Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Беларуская паэзія на сучасным этапе.Творчыя постаці Андрэя Хадановіча,Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш (на выбар)

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

(каля 1540 — 1603)

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) — беларускі пісьменнік, прадаўжальнік кнігадрукарскіх і асветніцкіх традьшый ф. Скарыны, выдатны філолаг, унікальны філосаф і таленавіты перакладчык эпохі Рэфармацыі. Ён з'яўляецца выключнай асобай у славянскай і еўрапейскай культуры. 3 імем В.Цяпінскага лучыцца пачатак якасна новай філасофска-культурнай традыцыі, заснаванай на прынцыпах ідэнтычнасці і грамадзянскай еднасці.

Нарадзіўся В. Цяпінскі ў маёнтку Цяпіна (цялср Чашніцкі раён). Яго бацька Мікалай Іванавіч і маці Матруна Мікалаеўна належалі да шляхецкага стану. Месца навучання В. Цяпінскага невядомае. У 60-я гг. XVI ст. ён браў чынны ўдзел у баявых дзеяннях пад харугвамі аршан-скага старасты Філона Кміты-Чарнобыльскага і падканцлера Астафея Валовіча супраць войскаў Маскоўскага княства.

В. Цяпінскі, як сведчаць крыніцы, належаў да арыянства — адной з мадыфікацый Рэфармацыі. На Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемі-заваў з лідэрамі тагачасных камуністаў — Аляксандрам Вітрэлінам і Марцінам Чаховіцам. Асветнік адстойваў ідэю моцнай дзяржаўнай улады, прытрымліваўся канцэпцыі памяркоўнага, эвалюцыйнага ўдасканалення грамадства, выступаў супраць догмата Тройцы.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага. захавалася рукапісная «Прадмова» да Евангелля, адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак», а таксама няпоўны пераклад Новага Запавету з аўтарскімі ка-ментарыямі. Усе яны былі выдадзены ва ўласнай друкарні В. Цяпінскага, аб чым ён паведамляў: «в той убогой моей друкарны от мене им выдруковано».

На старонцы «Катэхізіса», якая дайшла да нашага часу, змешчапы акурат назоў твора: «Катехисис, або Сума науки детей вь Хрнсте Исусе» і дзве вытрымкі з пасланняў апосталаў Пятра і Паўла. На гэтай жа старонцы падаецца невялікае паведамленне В. Цяпінскага, у якім ён называе сябе стваральнікам «Катэхізіса», а таксама падкрэслівае, што менавіта асабіста ён з'яўляецца перакладчыкам надрукаванага Евангелля: «Иж се имя свое подписываем. А если то фалы своее ишучи. Хто не всхоч верит, трудно се ему справит. Але въ богобойного, само досыт ясне на тое, што нам для того задавано н о нас мнимано бываеть вымовит. Яко бысмы або для встыду Словом Божим, або то иж бысмы [...] што се подает Словом Божим, подперети не могли. А наостаток, жебы стараючисе для тое правды, чого естли Бог допустить утерпети, имен наших не смели подписовать. А вед же дал Бог по всеи моеи покоре. И о кождом лепей, ниж о собе розумеючи».

У асноўпым сваім творы — «Прадмове» да Евангелля — В. Цяпінскі сфармуляваў уласную мастацка-эстэтычную капцэпцыю. Пісьменнік і перакладчык перадусім вызначыў мэту выдання — служыць праўдзе і свайму народу.

В. Цяпіпскі абгруптаваў неабходнасць грамадзянскага патрыятызму як асновы для паўнавартаснага жыцця ўсяго грамадства, лучнасці ўсіх сацыялыіых станаў. Патрыятызм, на яго думку, з'яўляецца на-дзейным фундаментам захавання гістарычнай перспектывы народа і дзяржавы. Ён заклікаў быць адданым Радзіме, заўсёды «аказваць зычлівасць Айчызне», ва ўсе часы дбаць пра яе росквіт і ўзвышэнне.

Заслуга В. Цяпінскага перад беларуекай культурай у тым, што ён на старонках сваёй «Прадмовы» на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця пісьменства, літаратуры і навукі на матчынай мове. Пісьмсннік і перакладчык фактычна сфармуляваў грандыёзную праграму асветы паспалітага люду, акрэсліў дактрыну развіцця нацынальнай культуры, чым прадвызначыў галоўную тэндэнцыю духоўнай эвалюцыі беларускага народа.

В. Цяпінскі выказваў вялікую занепакоенасць станам школыіага навучання, асветы і адукацыі. Пісьменнік, бадай, упершыню выразна адзначыў, што будучыня краіны залежыць найперш ад узроўшо адука-ванасці грамадства. Толькі развіццё школы і якасная асвета моладзі, паводле высновы асветніка, выратуюць народ і дзяржаву, дапамогуць пераадолець грамадскі крызіс.

Асноўнай мовай навучання, паводле цвёрдага пераканання В. Ця-пінскага, павінна выступаць родная мова. Занядбанне матчынай мовы ў школах — найвялікшая памылка і грэх. В. Цяпінскі дакарае, перадусім, святароў і духоўных асобаў, якія нетолькі не паказваюць прыкладу, але і самі пазбягаюць выкарыстання роднай мовы, прамаўляючы казанні і павучанні. Пры гэтым пісьменнік заклікаў вывучаць мовы іншых народаў, што, паводле яго слушнага меркавання, надзвычай спрыяе духоўнаму ўзбагачэнню людзей і росквіту краіны.

Занядбанне роднай мовы, пагарда да яе сярод розных станаў гра-мадства, асабліва сярод князёў і паноў, на думку В.Цяпінскага — неверагодная рэч, вартая жалю і слёз. Гэткае жахлівае становішча пісьменнік расцэньваў не інакш, як Божае пакаранне.

У сваёй «Прадмове» В. Цяпінскі, абгрунтоўваючы неабходнасць перакладу Бібліі па беларускую мову, згадваў першых славянскіх настаўнікаў, якія «амаль тысячу год таму» пераклалі Новы Запавет на славянскую мову. Пісьменнік гаварыў, што іншыя еўрапейскія народы — італьянцы, немцы, палякі, французы, англічане, іспанцы — якт раз услед за прыкладам старажытных славянскіх перакладчыкаў ажыццявілі перакаады біблейных твораў на свае нацыянальныя мовы.

В. Цяпінскі адстойваў меркаванне, што без роднай мовы паспалітыя людзі не зразумеюць Святога Пісання, не спасцігнуць сутнасці Божай навукі.

Ён друкаваў евангелічныя тэксты на царкоўнаславянскай мове і паралельна — на старабеларускай. Пісьменнік абгрунтоўваў выданне паралельнага беларускага і царкоўнаславянскага тэкстаў неабходнасцю паўней і як мага дакладней раскрыць сутнасць Евангелляў, дзеля «лепшага разсудку». Параўноўваючы пададзеныя варыянты, можна бачыць, што перакладчык у якасці галоўнага прынцыпу абраў шырокую замену царкоўнаславянізмаў на беларускія народныя або набліжаныя да іх формы, прычым літаральна на ўсіх моўных узроўнях — лексікі, марфалогіі, сінтаксісу і фразеалогіі.

На прыкладзе шматлікіх глосаў — заўваг і каментарыяў на палях надрукаваных Евангелляў, яскрава відаць экзэгетычныя і біблейна-герменеўтычныя асаблівасці пісьмовай спадчыны В. Цяпінскага. Перакладчык і каментатар адметна тлумачыў біблейныя тэрміны, раскрываў сутнасць многіх з'яваў, падзеяў і рэчаў, пра якія паведамлялася ў тэксце. Перад усім ён дае азначэнні наступным канцэптам: Сатана, геена, акрыды, кітавы, асанна, статыр. В. Цяпінскі робіць моўна-этымалагічныя экскурсы, праводзіць рознабаковыя тэксталагічныя параўнанні, даказвае перавагі ўжытых ім лексем.

В. Цяпінскі прадэманстраваў выдатнае валоданне літаратурна-ма-стацкімі прыёмамі. Ён шырока ўжываў метафары, сімвалы, трапныя азначэнні, рытарычныя пытанні, яркія параўнанні. Улюбёны сімвал пісьменніка — «свяча», якая сімвалізуе ў яго веды, абазнанасць, розум. У метафарычным значэнні В. Цяпіпскі ўжываў дзеясловы — вастрыць (рыхтаваць) і шчыпаць (крытыкаваць).

СЫМОН БУДНЫ

(каля 1530 — 1593)

Найбольш яркім беларускім пісьменнікам XVI ст., які набыў агуль-наеўрапсйскую вядомасць, з'яўляецца Сымон Будны. Кнігі асветніка, выдадзеныя ў Нясвіжы і Лоску, з захапленнем чыталіся ў многіх краінах Заходпяй Еўропы. Гуманістычныя ідэі С. Буднага ў абарону свабоды чалавечага духу, палымяныя заклікі да паўсюднага панавання ў гра-мадетве розуму і навукі знаходзілі глыбокі водгук у сэрцах суайчыннікаў, а таксама ў Германіі, Швенцарыі, Францыі, Англіі, Італіі, Маскоўскай Русі. С. Будны стаў увасаблсннем вальнадумства і рэнесансавай смеласці, сімвалам духоўнай велічы і таленту славяпскіх народаў.

Першая дакументальная згадка пра С. Буднага — кароткі запіс у метрыцы Кракаўскага ўніверсітэта за 19 кастрычніка 1544 г. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў час паступлення ва унівсрсітэт было каля 14 год — звычайны для пачаткоўцаў узрост, — то можна меркаваць, што ён нарадзіўся прыкладна ў 1530 або ў самым капцы 20-х гг. у нейкай Будзе. Дзе зпаходзілася тая Буда — загадка, бо вёсак з такой назвай на Беларусі, таксама як і ў Польшчы, безліч. На карысць жа яго беларускага паходжання паказваюць многія факты. Найперш ён вельмі кепска ведаў Польшчу. Гэта і не дзіўна, бо дакладна вядома. што ўсё сваё свядомае жыццё Будны пражыў у Вялікім Княстве Літоўскім і толькі зрэдку выязджаў у Польскае Каралеўства для ўдзелу ў пратэстапцкіх сінодах.

