Зімою на Каляды да беларусаў з'яўляецца сам Бог Каляда. Гэта Бог заможнасці, ураджаю i дабрабыту, якога беларусы ўшаноўвалі на свяце ў яго гонар. Ён прыходзіў на свята прыгожа апрануты. Беларусы ў пашану яму напаўнялі яго кішэні збожжам, на галаву ўскладалі вянок з каласоў. Каляда абыходзіў хаты сялян у суправаджэнні несельнікаў.
На калядныя святы прыходзіў да беларусаў i Бог балявання i бяседы — Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся некалькі дзён.
Шчадрэц з'яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. Ён апрануты ў шырокі плашч яркага колеру, які абвешаны рознымі званочкамі, каляровымі абрэзкамі i разнастайнымі доўнімі тасёмкамі. На галаве ў яго бліскучая карона. 3-пад кароны спадаюць доўгія распушчаныя валасы, як конскі хвост. На твары — пачварная маска з чырвонымі шчокамі i носам. У руках ён трымае тоўстае жазло, таксама аздобленае рознакаляровым тасёмкамі.
Шчадраца сустракае вялікі карагод хлопцаў, апранутых у розныя строі. Яго саджаюць на спецыяльна зроблены дзеля гэтага вазок, абвешаны стракатымі шматкамі тканіны i званочкамі. Вазком кіруе абраны з хлопцаў — шчадранец, астатнія хлопцы — шчадраванцы суправаджаюць ix.
Гэты стракаты гурт пад ігру музыкаў i спевы ходзіць па вуліцах i спыняецца ля кожнай хаты. Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць ycix вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з ix i да раніцы весяляцца.
У іншыя поры года ў вольны час беларусы на поўную моц аддаваліся ўцехам з Богам весялосці, спеваў, гульняў i жартаў — Пераплутам.
Дзявоя i Любмел
Апекунамі моладзі беларусаў былі два Багі — Дзявоя i Любмел.
Дзявоя — Багіня цнптлпвасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяучатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі i сябpoўкi святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае i Багіня. Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.
У дзень шлюбу ў хату, дзе адбывалася вяселле, з'яўляўся Бог шлюбу — Любмел. На выгляд гэта прыгожы падлетак, апрануты ў белую кашулю, якая падпяразана прыгожым чырвоным поясам. На нагах у яго чырвоныя боты ці чаравікі. На галаве ў Любмела вянок з чырвоных кветак ці чырвоны завой накшталт вянка. Любмел застаецца з людзьмі на працягу ўсяго вяселля i аберагае маладых.
Кляскун
Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы i разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы.
У таго, хто едзе ці ідзе ноччу, ёсць звычайна свае прыкметы, каб не заблукаць у цемры. Кляскун пацяшаецца тым, што перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое. Дзе на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праезджы раптам бачыць невялікі куст. Вось тут была палянка, бач — а ўжо невялікае возера i дарогі няма. Такімі жартамі ён збівае людзей з дарогі, прымушае блукаць, даводзіць да роспачы i тады рагоча, як шалёны.
Часам Кляскун прыкідваецца добрым знаёмым падарожніка, заводзіць з ім размову i просіць трошкі падвезці. Чалавек згаджаецца. Толькі праедуць яны крыху разам, раптам сані ці калёсы пераварочваюцца ў раўчук, а спадарожнж знікае i толью дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст i рогат.
Здараецца i так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае. Яго не разжаляць гэтыя стогны i плач, не спалохаецца ён i ракі: не прыпыняючыся i не зварочваючы ўбок, працягвае чалавек свой шлях. Гора таму, хто паверыць i прыме за сапрауднае хітрыкі Кляскуна. Ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей, вызваліцца з яе.
ТОЙ СВЕТ
Верх зямлі лічыцца адным Светам, а там, пад зямлёю i вадою, другі — Той Свет. Гэта валадарства Чарнабога. Яно складаецца з Падземнага i Падводнага гаспадарстваў, Наўя i падземных Выраяў.
Наўе — месца ў Падземным гаспадарстве, дзе пануюць смяротныя для чалавека Багі i Дyxi. Яны нясуць людзям хваробы, забіваюць ix i імкнуцца скрасці душы памерлых з мэтаю прыпыніць вечнае жыццё чалавека.
Падземныя Выраі — месцы, куды на зіму ідуць паўзуны — змеі, вужы, гадзюкі. Ёсць Вырай змяіны, ёсць гадзючы, ёсць вужыны. Гэта вялікія схованкі пад зямлёй, дарогу да яках ведаюць тольга Гаспадары змей, вужоў, гадзюк i толькі яны вядуць туды сваіх падданых на зіму.
Багі Таго Свету як i Багі Неба, актыўна ўдзельнічаюць у жыціц людзей. Яны могуць з'явіцца перад чалавекам caмi, але часцей дзейнічаюць праз сваіх паведачоў — Багоў i Духаў, якія iм служаць.
У Падземным гаспадарстве таксама жывуць людзі, толькі яны малыя, нядужыя, бо ў ix там не свеціць сонейка. У Падземным гаспадарстве ёсць рэкі, азёры i так шмат вады, што каб яна выстутла на зямлю, то быў бы патоп, які затапіў бы ўвесь Свет.
Пад зямлёю існуе вялікая колькасць лёхаў (Тут: падземныя хады), якія злучаюць паміж сабою азёры, рэкі, крыніцы Гэтага Свету. 3 бяздонных крыніц падземныя Дexi вядуць да бяздонных віроў вялікіх рэк, да дзікіх азёраў i да гэткіх самых бяздонных крыніцаў-вокнаў на паплавах. Таму ў невялікія, але глыбогая ямы, якія сустракаюцца на лузе, беларусы баяцца кідаць што-небудзь ці мераць ix глыбіню, каб не дражніць Духаў падземнага гаспадарства ці Наўя.
Водная паверхня рэк i азёраў — мяжа паміж Гэтым i Тым Светам. Беларус добра гэта ўсведамляе, таму кажа, што калі ён плыве ў чоўне, то на смерць паглядае. Перад першым купаннем беларус кідае ў ваду кавалачак верхняй скарынкі хлеба, каб не ўтапіцца. Kaлi скарынка патанула раней, чым выкупаўся чалавек, ці калі яе праглынула рыба, то лепш у тое лета не купацца...