Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Канца XVIII – пачатку XX ст



Класiфiкацыя матэрыялаў заканадаўства гэтага часу, як i папярэд-няга, вельмi складаная. Яны выдавалiся як манiфесты, указы, пастановы, палажэннi, iнструкцыi, уставы, законы i г. д. Пры гэтым назва не заўсёды адпавядала зместу дакумента i яго прызначэнню. Часам па аднолькавых з'явах i адносiнах прымалiся рознатыповыя заканадаўчыя дакументы.

Адной з самых распаўсюджаных формаў заканадаўства канца XVIII – пачатку XX ст. былi манiфесты. Яны выдавалiся ў сувязi з важнейшымi падзеямi ў палiтычным жыццi краiны: абвяшчэннем стану вайны цi мiру, узыходжаннем на трон новага манарха (напрыклад, манiфест Аляксандра III ад 29 красавiка 1881 г.); абвяшчэннем важнейшых сацыяльна-эканамiчных цi палiтычных пераўтварэнняў (Манiфест 19 лютага 1861 г., Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.). Манiфесты друкавалiся масавым для таго часу тыражом, iх публiкавалi ў газетах, абвяшчалi насельнiцтву пасля ўрачыстых богаслужэнняў у саборах i цэрквах. Прызначаныя такiм чынам для шырокай аўдыторыi, манiфесты характарызуюцца публiцыстычнасцю, iмкненнем выявiць салiдар-насць манарха з народам i г. д. Напрыклад, Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. («Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку») пачынаўся так: «Смуты i хваляваннi ў сталiцах i ў многiх мясцовасцях iмперыi нашай вялiкiм i цяжкiм жалем перапаўняюць сэрца наша. Шчасце расiйскага гасудара непарыўна звязана са шчасцем народным i смутак народны – яго смутак». Манiфесты пераважна дэкларавалi пэўную iдэю, абвяшчалi пэўную падзею i таму часам спалучалiся з iншымi дакументамi заканадаўчага характару, якiя змяшчалi канкрэтныя прававыя нормы (Манiфест 19 лютага 1861 г. i «Палажэннi...», Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. i Асноўныя дзяржаўныя законы 1906 г.
i г. д.). Для большага эмацыянальнага ўздзеяння на народныя нiзы напiсанне асобных манiфестаў даручалася духоўным асобам. Так, Манiфест 19 лютага напiсаны мiтрапалiтам Фiларэтам (Драздовым).

Другую, яшчэ больш шматлiкую групу заканадаўчых актаў складалi ўказы. У канцы XVIII – XIX ст. указы падзялялiся на тры катэгорыi: а) iмянныя; б) абвешчаныя з Сената; в) сенацкiя. Iмянныя ўказы з'яўлялiся распараджэннямi, загадамi iмператара, якiя накiроўвалiся Сенату для выканання. Указ, абвешчаны з Сената, быў таксама распараджэннем iмператара, на аснове якога Сенат складаў тэкст указа, прызначанага для абнародавання. Сенацкi ўказ – гэта пастанова па агульным цi канкрэтным пытаннi, аформленым у форме ўказа ад iмя Сената. Пасля 1906 г. указы ад iмя цара сталi асноўнай формай так званага пазадумскага заканадаўства.

У канцы XVIII – XIX ст. вялiкая група ўказаў была звязана з распаўсюджваннем агульнага заканадаўства на далучаныя да Расiйскай iмперыi тэрыторыi. Асобныя з іх прадвызначалi змены ў тых цi iншых накiрунках палiтыкi расiйскiх улад. Адным з такiх стаў указ аб увядзеннi iнвентароў для сялян Украiны i Беларусi ў 1847 г. З 1906 г. указ з'яўляўся той формай заканадаўчага акта, якая вызначала тэрмiны выбараў i парадак работы Дзяржаўнай думы.

