастаўляецца ці параўноўваецца са зместам галоўнай частк. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, чым, наколькі, у той час як, тады як і інш. Злучнікам як, чым, наколькі ў галоўнай частцы абавязкова адпавядаюць суадносныя словы так (гэтак), тым, настолькі (нагэтулькі).Залежная частка можа размяшчацца перад галоўнай, пасля галоўнай і ў сярэдзіне галоўнай часткі. Перад галоўнай часткай звычайна размяшчаецца даданая частка са злучнікам чым.Складаназалежныя сказы з далучальнай сувяззю ўключаюць залежную частку, якая змяшчае дадатковае паведамленне, якое тлумачыць або дапаўняе сказанае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выстулаюць злучальныя словы што, дзе, куды, калі і інш;Залежная частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі адносна галоўн.

54. складаназалежныя сказы з некалькими дадаными и знаки прыпынку. У бел. мове часта ужываюцца складаназалежн. сказы з дзвюма або больш дадаными частками, якия па-рознаму звязаны з галоунай часткай и памиж сабой. Складаназалеж. сказы з некалькими дадан. частками маюць дзве разнавиднасци: Складаназалеж. сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак, пры яким кожная даданая частка залежыць ад агульнай галоунай частки. У сказе Стрыжы и жоравы напомнили мне аб тым, што тэрмин маей паездки скончыуся, што трэба и мне збирацца дадому. даданыя дапауняльныя частки залежаць ад галоунай. У складаназалеж. сказах з сузалеж. падпарадкаваннем даданыя частки могуць быць аднародныя и неаднародныя: Сузалежныя аднародныя частки паясняюць у галоунай адзин член сказа або аднародныя члены сказа, адказваюць на аднолькавае пытанне и адносяцца да аднаго тыпу. Аднародныя частки размяшчаюцца у сказе побач, звязваюцца памиж сабой злучальными злучниками и, або, а ци бяззлучникавым спосабам. У апошних даданых частках падпарадкавал. злучники або злучальныя словы могуць апускацца: Была тая зацишная пара перад заходам сонца, кали у веску яшчэ не вярнулися з поля каровы, а людзи, прыйшоушы з работы, паспели угаманицца.– Сузалежныя неаднародныя частки паясняюць у галоунай розныя члены сказа або адзин член сказа, але у розных адносинах, адказваюць на розныя пытанни и адносяцца да розных тыпау. Яны николи не размяшчаюцца побач и звязваюцца з галоунай часткай падпарадкавальными злучниками або злучальными словамиКаб заморския птушки не прастудзилися, Пеця дау мне коудру, якой я ахинуу клетку. Складаназалеж. сказы з паслядоуным падпа-радкаваннем даданых частак, пры яким першая даданая частка залежыць ад галоунай, другая даданая частка – ад першай даданай и г.д.. Даданыя частки размяшчаюцца адна за адной и звязваюцца падпарадкавальными злучниками або злучальными словами: Любая литаратура можа сказаць, што яна багатая и развитая, кали мае свайго Караткевича.Даданыя частки складаназалеж. сказа могуцьадначасова звязвацца сузалежным и паслядоуным падпарадкаваннем; гэта змешанае падпарадкаванне: Хведар памятау, як дзед расказвау пра адну такую сустрэчу з касалапым каля Багавизны, дзе старога заспела залева и ен мокры схавауся у выпаленае пастухами дубовае дупло.Знаки прыпынку у складаназалежных сказах:– Косками аддзяляюцца даданыя частки складаназалеж. сказа, яки знаходзяцца перад галоунай часткай або пасля яе: Хто з моладасци працуе, той на старасци не шкадуе. Кали даданыя частки знаходзяцца у сярэдзине галоунай або якой-небудзь даданай, яны выдзяляюцца косками з абодвух бакоу: Усе, што прыходзила на памяць, цяпер выкликала журботу. Коска не ставицца памиж аднародными сузалежными дадаными частками, якия звязваюцца з дапамогай адзиночных злучникау и, або, ци: Пакуль ішла уборка и лили дажджы, балотца перапоунилася цераз край, залило дубняк. Кали даданая частка звязваецца з галоунай састауными злучниками да таго як, пасля таго як, перад тым як, да таго часу кали, ад таго што, таму што, для таго каб и инш., на якия не прыпадае лагичны нациск, то гэтыя злучники косками не раздзяляюцца: Для таго каб убачыць бабра за працай, неабходна выбраць ноч цихую, бязветраную и светлую. Кали на першую частку састауных злучникау прыпадае лагичны нациск, тады на становицца членам сказа у галоунай частцы и пасля яе ставицца коска, а ролю злучника выконвае другая их частка: Засмужцу раптам прыгадалася нядауняя размова з Казловым, забытая таму, што хлопец усе яшчэ быу у паусне. Састауны злучник нягледзечы на тое, што зауседы раздзяляецца коскай. Кали побач стаяць два падпарадкавал. злучники ци злучник и злучальнае слова або злучальны и падпарадк. злучник ци злучальнае слова, памиж злучниками ставицца коска, кали пропуск або перастаноука даданай частки не парушае сэнсу усяго складанага сказа. –Кропка з коскай ставицца памиж дадан. частками або группами дадан. частак, якия развитыя па сваей будове и аддзяляюцца працяглай паузай. –Працяжнікаммогуць аддзяляцца даданыя частки або частка ад галоунай, кали яны размешчаны перад галоунай часткай и суправаджаюцца узмоцненай интанацыяй. –Коска з працяжникамставяцца пасля даданай частки або частак, каб падкрэслиць, узмацниць их адасобленнасць, адмежаваць ад галоунай частки:Там, дзе сосны гурбою заглядаюцца у выси, дзе чароты сцяной над вадою узнялися, дзе арэшник развесиу гронки вочак-арэхау, – заблудзилася у лесе зяленае рэха.–Двукроп”еставицца пасля галоунай частки або даданай пры их лагичным выдзяленни, а таксама тады, кали даданыя частки раскрываюць сэнс слоу адно, аднаго у галоунай частцы и памиж ими можна уставиць словы а именна: Я хацела тольки аднаго: каб ен хутчэй паправиуся и каб больш не лячыць мне яго. 1. Коска ставіцца: паміж галоўнай і даданай часткамі. паміж даданымі часткамі, якія адносяцца да адной і больш галоўных частак. Калі даданая частка стаіць у сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з двух бакоў. Нап2. Калі аднародныя даданыя часткі звязваюцца пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ды (у значэнні «і»), або, ці, то паміж імі коска не ставіцца. Перад супраціўнымі злучнікамі і перад злучнікам і, які паўтараецца паміж аднароднымі даданымі часткамі, коска ставіцца. 3. Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці, што звязваюць дзве галоўныя часткі, да якіх адносіцца агульная даданая частка. 4. Калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнікаў (перш чым, затым што, пасля таго як, для таго каб, па меры таго як, да таго часу пакуль, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, у сувязі з тым што і інш.), то коска ставіцца паміж даданай часткай і галоўнай, калі даданая пачынаецца такім злучнікам і стаіць перад галоўнай (злучнік не разрываецца). Калі даданая частка сказа стаіць пасля галоўнай, коска ставіцца або перад другой часткай састаўнога падпарадкавальнага злучніка, або перад гэтым злучнікам у поўным яго складзе ў залежнасці ад сэнсу. 5. У залежнасці ад сэнсу коска можа ставіцца пасля першай часткі састаўнога падпарадкавальнага злучніка. 6. Коска не ставіцца перад як, калі, што і інш., якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў тыпу як не трэба лепш, як ні ў чым не бывала, калі б то ні было, што б там ні было і інш. 7. Калі побач стаяць два падпарадкавальныя злучнікі (ці злучнік і злучальнае слова), а таксама злучальны і падпарадкавальны злучнікі (у сказах з рознымі відамі сувязі), то паміж імі ставіцца коска. 8. Перад другім злучнікам коска не ставіцца, калі галоўная частка пачынаецца словамі дык, то. 9. Калі перад падпарадкавальным злучнікам ці злучальным словам стаіць адмоўе не або злучальны злучнік (і, ці, або і інш.), які звязаны з даданай часткай, то яна не аддзяляецца коскай ад галоўнай часткі. 10. Даданая частка ў пазіцыі пасля галоўнай, выражаная толькі адным злучальным словам або спалучэннем слоў, коскай не аддзяляецца.

