Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Катэгорыя асобы дзеяслова



Асоба – граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да яго утваральніка. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне, выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова.

Першая асоба Другая асоба Трэцяя асоба
Адз. лік Мн. лік Адз. лік Мн. лік Адз. лік Мн. лік
Паказвае, што утваральнікам дзеяння з’яўляецца
Той, хто гаворыць Група асоб, сярод якіх знаходзіцца той, хто гаворыць Субяседнік гаворачай асобы Група асоб, сярод якіх знаходзіцца і субяседнік Асоба, або прадмет, якія не ўдзельнічаюць у размове Група асоб або прадметаў, якія неўдзелнічаюць у размове
(Я) размаўляю, непакоюся, выхоўваю (мы) разаўляем, непакоімся, выхоўваем (ты) размаўляеш, непакоішся, выхоўваеш (вы) размаўляеце, напакоіцеся, выхоўваеце (ён, яна, яно) размаўляе, непакоіцца, выхоўвае (яны) размаўляюць, непакояцца, выхоўваюць

Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу. Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі. Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з'явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адз ліку; форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адз ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа - прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.

Спражэнне і правапіс дзеясловаў.

Спражэнне – змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу.

Лік Асоба І спражэнне ІІ спражэнне
Адзіночны 1-я -у(-ю)   -у(-ю)  
2-я -еш(-эш,-аш)   -іш(-ыш)  
3-я -е(-э,-а)   -іць(-ыць)  
Множны 1-я -ём(-ем,-ом,-ам)   -ім(-ым)  
2-я -еце(-яце,-аце)   -іце(-ыце)  
3-я -уць(-юць)   -аць(-яць)

З ненаціскным канчаткам:

І спр - 1.Усе дзеясл. на –іць (акрамя віць мыць шыць, піць і гд і утвораныя ад іх навіць пашыць)

2.Дзеясловы ненавдзець, цярпець, вярцець, залежаць, гнаць

ІІ спр – астатнія

Рознаспрагальныя дзеясл. – дзеясловы, якія пры змяненні атрымліваюць канчаткі розных тыпаў спражэнняў(бегчы, есці, даць)

 

P.S табліца для націскных канчаткаў


 


 

 

 

38. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання

 

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета).

Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону.

Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.).

Дзеепрыметнiкi незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пры дапамозе суфiкса–л-: пажаўцець – пажаўцелы, зарасцi – зарослы. Непажадана ўжываць формы з суфiксамi –ўш-, -ш-: падросшы, парыжэўшы, паколькi яны супадаюць з аманiмiчнымi дзеепрыслоўямi: Праросшы парастак убiраўся ў сiлу. – Праросшы, парастак убiраўся ў сiлу.

Дзеепрыметнiкi залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфiксаў:-н- -- пры аснове на а, я: апрацаваць – апрацаваны, засеяць – засеяны; -ен-, -ан--- пры аснове на зычны i на галосныя i, ы, е: з’есцi – з’едзены, пазычыць – пазычаны, забялiць – забелены, дагледзець –дагледжаны; -т- -- пры аснове з аднаскладовай каранёвай марфемай: вылiць –вылiты, апрануць – апрануты.

Нехарактэрны для беларускай мовы дзеепрыметнiкi незалежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, а таксама дзеепрыметнiкi залежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –ем-, -iм-: кантралюючыя i кантралюемыя органы (трэба: кантрольныя i падкантрольныя органы).

У беларускай мове адсутнiчаюць зваротныя дзеепрыметнiкi: нельга ўжываць формы тыпу развiваючыяся краiны, прагаладаўшыеся дзецi.

Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнiкаў, трэба карыстацца: 1) ужывальнымi формамi дзеепрыметнiкаў: увядшие цветы – завялыя кветкi; 2) прыметнiкамi i назоўнiкамi: падающая звезда – знiчка, тоскующий взгляд – тужлiвы погляд; 3) дзеясловамi цi дзеепрыслоўямi: я не пьющий – я не п’ю; идущие люди смотрели в её сторону – iдучы, людзi глядзелi ў яе бок; 4) даданымi сказамi: одинокая свеча, горевшая на столе… --- адзiнокая свечка, якая гарэла на стале…

Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам.

З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання.

Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –учы, -ючы (калi дзеяслоў 1-га спражэння) i –ачы, -ячы (калi дзеяслоў 2-га спражэння): бягуць – бегучы, чытаюць – чытаючы, ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы.

Дзеепрыслоўi закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы (пры аснове на галосны) i -шы (пры аснове на зычны): сагнаў – сагнаўшы, апёк – апёкшы.

