Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Прыслоуе.Разрады прыслоуяу.Правапiс прыслоуяу.Асаблiвасцi утварэння i ужывання ступеняу параунання прыслоуяу



Разрады прыслоўяў паводле значэння
Месца (дзе? куды? адкуль? ) - высока, далёка, злева
Часу (калі? як доўга? з якога часу? да якога часу? ) аднойчы, летась, ноччу, надоўга, зранку
Прычыны (чаму? з якой прычыны? ) - згарача, нездарма, паняволі, спрасоння
Мэты (з якой мэтай? для чаго? ) – знарок, назло, напаказ
Спосабу дзеяння (як? якім чынам? ) - асцярожна, выразна, моўчкі, нязручна
Меры і ступені (колькі? наколькі? у якой ступені?) - багата, дастаткова, крыху, удвая, ледзь-ледзь

Правапис. 1. Пішуцца разам:

прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, насупраць, заўчора,залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.;

прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох,учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, усямёх, надвое, натрое;

прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку,злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна,а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную,упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.

2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:

прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак,наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад,паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат,напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб,упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур’ёз і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення:зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары,угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы; звечара (але: з вечара да ранку), надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара),уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.

3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.

4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку),(), -аму (-яму), -ому,
-му (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-брацку, па-мастацку, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.

5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:
у адкрытую.

6. Пішуцца асобнаблізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);

калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь,далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і інш.): падпаху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы.

7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:

без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

8. Пішуцца асобна:

спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.;

выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.;але: якраз.

Ступени параунання :

Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка.Прычыны i шляхi запазычвання iншамоунай лексiкi(паланiзмы,цюркiзмы,германiзмы и др.- даць прыклады)

Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па ступені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

Паланiзмы.Як вядома, у складзе гiстарычнага полiлiнгвiзму, характэрнага для старабеларускай мовы, найбольш адчувальным было беларуска-польскае двухмоўе, якое iснавала амаль 4 стагоддзi. Уздзеянне польскай мовы на беларускую, якое пачалося ў ХIY ст., было абумоўлена ўзмацненнем ваенна-палiтычнага саюза Вялiкага княства Лiтоўскага i Польшчы пасля Крэўскай унii 1385 г. Гэта ўздеянне працягвалася ў далейшым i асаблiва ўзмацнiлася ў к. ХYI ст. пасля Люблiнскай унii 1569 г., калi Беларусь, як i ўсё ВКЛ, увайшла ў склад Рэчы Паспалiтай, у вынiку чаго важнейшыя дзяржаўныя iнстытуты былi ўстаноўлены па польскiм узоры .

Распаўсюджанню польскай мовы сярод беларусаў садзейнiчала тое, што беларуска-лiтоўская шляхта, iмкнучыся зраўняцца ў прывiлеях з польскай i ўмацаваць сваё сацыяльнае i эканамiчнае становiшча, прымала каталiцкае веравызнанне, засвойвала польскую мову, пераймала польскую культуру. Гэтаму працэсу спрыялi таксама рэгулярныя кантакты беларусаў i палякаў, – працяглыя паездкi беларускiх службовых асоб у Польшчу i палякаў на Беларусь, а таксама ўзнiкненне змешаных польска-беларускiх сем’яў .

Пашырэнне польскай мовы на Беларусi абумоўлiваў таксама працэс польскай экспансii на ўсходнiя землi. Першыя калонii палякаў на тэрыторыi сучаснай Беларусi з’явiлiся ўжо ў XII ст.. Яны засялялi ў першую чаргу землi Заходняй Беларусi, сумежнай з Польшчай. ‘Гродзеншчына i ўсходняя частка паўночнага Падляшша, якая знаходзiлася на шляху з Польшчы ў Вiльню, была асаблiва ўспрымальнай да пранiкнення польскага насельнiцтва i ўплыву польскай мовы’