55. бяззлучникавыя складаныя сказы и знаки прыпынку. Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі).Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі. У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш. Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай. Знаки прыпынку: Коскай аддзяляюцца часткі складанага бяззлучнікавага сказа, якія па сэнсе і інтанацыйна звязаны паміж сабой. Калі ў бяззлучнікавым сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці дзеяння,звычайна ставіцца коска. Кропка з коскай ставіцца, калі прэдыкатыўныя часткі развітыя,маюць свае знакі прыпынку або не маюць цеснай сэнсавай сувязі.Двукроп’е ў бяззлучнікавым сказе ставіцца:1) калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можнаўставіць а іменна) 2) калі ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра штопаведамляецца ў першай частцы (можна ўставіць словы бо, тамушто3) калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў (бачу),што; і пачуў (чую), што; і адчуў (адчуваю), што4) калі другая частка змяшчае ў сабе прамое пытаннеПрацяжнік ставіцца, калі:1) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца хуткая зменападзей (можна ўставіць злучнік і): 2) у другой частцы паказваецца вынік, вывад, заключэнне зтаго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць злучнікітак што, таму 3) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца супастаўленне,якое падкрэсліваецца з асаблівай сілай (можна ўставіць злучнікі а, але):калі супастаўленне афармляецца суадноснымі словамі то не – гэта, то не – то і пад., то прэдыкатыўныя часткі раздзяляюцца коскай з працяжнікам4) змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай(можна ўставіць злучнікі як, быццам, як быццам)5) у першай частцы паказваецца час ці ўмова дзеяння, якое адбываецца ці адбудзецца ў другой частцы (можна ўставіць злучніккалі – то6) у сказе выражаюцца далучальныя адносіны, другая часткапачынаецца словамі гэта, то, так, такі, вось што і інш.:

56. складаныя сказы з розными видами сувязи и знаки прыпынку.Складаны сказ – сказ, яки складаецца з 2 або некальких граматычных частак, якия па структуры падобныя на простыя сказы и абядноуваюцца у адно цэлае паводле сэнцу и интанацыйна. Асноуныя сродки сувязи граматычных частак: интанацыя, злучники и злучальныя словы. У залежнасци ад сродку сувязи складаныя сказы падзяляюцца на бязззлучникавыя и злучникавыя. Асабливасци – наяунасць розых видау сувязит згрупаванасць структуры. Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі (камбінаваным сказе)У камбінаваных сказах знакі прыпынку ставяцца на аснове агульных правіл і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі. Прааналізуйце: Цяпер буслы лёталі па чарзе: адзін ляцеў на здабыткі, а другі аставаўся вартаваць гняздо, каб вецер не сарваў яго. Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы ніяк не маглі пазбавіцца ад даўжнікоў. Ніхто не мае права залазіць у чужую душу, асабліва калі не ўпэўнены, што яго словы будуць лекамі.Коска не ставіцца паміж двума сказамі, звязанымі спалучальнымі злучнікамі, калі гэтыя сказы:а) маюць адну (агульную) даданую частку: У яго так балела галава і гарэлі вочы, што сон не прыходзіў. Вяселле працягвалася і госці не разыходзіліся, бо было яшчэ рана;б) адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю: Можна было падумаць: зямля варушыцца і моцна ўздыхае ад зімовага сну прырода. І не было на кажуху ні аднаго жывога месца – так застракацілі яго белыя і чорныя плямы і так патыкала яго іголка.Пры збегу двух злучнікаў (злучальнага і падрадкавальнага) коска паміж імі ставіцца, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка (то, дык), і не ставіцца, калі яна ёсць. Параўнайце:1. Пот заліваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасці, хлопец не кідаў вёслаў. 2. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна. У дзеда Талаша было многа розных праектаў, але паколькі гэта справа мела грамадскі характар, то дзед палічыў болей правільным перадаць яе на вырашэнне грамады.

57. Сказы з простай мовай и знаки прыпынку пры их. Простая мова – гэта чужое выказванне, якое перадаецца ким-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу и формы – лексичных, граматычных и стылистычных асабливасцей. Синтаксичная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы i слоу аутара, якия паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе i пры яких абставинах было сказана. Простая мова у адносинах да слоу аутара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноуваецца з iмi тольки сэнсава i штанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя i азначальныя адносины. Простая мова вызначаецца наяунасцю розных моуна-выяуленчых i эмацыянальных сродкау: выкличникау, звароткау, мадальных слоу, часциц i г. д. У ей захоуваюцца многия элементы размоунага (гутарковага) стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафесиянализмы i инш. Разам з аутарскими словами яна утварае бяззлучникавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца у адносинах да слоу аутара. Кали словы аутара стаяць перад простай мовай, пасля ix ставицца двукроп'е, а простая мова бярэцца у двукоссе i пачынаецца з вяликай литары. Кали простая мова стаиць перад словами аутара, то па­сля яе ставяцца коска (ци пытальник, кличник, шматкроп'е) i працяжник; словы аутара пачынаюцца з малой литары. Кали словы аутара раздзяляюць простую мову на дзве частки, то знаки прыпынку ставяцца наступным чынам: 1) кали словы аутара перарываюць простую мову там, дзе не павинна быць ниякага знаку прыпынку або трэба было б паставиць коску, кропку з коскай, двукроп'е ци працяжник, то словы аутара выдзяляюцца косками i працяжниками, i другая частка простай мовы пачынаецца з малой литары. 2) кали словы аутара перарываюць простую мову там, дзе павинны стаяць кропка, пытальник ци кличник, то пе­рад словами аутара, якия пачынаюцца з малой литары, ставицца коска, пытальник ци кличник i працяжник,а пасля ix - кропка i працяжник; другая частка простай мовы па­чынаецца з вяликай литары. 3) кали аутарския словы ужываюцца з двума выказниками-дзеясловами, адзин з яких адносицца да другой частки простай мовы, то пасля слоу аутара ставяцца дву­кроп'е i працяжник; другая частка простай мовы пишацца з вяликай литары. 4) кали словы аутара, размешчаныя у сярэдзине прос­тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, памиж iмi стаиць кропка, тады кожная частка бярэцца у двукоссе. 5) кали простая мова знаходзицца у сярэдзине слоу аута­ра, то перад ею ставицца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вяликай литары i бярэцца у двукоссе з адпаведным яе интанацыи знакам прыпынку у канцы. Працяг аутарских слоу пачынаецца з малой литары, а перад iмi ставицца патрэбны знак прыпынку. 6) кожная рэплика дыялога (размовы дзвюх асоб) пишацца звычайна з чырвонага радка, i перад ей ставицца працяжник. 7) кали дыялог записваецца у адзин радок, кожная яго рэплика бярэцца у двукоссе з адпаведным яе будове i интанацыи знакам прыпынку у канцы. Пры адсутнасци слоу аутара выказванни розных асоб раздзяляюцца пра-цяжникам.

