Памылкі, якія прыводзяць да парушэння асноўных прымет тэксту, у лінгваметодыцы называюць тэкставымі. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:
1) падмена тэмы, асноўнай думкі і аўтарскай пазіцыі тэксту-арыгінала пры напісанні пераказу;
2) неапраўданае скарачэнне або павелічэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгінала;
3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якія аб’ядноўваюць змест тэксту;
4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненні думак;
5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назіранні, літаратурныя крыніцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазіцыі ў сачыненні;
6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;
7) скажэнне фактаў, падзей, імён, назваў, дат;
8) парушэнне паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;
9) парушэнне прычынна-выніковых, часавых сувязей паміж сказамі;
10) парушэнне сэнсавай цэласнасці тэксту;
11) парушэнне лагічнай сувязі паміж сказамі ў межах адной сэнсавай часткі;
12) пропуск сказаў, неабходных для лагічнага развіцця думкі;
13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;
14) парушэнне суразмернасці частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).
Тэкставыя памылкі ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца літарай З (змест).
Маўленчыя памылкі
Маўленчыя памылкі — гэта парушэнні патрабаванняў камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, выразнасці і багацця).
Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:
1) ужыванне слова ці ўстойлівага выразу з неўласцівым яму значэннем: Чарнавус валодаедобрыміадносінамі зсупрацоўнікамі інстытута (правільна: мае адносіны). Уверсе нешта звінела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правільна: іграў на дудачцы).
2) парушэнне лексічнай спалучальнасці: На паляўнічага накінуўся пажылы мядзведзь (правільна: стары). Васіль адчуваў сябе адзіночным чалавекам (правільна: адзінокім).
3) выкарыстанне русізмаў: Народ мог узнаць пра падзеі, якія былі ў далёкім прошлым. Вумныяі добрыя людзі.
4) неадрозненне адценняў значэння сінонімаў ці блізкіх па значэнні слоў: Ён шырока расчыніў вочы (правільна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правільна: гатаваць чай, парыць малако).
5) неадрозненне паронімаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагуліць матэрыял (правільна: абагульніць); каменная дарога (правільна: камяністая).
6) ужыванне лішняга слова (плеаназм): Народныя песні спявалі маладыя маладзіцы (правільна: спявалі маладзіцы).
7) ужыванне адзін каля аднаго (або блізка) аднакаранёвых слоў (таўталогія): Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей.
8) паўтарэнне аднаго і таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькі ёнадчыніў дзверы, людзі кінуліся да яго.
9) ужыванне слова або выразу іншай стылявой афарбоўкі: Важна разгульвае па мястэчку ўраднік. Школьнікі рынуліся ўручаць букеты кветак любімым настаўнікам.
10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў: Высокі ўраджай кіяхоў на палях краіны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы).
11) неразмежаванне лексікі розных гістарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановіч ведаў, што знойдзе пісара ў рэстаране (замест карчме).
12) недакладнае ўжыванне асабовых і ўказальных займеннікаў: Маці прапанавала сыну наліць сабе чаю (маці ці сыну?). Настаўнік параіў вучню прачытаць яго даклад (настаўніка ці вучня?).
13) беднасць і аднастайнасць сінтаксічных канструкцый:
Мы жылі ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывісты. На беразе раслі сосны. Яны былі стромкія.
14) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязі (злучнікаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексічных паўтораў) паміж сказамі і сэнсавымі часткамі.
Граматычныя памылкі
Граматычныя — гэта памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы і іх формаў, пабудове словазлучэнняў і сказаў, г. зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагічнай або сінтаксічнай нормаў.
