Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ ЛЯСНОГА ФОНДУ

Лабараторная работа №12.

Мэты і задачы: Мэты: азнаямленне з тэхналогіяй інвентарызацыі лесу падчас лесаўпарадкавання і набыццё досведу афармлення дакументацыі.

Тэарэтычныя звесткі.

Лясны фонд – сукупнасць плошчаў, юрыдычна прызначаных для вядзення лясной гаспадаркі, і лясоў на іх.

Таксацыйны выдзел – учас-так ляснога фонду ў межах квартала, аднародны па таксацыйнай характарыстыцы і гаспадарчай значнасці.

Сучасная тэхналогія лесаўпарадкавання ў Беларусі заснаваная на выкарыстанні фотаабрысаў – спецыяльна апрацаваных аэра- ці касмічных фотаздымкаў (ФЗ). Пры адсутнасці ФЗ абрысы вырабляюцца на вашчанцы на падставе планшэтаў мінулага лесаўпарадкаванння шляхам капіявання або (і) накладання матэрыялаў натурных вымярэнняў).

Картка таксацыі (КТ) – гэта стандартны бланк, у які занатоўваецца інфармацыя аднаго асобнага выдзела пры любым метадзе таксацыі. Рабочае поле знешняга боку карткі падзеленае на блокі (макеты), якія складаюцца з клетак, у якія інфармацыя шыфруецца лічбамі або лічбамі і літарамі. Парадак запісу звестак у КТ вызначаны спецыяльнымі “Рабочымі правіламі” (РП), дзе даюцца неабходныя інструкцыі, табліцы шыфраў і прыклады запаўнення картак з растлумачэннямі.

Вокамерны метад (ВМ) прадугледжвае вызначэнне ўсяго комплексу таксацыйных паказчыкаў на мясцовасці візуальна на падставе аналізу агледжанай часткі выдзела (у спалучэнни з вокамерна-стэрэаскапічным аналізам фотавыявы пры наяўнасці ФЗ). Паказчыкі вызначаюцца выканаўцам на падставе досведу, набытага пры таксацыйных трэніроўках і вытворчай таксацыі. Для карэкцыі паказчыкаў могуць выкарыстоўвацца інструментальныя вымярэнні плошчаў сечываў, вышыні, дыяметру, узросту, падлік гушчыні падросту і да т.п.

Выніковыя значэнні паказчыкаў пры вокамерным метадзе атрымліваюцца як сярэднеўзважаныя з прамежкавых ацэнак, атрыманых на пунктах таксацыі.

Пункт таксацыі (ПТ) – кропка на тэрыторыі выдзела, з якой зроблена ягонае апісанне, суаднесенае з плошчай пэўнай часткі выдзела. Узважванне характарыстык робіцца па плошчах гэтых частак. Мінімальная колькасць апісанняў вызначаецца ў Беларусі ў залежнасці ад плошчы выдзела: да 3 га – не менш за 1 ПТ, 4–10 га – не менш за 2 ПТ, больш за 10 га – не менш за 3 ПТ.

Выбаркова-вымяральны метад (ВВМ) ці выбар-кова-пераліковы метад прадугледжвае спалучэнне вокамернага аналізу агледжанай часткі ўчастка з абавяз-ковай выбарковай таксацыяй сум плошчаў сечываў, вынікі якой з’яўляюцца асновай характарыстыкі выдзела.

Колькасць адзінак выбаркі – пляцовак, на якіх робяцца вымярэнні G, паводле спецыяльнай табл. залежыць ад плошчы і групы паўнаты выдзела і прыблізна роўная плошчы выдзела ў гектарах плюс мінус яшчэ адна пляцоўка.

Выбар віду пляцовак робіцца для ўсяго выдзела – звычайна закладаюцца рэласкапічныя кругавыя пляцоўкі (РКП), а пры немагчымасці прыцэльвання на таксацыйны дыяметр (густы падрост, падлесак, нізка апу-шчаныя кроны дрэваў) – кругавыя пераліковыя пляцоўкі пастаяннага радыюса (КППР). Радыюс такіх пляцовак абіраецца па вокамерна вызначаным сярэднім дыяметры пераважнага ЭЛ і групы паўнаты выдзела па спецыяльнай табл.

Размяшчэнне пляцовак на выдзеле пры іхняй неабходнай колькасці, большай за 4 шт., адбываецца раўнамерна-статыстычна па сетцы квадратаў, пры меншай колькасці – у тыповых для характарыстыкі выдзела ме-сцах. Адлегласць паміж цэнтрамі пляцовак l у першым выпадку вызначаецца ў залежнасці ад плошчы ўчастка F (га) і неабходнай колькасці пляцовак N (шт.):

l = (F / N)0,5, м (12.1)

і акругляецца да 10 м у меншы бок.

l = (6,2 / 6)0,5=102 м.

