Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Цытаты і спасылкі, іх афармленне



Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне (наяўнасць у ім, акрамя аўтарскай, іншых думак). Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне больш значным і важкім. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў ёй не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.

Цытата — гэта даслоўная вытрымка з якой-небудзь кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца ў вусных і пісьмовых паведамленнях для пацвярджэння ці тлумачэння аўтарскай думкі.

Звычайна ўжываюцца цытаты ў навуковых працах, дакладах, лекцыях, рэфератах, сачыненнях, як эпіграф да розных твораў і прац.

Правілы афармлення цытат:

Цытата — гэта разнавіднасць чужой мовы, якая афармляецца наступным чынам:

1. У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца.

2. Пры цытаванні не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах.

3. Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе.

4. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е.

5. Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат).

6. Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова

7. Цытаты, прыведзеныя у вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара

8. Звычайна не бяруцца ў двукоссі цытаты-эпіграфы. На наступным радку пад эпіграфам з правага боку даецца спасылка на крыніцу без дужак.

9. Калі цытата ўводзіцца ў тэкст без слоў аўтара, то яна бярэцца ў двукоссе і падаецца спасылка на крыніцу. У навуковай літаратуры ўказваецца (у дужках пасля цытаты ці ў зносцы ўнізе на старонцы або пад лічбай у канцы выдання) аўтар, назва працы, месца і год выдання, старонка

10. Без спецыяльных спасылак у аўтарскі тэкст уключаюцца і бяруцца ў двукоссе пэўныя словазлучэнні і словы

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

 

№43 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як «норма».

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.

Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).

44.Паняцце культуры маўлення.

Мова– гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго гра-мадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыяна-ваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы

ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі. Тэрмін«культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камуні-катыўных якасцей маўлення(правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканіч-насць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыя». Задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свядомасці слухача(чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць(піша). Практычна выходзіць так, што паміж інфармацыяй перададзенай(выражанай) і інфармацыяй, якая ўзнікла ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца камунікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элементарным камунікатыўным акце: аўтар(адрасант) – тэкст– адрасат. Пры адсутнасці любога з названых кампанентаў элементарнага акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення– правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць.

 

№45 Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

Мова - гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце. У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення - правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць.

1. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літ-ай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Іншымі словамі кажучы, правільнае маўленне - гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. У сучаснай бел. літ. мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы.

2. Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ѐн эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці ведае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбі-раць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.

3. Маўленне з' яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

4. Чысціня маўлення - гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. У маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі.

5. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення. Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з'яўляюцца вялікі аб' ѐм актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый.Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццѐвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва частыя нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу сведчаць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара. Багацце маўлення - гэта не толькі развіццѐ сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Акрамя таго, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў мовы, якая вызначаецца інтэлектам, чуццѐм і пачуццѐм мовы.Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11 000 - 13 000 розных слоў, устойлівых словазлучэнняў; акрамя таго, чалавек валодае не меншай колькасцю слоў, якія практычна не выкарыстоўваюцца ў сваім маўленні. Пры кваліфікацыі паняцця «багацце маўлення» ў першую чаргу ўлічваецца частата ўжывання слоў, словазлучэнняў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных знакаў сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці аўтара. Дарэчнасць маўлення - ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў - займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак,падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. 6. Выразнасць маўлення — камунікатыўная якасць, якая выклікае цікавасць, увагу, інтарэс, прыцягвае чытача ці слухача сваімі ўласцівасцямі, вербальнымі і невербальнымі элементамі. У выразным кантэксце ўдала размеркаваны структурныя часткі, прадуманы сінтаксічныя канструкцыі, падабрана інтанацыйнае афармленне. Навуковы і афіцыйна-справавы стылі не патрабуюць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, таму выразнасць іх маўлення ствараецца за кошт дакладнага слова- і тэрмінаўжывання, правільнай будовы сказаў, адпаведнай структуры тэксту. У гутарковым, мастацкім і публіцыстычным значную выразнасць надаюць вобразныя сродкі мовы (эпітэты, параўнанні, метафары), а таксама дапаможныя элементы (міміка, жэсты, інтанацыя).Ступень выразнасці маўлення залежыць ад індывідуальнасці асобы, яго моўнага патэнцыялу, інтэлектуальнага багацця, зацікаўленасці самой тэмай

 

№46 Маўленчы этыкет і культура зносін.
У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.
Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).
Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.
Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі.
Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.