а) назоўніка: дзвер (правільна: дзверы), праменні (правільна: праменне), медаллю (правільна: медалём), на жалюзях (правільна: на жалюзі), кусты ажынніка (правільна: ажынніку), пры доктары (правільна: пры доктару), кошык яблык (правільна: яблыкаў);
б) прыметніка: малодшы на пяць гадоў (правільна: маладзейшы), самы большы будынак (правільна: самы вялікі), бачу братава сына (правільна: братавага); сястра вышэй за мяне (правільна: вышэйшая);
г) займенніка: самаго сябе (правільна: самога), сваяго народа (правільна: свайго); сваі пытанні (правільна: свае);
д) дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя: ідзець (правільна: ідзе), гавора (правільна: гаворыць), змяркаць (правільна: змяркацца), ён было пайшоў (правільна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзіця (правільна: дзіця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнігу (правільна: чытаючы);
е) прыслоўя: свяціў ярчэе (правільна: свяціў ярчэй), паступіў сама наймудрэй (правільна: сама мудра).
II. Памылкі ў структуры словазлучэння
1. Памылкі ў дапасаванні: тры высокіх будынкі (правільна: высокія), два любімых творы (правільна: любімыя), даручыць заданне саміх дзецям (правільна: самім).
2. Памылкі ў кіраванні: дзякаваць настаўніка (правільна: настаўніку), звярнуцца па адрасе (правільна: на адрас), хварэць грыпам (правільна: хварэць на грып), пайсці за хлебам (правільна: па хлеб), загадчык бібліятэкай (правільна: бібліятэкі), заклапочанасць над пытаннямі (правільна: заклапочанасць пытаннямі), тры пятыя гектары (правільна: гектара).
III. Памылкі ў структуры сказа
1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мінск.
2. Парушэнне сувязі паміж дзейнікам і выказнікам: Вакол вогнішча сядзелі і размаўлялі група аднакласнікаў (правільна: сядзела і размаўляла). Большасць кніг прачытаны Андрэем (правільна: прачытана).
3. Парушэнне суаднесенасці трывання і часу дзеяслоўных формаў: Калі пачалася вайна, яго мабілізоўваюць у армію. Ён накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург і з лёгкасцю паступіў у інстытут.
4. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі: Едучы ў цягніку, у мяне прапалі рэчы. Радуючы Максіма, на вуліцы стала марозна і сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлі ў клас.
5. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымі зваротамі: Каля дарогі ляжалі паваленыя дрэвы бурай (правільна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахіленае сонца на захад (правільна: нахіленае на захад сонца або сонца, нахіленае на захад).
6. Памылкі ў пабудове сказаў з аднароднымі членамі: На пасяджэнні савета класа гаварылі пра збор макулатуры, металалому і аб дапамозе шэфам.
7. Памылкі ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькі Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, і ва ўсім гэтым трэба вініць самадзяржаўе.
8. Памылкі пры складанні сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правільна: што хоча працягваць вучобу).
9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў і пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).
10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскім настроем.
11. Дубліраванне дзейніка: Маці, яна заўсёды намагалася дапамагчы мне.
Граматычныя памылкі, дапушчаныя ў напісанні формаў слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца да арфаграфічных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лічыцца напісанне канчатка -а ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў воск, жвір, лёд. Але калі дапушчаны памылкі ў выразах тыпу лісце дуба — шафа з дубу, падысці да перахода — не было пераходу праз вуліцу, другога лістапада — у час лістападу дрэвы стаяць аголеныя і падобных, кожную такую памылку трэба лічыць за асобную.
Арфаграфічныя памылкі
У пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаныпамылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя)памылкі.
Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мілодыя, міладычны).
Памылкі, якія паўтараюцца, лічацца за адну.
Да аднатыпныхадносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е, ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г. д.
Не кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г. д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ўнескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвёртая памылка) і г. д.
Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як самастойная.
Грубымілічацца арфаграфічныя памылкі на вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е, ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы разам, асобна або праз злучок і інш.).
Да нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі:
пры пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест се-на-ўбор-ка;
няправільнае ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах неславянскага паходжання: Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт замест Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан;
у выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны);
у словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца;
у напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);
напісанні разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;
напісанні не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не…
Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.
