Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Звесткі з гісторыі графікі. Фарміраванне беларускай графікі. Сучасны беларускі алфавіт



Гісторыя графікі (конспект Ладутько?)

Устаў – самы старажытны тып кірылаўскага пісьма. Строгая геаметрычная форма пісьма, літары выразныя, асобныя, амаль перпендыкулярныя. Цяжкае і нязручнае.

Паўустаў – тып пісьма, які ўзнікае з паскарэннем працэсу пісьма. Спрошчанае напісанне літар, нахіл у левы і правы бок, вялікую колькасць скарачэнняў у словах.

Скорапіс – тып пісьма, развіўся з паўуставу ў выніку паскарэння працэсу пісьма. Адсутнасць строгіх форм літар, звязнае іх напісанне, скарачэнні, вынасы за радок і над радок.

Вязь – старажытнае дэкаратыўнае пісьмо для ўпрыгожвання кніг, асабліва загалоўкаў. Літары звязваліся ў суцэльны арнамент.

У аснову беларускага алфавіту пакладзена кірыліца. Кірылайскае пісьмо з нязначнымі зменамі выкарыстоўвалася на працягу 14-17 стст. У 18 ст. пашыралася лацінка, якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. З канца 19 ст. ужываўся рускі грамадзянскі шрыфт. Мяркуюць, што ў яго распрацоўцы прымаў удзел беларус Ілья Капіевіч.У канцыы 19-пачатку 20 стст. у беларускі варыянт грамадзянскага шрыфту былі ўведзены літары дз, дж, ц, ё, і, ў, спалучэнне шч, апостраф + былі выключаны Ђ (ять – як перакрэслены ъ), и, щ, ъ.

Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Сучасны беларускі кірылічны алфавіт быў складзены ( на аснове напісанняў рускага грамадзянскага шрыфту ) беларускім мовазнаўцам Б. А. Тарашкевічам , аўтарам выдадзенай у 1918 годзе « Беларускай граматыкі для школ» , і мае на сёння 32 літары. У параўнанні з рускай алфавітам не выкарыстоўваюцца И , Щ і Ъ , але дададзеныя літары І і Ў , а таксама часам лічацца якія маюць статус літар дыграфы ДЖ і ДЗ . «Тарашкевіца» ( першапачатковая форма беларускага правапісу ) выкарыстоўвае таксама літару Ґ , якая ў цяперашнім афіцыйным правапісе ( « наркамаўцы » ) не ўжываецца , аднак можа сустракацца як фанетычны транскрыпцыйных знак.

29. Сінхроннае і дыясінхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію

30. Асноўныя прынцыпы (напісанні) суч беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі.

АРФАГРАФІЯ-РАЗДЗЕЛ МОВАЗНАЎСТВА,ЯКІ ВЫВУЧАЕ ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ВУСНАЙ МОВЫ НА ПІСЬМЕ. ЯЕ ПРАВІЛЫ БУДУЮЦЦА НА ПАДСТАВЕ ГРАФІКІ.

ПРЫНЦЫП АРФАГРАФІІ-ВЫЗНАЧАЛЬНАЯ,АСНОЎНАЯ ІДЭЯ,ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ,НА ЯКОЙ БУДУЮЦЦА І АБ’ЯДНОЎВАЮЦЦА Ў ГРУПЫ КАНКРЭТНЫЯ ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ.

АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ:

Арфаграфія- раздзел мовазн, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме; гістарычна скадзеная сістэма правіл, што патрабуюць прынятага, абавязковага для ўсіх носьбітаў мовы ўнармаванага напісання слоў і іх значымых частак (марфем). Асноўная задача арфаграфіі-выпрацоўка і ўсталяванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго, каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і захаваць нязменнасць некат марфем слова і выразнасць яго грам форм. Сістэма арфагр правіл СБМ уключае: правапіс галосных; мяккага знака і апострафа; абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай літары,разам праз злучок і асобна, пераносу. Асноўны паняцці: арфаграма, арф прынцып, арф правіла. Арфаграма-правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з 2х ці больш магчымых розных напісанняў. Арфагр прынцып-пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Арфагр правіла-палажэнне, якле ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм. Арфаграія цесна звязана з фанетыкай: вялікая колькасць напісанняў грунтуецца на фанет прынцыпе (тунэль, шынель, білецік).