58. ускосная мова. Замена простай мовы ускоснай. Ускосная мова - гэта чужое выказванне, якое перадае тольки асноуны сэнс выказвання пэунай асобы ад имя аутара (апавядальника). Яна афармляецца як складаназалежны сказ, у яким галоуная частка — гэта словы аутара (яны паказваюць, каму належыць чужое выказванне), а даданая частка (часцей дапауняльная, але можа быць дзейникавая ци азначальная) перадае змест чужой мовы. Пры замене простай мовы ускоснаю трэба киравацца наступным: кали простая мова - апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапауняльнай часткай са злучникам што: Параска выйшла наперад i, надаушы твару выраз сур'ёзнасци i дасципнасци, прамовила: «Канцэрт скончаны!» — Параска выйшла наперад i, на­даушы твару выраз сур'ёзнасци i дасципнасци, прамовила, што канцэрт скончаны; кали простая мова - пытальны сказ, то яна замяняецца даданай дапауняльнай часткай са злучникам ци або злучальными словами хто, яки, дзе i инш.: «Куды ж верабей падзеуся?» - падумау я.«Чаму эмацыянальных сродкау, форм загаднага ладу дзеясловау, ж ты, Яухим, маучыш?» - нецярплива запытау Глушак. -Я падумау, куды падзеуся верабей. Глушак нецярплива запытау, чаму Яухим маучыцъ; 3) кали простая мова - пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапауняльнай часткай са злучникам каб: «Заходзьце, кали ласка, i сушыцеся», — запрасила немаладая гаспадыня незнаёмца. - Немаладая гаспадыня запрасила незнаёмца, каб ён заходзиу i сушыуся.

59. Цытаты і знакі прыпынку пры іх:

Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

Цытаты, як і простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем.

Напрыклад:

«Пісьменнік, які не працуе над мовай, не клапоціцца аб папаўненні сваіх моўных запасаў, –– пісаў Якуб Колас, –– можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма літаратуры».

60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў беларускай мове:

Дзесяць знакаў прыпынку – кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе – характарызуюцца “з розных пунктаў погляду” (Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі. – Гродна: ГрДУ, 1993. – С. 14), што і дазваляе выдзеліць розныя іх тыпы.

1. Паводле знешніх графічных прыкмет знакі прыпынку Г.Н. Клюсаў падзяляе на: 1) к р о п к а в ы я знакі (кропка, коска, двукроп’е, кропка з коскай), л і н е й н ы я (працяжнік) і п у н к ц і р н а–л і н е й н ы я (шматкроп’е), ф і г у р н ы я (пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе); 2) а д н а э л е м е н т н ы я (кропка, коска, працяжнік), д в у х э л е м е н т н ы я (пытальнік, клічнік, двукроп’е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак) і т р о х э л е м е н т н ы я (шматкроп’е); 3) н я п а р н ы я (кропка, пытальнік, клічнік, кропка з коскай і двукроп’е, а коска і працяжнік могуць быць няпарнымі і парнымі) і п а р н ы я, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дзве разнавіднасці: сіметрычна-парныя, парныя па сваё прыродзе (дужкі і двукоссе) і дублетна-парныя (дзве коскі, два працяжнікі, дзве коскі з працяжнікам) (Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларуская пунктуацыя. – Мн.: Вышэйшая школа, 1966. – С. 14 – 15).

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.