Аднак асабліва важна тос, што С. Будны напісаў свае першыя творы — «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» — акурат па старабсларускай мове. Матчынай мовай асветніка несумненна была беларуская мова. Пра гэта красамоўна сведчыць і палымяны заклік С. Буднага да князёў Радзівілаў шанаваць яе ва ўсе часы, берагчы як неацэнны скарб.

На жаль, дакладна невядома, дзе С. Будны атрымаў пачатковую аду-кацыю. Праўда, ёсць падставы гаварыць пра яго знаходжанне на Пад-ляшшы, магчыма ў маёнтку Хадкевічаў, у Заблудаве ці ў Супрасльскім манастыры. Пра гэта ўскосна сведчыць гісторыя з выпраўленнем кніг Свяшчэннага Пісання архімандрытам Супрасльскага манастыра Кімбарам у сярэдзіне 30-х гг. XVI ст., пра якую асветнік расказаў у сваёй «Прадмове да Чытача», змешчанай у Новым Запавеце 1574 г. Там якраз выклікаюць цікавасць занатаваныя Будным розныя дэталі, нават дробязныя факты, якія мог ведаць толькі сведка тых падзсй.

У 1558 г. С. Будны распачынае дзейнасць у Вільні. Сакратар Вілсн-скага кальвінскага гуртка ў адным з пратаколаў, пазнсй падрыхтаваных да друку Янам Зарэмбам, 11 студзсня 1558 г. запісаў: «У той дзень Сымон (Зак. — /. С), казнадзей збору ў Літве і на Падляшшы, а таксама суперінтэндант кальвінскі, паведаміў прысутным пра велізарную карысць ад вывучэння Катэхізіса і з дазволу старэйшых братоў прызначыў Сымона Буднага катэхізістам». Дарэчы, гэта самая ранняя дакументаваная звестка пра знаходжанне С. Буднага ў Вільні.

С.Будны выкладаў асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім зборы, атрымліваючы за гэта, як сведчаць крыніцы, шчодрую па тым часе ўзнагароду.

Каля 1560 г. С. Будны пераехаў з Вільні ў Клецк, дзе ў мясцовым кальвінскім зборы прадоўжыў справу, распачатую ў Вільні, адначасова рыхтуючы да друку свой першынец.

На пачатку лета 1562 г. з Нясвіжскай пратэстанцкай друкарпі, што належала папу Мацвею Кавячынскаму, выйшла дыхтоўная, з густам аздобленая кніжка значных памераў, болыц за пяцьсот старонак, пад тытулам «Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская для простых людзей». Яна адразу прыцягнула ўвагу адукаваных людзей як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і далёка за яго межамі. Незаменная чытанка для дарослых і выдатны падручнік для дзетак, надрукаваны «Катэхізіс» з'яўляўся ў той жа час неардынарным філасофска-багаслоўскім творам, адметным паводле свайго зместу і глыбіні выказаных думак. Ён выклікаў шырокую літаратурную палеміку, якая стала прыкметнай з'явай усяго еўрапенскага рэфармацыйнага руху.

Свой зварот да друкаванага слова асветнік растлумачыў нясцерпным жаданнем спыніць распаўсюджанне «хлуслівых вучэнняў», «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве».

Яго «Катэхізіс» 1562 г. прывабліваў чытачоў як зместам, так і маперай выкладання матэрыялу, выключнай логікай разважанняў і пера-канаўчасцю доказаў. Апрача «Прысвячэння князям Радзівілам», напісанага ў сааўтарстве з М. Кавячынскім і Л. Крышкоўскім, «Прадмовы да Чытача» і «Пасляслоўя», выданне С. Буднага мела чатыры асноўныя раздзелы: «Аб дзесяці запаведзях Божых», «Аб веры», «Пра малітву Госпада», «Аб Святых Тайнах». Гэткі парадак раздзелаў знешне паўтараў вядомы «Вялікі Катэхізіс» 1529 г. М. Лютэра. Але «Катэхізіс», што выйшаў з-пад пяра беларускага пісьменніка, — гэта не пераклад і не плагіят, а бясспрэчна арыгінальны твор, вынік уласнай творчасці нашага унікальнага філосафа і тэолага.

Літаральна праз тры месяцы пасля з'яўлення«Катэхізіса», 11 каст-рычніка 1562 г., з Нясвіжскай друкарні выйшаў новы твор С. Буднага на старабеларускай мове — «Апраўдаыне грэшнага чалавека перад Богам», у «Пасляслоўі» да якога пісалася: «Доконана ест сня кннга о Оправданнн... 1562, октября 11 дня на городе Несвижском, вытеснена накладом благочестнвых мужей Матвея Кавечинского, Лаврентия Крышковского и Сымона Будного». Кніга гэта прысвячалася тагачаснаму земскаму падскарбію Вялікага Княства Літоўскага, вядомаму дзяржаўнаму дзеячу Астафею Валовічу. Бо менавіта ён выдаткаваў значную суму грошай на пабудову Нясвіжскай друкарні і забеспячэнне яе ўсім неабходным.

Жывучы ў Клецку, С. Будны каля 1562—1563 гг. пачаў наладжваць непасрэдныя кантакты з дзеячамі заходнееўрапейскай Рэфармацыі. Публічная дыскусія пачатку 60-х гг. XVI ст. паміж клецкімі, нясвіжскімі, віленскімі і малапалянскімі пратэстантамі, прысвечапая досыць скла-данаму тэалагічнаму пытанню пра зыходжанне Святога Духа, падштурхнула С. Буднага да напісання твора «Аб зыходжанні Святога Духа». Беларускі тэолаг, жадаючы пачуць меркаванні знаных еўрапейскіх тэарэтыкаў Рэфармацыі, паслаў падрыхтаваны на лаціне багаслоўскі трактату Цюрых Генрыху Булінгеру. Суправаджальны ліст С. Буднага да лідэра швейцарскай Рэфармацыі таксама надзвычай цікавы. У ім паведамлялася пра поспехі новага вучэння ў Вялікім Княстве Літоўскім, ухвалялася дзейнасць мецэната Мікалая Радзівіла, якому, дарэчы, Булінгертаксама прысвячаў свае творы. С. Будны пісаў славу таму вучонаму пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся беларускія пратэстанты, асуджаў уціск з боку каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, а таксама перашкоды, якія чынілі яму прыхільнікі Паганства.

Прыкладпаў сярэдзіне 1563 г. тэалагічныя погляды С. Буднага ра-дыкальна змяніліся. Ён перайшоў на бок антытрынітарыяў і пачаў вызнаваць адзінага Бога, адмовіўшыся ад догмата Тройцы. Светапоглядныя зрухі асветніка знайшлі адлюстраванне ўжо ў польскамоўным выданні «Катэхізіса» (Нясвіж, 1563—1564), у якім ён змясціў асобныя раздзелы 3 крытыкай абаронцаў ідэі траістасці Бога і аргументы супраць іхняй дактрыны Абсалюта (Бога).

Неўзабаве пасля выхаду з друку «Катэхізіса» на польскай мове і публічных антытрынітарных выступленняў клецкага катэхізіста праваслаўныя і каталіцкія дзеячы абвінавацілі яго ў сувязях са «старазаконнікамі» ці, інакш, «старазапаветнікамі», вучэнне якіх з'яўлялася мадыфікацыяй Іудаізму. Але гэта быў несправядлівы папрок, наўмысная хлусня праціўнікаў.

Погляды С.Буднага і іншых беларускіх антытрэнітарыяў сапраўды ў некаторыхх другасных момантах супадалі з вучэннем «старазапаветнікаў». Да абразоў, малітваў да святых і ў адносінах да некаторых іншых догматаў. Аднак яны разыходзіліся .

Каб адмежавацца ад Іудаізму і развеяць усялякія сумненні сучаснікаў у дачыненнях са «старазапавстнікамі», С. Будны узяўся за пераклад на польскую мову твора раннехрысціянскага апалагета Юстына «Размовы Святога Юстына, філосафа і пакутніка, з Трыфапам Жыдам», у якім якраз выкрывалася іудзейскае вучэннс, паказваліся «перавагі» над ім хрысціянскае дактрыны. 16 кастрычніка 1564 г. «Размо-вы» Юстына былі надрукаваны С. Будным у Нясвіжскай друкарні. У сваёй «Прадмовс» перакладчык яшчэ раз падкрэсліў адмоўнае стаўленне да Іудаізму і выклаў уласнае разуменне сутнасці Хрыстовай навукі. Гэта быў вычарпальны і годны адказ на неабгрунтаваную крытыку яго ідэйных праціўніўнікаў.

У Клецку С. Будны працягваў самаадукацыю. Ён набываў для сваёй бібліятэкі кнігі заходнееўрапейскіх аўтараў, захоплена аналізаваў творы грэцкіх і лацінскіх апалагетаў Хрысціянства, асабліва шаную-чы Ф.Аквінскага. Пасля выдання польска.моўнай Брэсцкай Бібліі 1563 г. беларускім асветнікам авалодала ідэя зрабіць новы, больш дасканалы пераклад Свяшчэннага Пісання і выправіць нарэшце хібы, што з роз-ных прычынаў трапілі ў яго на працягу некалькіх стагоддзяў. Аднак ажыццявіць свой план перакладу Бібліі ў клецка-нясвіжскі перыяд С. Буднаму не ўдалося. У 1565 г. памёр Мікалай Радзівіл Чорны. С.Будны, як і ўвесь рэфармацыйны рух Беларусі, пазбавіўся сваёй галоўнай апоры. Неспадзяваныя жыццёвыя абставіны прымусілі беларускага гуманіста таксама шукаць новы, прыдатны для творчасці прытулак.

