Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Стылістычнае размежаванне лексікі беларускай мовы



Мова з‘яўляецца глабальным дыялектычным па сваёй прыродзе феноменам, які адыгрывае для людзей дзве супрацьлеглыя функцыі: аб‘ядноўвае іх у адзіны клас жывых істот з найбольш выразнай, яскравай, адмысловай прыкметай – здольнасць і ўменне гаварыць і ўспрымаць маўленне; а ўнутры гэтага агульнага класа чуйна, пластычна і гнутка дыферэнцыруе людзей па нацыях, па месцы жыхарства (дадзеную асаблівасць людзей адлюстроўвае рэгіянальнае чляненне мовы на дыялекты, групы гаворак, асобныя гаворкі), па разнастайных сацыяльных групоўках (мова фіксуе гэта чляненне людзей сваімі жаргонамі, слэнгамі, арго і інш.), па сферах дзейнасці людзей. Апошняя дыферэнцыяцыя людзей унутры кожнай развітай мовы адбіваецца тым, што яна даволі відавочна падзяляецца на стылі; за кожным з іх трывала замацавана функцыя абслугоўвання пэўных відаў, сфер, галін дзейнасці і жыцця людзей.

У паўсядзённым жыцці і быце, па-за сферамі прафесійнай і грамадскай дзейнасці чалавека выкарыстоўваецца гутарковы стыль мовы, для якога характэрнымі служаць размоўная лексіка (параўн.: аграменны, шпаргалка, шыбаваць і г.д.), эліптычная структура сказа (максімальна скарочаныя выказванні, дзе часта апускаюцца словы, звязаныя з вядомымі па сітуацыі маўлення фактамі, прадметамі, падзеямі), ужыванне ўсечаных форм слоў (Пал Палыч замест Павел Паўлавіч, тэлек замест тэлевізар і г.д.), актыўнае выкарыстанне парамоўных сродкаў і інш.Гутарковы стыль мовы мае пераважна вусную форму ўжывання; на пісьме яго выкарыстанне абмяжоўваецца ў асноўным мовай персанажаў мастацкіх твораў (драматычных, празаічных, радзей паэтычных). Асобную разнавіднасць гутарковай лексікі складаюцю прастамоўныя сродкі выражэння, словы зніжанай неўнармаванай лексікі, грубыя мацерныя словы, што даволі часта знаходзяць месца ў гаворцы малакультурных, слабаадукаваных, нявыха-ваных людзей Для беларускага маўлення лаянкавая лексіка мала-характэрна, амаль уся яна запазычана з рускай мовы і апошнім часам стала даволі актыўна збірацца і даследавацца расійскімі лінгвістамі Публіцыстычны стыль мовы выкарыстоўваецца найперш у лексике СМІ – сродках масавай камунікацыі (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне, дакументальныя кнігі, публічныя прамовы і выступленні аратараў і інш.).У адрозненне ад гутарковага стылю публіцыстычны рэалізуецца не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме, прычым абедзве формы цесна і непасрэдна ўзаема-дзейнічаюць паміж сабой: пісьмовы тэкст часта выступае як агучанае вуснае маўленне, а вусныя выступленні, прамовы, інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў, навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ, праяўляюцца ў пісьмовай форме. Гутарковы стыль мовы звычайна выкарыстоўваецца ў дыялогу, у якім бяруць удзел, як правіла, два чалавекі, субяседнікі, прамоўца і слухач, што могуць мяняць свае ролі, прамоўца выступае як слухач, а слухач як прамоўца. У публіцыстычным стылі слухачом служыць не адзін чалавек, а вялікая аўдыторыя, часам насельніцтва ўсёй краіны. Таму публіцыстычны стыль мовы патрабуе зразумелага для ўсіх моўнага спосабу афармлення і перадачы думкі, інфармацыі, паведамлення і звычайна мае форму маналогу. Значыць, істотнымі асаблівасцямі гэтага стылю служаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх, каму яна прызначана. Афіцыйна-дзелавы стыль мовы абслугоўвае канцы-лярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці лю-дзей, і ў адрозненне ад гутарковага стылю рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, ноты, камюніке, статуты, распараджэнні, мемарандумы, пагадненні, канвенцыі, пратаколы, разнастайныя акты, пэўныя даклады і выступленні і іншыя дакументы). У адрозненне ад разгледжанага вышэй публіцыстычнага стылю тут адсутнічае эмацыянальнасць, даволі шырока ўжываюцца стандартныя формы выражэння, мінімальна прадстаўлены экспрэсіўныя, індывідуальна-аўтарскія сродкі. Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыў-насць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць, пазбаўляе іх двухсэнсоўнасці і расплыўчатасці фармулёвак, палажэнняў.). Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў згаданага вышэй кшталту.