ВВМ у лясах Беларусі зараз падлягаюць усе выдзелы, якія могуць быць прызначаныя ў галоўнае карыстанне і высечкі абнаўлення на бліжэйшыя 10 гадоў (дакладнасць таксацыі запаса ±15%). Астатнія ўчасткі таксуюцца візуальна (дакладнасць таксацыі запаса ±20%).

Парадак выканання.

Праект інвентарызацыі квартала ў навучальных мэтах выконваем па форме табліцы 12.1, запаўняючы спачатку першыя 7 граф. Таксацыйныя характарыстыкі выдзелаў бяром з таксацыйнага попісу для 10 выдзелаў прызначанага выкладчыкам квартала.

Для трох выдзелаў старэйшага ўзросту і плошчай не менш за 3 га кожны ўмоўна разлічваем нарматывы як для ВВМ (колькасць пляцовак/адлегласць паміж імі/ радыюс КППР), для астатніх участкаў вызначаем мінімальную колькасць ПТ візуальнай таксацыі.

Абрыс (прыкладаецца) вырабляем, капіюючы спачатку шарыкавай асадкай чорнай пастай адпаведнымі ўмоўнымі знакамі межы квартала, дарогі і суцэльнай тонкай алоўкавай лініяй межы выдзелаў, падпісваем нумары выдзелаў. На адлегласці не бліжэй за 10 мм да межаў квартала падаем нумары суседніх кварталаў і назвы землекарыстальнікаў, паказваючы кірунак падзельных ліній рыскамі даўжынёй 8 мм.

Месцы пунктаў таксацыі на абрысе выбіраем з улікам іхняй неабходнай колькасці і раўнамернасці размяшчэння па выдзеле побач з хадавымі лініямі (прасекамі, дарогамі) не бліжэй за 30 м (з улікам маштабу – 3 мм) ад мяжы выдзела і абазначаем касым крыжыкам з па-радкавым нумарам побач. Калі ПТ больш за адзін, у кожнага наступнага пункта да нумару выдзела дадаецца парадкавая літара кірылічнага алфавіту: 2а, 2б і г.д. Нумары выдзелаў для адрознення абводзім колцам.

У выдзелах, прызначаных для таксацыі ВВМ, цэнтры ўліковых пляцовак пазначаюцца кропкамі. За аснову прымаецца сетка квадратаў з стараной 100 м (10 мм), арыентаваная па кірунку магнітнага мерыдыяна. У выпадку трапляння цэнтра пляцоўкі бліжэй за 20 м (2 мм) да мяжы выдзела, дарогі, просекі ён павінен быць перанесены ўглыб выдзела, што абазначаем на абрысе паўкружжам, выгін якога накіраваны ў напрамку пераноса.

На 5 выдзелаў занятых лесам земляў (ёсць дрэвавы ярус) з табліцы 12.1 запаўняем карткі таксацыі (прыкладаюцца), пачынаючы з запісу назвы лясніцтва, пасля шыфруем від земляў у макеце 1, тады занатоўваем характарыстыкі ярусаў у макеце 10, заканчваем афармленнем макета 3.

Пры гэтым банітэт вызначаем па ўзросце і вышыні пераважнай пароды, запас на 1 га атрымліваем паводле стандартнай табліцы па пераважнай пародзе для паўнаты яруса і ягонай сярэднеўзважанай праз састаў вышыні. У адпаведнай табліцы папкі таксатара ў слупку пераважнай пароды шукаем радок з вышынёй яруса, на пе-расячэнні яго з слупком адноснай паўнаты знаходзім велічыню запаса ў дзесятках кубаметраў.

На спелы дрэвастой картка (прыкладаецца з нумарам Р) запаўняецца па выніках закладання намі 4 вуглавых проб у дрэвастоі, які імітуецца развешанымі ў аў-дыторыі шаблонамі ствалоў. Вынікі вымярэнняў на рэласкапічных пляцоўках запісваем у адпаведным блоку на адваротным баку карткі таксацыі.

Вышыня, дыяметр і ўзрост элементаў лесу пры ВВМ вызначаюцца па блізкіх да сярэдніх уліковых дрэвах (3 – для пераважнага ЭЛ, 1–2 – для астатніх), звесткі аб якіх бяром з спецыяльнай табл.