Алс час няпэўнасці быў кароткі: дзесьці ў канцы 1565 ці на самым пачатку 1566 г яго запрасіла ў Хоўхава Ганна Кішчына, віцебская вая-водзіна, кіраўніком, або, як тады казалі пратэстанты — міністрам тамашняга арыянскага збору. У жыцці нашага асветніка пачаўся новы перыяд.

Упэўнепы ў сваіх ведах і здольнасцях таленавіты прапаведнік на-рэшііе апантана ўзяўся за сталую працу над уласным перакладам Бібліі і апокрыфаў на старазапаветнныя і новазапаветныя тэмы, адначасна навукова асэнсоўваючы гэтыя творы. Ён меў намер самастойна, без непасрэднага творчага супрацоўніцтва з іншымі тэолагамі справіцца з вырашэннем найскладанейшай задачы. 1 ўжо на сінодзе 1568 г. у Іўі С. Будны не без радасці паведамляў прысутным пра пэўныя поспехі сваіх безупынных перакладчыцкіх заняткаў.

У 1570 г. С. Будны зноў быў вымушакы перапісаць сваю перак-ладчыцкую працу, каб адказаць П.Гоняду, які абвінаваціў яго ў «эбіонскай ерасі». Каб абвергнуць довады апанента, С. Будны ў чэрвені 1570 г. надрукаваў у Брэсцкай друкарні на сродкі А. Валовіча невялікую брашуру на лаціне «Аб асноўных догматах веры». Дзесьці ў канцы 1570 г, прыкладна пасля 5—6 год руплівай працы С. Будны нарэшце надрукаваў у Нясвіжскай друкарні Даніэля з Лэнчыцы пад адной вокладкай пераклад Новага Запавету і апокрыфаў. Кніга выйшла накладам нясвіжскага старасты Мацея Кавячынскага і адразу стала найбуйнейшай з'явай духоўнага жыцця 70-х гг. XVI ст.

Каля 1571 г. С. Будны з невядомых сёння прычын пакінуў Хоўхава і пераехаў у Заслаўе да менскага кашталяна Яна Глябовіча. У Заслаўі С. Будны лражыў каля двух год. Туту чэрвені 1572 г. асветнік скончыў працу над перакладам кніг Старога Запавету, якія неўзабаве разам з перапрацаваным Новым Запаветам і «Прадмбваю да Чытача» былі надрукаваны Д. Лэнчыцкім, няйнакш, ва Уздзе, куды Гектор і Альбрэхт Кавячынскія, па смерці брата Мацвея, перавезлі колішнюю Нясвіжскую друкарнюю, што стала іхняй уласнасцю.

Залатою парою ў творчасці С. Буднага стаўся перыяд з 1573 да 1583 г., калі ен жыў у Лоску ў доме вядомага беларускага магната, прыхільніка арыянаў Яна Кішкі. Той прыдбаў у братоў Кавячынскіх друкарню, запрасіўшы да сябе і яе кіраўніка Д. Лэнчыцкага.

У Лоску С. Будны знайшоў выключна спрыяльныя ўмовы для плён-най працы. Не губляючы часу, ён неадкладна прыступіў да выпраўлення сапсаванага Гекторам і Альбрэхтам Кавячынскімі перакладу Новага Запавету і ўжо літаральна праз год надрукаваў яго ў Лоску, напісаў-шы «Эпіграму на герб Яна Кішкі» і грунтоўную «Прадмову да Чытача».

Пасля з'яўлення Новага Запавету 1574 г. імя С. Буднага набыло яшчэ большую папулярнасць у краінах Заходняй Еўропы — Англіі, Францыі. Германіі; з ім імкнуцца завесці знаёмства, пачуць ягоныя меркаванні па тых ці іншых нраблемах. Красамоўнае сведчанне шырокай вядомасці беларускага тэолага — яго перапіска з англійскім гісторыкам Ёганам Фоксам. Да нашых дзён захаваўся «Ліст» Буднага да яго ад 4 мая 1574 г, які цяпер захоўваецца ў Оксфардскай бібліятэцы.

У С. Буднага, вядома, з'явіліся не толькі новыя сябры і шчырыя хаўруснікі, але і повыя апаненты, да ліку якіх належаў цюрыхскі багаслоў Сшлер. Так, напрыклад, па выхадзеў свет кнігі С. Буднага «Аб дзвюх прыродах Хрыста» (Лоск, 1574) Сімлер выступіў з вострай крытыкай яе ў сваім творы «Абвяшчэнне праўдзівага вучэння аб дзвюх прыродах Хрыста» (1575).

Хрысталагічныя ідэі С. Буднага, выказаныя ім у творы «Кароткі доказ таго, шго Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як Бог Айцец» (1574), раскрытыкаваў другі апанент беларускага асветніка Ян Віганд у кнізе «Туман арыянскай ерасі».

У жніўні 1576 г. С. Будны надрукаваў у Лоску на польскай мове свой ыайважнейшы тэапагічны трактат«Аб асноўных артыкулах хрыс-ціянскай веры». Гэты тракгат складаўся з дзвюх частак — «Вызнання веры» і «Абароны Вызнання веры». Да кожнай з іх былі напісаны асобныя прадмовы, дзе раскрывалася гісторыя іх узнікнення.

Так, ідэя стварэння «Вызнання веры» зарадзілася ў беларускага асветніка ў час арыянскага сінода, што адбываўся, напэўна, у Вільні ў 1573 г. Пасля ягонага выступлення прысутныя там браты якраз і па-раілі лоскаму міністру пісьмова сфармуляваць выказаныя ім думкі, што ён неўзабаве і зрабіў, вярнуўшыся ў Лоск.

Задума напісаць «Абарону» да «Вызнання веры» ўзнікла ў С. Буд-нага пазней, недзе ў канцы 1575 г, пасля новых палемічных выпадаў у яго адрас Пётры Гоняда, Сімлера, Мацвся Бжазоўскага, Яна Віснёў-скага, Гераніма Занхіуса, Станіслава Фарноўскага і Марціна Чаховіца.

Пасля выхаду ў свет кнігі «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576) палеміка не толькі не прылынілася, а наадварот — яшчэ больш узмацнілася. Асабліва з'едліва С. Буднага крытыкавалі П. Скарга і Я. Віганд. Апошні адгукнуўся на новы твор беларускага тэолага кнігай «Аб Ісусе Хрысце» (1576).

На працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў трактат С. Буднага «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» заставаўся ў цэнтры рэфармацыйнай палемікі

У 70-я г. XVI ст., калі на землях Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пачаўся працэс выпрацоўкі дзяржаўна-палітычнай і этычнай дактрыны Пратэстанцтва, між прадстаўнікамі розных яго накірункаў узнікалі вострыя дыскусіі, найперш па пытаннях аб прызначэнні дзяржавы, сутнасці урада, абавязках урадоўцаў. Свой погляд на гэтыя надзённыя пытанпі часу С. Будны выказаў у творы «Абвяржэнне Чаховіца, які лічыць, што хрысціяніну нельга займаць дзяржаўную пасаду». Пасля апублікаванпя твора ў адрас беларускага асветніка з боку так званых анархістаў - Якуба з Калінаўкі, Пётры Гоняда, Яна Немаеўскага, Паўла з Візны і інш. —нібы град пасыпаліся надзвычай рэзкія абвінавачанні.

С. Будны, аднак, займаў і далей цвёрдую пазіцыю і пры кожпым зручным моманце даказваў неабходнасць урада

У студзені 1581 г. С. Будны склікаў у Лоску пратэстанцкі сінод Вя-лікага Княства і зноў вынес на яго абмеркаванне пытанне пра ўладу. Калі прыйшоў час галасавання, увесь сінод, за выключэннем двух чалавек, пайшоў следам за сваім духоўным лідэрам і выказаўся ў абарону ўрада.

Наступны агульны антытрынітарны сінод С. Буднаму ўдалося склікаць у сакавіку 1582 г. (праходзіў у Любчы). Спрэчкі доўжыліся два дні. Ідэйныя ворагі лоскага міністра, імкнучыся ўхіліцца ад абмерка-вання пытання пра ўрад, здолелі навязаць Любчанскаму сіноду другасную на той момант дыскусію пра Сына Божага Праціўнікі С. Буднага скарысталі яго неаднаразовыя пратэсты супраць абмеркавання на сінодзе тэалагічных пытанняў дзеля сваіх карыслівых мэтаў; яны ўзвялі на лоскага міністра паклёп. нібыта ён аб-вяргае ў сваіх казаннях боскасць Хрыста, а на сінодзе не хоча пра гэта гаварыць. На наступным Луцлавіцкім сінодзе, які адбываўся ў траўні 1582 г., апаненты адлучылі яго ад збору.

Трагічныя падзеі 80-х гг. XVI ст. пазбавілі С. Буднага душэўнай раўнавагі, назаўсёды выбілі яго са звыклай жыццёвай каляіны. Каля 1583 г. ён пакідае Лоск і, напэўна, накіроўваецца ў Іўе, дзе дзейнічала арыянская акадэмія. Асветнік, мусіць, зноў паспрабаваў знайсці сябе на педагагічнай ніве. Ускосным доказам знаходжання С. Буднага ў Іўі з'яўляецца вядомы факт ягонага супрацоўніцтва з рэктарам Іўеўскай акадэміі Янам Ліцыніем Намыслоўскім, на падручнік якога ён у 1589 г. напісаў папегірычны верш.

У канцы 80-х гг. XVI ст. С. Будны разам з Ф. Даманоўскім удзельнічаў у дыскуце з полацкімі езуітамі, пра што ёсць паведамленне ў кнізе «Апісанне Наваградскага дыспута 1594 г.».

Жыццёвы шлях нашага славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў, унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка, завяршыўся 13 студзеня 1593 г. у Вішневе, у доме шляхціца-пратэстанта Лявона Моклака.