Фанетычныя паланiзмы складаюць другую па колькасцi групу пасля лексiчных ( iх у складзе аналiзуемага матэрыялу – 263 (4,3%). Яны захоўваюць асобныя рысы польскай фанетыкi: 1) рэфлексацыю польскiх насавых галосных памiж зычнымi. Галосны ę перадаецца ў паланiзмах спалучэннямi э, а, е, ё, я + н, м: абрнч ‘абруч’ ( ДСЛ) < obręcz; вангр ‘вугор’ (ЖС) < węgorz; гнсты ‘густы’ (СПЗБ, НСл) < gęsty; дзесянцёра (СПЗБ) < dziesięcioro; заўзёнты ‘заўзяты, напорысты’ (СГЦР) < стпол. zawzięty; зацнты ‘зацяты, настойлiвы’ (Цых.) < zacięty; мнса ‘мяса’ (СПЗБ) < стпол. mięso; прэнт ‘металiчны прут’ (Касп.) < pręt. Галосны ą замяшчаецца спалучэннямi а, о, э, ы, ё + н, м: калёнцы ‘калючы’ (СПЗБ) < kolący; мндры ‘разумны, мудры’ (СПЗБ, ДСБ) < стпол. mądry; месёнц ‘месяц’ (ЧК 320) < miesiąc; пэнсвый ‘тлустачырвоны’ (Бяльк.) < pąsowy; упранж, упрнш ‘вупраж’ (СПЗБ) < uprząz ; чамбр, чымбр, чынбр ‘чабор’ (СПЗБ), чмбар ‘тс’ (Касп.) < cząber;

2) польскую рэфлексацыю агульнаславянскiх спалучэнняў tort, tolt, tert, telt. Гэта форма паланiзмаў з няпоўнагалоссем: агрднiк ‘агароднiк’ (СГЦР), ‘садоўнiк у панскiм маёнку’ (Цых.) < ogrodnik; брнiць ‘баранiць, ратаваць’, ‘забараняць’ (Нас.) < стпол. broni; длонь ‘далонь’ (Нас.) < dloń; млды ‘жанiх’ (НСл) < mlody; стрна ‘старана, бок’ (БКЭ, 27-28) < strona ; млка ‘малако’ (СПЗБ) < mleko; наўлчка ‘навалочка’ (СПЗБ, СГЦР) < nawleczka; следзь, следз ‘селядзец’ (ДСБ, Цых.) < led;

3) польскую рэфлексацыю спалучэнняў trt, trt, tlt, tlt; грды ‘ганаровы’ (Нас., Касп.), ‘ганарысты’ (СПЗБ) < стпол. hardy; гарсць ‘жменя’ (СПЗБ) < gar; длуг, длух ‘доўг’ (СПЗБ) < стпол. dług; мркаць ‘мармытаць’ (НЛГ) < mruka; плкаць ‘паласкаць бялiзну’ (СПЗБ) < płuka;

4) рэфлекс польскага ȯ (о крэскаванага) ў закрытым складзе: алвак ‘аловак’ (СПЗБ) < ołȯwek; буль ‘боль’ (СПЗБ) < bȯl; мвiць ‘гаварыць’ (СБК, 43, 146) < mȯwi; пачтвка ‘паштоўка’ (Сцяшк.) < pocztȯwka;

5) рэфлексы *ĕ i *е: змны ‘змена квадры месяца’ (Цых.) < zmiana; лтка ‘год, лета’ (Нас.) < стпол. latko < lato; свтка ‘сведка’ (СПЗБ, Цых.) < swiadek; смлы ‘адважны’ (СПЗБ) < smiały; тврды ‘цвёрды’ (СПЗБ) < twardy; шры ‘шэры, цёмны’ (СПЗБ) < стпол. szary; чрны ‘чорнага колеру’, ‘брудны’ (СПЗБ) < стпол. czarny;

6) рэфлексы ъ, ь: мрля ‘марля’ (Янк. Мат., 35, ЖС, Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < merla, скнра ‘скнара’ (ДСЗ, МММГ-77, СПЗБ) < sknera;

7) пачатковае je (замест о): дэн ‘адзiн’ (СБК, 43,186) < стпол. jeden; езёро ‘возера’ (СПЗБ) < стпол. jezioro; лнь ‘алень’ (СПЗБ) < стпол. jele;