Навуковы стыль прызначаны для фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў і характарызуецца такімі ўласцівасцямі, як лагічнасць, дакладнасць, паслядоўнасць, што збліжае яго з афіцыйным стылем. Яшчэ адна рыса, якая лучыць дадзеныя стылі – першаснасць пісьмовай формы ў адно-сінах да вуснай. Апошняя існуе ў выглядзе дакладаў, паведамленняў на разнастайных навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах. Адрознівае навуковы стыль ад афіцыйна-дзелавога вышэйшая абстрактнасць, глыбейшая інтэлектуаль-насць, шырокая неаднароднасць, залежная ад дыферэнцыяцыі навукі, падзелу яе на мноства дысцыплін, кожная з якіх мае свае спецыфічныя сродкі выражэння і лексічныя, і параграфічныя (неславесныя). Таму ў межах навуковагна стылю выдзяляюць падмовы (радыёфізікі, матэматыкі, электронікі, эканомікі і г.д.). Адметнай рысай навуковых тэкстаў служыць шырокае скарыстанне спасылак на разнастайныя крыніцы, якія афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазі-цыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць. Даволі разнастайнымі з’яўляюцца і жанры навуковай літаратуры: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.

Стыль мастацкай літаратуры, прадстаўлены лепшымі майстрамі слова, служыць адначасова і ўзорам літаратурнай мовы ў цэлым. У адрозненне ад афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў ён па сваіх моўных сродках і выражаным змесце мае найбольш глыбокі і адметны нацыянальны характар, таму перакладаць тэксты мастацкай літаратуры на іншыя мовы значна цяжэў, чым афіцыйна-дзелавыя і навуковыя. У мастацкай літаратуры даволі выразна выдзяляюцца такія жанры, як проза, паэзія, драматургія, мемуары, кожны з якіх характарызуецца сваімі моўнымі асаблівасцямі, структурнай арганізацыяй. Аднак агульным для іх усіх служыць разнастайнае выкарыстанне вобразных сродкаў, абыгрыванне ўнутранай формы слоў, пераробка фразеалагізмаў, а таксама ў залежнасці ад тэматыкі канкрэтнага твора, ад яго аўтара і ўжыванне сродкаў іншых разгледжаных вышэй стыляў. Найбольш істотнай рысай стылю мастацкай літаратуры з‘яўляецца рэалізацыя ў ім эстэтычнай функцыі мовы, таму невыпадкова ў якасці сіноніма тэрміна мастацкая літаратура ў беларускай мове прымяняецца выраз прыгожае пісьменства. Мастацкая літаратура таксама характарызуецца тым, што ў ёй вылучаюцца стылі асобных буйных пісьменнікаў, паэтаў, мова якіх мае адметныя індывідуальныя рысы, што адрозніваюць яе ад мовы іншых майстроў слова.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака))

Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыянальным стылі (забарона, няма, разнавіднасць)

Кніжная – выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна- справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт)

Публіцыстычная – грамадска-публістычная – тэрміналогія, газетна-публістычн. (суверэнітэт, прыватызацыя)

Уласна гутарковая – (балбатун, сцяміць)

Афіцыйна-справавая – грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў (парадак дня, ратыфікацыя)

Прастамоўная – перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку (падліза, жмінда)

Мастацка-паэтычная лексіка

 

 

16 вопрос. Навуковы стыль: асноўныя рысы, моўныя сродкі

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.

Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы.

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш.

Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш.

Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý.

Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці.

Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.