С. Будны валодаў унікальным талентам белетрыста і празаіка. Аб ўласпа пісьменніцкіх здольнасцях С. Буднага яскрава сведчаць —;Пра-заічнытвор «Апісанне Сінодаў Іўі 1568 п», «Ліст да Сеньёра» (1581), «Ліст да Крыштафа Ласоты» (1583), а таксама панарамныя эпічныя ўстаўкі і поўнасюжэтныя аповеды ў складзе філасофска-публіцыстычных трактатаў і дыдактычна-навучальных твораў.

Літаратурнаму стылю С. Буднага ўласцівыя канцэптуальная стро-гасць, карэктнасць, багацце разнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Найбольш істотная асаблівасць паэтыкі белетрызаваных твораў С. Буднага — энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасць характарыстык і ўвага да дэталяў

У творах С. Буднага вельмі шырокі дыяпазон моўных і літаратурна-выяўленчых сродкаў. Мова твораў С. Буднага надзвычай дасканалая і апрацаваная. Для яе характэрна багацце сінанімічных радоў, трапныя азначэнні, вобразнасць. Пісьменнік вельмі часта ўжываў экспрэсіўма афарбаваную лексіку. С. Будны знаходзіў адмстны'я метафары, цікавыя параўнанні. С. Будны выявіў сябе як паэт. Ён напісаў некалькі выдатных панегірычных вершаў. С. Будны ііайбольш поўна выявіўся як пісьмсннік-публіцыст. Бела-рускі інтэлектуал эпохі Рэфармацыі стварыў некалькі бліскучых пуб-ліцыстычных трактатаў, сярод якіх вылучаюцца: «Аб асноўных арты-кулах хрысціянскай веры» (1576), а таксама «Вызнаннс аб урадзе і ўрадоўцах» і «Абарона ўрада», што склалі аснову яго кнігі «Аб свец-кай уладзе» (1583).

Публіцыстычная творчасць С. Буднага мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць. Галоўнае месца на старонках яго тво-раў займала этычная праблематыка, сістэма каштоўнасцяў і духоўных арыенціраў чалавека. Як сапраўдны гуманіст, С. Будны крытыкаваў пралюбадзействы, блюзнерскія ўчынкі, заюіікаў да пашаны бацькоў і старэйшых.

Значнас месца ў творчасці С. Буднага займала эклесіялагічная тэ-матыка. Новас прачытанне С. Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зме-сту стварылі перадумовы для перагляду ім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімі рэфарматарамі ён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай і абогатворанай улады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духу, індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожнае асобы, С. Будны сцвярджаў, што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасярэднікаў.

На старонках сваіх твораў С. Будны неаднаразова выказваў адмоў-нае стаўленне да манастырскага жыцця, пустэльніцтва і скітніцтва. Крайнія формы аскетызму, як і прага непамерных багаццяў, супярэчы-ла, паводле яго слоў, сутнасці сапраўднай Хрыстовай Царквы. Але ў адрозненне ад радыкальных пратэстанцкіх ідэолагаў С. Будны бараніў правы хрысціянскіх збораў на прыватную ўласнасць, маёнткі і землі. Для філасофска-публіцыстычных і дыдактычных твораў С. Будпага, асабліва пачатковага перыяду, уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізаванне —рысы, характэрныя для ўсёй старажытнай літаратуры Беларусі. У творах С. Буднага вельмі моцны дыдактычна-павучальны струмень. Яго «Катэхізіс» (Нясвіж, 1562) можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял з выдатным літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот пісьменніка ў «Катэхізісе» да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў несумненна сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С. Будны, як правіла, звяртаецца да чытача з прамымі сентэнцыямі, проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.

С.Будны — вядомы як бліскучы крытык. Ён грунтоўна і паслядоу-на прааналізаваў творчую спадчыну антычных, а таксама знакамітых еўрапейскіх пісьмсннікаў і філосафаў. На старонках яго твораў усеба-кова разглядаюцца шматлікія працы папярэднікаў і сучаснікаў, раскры-ваюцца іх сацыяльныя канцэпцыі і рэлігійныя дактрыны, робяцца ана-літычныя і ацэначныя падсумаванні. С. Будны найбольш дэталёва пра-аналізаваў працы М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булін-гера, раскрыў іх погляды, выявіў падыходы да розных праблем, рэкан-струяваў сістэму іх аргументаў і разважанняў.

Перакладчыцкі талент С. Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Свяшчэнным Пісаннем. С. Будны, як вядома, перакладаў Біблію на польскую мову, якая на той час, побач з старабеларускай царкоўнаславянскай і лацінскай з'яўлялася адной з літаратурных мо-ваў Беларусі. Мярісуючы паводле ўласных выказванняў С. Буднага і шматлікіх спасылак у тэксце Новага Запавету 1574 г, перакладчык карыстаўся самымі разнастайнымі папярэднімі выданнямі і рукапісамі Свяшчэннага Пісання: лацінскімі, яўрэйскімі, грэцкімі і рознымі сла-вянскімі, атаксамашматлікімі творамі старажытных тэолагаў, якія хоць неяк закрапалі ці цытавалі біблейныя тэксты. У час працы над Новым Запаветам ён абапіраўся на ранейшыя пераклады, зробленыя выдат-нымі еўрапейскімі вучонымі: Ларэнцам Валам, Эразмам Ратэрдамскім Марцінам Лютэрам, Сабасцьянам Касталіёнам, Тэадорам Бэзам, Міка-лаем Зэгерам. Са старажытных аўтараў С. Будны нязменна карыстаўся творамі Тэртуліяна, Эўсебія, Эпіфанія, Ераніма. Беларускі пера-кладчык меў пад рукой Біблію Ф.Скарыны, пераклад Пятра Мсціслаўца і Івана Фёдарава, Брэсцкую Біблію 1563 г., пераклад Станіслава Мужыноўскага, Чэшскую і Харвацкую бібліі ды шэраг іншых тэкстаў Святога Пісання.

Можна адназначна сцвярджаць: ніхто з тагачасных еўрапейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не прарабляў папярэдне такой грандыёзнай тэксталагічнай працы, як С. Будны. Сам жа асветнік, з характэрнай для яго чалавечай сціпласцю, не лічыў сваю працу даска-налай ці, тым больш, пазбаўленай хібаў. Ен, паводле яго сцвярджэння не разлічваў на шчодрыя ўзнагароды і не шукаў лаўраў лепшага пе-ракладчыка. «Якая ласка мне будзе, — пісаў С. Будны, — не ведаю. Але пратое зусім не дбаю. Мне досыць ужо таго, што не закапаў май-го малога таленту, а прынёс карысць... Усю маю працу няхай ацэняць наступныя пакаленні». Дзякуючы надзвычайным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, глыбокай дасведчанасці ў пытаннях экзэгетыкі і, галоўнае, дасканаламу веданню старажытных моў, навуковакрытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 г. стаўся, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Такім чынам, творы С. Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніка.

25 Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў- на выбар).

Будуць часам ідалы раструшчаны Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў!

Рыгор Барадупін.

Абсалютная ісціна, убачаная вачыма асобнага чалавека, — самае змястоўнае паняцце ў творчасці В. Быкава. Найперш гэта праўда пра Вялікую Айчынную вайну, з адкрыцця якой і пачынаў пісьменнік. «Гаварыць няпраўду аб ёй, - сцвярджаў Быкаў, — не толькі амаральна, але і злачынна як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталося ім гэтае збавенне».

У векавечнай спрэчцы мяча і духу сіла заўсёды належала мячу Аднак канчатковая перамога ўсё ж была на баку духу. Меч. узняты дзеля таго каб забіваць, і меч, з якім прыйшоў у свет Ісус Хрыстос, каб караць, маюць супрацьлеглыя мэты.

Беларусы гэта зразумелі адны з першых. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, якія мінулі з часу прыняцця хрысціянства, навучылі наш народ, што браць у свае рукі зброю не грэх, калі праўда на нашым баку. Беларусы занадта дорага запдацілі за гэтыя веды, каб так лёгка здрадзіць у часы ліхалецця сваім перакананням. Народ, які змагаецца, ненавідзячы вайну, забівае, не прымаючы забойства, ахвяруе сабой, любячы жыццё, такі народ варгы па-вагі. Ён, прынамсі, ведае, што дзеля таго, каб перакаваць мячы на аралы, трэба напачатку хоць бы мець гэтыя мячы.

Феномен мастацкага генія Васіля Быкава ў тым, што ён прый-шоў да нас надзвычай своечасова. Менавіта тады, калі беларусам, пасля перажытага ў часы сталінскага і гітлераўскага генацыду, патрэбен быў абаронца, які на поўны голас заявіў, што пра-ведны дух, узброены мячом, завостраным з двух бакоў, мае рацыю.

У самой натуры Быкава шмат нацыянальна-беларускага, таго, што ідзе ад яго бацькоў-дзядоў: мужнасць і сціпласць, сіла і слабасць, суровасць і спагада. Якасці, на першы погляд, супрацьлег-лыя, але яны злучаюць у адно цэлае ўсё тое, што зведалі беларусы за тысячу гадоў свайго гістарычнага існавання на тэрыторыі, дзе сутыкаліся розныя этнасы, культуры, канфесіі, цывілізацыі. Менавіта гэта сенсацыйнае сумяшчэнне несумяшчальнага, уменне бачыць паразу ў перамозе і перамогу ў паразе, быць самабытнымі да таго, як прыйшло ўсведамленне гэтай самабытнасці, вылучае іх сярод народаў-суседзяў. Наша сіла, як гэта ні дзіўна, у нашай слабасці, у здольнасці разумець іншага, як самога сябе, спагадаць, быць літасцівым і міласэрным. Псторыя навучыла беларусаў, што такое вышыня чалавечага духу і што з'яўляецца сапраўднымі каштоўнасцямі. Яна наглядна прадэманстравала перавагу натуральнага існавання на ўлонні роднай прыроды і ўмення задавалыіяцца малым і самым неабходным. Злы лёс і чужая воля змушалі беларусаў зноў і зноў адстойваць сваё права жыць так, як жылі дзяды-прадзеды, нанова адбудоўваць свой зруйнаваны дом. Нашы паражэнні, якіх куды больш, чым перамог, дарагога вартыя. Пе-рамогі, нават самыя вялікія, урэшце нічога добрага не нясуць пе-раможцам, акрамя неапраўданых прэтэнзій ды пустой ганарлівасці. Але каб усё гэта спасцігнуць, трэба было прайсці крыжовы шлях выпрабаванняў і пакутаў.