8) спалучэнне dł (замест л): вдлы ‘вiлы’ (СПЗБ) < widły; мадлтва ‘малiтва’ (НСл, СПЗБ) < стпол. modlitwa; мдла ‘мыла’ (Сцяшк., СПЗБ) < стпол.mydło; с дла ‘сала’(Сцяшк.,СПЗБ) <sadło;

9) рэфлекс rz: нажачны ‘жанiх’ (СПЗБ), ‘кавалер, залётнiк’ (Цых.) < narzeczony; пажндэк ‘парадак’ (СПЗБ) < porządek; тваж ‘твар’ (СПЗБ) < twarz; вжай ‘вышэй’ (СПЗБ) < wyżej; выжын ‘вышыня’ (СПЗБ) < wyżyna; жчыць ‘жадаць’ (Нас., СПЗБ) < стпол. życzy;

10) спалучэнне sz: вшэлкi ‘кожны, усякi’ (БКЭ, 190) < стпол. wszelaki;

11) рэфлекс (k)t : дабрнац ‘дабранач’ (Нас., Касп., Цых.) < dobronoc; нiц ‘нiчога, зусiм’ (СПЗБ, ДСБ, БДС, ДСЗ, Цых.) < стпол. nic; засмуцны ‘сумны’ (СБК, 266) < стпол. zasmucony;

12) адсутнасць пераходу л > ў: влна ‘шарсцяная матэрыя’ (СПБ) < стпол. wełna; плня ‘поўня’ (Сцяшк, СПЗБ) < pełnia i iнш.;

13) пачатковае гв, кв: гвзда ‘зорка’ (СПЗБ) < cтпол. gwiazda; гвяздур ‘каляднiкi’ (Цых.) < gwiazdȯr; квты ‘кветкi’, ‘вазон’ (СПЗБ, Касп.) < стпол. kwiat.

Акцэнтуацыйныя паланiзмы наблiжаюцца да фанетычных. Яны захоўваюць характэрны для польскай мовы нацiск на перадапошнiм складзе: васласць ‘весялосць’ (СПЗБ) < wesoło; выгда ‘выгада’ (СПЗБ) < wygoda; вэндзны ‘вэнджаны’ (СПЗБ) < wędzony; жалсня ‘жаласна’ (СПЗБ) < стпол. żalonie; жце ‘жыццё’ (СПЗБ) < życie; зготваць ‘згатаваць’ (НСл) < zgotowa; лiстпад ‘лiстапад’ (НСл) < listopad; йчым ‘айчым’ (Сцяшк.) < ojczym; пачкаць ‘пачакаць’ (СПЗБ) < poczeka; спкуй ‘спакой’ (СПЗБ) < spokȯj.

Марфалагiчныя паланiзмы сустракаюцца рэдка. Яны перадаюць асобныя марфалагiчныя адзнакi этымонаў, напрыклад, катэгорыю роду: бжух ‘жывот, бруха’ (СПЗБ) < brzuch; пслух ‘дапамога, палёгка’ (Сцяшк.) < posluch; прхно ‘парахня’ (СПЗБ) < prȯchno; шыдлка(о) ‘кручок для вязання’ (НС, СПЗБ) < szydełko (параўн. iх літаратурныя адпаведнiкi брха, паслга, парахн, шыдлак).