Арфагр прынцып-пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Фанетычны прынцып- напісанне літар супадае з літ-ным вымаўленнем: гук-літара; графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца: цэны-цана, бездапаможны, беспамылковы. Правілы: аканне, яканне, правапіс е,э ў сярэдзіне і на канцы запазычаных слоў; правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах; ы,й,і пасля прыставак, акрамя прыставк між-,звыш-,пан-,супер-,транс-; правапіс у,ў; прыст галосных і зычных; прыставак на з,с; дзеканне і цеканне; падвойных зычных (фанет падаўжэнне); спалуч зычных сн,сл,зн,рн,рц ва ўласна бел і запаз словах; перанос слова з аднаго радка на другі. Марфалагічны прынцып- незалежна ад вымаўлення нязменна захоўв графічнае азінства марфемы: воз-вазок-вываз-возчык; у прыстазках зычныя б і д: абвесці-абтрэсці, падбегчы-падтрымаць. Аднолькавасць напісання марфем дасягаецца тым, што на пісьме не перадаюцца пазіц і камбінат чаргав фанем. Правілы: правапіс каранёвага і суфіксальнага я; каранёвага і пасля прыставак між-, звыш-,пан-, супер-,транс-; е ў часціцы не і прыназ без; звонкіх і глухіх зычных; свісц і шып; каранёвых зычных з,ж,шч,х перад суфіксам ск-;караневага д перад суфіксамі ск- і ств-; правапіс прыставак на б і д; марфал падваенне. Традыцыйны прынцып- захоўв напісанне, замац традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. Правілы: правапіс е ў першым складзе перад націскам у словаз неслав паходж; правапіс У ў пачатку ўласных назваў; влікай літары ў дакументах міжнар значэння назвах міжнар арганіз; вялікай літары ў пачатку кожнага новага вершав радка. Дыферэнцыйны прынцып-выкар для адрознення слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. Правілы: правапіс вял і малой літары ў словах-амонімах: Танк-танк, Раман-раман; прыстаўкі з-,с- у залежнасці ад знач дзеяслова: сыходзіць (з ганка), зыходзіць (з меркавання); галосных у канчатках творнага склону ў прозвішчах і геагр назвах: з Барысавым-пад Барысавам.

5.словаўтв.- граматычны – напiсанне склад. прыметнiкау i наз (вагон-рэстаран, цемна-зялены)

6.лексiка-семантычны – адрозн.слоў ад словазлучэнняў (светла афарбованы, вельмi шаноўны)

7.граматычны-аднолькава абазначаць на пісьме асобнае знчаэнне пэўнай граматычнай катэгорыі: рожь(руск)

31. Рэфармаванне правапісу кансерватызм і памкненне да арфаграфічнх змен. Рэформа правапісу 1933 года + 32. Удакладненні правапісу правілы бел арфаграфіі і пунктуацыі ад 1959

Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі. Канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі 1926 года. Рэформа правапісу 1933 года (Пастанова СНК “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”).

Сучасная беларуская арфаграфічная сістэма пачала складавацца ў 19 ст., калі жывая народная гаворка стала асновай беларускай літаратурнай мовы. Станаўленню арфаграфічныхнорм садзейнічала інтэнсіўнае развіццё кнігадрукавання.

У сваім развіцці беларуская арфаграфія прайшла 5 асноўных этапаў.

Першы этап – пачатковы – працягваўся да 1906 г.; характарызуецца невялікай колькасцю беларускіх выданняў

Другі этап – падрыхтоўчы (1900-1917). Пашырэнне беларускага друкаванага слова. За гэты час выйшла больш за 200 кніг на беларускай мове, з’явіліся беларускія выдавецтвы ( “Загляне сонца і ў наша аконца”), а таксама легальныя беларускія выданні (газет “Наша ніва”, “Дзянніца”). Трэці этап – дарэформенны (1918 – 1933) звязаны з іменем Тарашкевіча.

Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў

“Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ.

Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх:

o Аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны.

o Дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;

o Правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць;.

o Правапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды;

o Правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль.

А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

• Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;

• Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.

