Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Летнія абрады і песні



Апагей лета адзначаецца ўсімі народамі Еўропы, маючы розныя назвы (у Італіі – св. Сан-Джавані Баціста, Францыі, Швейцарыі і Германіі – дзень Іаана Хрысціцеля, Бельгіі, Нідэрландах і Польшчы – св. Яна, Брытаніі- св. Джона, Албаніі і Грэцыі – св. Іаана).

На Беларусі дзень летняга сонцастаяння адзначаўся як Купалле. Існуе некалькі версій паходжання свята. Адна з самых распаўсюджаных – пры ўзыходз, сонца некалькі разоў ўздымаецца над зямлёй і зноў апускаецца – нібыта “купаецца”. Да свята рыхтаваліся загадзя – збіралі ламачча для вогнішча; паколькі лічылася, што менавіта ў гэты дзень зелень набывае найбольшую сілу – збіралі лекавыя расліны, зёлкі (руту, папараць, васількі, купену, багаткі). Для свята характэрны культ агня, як сімвалічнае ўвасабленне сонца. Агню надавалі ачышчальную сілу – праз яго скакалі (раней – толькі пары), на ім спальвалі сарочкі хворых, яму як ахвяру кідалі кудзелю (каб радзіў лен), ламачча. Каля вогнішча вячэралі абрадавай ежай (яешняй, блінамі, верашчакай, кулагой, варэнікамі), вадзілі карагоды, пелі песені, расказвалі паданні. Бліжэй да поўначы самыя адчайныя ішлі шукаць папараць-кветку. Перад раніцай купаліся ў рацэ, пускалі вянкі па вадзе (што было адначасова і ахвярай багіне Дане, і варажбой), качаліся або бегалі па роснай траве. Каб сумясціць антаганічныя культы вады і сонца – вогнічшы распальвалі на плытах, па рацэ пускалі вянкі са свечкамі.

Дыялектака жыцця праяўляецца ў тым, што на Купалле (па ўяўленях нашых продкаў) праходзіў разгул звышнатуральных сіл. Таму для свята характэрна вялікая колькасць ахоўна-ачышчальных абрадаў. Патухшыя галавешкі купальскага вогнішча кідалі ў жыта, каб адпалохаць вядзьмарак. Часам праз купальскае вогнішча праводзілі статак. Хлеў абсыпалі макам, на парог клалі крапіву, на вароты - дзядоўнік. На свята рабілі саламянае пудзіла – купальскую ляльку Марэну ці Купалу – над ёю абавязкова рабілі расправу (спальвалі або разрывалі). Пераапраналіся, так што можна адзначыць элементы каранавала. У некаторых мясцінах, напрыклад на Віцебшчыне, выконваўся абыход двароў.

Даследчыкі адзначаюць дыялагічную форму большасці купальскіх песень, іх апору на тэрцовыя і тэрца-квартовыя ладавыя комплексы.

У сучасным календары на наступны дзень пасля Купалля адзначаецца хрысціянскае свята – Ян (Іван Купала) – у гонар Яна Хрысціцеля. Святы “перагукваюцца”, бо абрад хрышчэння выконвалі і над Іісусам Хрыстом, і над кіеўлянамі купаннем у рацэ.

Усе лета святаў не было. Выконваліся толькі працоўныя песні - пакосныя, пастушыя, ягадныя, грыбныя.

Жніўны цыкл: складаецца з зажынак-жніва-дажынак. Іх суправаджаюць тры адпаведныя жанравыя групы песень.Зажынкі пачыналі надвячоркам (часцей у суботу): гаспадыня з дачкамі і нявесткамі ішла ў поле, віталася з ніваю. Зжаўшы першую жменю каласоў, падпярэзвалася імі. Зжыналі адзін сноп, ставілі са словамі:”Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак”, пад яго як даніну размяшчалі ежу. Гэтаму снапу аказвалася асаблівая пашана: яго ставілі па заканчэнні жніва ў покуці, а калі пачыналася азімая сяўба, зерне з яго падмешвалі ў насенне. Завяршаўся дзень святочнай вячэрай, у час якой сям’я з’ядала хлеб і сыр, прынесеныя з нівы.

Само жніво не суправаджалася абрадамі, бо цяжкая праца пад спякотным сонцам не пакідае часу для абрадавай дзейнасці. Жніўныя песні спявалі, ідучы на поле ці з працы. Іх выконвалі як аднагалосна, так і хорам. Жніўныя песні (побач з вяснянкамі) адны з найбольш старажытных. Лепш за ўсё жніўныя традыцыі захаваліся менавіта на Беларусі (у Расіі, на Украіне жніўныя песні ёсць толькі ў раёных, што мяжуюць з Беларуссю). Смутак – асноўны эмацыянальны настрой жніўных песень (“Колькі смутку ў песні жніва”Я. Колас). Імправізацыйнасць, свабодная метрарытмічная структура набліжае жніўную рэчытатыўную мелодыку да мелодыкі плача. Ладавамеладычная аснова жніўных песень мінорная тэрцыя з субквартай ці без яе. “Жніўная песня – распеты плач”- сцвярджае З.Я.Мажэйка, бо прызначэнне кожнай з іх –“выгаварыць абіду”. Неабходна адзначыць цесную сувязь музычных асаблівасцей жніўных песень з працоўным працэсам (наяўнасць паўз, глісанда, фермат і г.д.). Жніўныя песні Палесся вызначаюцца напружаным гукастварэннем, глісанднымі абрывамі фраз пасля доўгіх фермат на тоніке.

Дажынкі носяць падкрэслена абрадавы характар. Напярэдадні жнеі, зжынаючы апошні загон, пакіділі невялікую лапіну жыта. Дзяўчаты палолі яе. Жанчыны на рушніку ставілі хлеб-соль. Галоўная жняя качалася па ніве са словамі:”Ніўка-ніўка, вазьмі маю сілку на другую ніўку”, або “На коніка – лой, на ніўку – гной, на мяне – здароў’е”. Лапіну зжыналі. Апошнюю жменю каласоў закручвалі справа – налева, перавязвалі стужкамі і саломінамі – “завіванне барады”. Кожная жанчына павінна была некалькі разоў перакаціцца па “барадзе”. Жнеі станавіліся перад гаспадыняй паўколам, а яна падразала “бараду” і кідала серп праз левае плячо, ставячы такім чынам кропку ў гэтам абрадзе. Зрэзаны “барадаты” сноп урачыста са святочнымі песнямі неслі ў вёску. Сярод абрадавых страў – бліны з маслам і сытой, крупяная каша. Дажыначныя песні носяць прыўзнята-святочны характар, ладавая аснова – квінта, тыповы моўны рэфрэн “Дзіва-дзіва”, “Плён нясём нашаму пану”.

Тром часткам жніва ў хрысціянскай традыцыі адпавядаюць тры Спасы: 14 жніўня – мядовы, 19 – яблычны, 29 – хлебны (арэхавы).

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.