Палажэннi ўяўлялi сабой комплекс узаемазвязаных заканадаўчых дакументаў. Так, новае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялянства па рэформе 1861 г. было вызначана ў 17 дакументах, кожны з якiх прысвячаўся якой-небудзь групе сялянства цi мясцовасцi: «Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi», «Мясцовыя палажэннi аб пазямельным упарадкаваннi сялян, паселеных на памешчыцкiх землях у губернях велiкарускiх, расiйскiх i беларускiх» i iнш. Прыкладам гэтай разнавiднасцi заканадаўчых дакументаў могуць быць таксама «Палажэннi аб губернскiх i павятовых земскiх установах» (1864 г., на тэрыторыю Беларусi не распаўсюджваліся), «Палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную думу (1906 г.)». Назву «Палажэнне» меў i заканадаўчы дакумент, якi вызначаў парадак выбараў ва Устаноўчы сход (1917 г.).

Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў, сустракаўся параўнальна рэдка. Пэўнае значэнне гэтай катэгорыi было нададзена толькi з пачаткам дзейнасцi Дзяржаўнай думы. Звод Асноўных дзяржаўных законаў вызначаў працэдуру зацвярджэння новых законаў i спрабаваў даць тлумачэнне размежавання iх з указамi i загадамi цара. Указы маглi прымаць толькi ў перапынках памiж пасяджэннямі Дзяржаўнай думы, а загады маглi выдавацца царом толькi ў адпаведнасцi з законамi. Пры гэтым даследчыкi павiнны размяжоўваць «Асноўныя дзяржаўныя законы», зацверджаныя 23 красавiка 1906 г. Мiкалаем II i Звод Асноўных дзяржаўных законаў, якi з'яўляецца часткай тома 1 «Зводу законаў Расiйскай iмперыi» выдання 1906 г. Першы з дакументаў – гэта акт праватворчасцi расiйскага манарха, у той час як другi – вынiк сiстэматызацыi дзеючага заканадаўства ўпаўнаважанымi на тое дзяржаўнымi органамi.

Важнымi разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Сярод заканадаўчых дакументаў XVIII – першай паловы XIX ст. можна назваць даравальныя граматы («Даравальная грамата дваранству», «Даравальная грамата гарадам»). У канцы XIX – пачатку XX ст. распаўсюджваюцца такiя дакументы заканадаўчага характару, як «Высочайше одобренные мнения Государственного Совета», «Высочайшее повеление».

Своеасаблiвай формай дакументаў заканадаўства XIX ст. з'яўлялiся ўставы (аб цэнзуры, ваенныя, судовыя i iнш.). У шэрагу выпадкаў устаў мог выступаць як кадыфiкацыйны акт, якi аб'ядноўваў цэлую групу законапалажэнняў (напрыклад, Устаў аб прамысловасцi). Устаў быў i формай прыватных заканадаўчых актаў (так, устаў кожнага акцыянернага таварыства зацвярджаўся царом i выступаў як спецыяльнае законапалажэнне).

Разгледжаныя вышэй формы не ахоплiваюць усiх шматлiкiх разнавiднасцей заканадаўчых дакументаў, паколькi да iх адносiлiся i рэгламенты, i рэскрыпты, «высочайше одобренные» Асобыя журналы Савета мiнiстраў, часовыя правiлы i г. д.

1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi

Завяршаючая стадыя фармiравання заканадаўчага дакумента – яго апублiкаванне. Для таго каб закон выконваўся, ён павiнен быць абнародаваны. Аднак не ўсе дакументы канца XVIII – пачатку XX ст. падлягалі публiкацыi, асобныя з iх даводзiлiся да ведама толькi вузкага кола асоб. Пераважна гэта – законапалажэннi, звязаныя з барацьбой супраць рэвалюцыйнага руху (закон ад 19 мая 1871 г. i iнш.). Таму, вялiкае значэнне маюць «Особые журналы» пасяджэнняў Камiтэта мiнiстраў (i пратаколы пасяджэнняў, на аснове якiх яны складалiся). Многiя з зазначаных у «журналах» рашэнняў не падлягалі апублiкаванню. Як прыклад можна прывесцi Часовыя правiлы аб яўрэях 1882 г., згодна з якiмi яўрэям «рысы аселасцi» забаранялася сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, арандаваць, прымаць у заклад нерухомую маёмасць, набываць зямлю, а таксама гандляваць вiном у нядзелю i святочныя днi.