Апрацоўку звестак ВВМ выконваем у наступным парадку на адваротным баку КТ.

1. Вызначэнне сярэднеарыфметычных колькасці улічаных дрэваў, узростаў, вышынь, дыяметраў ЭЛ.

2. Разлік запасу.

М=Gт·HF (12.2)

где Gт- площадь сечений па пародам (сосна, ель, бяроза) м2, HF- видовая высота взята из внешних числительных деревьев.

Мсосна=Gвср·HF=10,5·11,78=124 м3 (сосна)

Мель=Gвср·HF=5,0·9,86=49 м3 (ель)

Мель=Gвср·HF=9,5·11,2=106 м3 (бяроза)

3. Разлік паўнаты.

П= Gт /Gn (12.3)

где Gт- площадь сечений па пародам (сосна, ель, бяроза) м2, Gn- площадь сечений нормального древосто при полноте 1,0.

Псосна=10,5/39,9=0,26

Пель=5,0/39,1=0,13

Пбяроза=9,5/32,8=0,29

Побщая =0,26+0,13+0,29=0,68

4. Разлік працен дзелавых ствалоў, класа таварнасці.

Рдз.ств.=100·(1- Gдров./Gдело.) (12.4)

где Gдров.- площадь сечений дровяных па пародам (сосна, ель, бяроза) м2, Gдело. - площадь сечений деловых па пародам (сосна, ель, бяроза) м2.

Рдз.ств.=100·(1- 1/10,5)=91% (сосна) Класс товарности 1

Рдз.ств.=100·(1- 1,5/5,0)=70% (ель) Класс товарности 2

Рдз.ств.=100·(1- 5,5/9,5)=42% (бяроза) Класс товарности 3

Вынікі разлікаў адлюстроўваем пры запаўненні знешняга боку КТ, акругляючы значэнні адпаведна табліцы 5.1 “Правил проведения лесоустройства”.

Для выдзелаў лясных земляў у табліцы 12.1 з лесатыпалагічнай схемы І.Д. Юркевіча выпісалі адпаведную тыпу лесу характарыстыку глебаў і рэльефу, выбіраючы больш багаты трафатоп у выпадку больш высокага банітэта на выдзеле з магчымых па схеме.

Высновы:

1. Падрыхтаваны праект інвентарызацыі кв. 38 Апечкаўскага л-ва Стаўпецкага л-за, з улікам характарыстык выдзелаў яны падзеленыя па спосабах інвентарызацыі лесу, неабходны аб’ём таксацыйных работ адлюстраваны на абрысе квартала і ў табліцы 12.1.

2. Вывучаная методыка вызначэння тыпу лесу і тыпу месцаў росту па І.Д. Юркевічу ў сувязі з характарыстыкамі рэльефу, глебы, класам банітэта пераважнай пароды, гэтая сувязь паказаная ў табліцы 12.1.

3. Азнаеміліся з парадкам запаўнення картак таксацыі пры вокамерным і вокамерна-вымяральным метадзе таксацыі, аформілі 9 картак.

4. Засвоілі тэхніку ўжывання паўнатамераў для таксацыі лесу і методыку разліку таксацыйных паказчыкаў падчас выбарковай рэласкапічнай таксацыі.

Праца на рэласкапічных кругавых пляцоўках (РКП).

Парадак падліку: аварот вакол замацаванага цэнтра РКП для візіявання на дыяметры ажыццяўляецца па гадзіннікавай стрэлцы, кожны ЭЛ ўлічваецца асобна, за два поўныя абароты (першы раз фіксуюць колькасць улічаных ствалоў разам, другі – колькасць дрывяных).

Правілы падліку:

1) поўны аварот на 360° (пачынаць і спыняць падлік ствалоў трэба на бліжэйшым да цэнтра РКП дрэве);

2) візіяванне на 1,3 м ад паверхні глебы (асабліва для сумніўных дрэваў);

3) перпендыкулярнасць плоскасці вугла падоўжнай восі дрэва (важная для нахіленых і пакрыўленых ства-лоў);

4) улік усіх адзінак (для выяўлення і абмеру закрытых іншымі дрэвамі ствалоў трэба адступаць да 2 м ад цэнтра РКП так, каб адлегласць паміж пэўным ствалом і вокам назіральніка не змянялася);

5) для захавання велічыні вугла візіявання вока назіральніка павінна знаходзіцца над цэнтрам пробы;

6) для лепшага факусавання (пры абмеры сумніўных дрэваў) варта перыядычна апускаць – уздымаць паўнатамер.

 


 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.