Васіль Быкаў — гэта унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.

За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў,надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою.

Спатрэбіўся час, каб зразумець сябе, спасцігнуць маштабы бяды, якая звалілася на быкаўскае пакаленне і на ўвесь народ, пранікнуць у глыбінныяпрычыны падзей усясветнага значэння. Пачаўшы з апавяданняў, дзе ўжо столькі знаёмага, такога непаўторна быкаўскага, што, аднак, праявіцца на поўную сілу пазней, пісьменнік упэўнена і паслядоўна асвойвае вялізную прастору XX стагоддзя, на якой сутыкнуліся ў касмічных маштабах пабоішчы сілы ўсясветнага дабра і зла. У творах Быкава, дзеянне якіх адбываецца на вусцішнай прасторы распластанай пад гітлераўскім і сталінскім ботам Еўропы, гучыць гімн роднай Віцебшчыне, краю бедных суглінкаў і самых прыгожых ландшафтаў, дзе ў вайну за-гінуў кожны трэці, а ў многіх мясцінах і кожны другі беларус. Першая і апошняя думка быкаўскіх герояў пра родны край. Туды рвуцца яны душой у свой перадсмяротны міг. У апошнія часы ў прыпавесцях, «байках жыцця», рэдкіх і кароткіх, як стрэл апо'шняга байца, выступленнях, больш падобных на рэплікі чалавека, які адчаяўся і горка іранізуе, усё мацней і выразней чуецца рэквіем па няшчаснай Бацькаўшчыне, акупаванай прыхаднямі і пустадомкамі ўсіх масцей.

Быкаў адзін у цэлай Беларусі. Усе тыя, хто прэтэндуе на лідэрства і першынства, знаходзяцца наводдаль, як нязваныя госці чужым свяце. Ніхто не валодае такой унутранай свабодай, як Быкаў. Менавіта таму яго слова гучыць як само Боскае Наканаванне. Улада цемры і ўлада грошай баіцца яго асуджэння і непрыняцця, бо гэта прысуд самой гісторыі. Аспрэчваць Быкава, змагацца з Быкавым, аб'яўляць яму вайну — марны занятак: быкаўская бывалая «саракапятка», ахрышчаная байцамі, якія зведалі, па чым фунт ліха, тужліва-вясёлай мянушкай «Бывай, Радзіма!», яы здольная пастаяць і за сябе, і за тых, хто застаўся на велізарн прасторах ад крывавай Волгі і да блакітнага Дунаю. Ды і за ті хто ўжо ні на што не здатны, акрамя звыклага айкання і скаргі сваю горкую долю, асуджаных на немату людзей. Ён прыйшоў у гэты свет зусім не дзеля таго, каб быць уладаром думак і строга асуджаць адступнікаў і баязліўцаў. Яго клопат і ўдзень і ўначы адзін і той жа, і выяўляецца ён найперш у тым, каб зразумець іншага і, па магчымасці, дараваць яму «за грахі вольныя і міжвольныя». У перанасычаным інфармацыяй розных калібраў свеце яго голас, голас Быкава, ціхі, скрушна-стомлены, іранічна-роздумны не знікае ў людскім шматгалоссі. Ціхае і спакойнае слова праўды над усім.

На працягу цэлых сарака гадоў, з часу публікацыі «Жураўлнага крыку», мы жывём па хранометру быкаўскіх аповесцяў, якія з'яўляліся адна за адной кожныя год ці два. «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды», «Кар'ер», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Ваўчыная яма», «Балота» — проста назвы, але і этапы нашага духоўнага пасталення, наці нальнага самаўсведамлення, маральнага самаўдасканалення. Этапы нашай нацыянальнай драмы, якая надзіва дакладна паўтарае сюжэт евангельскіх містэрый, дзе ёсць свой Ісус Хрыстос, і свой Іуда, і свой Понцій Пілат, і свой цар Ірад. Нават і цяпер, калі Васіль Быкаў, здаецца, напісаў усё, што задумваў, а пра яго самога пісана гэтак многа, загадкі яго творчасці застаюцца без адказу. Рэйтынг папулярнасці Быкава, нягледзячы на тое, што мастацкая літаратура займае ў жыцці грамадства далёка не тое месца, як яшчэ нядаўна, як ніколі стабільна высокі. Падобнае ў гісторыі здараецца рэдка, і цяжка прыгадаць яшчэ такі ж прэцэдэнт. Быкаў абвяргае распаўсюджанае меркаванне аб заняпадзе мастацтва слова, аб вычарпанасці радовішчаў народнаймудрасці, аб так званым канцы чалавека, гісторыі, літаратуры. Ён вяртае прафесіі пісьменніка імідж абранасці і святасці, нагадваючы, што яго абавязкам з'яўляецца не толькі пісаць, але і ствараць новыя мастацкія каштоўнасці, памагаць людзям утрымацца на краі прорвы.

Фінал XX стагоддзя бязрадасны. Не менш бязрадасны і пача-так новага стагоддзя. Столькі надзей было ў самым пачатку — на магчымасці чалавечага генія, на навуку і тэхніку, на рэвалюцый-ную пераробку свету і стварэнне новага чалавека. I такое расчараванне ў самым канцы. Грандыёзны сацыяльны эксперымент за-вяршыўся вялікай няўдачай

У час, калі выпушчаная на волю з-за калючага дроту грамада кідаецца то назад у «светлае» мінулае, то наперад, у невядомасць, то некуды ўбок, далей ад гісторыі, якая прад'яўляе звычайнаму чалавеку неміласэрныя патрабаванні, Быкаў цярпліва і ўпарта, як ваяваў за праўду ўсё сваё свядомае жыццё, раскопвае кар'еры народнай памяці пра савецкае мінулае, нагадвае, што баліць жывым, бо мёртвым, як вядома, не баліць, дзе нас чакае пастка, а дзе падсцерагае аблава, дзе зеўраюць пусткай чорныя ляды, а дзе недаступнай скалой ўстае праклятая вышыня, дзе сцяна, якую мы разбіраем, каб тут жа наткнуцца на яшчэ больш строхмую сцяну-мур у свеце, дзе столькі турмаў, што ён і сам пачынае нагадваць вялі-зазны астрог, як беларусам-балацянам выбрацца з такога ўтульнага і зацішнага роднага балота, дзе труба, з якой няма выхаду ні на ўсходзе, адкуль яна цягнецца, ні на захадзе, куды яна вядзе, чаму ў гэтым цудоўным свеце жоўты пясочак нагадвае не пра паўднё-выя пляжы, а пра апошняе прыстанішча чалавека. На жаль, аша-лелая ад спакусаў свабоды, ачмурэлая адтаннай гарэлкі, знявераная ўшчэнт грамада не паспявае за крокамі волата, безнадзейна спазняецца ў сваім культурным развіцці і не бачыць нічога з таго, што ўжо выразна бачыць Быкаў: незалежную сўрапейскую краіну Беларусь. Гэтую краіну нашы нашчадкі ўзновяць, рэстаўруюць, рэканструіруюць, вядома, пры ўмове, што самі мы не выкарыстаем магчымасцяў, дадзеных нам гісторыяй, па творах лепшых нашых пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў, гісторыкаў, філосафаў. I найбольш поўную і дакладную вобразную інфармацыю яны адшукаюць у творах Васіля Быкава.

Усё болын відавочным становіцца тое, што творчасць Быкава — гэта не толькі і не столькі адлюстраванне гістарычнай праўды цра Другую сусветную вайну і ўжо не адно ўсяго шматгадовае супрацьстаянне таталітарызму ва ўсіх яго жахлівых мадыфікацыях. Творчасць Быкава — гэта перш за ўсё унікальная эстэтычная з'ява ў сусветнай літаратуры, найвышэйшая, нават на фоне высокай класікі, ступень мастацкай праўдзівасці, нязвыклая нават для самага інфармаванага чытача глыбіня пранікнення ў таямніцы людской псіхалогіі, драматычная вастрыня і разам з тым рэдкас-ная рэчыўнасць вобразнага бачання свету, майстэрскае выбудоўванне архітэктуры сваіх твораў, фенаменальная актуальнасць большасці яго публікацый, небывалая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, якое часам нагадвае сваёй звышшчыльнасцю і насычанасцю думкамі зорнае рэчыва, прытчавая шматзначнасць і прадбачлівасць пісьменніцкага зроку. Многае з таго, што нават яго нязменным прыхільнікам здавалася пераболыпван-нем або празмерным завастрэннем, якія парушаюць класічныя каноны і расхістваюць іерархію існуючых эстэтычных каштоўнасцяў, сёння аказалася горкай праўдай, праўдзівей якой ужо нішто не можа быць, неаднаразова пацверджанай вучонымі, гісторыкамі, філосафамі, псіхолагамі, сацыёлагамі.

Сярод паняццяў «быкаўская аповесць», «быкаўскі герой», «бы-каўская сітуацыя» асобнае месца займае паняцце «быкаўская мова». У пявучай, мілагучнай, прадметна заземленай беларускай прасодыі Быкаў адшукаў высокае слова народнай трагедыі, суровыя інтанацыі жаночага плачу, страшны ў сваёй роспачы крык галашэння над труной, у якой ляжаць мілыя беларускія дзяўчаткі і хлопчыкі, што загінулі ў падземным пераходзе на Нямізе і напоўнілі сабой бясконцы лік ахвяр, знявечаных нялюдскімі рэжымамі. У быкаўскай мове жыве душа беларуса, дыхае на поўныя грудзі метафізічнае, эзатэрычнае, сакральнае ў беларускім нацыянальным космасе. Выхоўвае само слова гэтага пісьменніка.