Ад зваротных дзеясловаў утвараюцца зваротныя дзеепрыслоўi: мыюцца – мыючыся;памыўся – памыўшыся; вiтацца – вiтаючыся; павiтаўся – павiтаўшыся.

Увага: дзеепрыслоўi, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы, -шы: бегшы, мыўшы, касiўшы, лiчацца парушэннем лiтаратурнай нормы (трэба: бегучы, мыючы, косячы).

Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

 

 

Вопрос №39

Прылоўе - часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання.Па сваёй дэрывацыйнай структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. Граматычная транспазіцыя прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў, прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў, злучнікаў, прэдыкатываў. Семантычная транспазіцыя праяўляецца ў выкарыстанні слоў адных тэматычных груп у значэнні іншых, напрыклад, прыслоўі месца могуць ужывацца ў значэнні прыслоўяў часу.Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы з дапамогай разнастайных афіксаў: назоўнікаў, займеннікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, іншых прыслоўяў, а таксама незнамянальных слоў. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характарызуюць дзеянне, але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

 

 

Пытанне 40. Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі. Прыназоўнікі

· выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях,

· выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя, часовыя, аб'ектныя, меры і ступені, прыналежнасці, мэты, прычыны, атрыбутыўнасці, спосабу дзеяння, кампаратыўныя.

Кіраваць назоўнікам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў, назоўнік, прыметнік, прыслоўе, лічэбнік, займеннік.

· Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі многіх з іх.

Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычні звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. Па структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя. Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім. Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. 3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнія падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.). Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, супастаўляльныя, часавыя і ўмоўныя.3 генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў, часціц. Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў. Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя, парныя, паўторныя. Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення, размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні, кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тзксце. Выклічнікі і гукапераймальнікі. У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя і імператыўныя. Па паходжанню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловау з дапамогай адпаведных афіксаў.Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды. Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў. У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.

41. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.

4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.

5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага

ліку: пяць восьмых.

Пытанне 42 Аднародныя члены сказа.Знакі прыпынку пры аднародных членах.Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.

Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі. Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць. Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні. Дапасаваныя азначэнні калі:адносяцца да асабовага займенніка; аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае. Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў. Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі: адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне;адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы. Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца. Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні як? якім чынам? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і . Адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе;Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння. Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабляюцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем. Аднародныя члены сказа. Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць: дзейнікі; выказнікі; азначэнні; дапаўненні; акалічнасці. Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай). Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі; адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць. Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе і належаць да той жа семантычнай групы, што і аднародныя члены сказа, але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднародных членаў сказа як род к віду або шэлае к частцы.У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё).Абагульняльнае слова займеннік усё часам ужываецца ў спалучэнні са словам гэта;прыслоўі (прыслоўе усюды і інш.);назоўнікі;дзеясловы.3 мэтай узмацнення пры аднародных членах з абагульняльным словам можа паўтарацца займеннік гэты;прыметнікі. Акрамя асобных слоў, у функцыі абагульняльных могуць выступаць словазлучэнні:сінтаксічна падзельныя (свабодныя), якія складаюцца з уласна абагульняльнага слова і залежнага ад яго слова (або слоў), што выконвае ў сказе іншую сінтаксічную функцыю ў параўнанні з абагульняльным словам;сінтаксічна непадзельныя, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, што выконваюць у сказе адну агульную сінтаксічную функцыю;фразеалагічныя. Найбольш частым выпадкам выражэння абагульняльнага слова і адпаведных яму аднародных членаў рознымі часцінамі мовы з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў або назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў у функцыі аднародных членаў з абагульняльнымі словам - займеннікам усё (часам з залежнымі ад яго словамі) або і прыслоўем усюды. Аднародныя члены сказа і абагульняльнае слова могуць выражацца словамі розных граматычных форм адной часціны мовы. Абагульняльныя словы ставяцца перад аднароднымі членамі або пасля іх.Парадак размяшчэння абагульняльнага слова і аднародных членаў сказа ў многім вызначаецца граматычнай і семантычнай характарыстыкай абагульняльнага слова. Так, абагульняльныя словы, выражаныя назоўнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі (за выключэннем прыслоўя усюды), прыметнікамі, у пераважнай большасці выпадкаў стаяць перад аднароднымі членамі сказа.Абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усе' і прыслоўем усюды маюць адвольнае размяшчэнне ў адносінах да адпаведных аднародных членаў сказа. 3 мэтай узмацнення і пры ўмове вялікай колькасці аднародных членаў сказа абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усё і прыслоўем усюды, могуць ужывацца двойчы: перад аднароднымі членамі і пасля іх. Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза. Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.