Пунктуацыйныя памылкі
Пунктуацыйныя — гэта памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў. Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:
знак прыпынку ў канцы сказа;
працяжнік паміж галоўнымі членамі;
працяжнік у няпоўным сказе;
знакі прыпынку пры зваротках;
знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;
знакі прыпынку пры аднародных членах;
знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;
знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;
знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;
знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;
знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;
знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;
знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;
знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;
знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;
знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе;
знакі прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;
коска і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага сказа;
двукроп’е і працяжнік для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага складанага сказа.
Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюцьгрубыяі нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якіяпаўтараюцца,каліўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.
Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.
Нягрубыяпунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.
Тып памылкі
Правіла
Грубая
Нягрубая
1.Знак прыпынку ў канцы сказа:
Раніца. Спеў жаўранка.
Пропуск знака прыпынку:
Раніца_ Спеў жаўранка.
Памылка ў выбары знака:
1.Раніца!Спеў жаўранка!
2. Бабуля запыталася, хто прынёс сюды красак?
3.Пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту: Зіма.
2.Працяжнік паміж галоўнымі членамі
1. Пастаноўка коскі паміж дзейнікам і выказнікам:
Белы пясок паблізу вады, быў затканы зялёнымі верасамі.2. Пропуск працяжніка на месцы нулявой звязкі:
Плошча поля_20 гектараў.
Пастаноўка працяжніка на месцы нулявой звязкі, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне ці калі паміж дзейнікам і выказнікам, які выражаны назоўнікам у назоўным склоне, стаіць часціца не:
Я _ чалавек. Кажан _ не птушка.
У выпадку, калі дапускаюцца варыянты ўжывання ці неўжывання працяжніка, любое адхіленне ад нормы можна не браць у разлік пры выстаўленні адзнакі.
3.Знакі прыпынку пры аднародных членах
1. Пропуск коскі паміж аднароднымі членамі (акрамя пастаноўкі коскі паміж неаднароднымі азначэннямі):
Згінулі сцюжы_ марозы_ мяцеліцы.
2.Пропуск двукроп’я ці працяжніка для аддзялення аднародных членаў ад абагульняльных слоў:
У хаце не было нікога_ ні старых, ні малых.Будынак, парк і агароджа _ было ўсё слаўна і прыгожа.
1. Пастаноўка лішняй коскі паміж аднароднымі членамі:
Пажар заўважылі, як з баракаў, так і з пасёлка.Я ўсміхаюся, і вясне, і сонцу, і дожджыку.
2. Ужыванне коскі паміж неаднароднымі азначэннямі:
Насталі кароткія, летнія ночы. А пад бэзам раслі высокія, чырвоныя вяргіні.
3.Няправільны выбар двукроп’я ці працяжніка пры абагульняльных словах:
Мы з талентамі ўсе – і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей.У нас і цыбуля, і сала, і бульба: усё ёсць.
4.Знакі прыпынку пры зваротках
Пропуск знака для выдзялення зваротка:
Я помню летнія часіны і вас _грыбныя баравіны!Тужыць_ браток_не маем часу!
Мой сынок_ Усміхайся, шчаслівыя песні спявай!
1.Няправільны выбар знака прыпынку пры зваротках у выпадках, калі эмацыянальнасць выказвання падкрэсліваецца лексічна:
“Алесь.Уцякай хутчэй! — загаласіў сусед.
2.Пастаноўка лішняй коскі пасля часціцы опры зваротку:
О, родны край, не дай забыцца аб радасці сустрэчы.
3.Пропуск косак для выдзялення паясняльных слоў да зваротка пры іх раздзяленні:
Мая рыбка, спі _ залатая!
5.Знакі прыпынку пры пабочных словах і сказах
Пропуск знака прыпынку для выдзялення найбольш ужывальных пабочных слоў, сказаў:
Словам_сабраліся выходзіць удвух.