Мастацкая моц і відушчая яснасць быкаўскага слова, яго сугес-тыўнае ўздзеянне на чытача знаходзяцца ў прамой прапарцыяналь-най залежнасці ад яго ўпэўненасці, што ўсю праўду пра шматгадовую вайну народа і вайну з народам не дадзена сказаць нікому асобна, нават генію з геніяў. На выручку прыходзіць велізарны запас унутранай духоўнай энергіі народа, які за тысячагоддзе сваёй пакутнай і велічнай гісторыі здолеў захаваць маральныя пра-асновы свайго зямнога быцця, стварыць найбагацейшы ў свеце фальклор і міфалогію, выдатную мастацкую літаратуру, зрабіць уклад амаль ва ўсе сферы разумовай дзейнасці сучаснага чалавека.

Чым далей, тым больш уплываў на творчы працэс пісьменніка фактар часу. Быкаў не стаў марнаваць абмежаваны тэрмін асоб-нага чалавечага жыцця на тое, каб ствараць абавязкова эпас вай-ны, расцягваць адшуканы сюжэт на бясконцыя серыялы, множыць творчыя знаходкі, якія для пісьменніка іншага маштабу былі б падставай гонару на ўсё астатняе жыццё. Вопыт беларускай літа-ратуры пераканаўча сведчыў, што гэта і немагчыма, і не непат-рэбна, і наогул учарашні дзень літаратуры. Ён абраў, і гэта сёння бачна, самы аптымальны варыянт рэалізацыі сваіх мастацкіх за-дум. Паставіўшы ў эпіцэнтр аўтарскага сузірання і напружанага асэнсавання звычайнага чалавека, «пралетарыя вайны», Быкаў вярнуў беларускую літаратуру ў яе класічнае рэчышча. Быкаўскі герой генетычна і гістарычна звязаны з пушкінскім Белкіным і гогалеўскім Башмачкіным, з купалаўска-коласаўскім мужыком-беларусам, з чорнаўска-гарэцкаўскім інтэлігентам «у сярмязе». Шараговы ўдзельнік вялікага супрацьстаяння таталітарнай ідэі, ён фізічна адчувае нечалавечы ціск чыгуннага кола гісторыі.

Кожны змагаецца за сябе і сваё выжыванне, але тым самым і за сваіх франтавых сяброў, бо часам зыход у смерць можа ўспрымацца як здрада жывым, а ўрэшце атрымліваецца, што і Радзіма не абстрактнае для яго паняцце, бо гэта і яго родны кут, да якога герой разпораз звяртаецца ва ўспамінах.

Дэталёва абмалёўваючы свайго героя, вывучаючы яго ў «па-межнай сітуацыі», у стане маральнага выбару, Быкаў імкнецца увасобіць у жыццё «маральны імператыў», сарваць усе маскі са зла, якое мімікрыруе, лёгка прыкідваецца самой дабрадзейнасцю, спрабуе дапамагчы вытрываць безабароннаму дабру і адначасова абнавіць адчуванне жывога жьгцця, якое людзі чамусьці схільныя губляць у руціне клопатаў і прымхлівых памкненняў. Так узнікае дзівоснае адчуванне «вечна новага» Быкава, заўжды цікавага, яркага, глыбокага, мудрага, пісьменніка, які абяцае новыя адкрыцці.

Наўрад ці ставіў Васіль Быкаў калі-небудзь свядома перад са-бой чыста тэарэтычную задачу: стварыць «новую прозу», сцвердзіць «новы стыль», пераўзысці папярэднікаў, вырашыць у творчасці ўсе жыццёвыя і мастацкія задачы... Першаштуршком для яго заўжды было жывое жыццё, яго вечны і зменлівы рух — невычэрпная крыніца абнаўлення і вечнай маладосці душы, нават калі нешта паўтараецца або вяртаецца зноўку ў яго творы. Гэта можа быць выпадковая сустрэча: менавіта так ўзнікла задума «Альпій-скай балады». Альбо ўспамін, які не дае спакою і вярэдзіць ста-рыя раны: так распрацоўваўся сюжэт «Мёртвым не баліць». Альбо думка, якую трэба абавязкова вырашыць: так з'явіліся «у адной звязцы» Сотнікаў і Рыбак, герой і антыгерой. Альбо схаваная «на потым» згадка пра бязрадаснае і галоднае дзяцінства, пра якое не хацелася ні гаварыць, ні пісаць: яна ажыла, увасобілася ў шмат-люддзе вобразаў у «Знаку бяды». Альбо разбуджаная рухам па-дзей памяць пра паўзабытыя эпізоды мінулага, у якіх больш горкай праўды пра эпоху, чым у вялізнай бібліятэцы мемуараў вое-начальнікаў...

У векавечнай спрэчцы рэалізму і рамантызму Быкаў нязменна аддае пера-вагу жорсткаму рэалізму, выяўленчых магчымасцяў якога дастат-кова, каб сказаць праўду пра чалавека і свет, бо сама рэчаіснасць дае такія прыклады ўзлёту чалавечага духу і яго маральнага паніжэння, што ніякі самы фантастычны сюррэалізм не зможа прыдумаць. Досыць усяго толькі павагі да жывога жыцця, звычайнай увагі да яго шматлікіх праяў.

Ведаючы гэта пра Быкава, разумееш яго сённяшняга, аўтара гнеўнай палітычнай публіцыстыкі, дзе выносіцца няўмольны прысуд подлай натуры маленькага чалавечка, які некалі марыў перажыць вайну і «ўпіцца ў самае салодкае месца» пасляваеннага жыц-ця і які, падобна, дачакаўся свае зорнае часіны. Разумееш і яго неспадзяваны для многіх пераход да жанру прытчы ў форме «баек жыцця», выхапленых, здаецца, як распалены вугельчык з вялізнага агню беларускай гісторыі. Быкаў і ў гэтым выпадку з'яўляецца, несумненна, беларускім пісьменнікам. Беларускі лад розуму, за-снаваны на еўрапейскім рацыяналізме, асаблівы строй душы, не чужой лірызму, сардэчнасці, прыкметная далікатнасць у дачынення з блізкімі і аднадумцамі і сухаватая жорсткасць ацэнак, трагічны каларыт прадказанняў, разуменне іншага, як самога сябе, — ва ўсім люструюцца перыпетыі асабісгага лёсу пісьменніка і скла-даная гісторыя краю. «Маё пакаленне, — адзначае Быкаў, — гэта пакаленне няшчасных людзей. Яно не мела шчасця ў мінулым і, мабыць, будзе пазбаўлена яго ў блізкай будучыні. Гэта пакаленне вартых жалю людзей. Людзей, абдзеленых Богам і ў значнай ступені — самімі сабою».

Пры ўсім гэтым, не дужа вясёлым роздуме пра эпоху фунда-ментальныя перакананні Быкава застаюцца нязменнымі. Час толькі ўносіць свае карэктывы. Філасофія жыцця, па Быкаву, стала яшчэ больш песімістычнай, стылявы каларыт больш змрочным, высновы, нягледзячы на моцны сарказм, не пакідаюць надзеі на лепшае. Экзістэнцыйная праблема выбару, якой пісьменнік аддаў належнае, дапаўняецца яшчэ адным распаўсюджаным у заходняй літаратуры паняццем абсурду. Менавіта абсурд дакладна выяўляе наш духоўны стан, стан людзей XX стагоддзя. Абсурд як шпар-кае пераўтварэнне маральных катэгорый у сваю супрацьлегласць. Абсурд як руйнаванне былой іерархіі каштоўнасцяў. Абсурд як хуткае падзенне чалавецтва ў прорву забыцця. Абсурд не сёння пачаўся і не заўтра скончыцца.

Мастацкае слова, адной з задач якога з'яўляецца ўтаймаванне хаосу, здаецца нямоглым перад наплывам стыхіі. Аднак Быкаў таму і Быкаў, што ў сваім працяглым і цярплівым супрацьстаянні са злом і хлуснёй не здаўся. Васіль Уладзіміравіч Быкаў ужо ў Вялікім Часе. Адкрыццём быкаўскага генія сталася менавіта ад-крыццё Часу ва ўсіх рэаліях нашага зямнога існавання і радыкаль-нае сцвярджэнне яго магчымасцяў, якіх да Быкава не ведала су-светная літаратура. Гэта і паняцце незваротнасці часу, і звязанае з ім шкадаванне аб упушчаных магчымасцях, аб чым беларусы ведаюць лепш, чым хто. Гэта і паняцце выбару, якое звужаецца да дылемы: быць альбо не быць — нацыі, мове, самому жыццю. Гэта і панядце абсурду, калі знікае аптымістычная спадзяванка на шчас-лівы збег акалічнасцяў і як багадаць з’яўляецца пачуццё рэальнасці і маральнай адказнасці,разуменне сваіх кволых чалавечых магчымасцяў у супраціве хаосу,велічы чалавечага духу.

Аповесць «Жураўліны крык

«Жураўліны крык» — першы ва ўсіх адносінах тыповы для Васіля Быкава твор. У ім выразна заўважаюцца ха-рактэрныя (іх яшчэ называюць тыпалагічнымі) рысы ста-лай быкаўскай аповесці, такія, як скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працяглас-ці часе, сканцэнтраванасць аўтара на невялікім коле герояў, перш за ўсё звычайных, радавых удзельнікаў вайны, праў-дзівасць ва ўсім у яе адлюстраванні.

