Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Міфалогія Старажытнай Беларусі



Кожны народ у свеце мае сваю старажытную міфалогію. Маюць яе i беларусы.

Язычніцкая міфалогія беларусаў — помнік культуры i духоўная каштоўнасць нашага народа. Яна зберагае найбольш старажытны пласт культуры, у якім сфарміраваліся архетыпы, што пазней увайшлі ў этнічную i нацыянальную культуру. Развіццё міфалогіі беларусаў адбывалася па агульных міфалагічных законаx, але ў той жа час мела i пэўную спецыфіку,якая звязана з гісторыяй фарміравання беларускага этнасу.

Фарміраванне міфалогіі беларусаў. Фарміраванне міфалогіі непарыўна звязана з асяроддзем пражывання i жыццядзейнасці людзей. Міфалагічныя ўяўленні эвалюцыяніравалі разам з развіццём грамадства, адначасова адлюстроўваючы яго стан.

Упершыню чалавек з'явіўся на тэрыторыі Беларусі і00 — 40 тыс. гадоў назад. Гэта былі неандэртальцы, якія прыйшлі з поўдня Еўропы. Але яны не затрымаліся на нашай зямлі: пахаладанне i ледавік прымусілі ix сысці на поўдзень. Каля 30 — 20 тыс. гадоў да н.э., калі ледавік адступіў з тэрыторыі Беларусі, чалавек з'явіўся зноў. Гэта была краманьёнцы — апошняя прыступка чалавечай эвалюцыі. Людзі зноў не змаглі асесці ў Беларусі ў сувязі з наступным пахаладаннем i прыходам новага ледавіка.

Толькі ў 10-м тысячагоддзі да н.э., калі ледавік канчаткова сышоў з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у яе паўднёвай частцы з'явіліся паўднёвыя еўрапеоіды, якія паступова на працягу двух тысячагодзяў засялілі ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. 3 гэтага часу, 9 — 8-га тысячагоддзяў да н.э., калі сфарміравалася пастаяннае насельніцтва i пачалося ўстойлівае існаванне першабытнага грамадства, мы можам весці адлік існавання i фарміравання міфалогіі.

Людзі, што прыйшлі на нашы землі з поўдня Еўропы, знаходзіліся на стадыі развіцця, якая адпавядала позняму палеаліту. Гэта вяршыня палеалетычнай культуры. Чалавек таго часу меў выразныя расавыя прыкметы, валодаў мовай, вырабляў прылады працы, здабываў агонь, жыў раннерадавой абшчынай, займаўся паляваннем i збіральніцтвам.

Безумоўна, першабытныя людзі, якія засялялі тэрыторыю Беларусі ўжо мелі пэўныя міфалагічныя ўяўленні, сфарміраваныя папярэдняй гісторыяй i ўмовамі жыццядзейнасці ў Паўднёвай Еўропе. Бясспрэчным з'яўляецца i тое, што ў новых умовах жыццядзейнасці ix уяўленні павінны былі эвалюцыяніраваць i надалей развівацца пад уздзеяннем не толькі агульнагістарычных законаў, але i історыка-культурных i прыродных фактараў i тым самым набываць пэўную спецыфічнасць, канкрэтна звязаную з рэгіёнам ix новай жыццядзейнасці.

Першы, архаічны, этап развіцця міфалогіі беларусаў — час існавання самых простых міфалагічных элементаў. Храналагічныя межы гэтага перыяду: 9 — 8-е тысячагоддзі да н.э. — VIII—VII ст. да н.э.

Паўднёваеўрапейцы, якія прыйшлі на зямлю Белаpyci, былі на той стадыі культурнага развіцця, калі асноўныя формы міфалагічных уяўленняў — татэмізм, анімізм, фетышызм, магія — ужо існавалі. Палеаліт — час паляунічых i збіральнікаў. Гэта знайшло адбітак у мысленні чалавека i адлюстраванні яго ўяўленняў пра свет. Прырода i жывёлы займалі значнае месца ў вобразнай карціне свету. Зыходзячы з агульначалавечага вопыту можна выказаць думку, што ў гэты час у сістэме міфалагічных уяўленняў дамінавалі татэмізм i анімізм, але павшны былі існаваць i нейкія элементы паляўнічай магіі, фетышысцкія ўяўленні.