У апублiкаваннi заканадаўчых дакументаў важная функцыя належала Сенату. Сенат абнародаваў законы, i толькi пасля гэтага яны ўступалi ў сiлу. З 1808 г. абнародаванне новых заканадаўчых дакументаў адбывалася ў «Сенацкiх ведамасцях». Менавiта пры Сенаце з 1863 г. ажыццяўляецца перыядычнае выданне законаў («Собрание узаконений...»).

Увогуле, вядомы наступныя асноўныя публiкацыi законаў Расiйскай iмперыi: 1) «Полное собрание законов Российской империи» (ПСЗ),
2) «Свод законов Российской империи» (СЗ) i 3) «Собрание узаконений и распоряжений правительства, издаваемых при Правительствующем Сенате» (СУ и РП) (у далейшым будзем ужываць беларускiя назвы гэтых публiкацый, акрамя скарачэнняў).

1. «Поўны збор законаў…» (ПСЗ) складаецца з трох выданняў. Першае было падрыхтавана М. М. Сперанскiм i ўключала законы з 1649 г. па 3 снежня 1825 г. Яно рыхтавалася як аснова для складання Зводу дзеючых законаў i ў яго iмкнулiся ўключыць усе акты за азначаны перыяд, прызнаныя законамi, у т. л. ужо адмененыя да гэтага часу
(1830 г.). Гэтае выданне i сёння застаецца найбольш поўнай публiкацыяй заканадаўчых дакументаў з 1649 г. па 1825 г. Аднак у выданнi шэраг дакументаў заканадаўства не быў змешчаны. Адны з iх не былi вядомы
М. М. Сперанскаму, другiя ён лiчыў не вартымi ўвагi, трэцiя адкiдваў з-за палiтычных меркаванняў. Аналагiчныя недахопы характэрны для iмяннога i прадметнага паказальнiкаў, якiя суправаджаюць гэтае выданне. Першае выданне «Поўнага збору законаў…» склала 40 тамоў, а разам з паказальнiкамi i дадатковымi тамамi – 45 (41 – храналагiчны паказальнiк, 42 – алфавiтна-прадметны паказальнiк, 43–44 – штаты ваенных, ваенна-марскiх i грамадзянскiх чыноў, 45 – кнiга тарыфаў). Акрамя таго, выданне мела некалькi тамоў «дадаткаў» – кнiга чарцяжоў i малюнкаў, гербы гарадоў i г. д.

Другое выданне ўключала законы з 12 снежня 1825 г. па 28 лютага 1881 г., а трэцяе – з сакавiка 1881 г. па 31 снежня 1914 г. (апошнi том выйшаў у 1917 г.). У адрозненне ад першага, яны выдавалiся як храналагiчныя зводы бягучага заканадаўства. Другое выданне ажыццяўлялася штогод з 1830 да 1884 г., а трэцяе – з 1885 па 1917 г. (пры гэтым апошняе выданне ПСЗ як незавершанае не мела агульных паказальнiкаў, але да ўсiх тамоў прыкладзены пагадавыя алфавiтна-прадметныя паказальнiкi). Для ўсiх выданняў характэрна тое, што шэраг дакументаў тут апублiкаваны з памылкамi, з загалоўкамi, якiя не адпавядаюць iх зместу, асобныя дакументы, як ужо адзначалася, увогуле засталiся па-за межамi публiкацыi.

Разам з тым у ПСЗ ёсць указаннi на паходжанне дакументаў, якiя могуць быць выкарыстаны для пошуку iх крынiц («мнение» Дзяржаўнага савета), Журналы Кабiнета мiнiстраў i г. д.

2. «Звод законаў…» (СЗ) уключаў толькi дзеючыя законапалажэннi. У адрозненне ад ПСЗ, дзе дакументы выдавалiся ў храналагiчнай паслядоўнасцi, у «Зводзе законаў…» (прызначаным для практычных патрэб) быў прыняты тэматычны прынцып (адпаведна з якiм i адбываўся яго падзел на тамы, а апошнiх – на часткi). «Звод законаў…» выдаваўся тры разы: у 1832, 1842 i
1857 гг. У наступныя гады перавыдавалiся толькi асобныя тамы i часткi тамоў; у прамежку памiж iмi – працяг тамоў i частак (чарговыя i зводныя). Чарговыя ўключалi законы, якія выйшлі з часу выдання папярэдняга працягу, а зводныя – усе законы з часу апошняга выдання зводу цi пэўнага яго тома. Пасля выдання зводнага працягу цi перавыдання адпаведнага тома (часткi) чарговы працяг сваё значэнне губляў, паколькi змест яго гэтым выданнем паглынаўся. Трэба заўважыць, што з 1892 г. СЗ – адзiная друкаваная крынiца, якая змяшчае звесткi аб усiх (акрамя Сiнода) вышэйшых цэнтральных установах.