Чацвёрты этап – паслярэформенны (1934 – 1959).

11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

• Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;

- Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

Пяты этап – сучасны (1959 – да нашых дзён) – характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў, 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу

 

 

33. Закон аб правілах бел арфаграфіі і пунктуацыі 2008. Асноўныя ўдакладненні і змяненні ў новай радакцыі правіл.

1.Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Закон Рэспублікі беларусь № 420-3 ад 23 ліпеня 2008 г.

Пастановай Савета Міністраў РБ у жніўні 1993 года была створана Дзярж.камісія па ўдакладненні правапісу бел.м..Яна разгледзела агульныя праблемы, тэарэтыч.абгрунт. мэтазгоднасць з унясеннем зменаў. Навуковы калектыў у складзе акадэміка Падлужнага, прафесараў Міхневіча, Яўневіча, Шубы, к.ф.н.Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзярж.камісіі, на працягу 1997-1998 гадоў падрых.праетк новай рэдакцыі “Правілаў”.На завяршальным этапе ў 2006г. Мін.адук. была створана рабочая група, пад кір Іўчанкава і Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы” з улікам заўваг і пажаданняў. 2010 год азнаменаваны тым, што ў дзеянне ўступае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты 23 ліпеня 2008 года. Змены ў правапісе не вырастаюць на пустым месцы, а дыктуюцца натуральных ходам развіцця мовы. Правапіс – люстэркавы адбітак таго, што адбываецца ў мове і ўвогуле ў грамадстве.

Змены:

о пішацца пад націскам:Токіа,Ватэрлоа,арол

ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё:радыёграма

калі першая частка ўтвараецца ад назвы хімічнага элемента,пішам е:радыебіялогія.У першым складзе перад націскам пішам я:радыяметрыя.

На канцы запазычаных слоў,уласных імен,геаграфічных назваў,пасля зычных,акрамя л,к пішам э:купэ,Мерымэ

Выкл.:сальта-мартале,філе,кам’юніке,піке

Пасля губных зычных у запазычаных словах,пасля з,с,н літару э пішам згодна з літаратурным вымаўленнем:капэла,экзэмпляр

Запомніць!медаль,менеджмент,нервы,парламент,перспектыва,газета,сервіз

Ненаціскныя фіналіі –эль,-эр у запазычаных словах перадаюцца праз –аль,-ар:шніцаль

Ненаціскныя фіналіі перадаюцца нязменна ў іменах іншамоўнага паходжання:Юпітэр

Дзявяты,дзясяты,сямнаццаць,васямнаццаць

Калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца часткі велік\вялік,напісанне е\я залежыць ад таго,які склад у другой частцы націскны:1-е,2-я:Вялікабрытанія

Спалучэнне іо пішацца пад націскам у пачатку слова:іон

Спалучэнне іа пішацца не пад націскам у пачатку слова:Іакагама

Кантрасны,кампосны,фарпосны,баласны

Ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні у з ў:хацела ўзяць-хацеў узяць

Ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:аўдыенцыя.Але!траур

У пішацца пад націскам:да урны

У пішацца ў запазычаных словах,якія заканчваюцца на –ум,-ус:прэзідыум

У застаецца ў канцы запазычаных слоў:фрау

У застаецца ў пачатку імен і назваў:на Урале

На пачатку слова:Нью-Ёрк,Ёфе

34) На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

1) Правапiс на месцы гукауу [о] i [э] пасля цвёрдых i зацвярдзелых зычных ва уусiх ненацiскных складах лiтары а: мова-маууленне, бор-бары, сэрца-сардэчны. Ненацiскны: [о] захоууваецца на канцы iншамоууных слоуу пасля галоснай: трыо, Токiо, Ватэрлоо.

2) Правапiс я на месцы е i ё уу першым складзе перад нацiскам: весела—вясёлы, вяселле, зелень-зялёны, снег-сняжок. Але е захоууваецца уу словах 9,10,17,18 i вытворных ад iх; у словах неславянскага паходжання, у тым лiку i ва ууласных назвах пасля г,к,х: аперацыя, герой, легенда, калектыуу, Германiя, Херсон.