Лацiнiзмы. У складзе канкрэтнай лексiкi выдзяляюцца асабовыя назвы, якiя з’яўляюцца даволi значнымi па колькасцi i разнастайнымi па семантыцы.Прыклады: аблакт ‘адвакат’ (Касп.) < пол. adwokat < лац. advocatus; ампiртар ‘iмператар’ (СБК) < стпол. imperator < лац. imperator; анжынр, нiжынр ‘iнжынер’ (СГЦР, ДСБ) < пол. inżynier < фр. ingenieur < лац. ingenium ‘здольнасць, розум’; аплiкнт ‘вучань пры адвакаце цi землямеры’, ‘пiсец, звыш штата прыняты ў канцылярыю’ (Нас.) < пол. aplikant ‘стажор-юрыст’ < лац. applicans, ntis ‘прыстаўлены, падначалены’; бакалр ‘дзяк, дзячок’, ‘школьны настаўнiк’ (Нас.) < стпол. bakalarz < слац. baccalaureus; вецiнр, вiцiнр ‘ветэрынар’ (Сцяшк., МДСГ, ДСЗ, МММГ-74, Цых.) < ням. Veterinar < лац. veterinarius; ганарл ‘генерал’ (СБК, 50) < стпол. generał < лац. generalis ‘агульны, галоўны’; дарктар ‘дамашнi настаўнiк’ (Касп.) < стпол. dyrektor < слац. direktor ‘кiраўнiк’; дхтар ‘доктар’ (Сцяшк.), дахтрка, дохтрка, духтрка ‘жанчына-доктар’ (ДСБ) < пол. doktor, doktorka < лац. doctor ‘настаўнiк’; камiср, кымiср, камыср ‘кiраўнiк справамi ў панскiм двары, адмiнiстратар, радца’ (СГЦР, Бяльк.) < пол.

Германiзмы. Адметнай асаблiвасцю германiзмаў з’яўляецца абсалютная перавага ў iх складзе канкрэтных найменняў (85,8%). Гэта абумоўлена тым, што большасць германiзмаў належыць да ‘культурных’ запазычанняў, якiя засвойвалiся разам з рэалiямi ў працэсе развiцця драўлянага дойлiдства, цяслярскага, кавальскага, стальмашнага, ткацкага рамёстваў i iншых галiн народнай гаспадаркi.

Прыклады:бда ‘будка для сабакi’, ‘будан’ (НЛС, СПЗБ, Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Янк.II), ‘кiбiтка’, ‘верх павозкi’ (Нас.), ‘будка над ямай, дзе ляжыць бульба’ (Сцяшк., Гав.) < стпол. buda < свням. bude ‘балаган, каморка’, галрыя ‘вышкi’ (СПЗБ) < пол. galeria ‘галерэя’ < ням. Galerie; гвер ‘частка восецi памiж слупамi, якiя падтрымлiваюць бэлькi, страху’ (Касп.) < стпол. hewer < ням.Heber ‘пад’ёмнiк, рычаг’; гзымс ‘карнiз’, ‘выступ на комiне’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., СГЦР, СПЗБ, Цых.) < пол. gzyms ‘карнiз’ < нвням. Gesims; вель, вiль ‘верхняя частка шчыта ў страсе’ (СПЗБ) < лiт. velis < ням. hêwel; зля ‘вялiкi пакой’

Грэцызмы.аграмн ‘аграном’ (Касп.), агранмка, агранмча жан. да аграном (СГЦР, Сцяшк.) < рус. агроном < грэч. agronomos; аканм, акнам, акман, акунм ‘кiраўнiк маёнтка’ (Нас., МММГ-71, Касп., СГЦР, Цых.) < стпол. ekonom < лац. oeconomus < грэч. oikonomos ‘кiраўнiк дома’; мэн ‘чалавек, якога наймалi ў дарэвалюцыйны час багатыя яўрэi на сваё свята: яго вадзiлi па вулiцы, насмiхалiся i г.д.’

19.Лексiка агульнаужывальная i лексiка функцыянальна-стылёва афарбаваная.Мiжстылёвая.Кнiжная.Размоуная.(Паняцце Гутарковае слова). Паводле сферы ужывання адрознiваеца лексiка агульная-словы,якiмi ка­рыстаюцца усе носьбiты мовы i лексiка абмежеванага ужывання-словы,якi мi карыстаюцца асобныя групы насельнiцтва. Да лексiкi абм. ужыв.адно­сяцца словы дыялектныя, спецыяльныя(навуковыя тэмiны i прафесiяналiз­мы), жаргонныя.

межстилевая лексика

Слова, употребляемые в разных стилях и не имеющие, как правило, стилистических синонимов (ср.:нейтральная лексика). Стол, карандаш, чернила, бумага, два, я, делать, вчера.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.