3. «Збор узаканенняў i распараджэнняў урада…» (СУ и РП) уключае заканадаўчыя дакументы i тыя распараджэннi цэнтральных устаноў, якiя мелi агульнае значэнне за перыяд з 1863 г. да звяржэння самадзяржаўя (ён выходзiў i пры Часовым урадзе). Дакументы размешчаны ў храналагiчнай паслядоўнасцi i забяспечаны тымi ж дапаможнымi элементамi, што i ПСЗ (храналагiчны i алфавiтна-прадметны паказальнiкi). Усе зацверджаныя заканадаўчыя даку-менты, якiя прызначалiся для публiкацыi, змяшчалiся на старонках «Збора ўзаканенняў…». Да таго ж, паколькi ПСЗ змяшчае законы па 1914 г., менавiта перыядычнае выданне змяшчае звесткi аб пераўтварэннях у сiстэме вышэйшага цэнтральнага ўпраўлення, а апошнiя былi вельмi iстотныя. У храналогii гэтага выдання была асаблiвасць: законы публiкавалiся не ў парадку iх зацвярджэння царом, а па меры паступлення у Сенат. «Збор узаканенняў…» – выданне перыядычнае, выходзiла невялiкiмi зборнiкамi. Тэрмiны выдання не былi дакладна пазначаны. Першапачаткова выданне выходзiла два разы ў тыдзень, а пасля – часцей. З 1902 г. «Збор узаканенняў…» пачаў выдавацца па двух аддзелах. У другiм змяшчалiся заканадаўчыя дакументы прыватнага характару. Пераважную частку складалi ўставы акцыянерных кампанiй, якiя (што ўжо адзначалася) зацвярджалiся царом. Дарэчы, уставы, зацверджаныя да 1826 г., друкавалiся ў «Сенатских ведомостях», 1826 – 1836 гг. увайшлi ў адпаведныя iх храналогii першыя 11 тамоў другога выдання ПСЗ.

Такiм чынам, апублiкавана велiзарная колькасць заканадаўчых дакументаў, арыентавацца ў якой вельмi складана. Толькi «Поўны збор законаў…» склада-ецца са 133 тамоў. Асаблiвыя цяжкасцi сустракае даследчык, якi займаецца пытаннямi гiсторыi Беларусi. У пэўнай ступенi спрасцiць гэтую праблему дапамагае неафiцыйнае выданне «Хронологический указатель указов и прави-тельственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892» (склад. С. Ф. Рубiнштэйн, Вiльна, 1894). Яно змяшчае ў храналагiчным парадку дакументы, якiя датычацца заходняй часткi Расiйскай iмперыi з указаннем размяшчэння iх у ПСЗ. Трэба мець на ўвазе, што ў выданнi адсутнiчаюць дакументы дыпламатычнага характару, узаканеннi па ваенным ведамстве, законы аб яўрэях (выдадзеныя ўжо Бершадскiм) i г. д. У паказальнiках пераважна прыведзены толькi загалоўкi i кароткiя каментарыi да дакументаў. Толькi важнейшыя з законаў (на погляд складальнiка) прыведзены поўнасцю цi часткова. Таму выкарыстанне адзна-чанага выдання не вызваляе даследчыка ад пошуку цi ўдакладнення дакумента ў ПСЗ (а пры магчымасцi i неабходнасцi – у рукапiсе i дапаможных матэрыялах да яго).

З выданняў навейшага часу трэба назваць публiкацыю «Российское законодательство X – XX вв.» (у 9 т. М., 1984 – 1994), якое таксама змяшчае толькi важнейшыя (на погляд складальнiкаў) дакументы. Апошнi, дзевяты, том уключае заканадаўства Расii эпохi буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый
(1905 – 1917 гг.).

1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.