3) Правапiс прыставак з, без(бяз), раз(роз)-,уз-, цераз- (перад глухiмi зычнымi пiшацца с): бясспрэчны, бяздольны, звесцi, ссыпаць.

4) Абазначэнне на пiсьме цвёрдых зычных [д] i [т] лiтарамi дз,ц перад галоснымi е, ё, I, ю, я, i мяккiмi [в’], [м‘] у коранi слова: людзi, дзецi, дзверы, цвёрды.

У словах iнашамоуунага паходжання перад суффiксамi iн-, iр-, ёр-, еец-, ейск-, перад памяншальным суффiксам iк-, а таксама уу даууно запазычаных словах [д] [т] на пiсьме абазначаецца лiтарамi дз, ц: карцiна, акцёр, гвардзеец, цюльпан, але антэна, дырэктар, тыраж, тэрыторыя, дыктант, дырэктыва.

5) правапiс спалучэнняуу зн,нц,рц,рн, сн, сл на месцы этымалагiчных: [здн][лнц][рдн][стн][стл]: прыязны, сонца, мiласэрдны, абласны.

6) Напiсанне лiтары ц на месцы спалучэнняуу [тс][чс][кс][цс]: савецкi, карэлiцкi, пухавiцкi, настауунiцтва.

7) Напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняуу [жс][шс][хс][гс] прыгоства, мноства, таварыства.а таксама с на месцы спалучэння [сс].(рускi,палескi).

8) Напiсанне лiтары т на месцы спалучэння [дт] на канцы iншамууных слоуу: Шмiт, Кранштат.

9)Напiсанне двайнога ч на месцы суфiксальнага [цк] перад –iн (ын) у геаграфiчных назвах: Турэччына, Нямеччына, але Брэстчына, Навагрудчына.

10) Правапiс падоуужаных зычных : падоуужанае вымаууленне зычных [дз’][з’][л’][н’][ц’][с’][ж][ч][ш] памiж галоснымi на пiсьме перадаецца падваеннем адпаведных зычных: разводдзе, суддзя, збожжа.

11)Напiсанне адной лiтары с у словах: расада, расаднiк, расол, расольнiк, ростань.

35) На марфалагiчным прынцыпе правапiсу грунтуюцца наступныя правiлы:

1) Правапiс зычных на канцы слова i уу сярэдзiне перад глухiмi: снег, след, казка, дзядзька, малацьба, носьбiт, просьба; шыпячых перад свiсцячымi: мыешся, на рэчцы; свiсцячых перад шыпячымi: заказчык, перавозчык, пясчаны. Не перадаецца на пiсьме асiмiляцыйая мяккасць ззачных [з’][с’]: свет, снег, свята,звезцi, знесцi, смех.

2) Правапiс зычных на стыку марфем: у геаграфiчных назвах (i вытворных ад iх словах) на канцы асновы зычныя з,ж,ш,г,х перад суфiксальным [с] захоууваюцца у прыметнiках: каууказскi, волжскi, латышскi; у назоуунiках канцавыя зычныя асновы д,т,з,с,ж,ч перад суфiксам чык перадаюцаа нязменна: пераклаиндчык, лётчык, грузчык; захоууваецца канцавы зычны асновы д перад суффiксам [с] у прыметнiках i назоуунiках : заводскi, грамадскi, грамадства, параходства.

3) напiсанне спалучэнняуу дц тц чц ( у вымаууленнi – доуугi гук [цц]: у лодцы, у вопратцы, на рэчцы; спалучэнняуу жс, шс у дзеясловах з вымууленнем ([сс]) збiраешся, апранаешся; спалучэнняуу зж, здж (у вымаууленнi [жж][ждж]: зжаць, зжынаць.

4) напiсанне спалучэнняуу сч, сшч ([шч][шшч]) : расчоска, пясчаны.

5) напiсанне зычных б,д на канцы прыставак –аб-, -ад-, -над-, -пад-: абступiць, адступiць, над хатай.

6) напiсанне е уу прыназоуунiку без i часцiцы не: без клопату, не быуу, не чууу.

7) правапiс каранёвай галоснай я: дзевяць,месяц, цягавiты.

8) Правапiс суфiксауу -н- i-ен- у дзеепрыметнiках: акрылены, адхiлены.