Сюжэтную аснову аповесці «Жураўліны крык», яе касцяк складае гісторыя пра тое, як шасцёра чырвонаармейцаў восенню 1941 года, ужо недзе пасля Смаленска, крыху няпоўныя суткі абаранялі «звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі». Праўда, гэта своеасаблівыя суткі — на працягу іх загінуць усе героі твора. I ўсё ж для чалавека, які захацеў бы пабудаваць сюжэт на нагнятанні падзей, гэтай гісторыі хапіла б, мусіць, толькі на невялікую навелу. А ў Васіля Быкава атрымалася добрая, ніколькі не расцягнутая аповесць, бо зоркі, учэпісты мастакоўскі погляд аўтара дазволіў яму і ў гэтым звычайным, але, вядома, дастаткова характэрным для 1941 года баявым эпізодзе разгледзець і вельмі складанае перапля-ценне чалавечых лёсаў, імкненняў і страсцей, і трагедыю першых ваенных месяцаў, на працягу якіх, бадай, з асаблівай сілай заявіла пра сябе сціплая, някідкая ў сваіх знешніх праявах мужнасць савецкіх людзей, што забяспечыла ў канчатковым выніку нашу перамогу над фашызмам.

Васіль Быкаў вельмі дакладна перадае атмасферу часу, усеабдымную трывогу навіслай над краінай бяды, якая афарбоўвала ў свае трагедыйныя колеры тыя гранічна напружаныя для нас, у многім вырашальныя, дні і месяцы. Асабліва выразныя ў гэтых адносінах скупаватыя, сцісла-эканомныя, як і ўсё ў творы, пейзажныя штрыхі і дэталі, якія праз усю аповесць падаюцца па ходу дзеяння, а то і ўключаюцца ў яго.

«Вузенькая шчылінка святла, прарэзаўшыся ў хмарах, як лязо вялізнае брытвы, матава блішчала на небе. Сумны восеньскі адвячорак поўніўся шэрасцю фарбаў, надакучлівай сцюдзёнай золлю». «Неба над лесам зусім счарнела ад хмар, якія шчыльна абклалі прастор і згусціліся на небасхіле змрочнай суцэльнай масай. Вецер усё не ўціхаў і злосна шкуматаў полы шынялёў, сівернай сцюжай пранікаў за каўнер, у рукавы, выпякаў з вачэй сцюдзёныя слёзы». «Прыцемкі тым часам усё шчыльней атульвалі зямлю, увачавідкі зацягваўся змрокам пераезд з будкай і паламаным шлагбаумам, раствараліся ў ночы далёкія стрэхі вёскі, толькі паранейшаму несціхана і трывожна шумелі ля шляху бярозы».

У гэтых і іншых па-майстэрску пакладзеных пейзажных мазках перш за ўсё акрэсліваюцца канкрэтныя абставіны. у якіх даводзіцца дзейнічаць героям «Жураўлінага крыку».

Але сваёй агульнай танальнасцю яны ствараюць і эмацыянальны вобраз часу, ва ўсякім разе шмат гавораць пра сурова-трывожную для нашай краіны восень сорак першага.

Пераканальна паказвае пісьменнік і тое, як нялёгка яго героі, звычайныя, радавыя ўдзельнікі вайны, прывыкаюць да ваенных нягод, як гэтыя цывільныя людзі, адарваныя ад любімага занятку, ад звыклых жыццёвых умоў, ператвараюцца ў байцоў, здольных у крытычную хвіліну смяртэльнай барацьбы з ворагам ахвяраваць сабой.

Васіль Быкаў аддае перавагу цвярозаму «пяру аналітыка» ва ўсім, што датычыць адлюстравання героікі народа ў Айчыннай вайне. Усякая знарочыстая рамантызацыя, вольная або нявольная эстэтызацыя гэтага народнага бедства, на мой погляд, з'яўляецца кашчунствам у адносінах да яе жывых удзельнікаў і ў адносінах да памяці дваццаці мільёнаў забітых.

3 гэткіх прынцыповых пазіцый пісаў Васіль Быкаў усе свае сталыя аповесці, у тым ліку і «Жураўліны крык». На вайне, як і наогул у жыцці, лёгкага геройства не бывае, сцвярджае пісьменнік.

Каб асвятліць чалавека знутры, дакапацца да скрытых спружын і матываў яго паводзін і ўчынкаў, Васіль Быкаў у «Жураўліным крыку» звяртаецца да мінулага кожнага са сваіх персанажаў, аналізуючы вызначальныя, найбольш характэрныя моманты ў гэтым мінулым.

Увогуле, гуманізм, страсны пратэст супраць усяго, што перашкаджае або можа перашкаджаць чалавечаму шчасцю, пакуты за людзей, якія трапляюць у складаныя жыццёвыя абставіны ці, тым больш, трагічна гінуць, ды не ў палахлівай разгубленасці перад ворагам, як Аўсееў, а мужна баронячы Радзіму,— усё гэта вельмі характэрна для многіх твораў Васіля Быкава, а ў «Жураўліным крыку» наймацней выяўляецца ў гісторыі Глечыка.

У заключных раздзелах аповесці туга па чалавеку, які павінен загінуць у імя будучай перамогі, дасягае выключнай напружанасці і сілы.

Выдатны эпізод, бліскуча зробленая сцэна. Таленавітай рукой майстра Васіль Быкаў працягнуў нябачны, але жывы ланцужок ад жураўлінай чародкі да трапяткой чалавечай душы .Так пісьменнік яшчэ раз пераканаў, што трапная мастацкая паралель, знойдзеная мастаком выразная дэталь могуць набываць выключную сілу ўздзе-яння.

Яны прымушаюць чытача зноў і зноў вяртацца да нама-ляванай карціны, перажываць трагедыю героя. I ў выніку ўсяго гэтага ўзнікае гарачая думка-лратэст: вайна — «самае праклятае з усіх ліхаў, заведзеных жыццём на зямлі»,— бесчалавечна. Яна не павінна паўтарыцца.

А яшчэ, перамагаючы тугу і боль, нараджаецца гордасць за духоўную веліч чалавека, які не спыніўся ні перад чым, каб перагарадзіць дарогу фашызму.

Бадай што кожны пісьменнік у большай ці меншай меры выкарыстоўвае асабіста перажытае. Васіль Быкаў карыстаецца гэтым правам шырока і свабодна. Ён сам не раз адзначаў наяўнасць аўтабіяграфічнага пачатку ў сваіх творах, казаў, што многае ў іх «прыйшло з дзяцінства; з роднага кутка. Пейзажы, партрэты, некаторыя падзеі і геаграфія іх, якія прама ці ўскосна адносяцца да Ушаччы-ны, знайшлі сваё месца ў аповесцях «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Пайсці і не вярнуцца» і іншых».

Аповесць «Альпійсксія балада»

Да найболын папулярных ранніх аповесцей Васіля Бы-кава належыць «Альпійская балада» (1963). Яка шмат перакладалася на замежныя мовы, і ў прыватнасці, як сведчыць балгарскі даследчык літаратуры В. Колеўскі, «бы-ла сустрэта з вялікай цікавасцю ў Балгарыі», часта выдаец-ца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чэлябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія.

«Так ці іначай у аснове ўсяго напісанага мной пра вайну ляжыць асабісты вопыт, памяць пра тыя гады, незабытае пачуццё барацьбы і смяртэльнай небяспекі. Таксама адтуль усе вобразы, якія бачаны, пазнаны, маюць дачыненне да мяне, адчуваюцца мною. Але сюжэты... Сюжэты — гэта ўжо не абавязкова з перажытага, нярэдка яны «зроблены», ство-раны на аснове ведання і памяці»,— пісаў Васіль Быкаў у сувязі з саракагоддзем перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Альпійская балада» якраз з такіх твораў. Аповесць і нарадзілася з успамінаў пра адну тагачасную сустрэчу. «Чарнавалосую худзенькую дзяўчыну з Неапаля,— расказвае празаік у артыкуле «Помніць!»,— я сустрэў вясной 1945 года ў невялікім гарадку ў Аўстрыйскіх Альпах. Угляд-ваючыся ў калону салдат нашага артпалка, Джулія шукала «свайго» Івана, як і яна сама, таксама былога вязня, з якім яны разам бедавалі ў гарах», уцёкшы з канцлагера.

Праз васемнаццаць гадоў гэта сустрэча ажыла ў памяці Васіля Быкава і дала штуршок для аповесці

Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка даўно, можна сказаць, з самых першых яго сталых твораў пра вайну. Так ці іначай яна закраналася і ў «Жураўліным крыку» (праз вобраз здрадніка Пшанічнага), і ў «Здрадзе», у якой моцна паранены Шчарбак канчае самагубствам, каб не трапіць у палон (надзей на іншы выхад у яго ўжо не было), і ў «Трэцяй ракеце», у якой з гэтай тэмай звязаны не толькі лёс Лук'янава, але і разва-жанні Лазняка пра фактычную невінаватасць тых людзей, якія аказаліся ў палоне выпадкова, з-за неспрыяльнага збегу розных акалічнасцей («Не магу даўмецца, чаму чалавек, які столькі стрываў у палоне, павінен быў яшчэ і ў нас панесці нейкую кару»), і, вядома ж, у «Пастцы», дзе паказ жахаў палону займае істотнае месца.

Пасля «Альпійскай балады» некаторыя бакі гэтай жа тэмы знайшлі сваё адлюстраванне ў аповесцях «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост», «Сотні-каў» і інш.

Такая працяглая, устойлівая цікавасць Васіля Быкава да адной тэмы, няхай сабе і павернутай кожны раз па-новаму, новай гранню, не магла быць выпадковай. Ён заўсёды востра рэагаваў на трагедыйныя праявы вайны. А ў лёсе палонных гэтая трагедыйнасць сканцэнтравалася наймацней.

Асноўны герой «Альпійскай балады» сяржант Іван Цярэшка па маштабах сваёй дзейнасці — асоба намнога больш сціплая ў параўнанні са згаданымі славутымі барацьбітамі. Гэта зноў звычайны, радавы чалавек, якога здрадлівы лёс вайны зрабіў палонным.

Асобныя даследчыкі часам пісалі пра Цярэшку ва ўзвы-шанай танальнасці. Іван «змагаецца, як леў», ён «са звычайнага байца ператвараецца ў незвычайнага героя, здзяйсняе выключнай сілы подзвіг .

