Фразеалагiзмы як гатовыя моуныя адзiнкi.Фразеалагiзмы паводле структуры.Тыпы фразеалагiзмау па iх cуаднесеннасцi з часцiнамi мовы:паходжанне i функцыi фразеалагiзмау
Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю
Паходжанне i функцыя фразеалагiзмау. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў паводле паходжання.
Фразеалагізмы ў гэтых адносінах падзяляюцца на чатыры групы:
1) спрадвечна беларускія,
2) запазычаныя,
3) калькі,
4) паўкалькі.
Сярод выразаў першай групы ў сваю чаргу вылучаюцца агульнаславянскія фразеалагізмы (біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе), усходнеславянскія (ламаць коп 'і з-за каго, за што, легчы касцьмі), уласна беларускія (газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць).
Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай (вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах), рускай (баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах), украінскай (даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як <дурань> з пісанай торбай), польскай (вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах).
Шмат якія выразы кваліфікуюцца ў слоўніку як фразеалагічныя калькі ці паўкалькі. Калькі — гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках—фразеалагічная калька з нямецкай мовы. Паўкалькамі называюць выразы, у якіх адны кампаненты перакладзеныя, а другія—запазычаныя. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага,у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці, а першы (у зыходным значэнні — назва ракі ў Старажытным Рыме) не патрабуе перакладу. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў, у многіх літаратурных мовах на долю калек і паўкалек прыходзіцца да палавіны фразеалагічнага фонду.
Вельмі часта ў беларускай мове ўжываюцца фразеалагізмы, запазычаныя з іншых моў. Ёсць група фразеалагізмаў-інтэрнацыяналізмаў, г. зн. такіх, што вядомы ў большасці моў свету. Напрыклад: дамоклаў меч, ахілесава пята, праметэеў агонь, агнём i мячом i інш. Такія ўстойлівыя спалучэнні слоў паходзяць звычайна з антычных i стараславянскай моў.
Функцыя:Фразеологизмы придают речи образность, выразительность, делают ее богаче, красивее.