Помощничек
Главная | Обратная связь

...

Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Этапы развицця беларускай мовы

Вопрос

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. Д. Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету.

Пазнанне свету працягвалася тысячагоддзі, і замацаванне ў мове вынікаў гэтай працы азначала ўкараненне адпаведных ведаў у свядомасць, быт. Таму мова не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай працы мінулых пакаленняў.

Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў. Не абмяжоўваюцца адной мовай і зносіны ўнутрынацыянальныя.

Патрэбныя чалавеку мовы — не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў. На кожным грамадска-гістарычным этапе яна адлюстроўвае развітасць унутраных і знешніх сувязей сям’і, нацыі, народа, краіны і накіроўвае асобу, памагае ёй авалодаць духоўнымі багаццямі грамадства, яго культурай. Спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал развітай у моўных адносінах асобы вядзе да вылучэння наступных відаў канкрэтных моўных патрэб, цесна звязаных з кантэкстам сучаснай культуры грамадства.

Нарэшце, існуе і грамадская патрэба ў агульналінгвістычнай адукаванасці. Веданне тэарэтычных асноў мовазнаўства (як і асноў фізікі, біялогіі і г. д.) — адзін з фактараў выпрацоўкі навуковага светапогляду.

Аддаючы належнае ўсім відам моўнай адукацыі і моўнага выхавання чалавека, усёй мнагаграннасці моўных патрэб грамадства і асобы, трэба асабліва вылучыць як адну з найбольш значных патрэбу ў этнамове. З першых дзён свайго жыцця індывідуум пачынае авалодваць грамадска-гістарычным вопытам чалавецтва ў той канкрэтнай форме, якую забяспечвае яму першая — родная — мова. Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі.

Родная мова засвойваецца ва ўсіх асноўных формах яе бытавання (літаратурная мова і яе функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці) і звязаных з імі жанрах вуснага і пісьмовага маўлення на роднай, нацыянальнай мове . Авалоданне нацыянальнай мовай — неабходная перадумова сацыялізацыі асобы, фарміравання яе самасвядомасці, далейшага ўваходжання ў шматнацыянальны свет, у шматмоўную сістэму міжнароднай камунікацыі.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.

1. Камунікацыйная – гэта значыць, што мова з’яўляецца найважнейшым сродкам зносін паміж людзьмі, сродкам перадачы інфармацыі.

2. Пазнавальная (кагнітыўная), якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет. Успрыманне і асэнсаванне чалавекам рэчаіснасці адбываецца пры дапамозе мовы. Яна з'яўляецца як бы своеасаблівай прызмай, праз якую чалавек «бачыць» свет.

Камунікацыйная і пазнавальная функцыі мовы ўзаемазвязаныя. Сацыяльны характар жыцця народа, яго рознабаковая пазнавальная дзейнасць вымагаюць пастаяннага кантактавання людзей. Разам з тым самі моўныя зносіны людзей, у адрозненне ад камунікацыі жывёл, – гэта інструмент пазнання. Вызначальную ролю як у дзейнасці асобы, так і грамадства выконвае інфармацыя, якая перадаецца менавіта ў працэсе моўнай камунікацыі. Па сутнасці, уся гісторыя развіцця чалавецтва – гэта найперш гісторыя моўных зносін.

На базе камунікацыйнай і пазнавальнай функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя функцыі.

У складзе камунікацыйнай функцыі мовы вылучаюцца:

· фатычная (лац. tucgo – выраз) – функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі;

· акумуляцыйная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова захоўвае спадчыну народа, звязвае продкаў і нашчадкаў.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюцца:

· намінацыйная – гэта функцыя наймення прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з’явы, працэсы. Але называнне – гэта разам з тым працэс размежавання і атаясамлівання з’яў рэчаіснасці, ці інакш – працэс пазнання рэчаіснасці. Невыпадкова гавораць: «Назваць – значыць зразумець».

· эмацыйная функцыя – гэта функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою, якая найбольш выразна выступае ў інтанацыі, выклічніках, розных формах мадальнасці, ацэначных суфіксах і інш., па сутнасці пранізвае ўсе ўзроўні мовы.

З камунікацыйнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная функцыя, сутнасць якой заключаецца ў здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і формай. Гэта функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова выступае прыметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з’яўляецца фактарам еднасці (адраджэння) этнасу.

 

Вопрос

Этапы развицця беларускай мовы

Першы перыяд (10-14 стагоддзі), як ужо засведчана вышэй, – агульны для ўсіх усходніх славян – агульнаўсходнеславянскі перыяд. Гэта час існавання і развіцця старыжытнарускай, ці старажытнаўсходнеславянскай, літаратурнай мовы. На гэты час не было кнігадрукавання, таму усе пісьмовыя помнікі з’яўляюцца рукапіснымі; да нашага часу захавалася каля тысячы разнастайных рукапісаў гэтага перыяду, палова з якіх прыпадае на 14 ст.

Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахінае —14-18 ст.старажытнабеларускі перыяд. Храналагічна дадзены перыяд супадае з утварэннем і далейшым развіццём беларускай народнасці ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім

землі сучаснай Беларусі складалі асноўную частку яго тэрыторыі.

Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнай беларускай, або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў 14-15 стст. на аснове ўсходнеславянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна-дыялектнай мовы ўсё больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У 16 ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, якая выразна адрозніваецца і ад агуль

наўсходнеславянскай, і ад іншых тагачасных славянскіх моў.

Старабеларуская мова з 14 ст. з’яўлялася дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламатычнай перапісцы. На працягу 15-17 стст. на ёй створана і да нашага часу захавалася багатая пісьмовая спадчына.

Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная – Літоўская метрыка, г.зн. архіў урадавай канцылярыі Вялікага княства Літоўскага (каля 600 тамоў). Развівалася мастацкая літаратура, перакладная і арыгінальная; пашырана было вершаскладанне. Напрыклад, перакладныя тэксты «Александрыя», «Траянская вайна», «Аповесць аб Трыстане» і інш., арыгінальныя паэтычныя тэксты Андрэя Рымшы, Сімяона Полацкага, а таксама творы невядомых аўтараў, публіцыстычныя тэксты («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча» і інш.). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з’яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588).

Прыкладамі вучэбнай літаратуры могуць служыць «ГрамматикаСловенска» Лаўрэнція Зізанія (1596), слоўнікі Л.Зізанія, Памвы Бярынды.

Асабліва важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў таленавіты вучоны і асветнік Францыск Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

У канцы 16 ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі (1569) аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачынаецца актыўны працэс паланізацыі беларускага і ўкраінскага насельнцтва Вялікага Княства Літоўскага. Беларуская мова паступова страчвае сваю поліфункцыянальнасць, выцясняецца з афіцыйнай сферы польскай і лацінскай мовамі. Забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі выклікалі вялікі разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы. Гэта быў заключны этап у працяглай гісторыі старажытнай беларускай літаратурнай мовы.

Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з 19 стагоддзя і доўжыцца па наш час, гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы, якая ўзнікла, у адрозненне ад амаль усіх астатніх славянскіх моў, без прамой сувязі з папярэднімі кніжнымі традыцыямі на грунце сярэднебеларускіх народных гаворак.

На тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго 19 ст. не існавала навучальных устаноў, у якіх выкладанне вялося б на беларускай мове. Супраць нацыянальнага прыгнёту ўспыхвалі паўстанні (1830 і 1863 гг.). У 1840 г. на Беларусі было спынена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., ліквідавана грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, якая вяла набажэнства на беларускай мове, было забаронена ўжываць у афіцыйных дакументах нават назву «Беларусь». За ўсё 19 ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся пераважна лацінкай і нелегальна або за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі былі па сутнасці страчаны, і новая літаратурная мова беларусаў пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы. У працэсе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура.

Узнікаюць ананімныя вершаваныя беларускія творы «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат», што, перад тым як быць надрукаванымі, існавалі ў вуснай і рукапіснай формах. Выходзяць першыя аўтарскія творы на беларускай мове А.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, У.Сыракомлі, Я.Хачота і інш., якія былі напісаны лацінскім алфавітам і добра адлюстроўвалі такія рысы беларускіх народных гаворак, як аканне, яканне, дзеканне, цеканне і інш.

Да першых публіцыстычных тэкстаў на новай беларускай літаратурнай мове належаць і вершаваныя, і празаічныя пісьмовыя помнікі, што доўжылі традыцыі старабеларускай мовы, напрыклад, вершаваныя – «Гутарка Данілы са Сцяпанам», празаічныя – нелегальная друкаваная газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага, празаічныя гутаркі «Пра багацце і беднасць», «Размова пана з хлопам», «Гутарка старога дзеда» і інш., адозвы царскага ўрада на беларускай мове да народу («Прамова Старавойта», «Бяседа старога вольніка» і інш.).

На пачатку 20 ст. падзеяй, што рашуча змяніла ўмовы культурнага развіцця народаў царскай Расіі, была рэвалюцыя 1905–1907 гг. Была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. У Пецярбургу дзейнічала беларускае таварыства («суполка») «Загляне сонца і ў наша ваконца», якое выдала 38 кніг агульным тыражом больш за 100 тысяч экземпляраў. Пачынаюць выходзіць легальныя беларускія газеты і часопісы (газеты: «Наша ніва», «Наша доля», «Беларус», «Гоман» і інш., часопісы: «Лучынка», «Крапіва» (сатырычны часопіс), «Саха» (сельска-гаспадарчы часопіс), «Раніца» (студэнцкі часопіс) і інш.) з публіцыстычнымі матэрыяламі побач з вершамі, апавяданнямі, афіцыйнымі паведамленнямі, сацыяльнымі публікацыямі і інш., а таксама ў публіцыстычных выданнях з’яўляюцца нататкі, нарысы, хронікі, інфармацыйныя паведамленні, навукова-папулярныя артыкулы, рэцэнзіі, агляды і да т.п., што спрыяла выпрацоўцы новых сродкаў моўнага выражэння.

Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны з будаўніцтвам на пачатку 20-х гг. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследаванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы, выяўляліся тэндэнцыі яе далейшага развіцця.

У 20-я гады 20 ст. у краіне друкуецца шмат газет як цэнтральных («Савецкая Беларусь», «Звязда» і г.д.), так і мясцовых («Магілёўская праўда», «Хырвоная Полаччына» і г.д.), дзе розных формах і прапорцыях былі прадстаўлены тэксты на рускай і беларускай мовах. Неабходна адзначыць, што на пачатку 30-х гадоў —— ст. на беларускай мове выходзяць 194 газеты (з 234), 27 часопісаў (з 30). На гэтым этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы ў сувязі з шырокім яе ўжываннем у розных сферах грамадскага жыцця паўстала вострая неабходнасць упарадкаваць яе правапісныя і лексіка-граматычныя нормы.

Гэту задачу фактычна выканаў Браніслаў Тарашкевіч, які ў 1918 годзе выдаў «Беларускую граматыку для школ». Пабудаваная на фактычным матэрыяле жывой народнай гаворкі, беларускіх дарэвалюцыйных выданняў і навуковых прац па роднай мове, граматыка Б.Тарашкевіча даволі паслядоўна вызначала граматычныя рысы беларускай мовы і дакладна сфармулявала яе правапісныя нормы. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 гады вытрымала 5 выданняў.

Аднак і граматыка Б.Тарашкевіча, і іншыя падручнікі не змаглі дакладна вызначыць усе характэрныя рысы беларускай мовы і паслядоўна сфармуляваць іх у адпаведных граматычных правілах, адразу і канчаткова замацаваць граматычныя і арфаграфічныя нормы.

Таму ў 20-я гады 20 ст. разгарнулася шырокая дыскусія па пытаннях нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Для ўпарадкавання норм роднай мовы ў лістападзе 1926 г. была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Прапаноўвалася, напрыклад, увесці поўнае аканне і яканне, адмовіцца ад ужывання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці (параўн. сьнег – снег, насеньне – насенне, сьцяг – сцяг), перайсці на лацініцу і інш. Аднак Акадэмічная канферэнцыя таксама не змагла выпрацаваць адзіных рэкамендацый.

Для апрацоўкі матэрыялаў канферэнцыі і канчатковай выпрацоўкі праекта правапісу была створана спецыяльная Правапісная камісія. У 1933 быў выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапісу», на аснове якога Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абавязковыя для ўсіх нормы беларускага правапісу і граматыкі.

У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Паступова беларуская мова выцясняецца і з многіх іншых сфер грамадскага жыцця.

Аднак праца па ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы працягвалася. У 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу», праект якой быў абмеркаваны грамадскасцю. Пастанова анулявала шматлікія выключэнні з правілаў напісання тых ці іншых слоў і словаформ, якія дапускаліся папярэдняй пастановай і ўдакладніла іншыя правілы. Звод правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, арфаграфічны слоўнік, граматыкі, розныя граматычныя даведнікі і лексікаграфічныя дапаможнікі, выдадзеныя з улікам гэтай пастановы, унеслі неабходную дакладнасць у правапіс слоў, урэгулявалі некаторыя ўзаемаадносіны паміж фанетычным і марфалагічным прынцыпамі беларускага правапісу.

Канец 30-х гг. – 80-я гг. 20 ст. – гэта этап, калі руская мова фактычна выконвала ролю дзяржаўнай, выцесніўшы беларускую, таму што займала дамінуючае становішча ў сферах грамадска-палітычнага, адміністрацыйнага і вытворчага жыцця, дамінавала ў народнай адукацыі, рэспубліканскім друку.

Але нельга сказаць, што праца па ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы ў гэты час не праводзілася. Вялікую работу ў гэтым напрамку праводзілі мовазнаўцы, пісьменнікі і паэты. Новая беларуская мова імкліва праявіла і рэалізавала свае багатыя творчыя патэнцыі ва ўсіх кірунках літаратурных мастацкіх жанраў: паэзія (П.Броўка, П.Глебка, М.Танк, П.Панчанка, А.Куляшоў, Л.Геніюш, Р.Барадулін і інш.), проза (К.Хорны, М.Лынькоў, Я.Брыль, І.Мележ, У.Караткевіч, В.Быкаў, І.Шамякін, І.Навуменка, У.Арлоў і інш.), драматургія (У.Галубок, К.Крапіва, А.Маўзон, А.Макаёнак, А.Дудараў і інш.).

У 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», у адпаведнасці з якім беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна-дзелавога ўжытку, у адукацыі. 14 мая 1995 г.

адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе. Улічваючы большую пашыранасць рускай мовы ў беларускім грамадстве, такое раўнапраўе дзвюх моў фактычна стварае пэўныя перавагі для рускай мовы.

Вопрос




©2015 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.