 

 

43.Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, відавочна, відаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусіць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як відаць, па ўсім відаць, можа быць, чаго добрага, таго і глядзі, само сабой разумеецца і інш.

Напрыклад:І я, безумоўна, шчаслівы і рад, што добра зародзіць густая пшаніца (П. Глебка).

Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа)і інш., а таксама словы відаць, здавацца, якія ў сказе выступаюць выказнікам.

Напрыклад:Можа за якой паўгадзіны батальён па вузкіх і слізкіх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну... (І. Шамякін).

Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне, як на тое ліха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на іх і інш.

Напрыклад:Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна (С. Грахоўскі).

Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкі: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-іхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзі кажуць, як той казаў і інш.

Напрыклад:Гэта, па-мойму, і ёсць сапраўдная сувязь з жыццём (К. Чорны).

Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, інакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзівей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы і інш.

Напрыклад:Скажам, аб вадзе гамонкі не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды і азёр, і рэк (А. Астрэйка).

Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калі ласка, калі хочаце ведаць, ці дасце веры, зрабіце ласку і інш.

Напрыклад:Але ж язык у цябе, даруй мне, як тая мянташка (М. Лынькоў).

Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія служаць сродкамі сувязі асобных частак выказвання і ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб’яднанне частак тэксту, на выражэнне выніку, заключэння і пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе і інш., першае, другое, трэцяе і інш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсі, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасці, між іншым, між тым, да таго ж, такім чынам, галоўным чынам, па крайняй меры і інш.

Напрыклад:Турсевіч –– гэта мой настаўнік і мой зямляк, прынамсі, аднае воласці (Я. Колас).

Калі слова нарэшце не выконвае функцыі пабочнага слова і выражае часавае значэнне, то яно коскамі не выдзяляецца.

Напрыклад:Нарэшце да Панаса падыходзіць шырокі чалавек з жорсткімі вусамі (Я. Колас).

Калі слова аднак у пачатку сказа ці другой часткі складаназлучанага сказа і пры аднародных членах ужываецца як супраціўны злучнік, яно коскай не аддзяляецца.

Напрыклад:Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся (В. Быкаў).

Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца.

Напрыклад:У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, між тым вакол вялікая патрэба ў людзях

Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія не маюць уласна сінтаксічнага значэння і ўводзяцца ў сказ без якой-небудзь матывацыі: гэта, гэта самае, ну, вот, само сабой, знацца, значыцца, стала быць, так сказаць, брат ты мой, тудэма-сюдэма, каліна-маліна і інш.

Напрыклад:Зусім не тое выйшла, зусім не тое, што трэба было нашай, значыцца, вёсцы (М. Лынькоў).

Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад іншых пабочных ці ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных ці іншых выдзеленых знакамі прыпынку частак сказа.

Напрыклад:Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавілі завод у Гудове (Б. Сачанка).

Калі пабочнае слова стаіць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзіць у іх склад і коскай не аддзяляецца.

Напрыклад:Старшыня імкліва абыходзіць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы.

Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска.

Напрыклад:Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынам уцалела (З. Бядуля).

Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа.

Напрыклад:Санкоўскі з ходу далучыўся да песні, і, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергічней (П. Пестрак).

Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое.

Напрыклад:–– І штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам будзе? –– пытаў Багавік.

Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і.

Напрыклад:І сапраўды, гэта не кепская думка! (Я. Колас).

Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх.

Напрыклад:Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? (Я. Колас).

Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.).

Напрыклад:Доўгі час Закружжа, так называлі вёску прышлыя людзі, з навакольным светам звязвала звычайная лясная сцежка (А. Асіпенка).

Коска пры зваротку

Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх.

Напрыклад:Сонца, умыйся расою на світальнай зары (А. Бялевіч).

Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі.

Напрыклад:Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка.

Напрыклад:

Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой! (Я. Купала).

Вопрос44 :беларуская мова: складаны сказ. Тыпы складаных сказаў.

Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя ў адпаведнасці з выкарыстаннем і не выкарыстаннем злучнікаў і злучальных слоў у іх структуры.У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца складаназлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу.Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі.

Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін. Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін.

Складаназалежны сказ-складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.


 

Вопрос 45: беларуская мова: простоя мова і знакі прыпынку пры ёй. Цытаты і правілы іх афармлення.


Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.

Знакі прыпынку пры простай мове:
1) А: “П”.
А:”П?!”
“П” ,-а.
“П?!” -а
“П?!.-а.-П”
“П,-а,-п”
“П,-а:-П”


2)Калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік.


Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі.

Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.