Спрадвеку_ як людзі сцвярджаюць_праз бор гасцінец ляжаў.
Няправільны выбар знакаў прыпынку для выдзялення пабочных і ўстаўных канструкцый:
Хлопцы, а іх было чалавек восем, дружна запляскалі Сцёпку.
6.Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
Памылкі, звязаныя з выдзяленнем знакамі прыпынку адасобленых членаў сказа (акрамя зваротаў з як):Полымем палае дол_ зарослы пералескамі.
Здзіўлены_ я паволі ўстаю з лаўкі.
Час ад часу бліскала маланка_ асвятляючы паплавы.
1.Пропуск другой коскі для выдзялення адасобленага члена сказа перад злучнікам і (ці пасля яго), які спалучае аднародныя члены:
Сонца апусцілася зусім нізка і_ стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.
2.Пропуск адасаблення адзіночных дзеепрыслоўяў:
Раз-пораз стукалі_ падаючы_спілаваныя дрэвы.
3.Адасабленне акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння ці часу:
Лена бегла, не азіраючыся.
4.Адсутнасць знакаў прыпынку для выдзялення адасобленых акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікамі дзякуючы, адпаведна, насуперак, у адпаведнасці з, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння:
Нягледзячы на трывожны час_ рынак жыў сваім звычайным жыццём.У адпаведнасці з законам_ кожны мае права на працу.
7.Знакі прыпынку пры ўдакладняльных акалічнасцях месца і часу
Пропуск косак пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей месца і часу:
За дваром_ на бярозах_ была пасека.На другі дзень _зранку_ па вёсцы пранеслася чутка пра дзіўнае здарэнне.
8.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
1.Памылкі ў пропуску знакаў для выдзялення простай мовы:
_Сцяпанка, — сказаў чалавек, — ідзі пасядзі ў цяньку_.
2. Памылкі ў пропуску знакаў для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара, а таксама знакаў у канцы простай мовы:
“Гэй, паромшчык!_ нехта гучна клікаў з другога берага.
Пропуск аднаго з парныхзнакаў ці некалькіх лічыцца за адну памылку.
1.Пастаноўка лішніх двукоссяў, коскі замест кропкі пасля слоў аўтара, што разрываюць простую мову, якая складаецца з рознатыпных па мэце выказвання і інтанацыі сказаў, замена двукроп’я кропкай ці коскай пасля слоў аўтара, у якіх ёсць указанне на працяг простай мовы, парушэнне паслядоўнасці размяшчэння знакаў пры іх спалучэнні.
2.Памылковы выбар знака прыпынку пры простай мове:
Стораж загадаў: “Пакіньце памяшканне!”, і выключыў святло.
9.Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
Пропуск коскі для раздзялення частак складаназлучанага сказа:
Палівае стэпы дожджык бойкі_ ды шумяць высокія пшаніцы.
Пастаноўка лішняй коскі ў складаназлучаным сказе з агульным даданым членам або агульным пабочным словам ці часціцай:
Праз нейкі час вецер разагнаў хмары, і дождж сціх.
Толькі верхавіны соснаў гулі, ды шалясцелі асіны.
10.Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
1.Пропуск знака прыпынку для выдзялення даданай часткі:
Мы пайшлі туды_ адкуль чулася песня.
2.Пастаноўка коскі перад злучнікам і , які спалучае аднародныя даданыя часткі ў складаназалежным сказе:
Чуваць было, як цвыркае конік у траве, і як гулка стукае дзяцел.
11.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
1.Пропуск знака для раздзялення частак бяззлучнікавага складанага сказа:
Цвітуць лугі_ ўздымае жыта каласы.Падрасцеш вялікі _ раскажу тады.Усе бачылі _ яна і прыгожая, і ўдалая.
2. Памылковы выбар знака паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа:
Алесь зразумеў – нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.Слова сказаў: сякераю адсек.