Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Грамадска-палітычны рух у 60- 90-я гг. Х1Х ст

У другой палове Х1Х ст. у еўрапейскіх краінах на арэне эканамічнай і палітычнай барацьбы з’ўляецца новая самастойная сіла – пралетарыят, узмацняюць свае пазіцыі трэд-юніёны (прафсаюзы), узнікаюць сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, К. Марксом і Ф. Энгельсам ствараецца новае вучэнне – марксізм. У сацыялістычным руху разам з рэвалюцыйным накірункам, які арыентаваўся на ўзброеныя формы барацьбы за ўладу, узнікае рэфармістская плынь – рэвіязіянізм. Яго прыхільнікі зрабілі вывад аб магчымасці мірнага рэфармавання грамадства ад капіталізму да сацыялізму.

Актывізуеца нацыянальна-вызваленчы рух, прыкладам якога з’яўляецца паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. Выспяванне паўстання было звязана з сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі абставінамі развіцця Беларусі ў другой палове Х1Х ст. Сялянства Беларусі у сваёй большасці было незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. З мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэфомы 1861 г. і скасаваў часоваабавязаннае становішча сялян. Былі паменшаны на 20 % выкупныя платежы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні (сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18 % сялян).

Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 гг. Найбольш радыкальная (рашуча настроеная) частка шлхты ажыццяўленне сваіх мэтаў звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі “чырвонымі”. Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам (калектыўнымі заявамі на імя цара, мірнымі шэсцямі) без удзелу сялянства.Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў адносяць да кансерватыўнай часткі шляхты і называюць “белымі”.

Кіраўніком “чырвонай плыні” шляхецкіх рэвалюцыянераў у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838 – 1864 гг.). Ён нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям’і бяззямельнага шляхціча (па паходжанню з’яўляўся дваранінам). Закончыў Свіслачскую прагімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Тут ён пазнаёміўся з творамі рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў А.Герцана, М. Чарнышэўскага, М. Бакуніна, якія былі прыхільнікамі ўсталявання ўлады народа шляхам сялянскай рэвалюцыі. Вярнуўшыся на радзіму ў 1861 г. ён стварае на Гродненшчыне рэвалюцыйную арганізацыю і становіцца восенню 1862 г. старшынёю Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні – цэнтра “чырвоных” у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царызму.

Разам са сваімі паплечнікамі В.Урублеўскім, і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі выдаваў нелегальную газету “Мужыцкую праўду”. На працягу 1862 – 1863 гг. выйшла 7 яе нумараў у выглядзе лістовак-пракламацый. Яны друкаваліся на беларускай мове лацінскім шрыфтам, які выкарыстоўваўся і польскай мове – дзяржаўнай у былой Рэчы Паспалітай. Большасць матэрыялаў “Мужыцкай праўды” напісаў сам Каліноўскі пад псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні.

Паўстанне пачалося ў Царстве Польскім у студзені 1863 г. Нагодай да выступлення паслужыла правядзенне рэкруцкага набору паводле спісаў, у якія былі ўключаны ўсе “нядобранадзейныя” маладыя людзі. Пасля ваганняў рэвалюцыянеры Беларусі і Літвы падтрымалі гэта паўстанне. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў свае праграмныя дакументы. Насельніцтва заклікалася да ўзброенай барацьбы, жыхары аб’яўляліся раўнапраўнімі грамадзянамі, дэкларыравалася безвыплатная перадача ва ўласнасць сялян зямлі, што знаходзілася ў іх карыстанні, адмена рэкрутаў, аднаўленне ўніяцкай царквы.

Агульнага плана дзеянняў у паўстанцаў не было, не хапала зброі. Яны выкарыстоўвалі партызанскія метады барацьбы.

У сакавіку 1863 г. да кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве прыйшлі “белыя”. Гэтым скарысталіся царскія ўлады, якія імкнуліся прадставіць у вачах сялян паўстанне як выступленне паноў супраць цара-вызваліцеля. Такое ўяўленне падтрымлівала ў сялян і праваслаўная царква. Асноўная маса беларускага сялянства, якая традыцыйна не давярала шляхце, не далучылася да паўстанцаў.

Царскімі уладамі была праведзена карная аперацыя. Яе узначаліў віленскі генрал-губернатар М.Мураўёў. Пачаліся публічныя пакаранні смерцю паўстанцаў, узрасла колькасць арыштаў. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздольнасць “белых” кіраваць паўстаннем. Да канца лета 1863 г. кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках К.Каліноўскага, але ўжо было позна; рэальных поспехаў дасягнуць не удалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі спынілася. Мужны і нястомны К. Каліноўскі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць, спрабуючы выратаваць людзей, каб зноў выступіць вясною 1864 г. Доўгі час яму удавалася хавацца ад праследаванняў, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 26-гадовы К. Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. У сваю апошнюю хвіліну жыцця, стоячы пад шыбеніцай, ён пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі дваранінам, заявіў: “У нас няма дваран, у нас усе роўныя”.

К. Каліноўскаму ўдалося перадаць з турмы на волю развітальныя “Пісьма з-пад шыбеніцы”, якія ўяўляюць сабой духоўны запавет Каліноўскага беларускаму народу: “…народзе… цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю родную зямлю”. Каліноўскі таксама прытрымліваўся ідэі дэмакратычнай народнай дзяржавы: “…не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа”.

Паўстанне было падаўлена царскімі ўладамі. Паводле афіцыйных даных, у Беларусі і Літве 128 паўстацаў былі пакараны смерцю, 850 асуджаны на катаргу, каля 12 тыс чалавек сасланы і высенены з краю. Справа паўстання не прайшла бясследна: яно абудзіла да барацьбы за свабоду наступныя пакаленні.

Паслядоўнікамі К.Каліноўскага сталі студэнты-беларусы, што вучыліся ў Пецярбургу. Яны арганізавалі выданне часопіса “Гоман” (у 1884 г. выйшлі толькі два яго нумары), у артыкулах якога тэарытычна абгрунтавалі беларускую нацыянальную ідэю. Гоманаўцы былі звязаны з агульнарасійскай народніцкай арганізацыяй “Зямля і валя”. Народніцкія гурткі былі створаны і на беларускіх землях. Народнікі арганізоўвалі “хаджэнне ў народ”: працуючы ў сельскай мясцовасці, вялі прапаганду сваіх поглядаў сярод сялянства.

У пачатку 80-х гг. Х1Х ст. у Беларусі ўзнікае сацыял-дэмакратычны рух, які быў звязаны з дзейнасцю плеханаўскай групы “Вызваленне працы”. У 1897 г. у Вільні быў утвораны Бунд (“Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі”, а ў 1898 г. на з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый ў Мінску было прынята рашэнне аб утварэнні РСДРП (Расійкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі).




©2015 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.