«Хаця прырода гераічнага вельмі складаная, Іван не любіў разважаць аб ёй, тым больш што не лічыў сябе ні героем, ні нават смелым. Каб быў герой, не даў бы сябе ўзяць у палон, што-небудзь зрабіў бы ў той самы рашучы момант, які вызначыў, пэўна, навек і будучае яго і мінулае.

Пісьменнік як быццам цалкам пагаджаецца з Іванам, які шчыра і, можа, нават слушна вінаваціць перш за ўсё самога сябе. Аднак ёсць вялікая праўда і ў страснай, падсвядомай Цярэшкавай мары даказаць «людзям, што нельга спаганяць злосць на палонных, што палон — не віна іх, а няшчасце, што не яны здаліся ў палон, а іх узялі сілаю».

Гэтая мара дапамагае лепш зразумець галоўкы пафас аповесці, абумоўлены ўсім ходам адлюстраваных пісьменні-кам падзей,— думку пра тое, што радавы, звычайны чалавек у смяротнай барацьбе з фашызмам рабіў вялікую і высака-родную справу сваёй сціплай, непаказной мужнасцю, якая праяўлялася ў самых складаных абставінах.

Рашучасць, якая гартуецца ў жахлівых нягодах пакутлівага салдацкага лёсу, дае вялікую маральную сілу сціпламу, маўкліваму і памяркоўнаму хлопцу з беларускай вёскі Цярэшкі каля двух блакітных азёраў, прымушаючы яго зноў і зноў уцякаць з фашысцкіх лагераў. I хаця Івану так і не ўдалося дабрацца да партызан, але свой смяротны час сустракае ён як сапраўдны воін — са зброяй у руках і, вядома, нескароны, непераможаны, бо забіць чалавека можна ці куляй, ці, што яшчэ больш жахліва, з дапамогай спецыяльна трэніраваных, вывучаных ваўкадаваў, а яго мужнасць, яго свабоду адабраць нельга, калі толькі сам чалавек, няхай і звычайны, нічым асабліва не выдатны, будзе паслядоўным да канца, калі ён згодзіцца хутчэй па-мерці, чым быць зняволеным, застацца рабом.

Тры дні апошніх — чацвёртых — уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». У «Альпійскай баладзе» пра тры апошнія дні івана Цярэшкі Васіль Быкаў напісаў з вялікай дакладнасцю і важ-касцю, з тонкім пранікненнем у псіхалагічныя глыбіні.

Аўтар не паграшыў супраць псіхалагічнай дакладнасці і ў паказе таго, як Іван расказвае Джуліі пра нашы складаныя праблемы перадваеннай пары. Праўда, спачатку Цярэшка як быццам і сумняваецца, ці трэба гаварыць пра гэтыя праблемы, аднак урэшце прыходзіць да разумення, што іначай ніяк нельга.

Нельга думаць таксама, нібы імкненне Цярэшкі быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай, не тоячы ад яе і таго, што ў нас некалі не ладзілася, неяк звязана з недахопам у хлопца патрыятычнага пачуцця. Якраз гэтае патрыя-тычнае пачуццё вельмі многа значыць для чалавека, які, хоць ён і не быў пестуном лёсу, памірае са словамі аб Радзіме, з глыбокай верай у яе будучыню.

Думкі пра Радзіму, а таксама каханне да Джуліі падтрымліваюць хлопца, умацоўваюць яго волю да супраціўлення, нарэшце, даюць сілы мужна спаткаць непазбежкы канец.

Лаканічна і сурова, з нейкай велічнай, але рэалістычнай па сваёй стылёвай афарбоўцы стрыманасцю, у якой і сапраўдны боль за гінучага чалавека, і павага да ягонай мужнасці, малюе пісьменнік няроўны паядынак Цярэшкі з ваўкадавамі.

Чалавек загінуў. Ён памёр мужна, па-салдацку, з высокай годнасцю. I ўжо ў зусім безнадзейным становішчы, бо хлопец не меў і таго больш чым хісткага шансу на вырата-ванне, які нечакана аказаўся ў Джуліі.

Пісьменнік, імкнучыся быць і тут рэалістычна дакладным, двойчы ўпамінае пра гэта, падкрэсліваючы безвыходнасць сітуацыі, у якую трапілі вязні,— ззаду на іх насядалі немцы, а наперадзе адкрывалася бяздонне, прорва.

Праз нейкі момант ён рашаецца скінуць дзяўчыну ў бяздонне, каб не пакідаць яе жывой на здзек ворагу і не забіваць самому. А там усё ж «дзе-нідзе шарэлі языкі нераста-лага снегу». «3 раптоўнай сілай ён схапіў яе за каўнер і штаны, ускінуў над галавой і, як здалося самому, шалёна шпурнуў нагамі ў прадонне. У апошняе імгненне паспеў згледзець, як распластанае ў паветры яе цела мільганула цераз карніз, а ці трапіла яно ў снег, ён ужо не бачыў. Ён толькі зразумеў, што самому з хворай нагой гэтак не ско-чыць». Выйсця для яго не засталося.

Так, Цярэшка загінуў, змагаючыся да апошняга. Аднак не загінула, не прапала бясследна яго сціплая мужнасць, загартаваная за тры дні апошніх уцёкаў. Яна нарадзіла такую ж сціплую, але тым не менш вялікую мужнасць у сэрцы Джуліі.

Вобраз гэтай адважнай гарэзлівай дзяўчыны з густымі чорнымі бровамі, белазубай усмешкай, гнуткім станам і маленькімі вострымі грудзьмі — «такой па-дзіцячаму непры-звычаенай да вялікіх нягод вайны і такой бяздумна-рашучай у сваім амаль што падсвядомым, нібы ў птушкі, імкненні да волі» — вельмі важны ддя разумення мастацкай канцэп-цыі «Альпійскай балады».

Васіль Быкаў сапраўды намаляваў вобраз Джуліі з вялікай сімпатыяй, можна сказаць — любоўна, з тонкім разуменнем жаночай душы, бадай, нідзе не ўпадаючы ў фальш, не збіваючыся на псіхалагічныя нацяжкі. Асабліва здзіўляюць сваёй дакладнасцю дэталёва прасочаныя пераходы-пералівы супярэчлівых адчуванняў і пачуццяў гэтай цыбатай гаварліўкі. Уражвае таксама эмацыянальна ёмісты, але разам з тым далікатна-стрыманы, без збояў на знарочыстую, слязлівую сентыментальнасць паказ мілай гарэзлівасці дзяўчыны, яе сардэчнай чуласці, умення ўгадваць Іванавы пачуцці,. знешняе праяўленне якіх часта скоўвае такая зразумелая і па-свойму вельмі прывабная сарамяжлівасць ня-вопытнага ў справах кахання хлопца.

Само каханне Івана і Джуліі падаецца з высокай паэтычнасцю і вялікай гуманістычнай змястоўнасцю. Яно і праўда як быццам ніяк не стасуецца да тых жахлшых абставін, у якіх апынуліся быкаўскія героі. Але сіла мастацкага таленту Васіля Быкава выяўляецца і ў тым, што ён умее заставацца дакладным і пераканальным у самых складаных, цяжкіх сітуацыях, якія на першы погляд могуць здавацца зусім неверагоднымі.

Так і ў «Альпійскай баладзе». Празаік убачыў у нечаканым і незвычайным каханні, што, насуперак усім жахам вайны, ледзь не на краю магілы ўспыхнула ў душах яго герояў, тую неадольную прагу жыцця і шчасця, без якой чалавек мала што мог бы зрабіць на свеце. I ёсць свая вялікая праўда людскіх паводзін і ўчынкаў у тым, што змардаваныя, спакутаваныя героі Васіля Быкава, якім вялікай мерай выпалі выпрабаванні і нягоды, але так мала дадзена радасці і шчасця, забыўшыся на небяспеку, прагна ловяць бражную «духмянасць зямлі, макавы водар» альпійскага лугу і «спякотны бляск высокага неба» ў гарах.

Такая здольнасць да самазабыцця кахаць «у адным кроку ад смерці», жыць усёю паўнатою пачуццяў на краю магілы не з'яўляецца прыкметай слабасці духу. Наадварот, тут выяўляецца людская сіла, арганічнае непрыняцце зла, разбурэння і смерці, з якою ніколі не зможа прымірыцца горды чалавечы дух.

I Васіль Быкаў, безумоўна, выступае як палымяны гуманіст, калі паказвае, наколькі дзіка, недарэчна выглядаюць жорсткасць фашызму, яго нечуваныя зверствы ў супастаўленні з высокай чалавечнасцю простых, звычайных людзей і хараством жыцця наогул.

У «Альпійскай баладзе» ён больш, чым у любым іншым сваім творы, адыходзіць ад гэтых звыклых схільнасцей, але таксама далёка не ўсюды. Рамантычная ўзвышанасць, адкрытая і выразная эмацыянальнасць, падкрэсленая яркасць фарбаў, пэўная ўзнёсласць, часам нават урачыстасць самога апавядальнага тону відавочныя ў паказе кахання герояў, іх інтымнай блізкасці.

Час, мусіць, перастаў для яго існаваць, адышла ў нябыт небяспека, ля самага хлопцавага твару горача тлелі два вялікія чорныя вугалі ў шырока раскрытых яе вачах...

Яна забілася рыбінай, заплескатала ў ягоных руках, на шырока расхінутых вуснах нараджаліся і паміралі словы — чужыя, родныя, вельмі зразумелыя словы...

Толькі словы цяпер не мелі значэння.

Зямныя нетры, і горы, і магутныя гімны ўсіх патокаў зямлі затаіліся і згодна благаславілі вялікую таямніцу жыцця...» Гэта, вядома ж, рамантычная стылістыка, адчувальная і ў некаторых раней цытаваных мясцінах. Заўважаецца яна і ў апісанні горных кручаў («На бязладна-велічнае навалле гор сп

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.