Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Агульная характарыстыка. У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў



У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi, умоўна можна вызначыць наступныя перыяды: 1) канец XVIII – 30-я гг. XIX ст.; 2) 40-я гг. ХІХ – пачатак XX ст.; 3) 1905 – 1917 гг.; пры гэтым трэба мець на ўвазе асаблiвасцi заканадаўчых нормаў Часовага ўрада i адносiць сюды заканадаўчыя дакументы, якія ўзнiклі на працягу таго вельмi кароткага адрэзку часу (верасень – кастрычнiк 1917 г.), калi Расiя стала рэспублiкай, але яшчэ не з'яўлялася савецкай.

Для першага перыяду характэрна дзейнасць на тэрыторыi Беларусi не толькi нормаў права Расiйскай iмперыi, але i Статута 1588 г. Лавiраванне расiйскага ўрада ў першай трэцi XIX ст. памiж iнтарэсамi дзяржавы i мясцовай апалячанай арыстакратыi выявiлася i ў галiне заканадаўства. Менавiта ў гэты час адбываецца ўпарадкаванне мясцовых нарматыўных актаў. Перакладаецца i перавыдаецца Статут 1588 г. з дапаўняючымi яго сеймавымi пастановамi. «Высочайше утвержденное» палажэнне Камiтэта мiнiстраў (17.09.1828 г.) прадугледжвала «учинение перевода Литовского Статута на русский язык с белорусского издания 1588 г.» i «напечатание сего Статута на трех языках: белорусском, польском и русском». Побач з гэтым (у рамках работы над «Зводам законаў Расiйскай iмперыi») разгортваецца распрацоўка «Зводу мясцовых законаў Заходнiх губерняў». Ён з'явiўся апошняй, найбольш значнай сiстэматызацыяй мясцовага права, у якiм спалучалiся рысы мясцовага i агульнарасiйскага права. Праект «Зводу» не быў уведзены ў дзеянне. Задушэнне паўстання 1830 – 1831 гг. прадвызначыла змену палiтыкi расiйскiх улад «в присоединенных провинциях» i адмену мясцовых заканадаўчых нормаў 1832 – 1840 гг. Трэба мець на ўвазе, што адменены былi толькi тыя нормы, якiя да гэтага часу захавалi сваё дзеянне (у асноўным сямейнага i грамадзянскага права). Што ж датычыць значнай часткi нормаў дзяржаўнага права, крымiнальнага права, то яны фактычна дзейнiчалi з моманту ўключэння асобных частак тэрыторыi Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi, хоць заканадаўчага акта, які б адмянiў адпаведныя нормы Статута 1588 г., выдадзена не было.

I першы, i другi перыяд аб'ядноўвае акалiчнасць, якая найбольш выразна выявiлася ў расiйскiм заканадаўстве ў XVIII – XIX ст., – права выдання новых законаў належала толькi цару. Што датычылася Сената, Сiнода, калегiй (а пасля мiнiстэрстваў, Кабiнета мiнiстраў) i iншых урадавых устаноў, то яны мелi толькi права звяртацца да яго з дакладамi цi прапановамi. Вызначальным было права цара i ў галiне заканадаўчай iнiцыятывы. Любое «волевыяўленне» цара мела цi магло набыць сiлу закону. У ранг закону ўзводзiлiся ўсе дакументы, якiя былi пазначаны адабрэннем цара («Быть по сему», «Принять к сведению» i г. д.). Адсюль вынiкае i велiзарная колькасць вiдаў заканадаўчых актаў, i тая (характэрная найперш для феадалiзму) акалiчнасць, што адрознiць заканадаўчы акт ад адмiнiстрацыйнага распараджэння вельмi складана (цi ўвогуле немагчыма). Таму гiсторыкi паклалi ў аснову пераважна такi прынцып: законамi лiчыцца толькi тое «волевыяўленне» манарха, якое змешчана ў «Полном собрании законов Российской империи» (ПСЗ).

Як эвалюцыю сiстэмы заканадаўства пад уздзеяннем першай расiйскай рэвалюцыi трэба разглядаць акрэслены трэцi перыяд. Манiфест 17 кастрычнiка толькi дэклараваў пачатак канстытуцыйнага ладу i не гарантаваў яго рэальнага ўсталявання (урэшце, дэпутаты Дзяржаўнай думы прысягалi «самадзержцу»). Але пачалася эвалюцыя ад абсалютызму да канстытуцыйнай манархii; прызнаючы само iснаванне Дзяржаўнай думы, замацоўваючы за ёй пэўныя правы, Асноўныя законы 1906 г. усё ж непазбежна прызнаюць i пэўнае абмежаванне правоў манарха. Такая супярэчнасць знайшла сваё ўвасабленне ў заканадаўстве гэтага перыяду. Права Дзяржаўнай думы на заканатворчасць кампенсавалася тым, што за царом захоўвалася больш поўнае i больш значнае па змесце права закана-даўчай iнiцыятывы. Артыкул 8 Зводу Асноўных законаў зазначаў: «Гасудару iмператару належыць пачын па ўсiх прадметах заканадаўства. Толькi па яго пачыну Асноўныя дзяржаўныя законы могуць належаць перагляду ў Дзяржаўным Савеце i Дзяржаўнай Думе». Да таго ж створаны ў лютым
1905 г. Савет Мiнiстраў лiтаральна «закiдваў» Думу дробязнымi закона-праектамi. Мелi месца выпадкi, калi ў выглядзе закону прымалiся адмi-нiстрацыйныя распараджэннi. Напрыклад, III Думай былi прыняты законы «Аб отпуску з дзяржаўнага казначэйства дадатковых сродкаў на асвятленне дома ваеннага мiнiстэрства», «Аб парадку ацяплення i асвятлення месца заключэння i водпуску на гэтыя патрэбы неабходных матэрыялаў» i г. д.

Нязначныя змены былi ўнесены з 1906 г. i ў працэдуру канчатковага зацвярджэння заканадаўчых актаў. Права канчатковага зацвярджэння захавалася за царом, але патрабавалася папярэдняе адабрэнне законаў Дзяржаўнай думай i Дзяржаўным саветам. Гэтае вельмi абмежаванае права абвяшчаў артыкул 86 Зводу Асноўных дзяржаўных законаў, за якім ішоў артыкул 87, што дапускаў прыняцце законаў непасрэдна царом у «надзвычайных абставiнах» i ў перыяд прыпынення пасяджэнняў Дзяржаўнай думы.

Пачынаючы з сакавiка 1917 г. законы выдавалiся Часовым урадам. Звычайна яны падпiсвалiся мiнiстрам-старшынёй. Так, Пастанова ад
1 верасня аб абвяшчэннi Расii рэспублiкай была падпiсана А. Керанскiм.

1.4.2. Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.