9) Напiсанне суффiксуу –язь,-ядзь.

Узгадаем першыя спробы ўпарадкавання беларускай

арфаграфіі. У 1918 г. была выдадзена “Беларуская

граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой

фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы

беларускага правапісу.

У 1926 г. адбылася акадэмічная

канферэнцыя па праблемах

беларускага правапісу.

У 1930 годзе быў апублікаваны праект

новага беларускага правапісу. Пасля яго

абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе

была прынята Пастанова Савета Народных

Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях

беларускага правапісу”.У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай

арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя

калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута

мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР. Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай

арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі

прычынамі:


Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”,

выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай

рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.

У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема

беларускага правапісу, калі істотна абнавіўся

слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка

папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках

беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне

ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты.Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад

17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па

ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія

падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па

ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Навуковы калектыўна працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў

праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і

пунктуацыі”.

18 студзеня 2006 года рашэннем Міністра была створана рабочая група

па яго дапрацоўцы. Рабочая група пад навуковым кіраўніцтвам доктара

філалагічных навук прафесара В.І. Іўчанкава і доктара філалагічных

навук прафесара А.А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы

беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з улікам заўваг і пажаданняў, што

былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання. У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь

“ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным

узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі,

абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-

новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі

для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з

сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць

выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны

агульным правілам, што прынцыпова аблягчае

навучанне беларускай мове. Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь

ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай

арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі

правапісных нормаў сучаснай беларускай

літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне

адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе

і адзінства друкаваных беларускамоўных

выданняў, што павышае прэстыж беларускай

мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы

Рэспублікі Беларусь.Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і

пунктуацыі” ў практыцы школы

Аптымальным пераходным перыядам для ўвядзення ў

дзеянне новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі

і пунктуацыі” распрацоўшчыкі Закона лічаць тры гады. Зараз вядзецца актыўная работа па

факталагічным забеспячэнні пераходу да

новай рэдакцыі “Правіл беларускай

арфаграфіі і пунктуацыі”:

• у часопісах “Роднае слова” і “Веснік

адукацыі” на працягу года друкуюцца

каментарыі да новых правіл;

• рыхтуецца да выдання Вялікі

арфаграфічны слоўнік (да 01.09.2010);

• каментарыі са спісамі слоў, у напісанні якіх

адбыліся змены, будуць выдадзены асобна

да канца 2009 года – на пачатку 2010 года;

• у адпаведнасці з новымі правіламі

выдадзены руска-беларускі слоўнік;

• будзе падрыхтаваны шэраг выданняў з

разлікам на школу.•Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. У

словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана

перадаваць як -ар, -аль:

•Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым

пераднаціскным складзе прапанавана пісаць наступныя словы так:

•Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага

паходжання:

У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

прапануецца пiсаць пiшацца

трыа, адажыа, Токіа трыо, адажыо, Токіо

прынтар, камп’ютар прынтэр, камп’ютэр

прапануецца пiсаць пiшацца

дзявяты, дзясяты,

сямнаццаць, васямнаццаць

дзевяты, дзесяты,

семнаццаць, васемнаццаць

прапануецца пiсаць пiшацца

ва ўніверсітэце, фаўна ва універсітэце, фауна•У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне

складаных і складанаскарочаных слоў.

•Уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад

уласных назваў.

•Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады,

арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў.

•Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары

прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў у рэлігійных культах, а таксама

ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая

Троіца і інш.;

прапануецца пiсаць пiшацца

гаркам, газпрам гарком, газпром

прапануецца пiсаць пiшацца

чаньчунскі, цяньшанскі,

як і любанскі, астраханскі

чаньчуньскі, цяньшаньскі

У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:•У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне *й++галосны

перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

•Рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага

паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-):

•Рведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным

выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў;

•Спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім

тэхналогіям.

прапануецца пiсаць пiшацца

ліквідаваць, акліматызаваць ліквідзіраваць, аклімацізіраваць

прапануецца пiсаць пiшацца

Нью-Ёрк Нью - Йорк

У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі

правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі

Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і

будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай

літаратурнай мовы.


 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.