Матэрыяльныя рэшткі першабытнай культуры на тэрыторыіі Беларусі захоўваюць выявы людзей i жывёл, знакі, арнаментальныя ланцужкі. Археолагамі знойдзены ўпрыгожанні, якія ў той час выконвалі не эстэтычную, а магічную функцыю. Цела i вопратку людзі аздаблялі рознымі амулетамі са звярыных зубоў. Існаванне культу ваўка пацвярджаюць выяўленыя ў розных месцах Беларусі яго рытуальныя пахаванні, што сведчыць аб існаванні татэмічных уяўленняў. Гэта, безумоўна, павінна было паспрыяць фарміраванню пэўнага культу жывёл.

У неаліце (5 —3-е тысячагоддзі да н.э.) пачынаецца працэс пераходу да земляробства, а разам з гэтым адбываюцца значныя змены ў ладзе жыцця першабытных людзей, што пацягнула за сабой i змены ў міфалогіі.

Жывёльныя матывы павшны былі адыходзіць на другі план. На першае месца выходзіць шанаванне раслін, зямлі, сонца, вады. У сувязі з гэтым адбываецца працэс пераасэнсавання ранейшай сімволікі.

У неаліце адзначаюцца выявы антрапаморфных істот. Адна з такіх выяваў знойдзена на асколку пасудзіны з паселішча Юравічы ў Калінкавіцкім раёне: «намаляваны» сюжэт — мужчына з качкай. На костцы, знойдзенай у возеры Юравчы Любанскага раёна, былі выгравіраваны схематычныя выявы мужчын: адзін з ix трымае ў руцэ нейкую прыладу накшталт сякеры.

З'яўленне керамікі — крок у развіці матэрыяльнай культуры. У той жа час гліняны посуд пакрываўся разнастайным арнаментам, які меў магічны сэнс. Арнаментальныя элементы ўтваралі паясы, вертыкальныя лініі, касыя i рамбічныя кампазіцыя.

У бронзавы век (2-е тысячагоддзе да н. э. - VIII — VII ст. да н.э.) адбываецца канчатковы пераход людзей, што жылі на тэрыторыі Беларусі, да земляробства i замацаванне патрыярхату як формы сацыяльнай арганізацыі грамадства.

Значная культурная i гістарычная падзея веку бронзы — прыход на беларускія землі індаеўрапейцаў, якія аказалі ўплыў на культуру мясцовага насельніцтва, асімілявалі яе асобныя элементы, але не змаглі поўнасцю выцесніць. Міфалогія нашых продкаў папаўняецца новымі індаеўрапейскімі элементамі i надалей фарміруецца як міфалогія земляробчага народа. У гэты перыяд складваюцца асобныя архетыпы i міфалагемы, якія захаваліся ў міфалогіі беларусаў да нашага часу.

У бронзавы век удасканальваецца зямляробства, якое становіцца асноўным заняткам насельніцтва. Яно спрыяе пашырэнню культу сонца, паколькі менавіта ад сонца залежала прарастанне i рост раслін. Распаўсюджвалася шанаванне дажджу i звязаных з ім навальніц i маланак. Навукоўцы лічаць, што ў гэты час фарміруюцца асноўныя аграрныя культы беларусаў.

Міфалагічныя ўяўленні бронзавага веку былі ўжо дастаткова складанымі i навалі разам з рэлігійнымі, пра што сведчыць наяўнасць адпаведных культавых збудаванняў для выканання абрадаў. Так, насельніцтва тшцінецкай культуры будавала круглыя бажніцы са слупоў i жэрдак, у сярэдзіне якіх знаходзіліся ахвярнікі i нават пахаванні. Для розных культавых мэт выкарыстоўваліся мініяцюрныя арнаментаваныя пасудзінкі, гліняныя рагатыя праслачкі i некаторыя іншыя рэчы.

Міфалагічныя ўяўленні знайшлі свае адлюстраванне ў першабытным мастацтве. На посудзе ў арнаменце намаляваны амвалы салярнага культу — радыяльныя ўзоры на донцах пасудзін. Сімваламі салярных божастваў былі крыжападоныя фігуры, адзінарныя або двайныя кругі на дне пасудзін, шматпрамянёвыя выявы. Заштрыхаваныя трохкутнікі з'яўляліся як сімвалам багіні неба, так i знакам зямлі. Арнамент у выглядзе паўкругоў з кропкамі па перыметры знойдзены на адной са стаянак. Гэта ўзор паўночнабеларускай культуры, які мог абазначаць зерне, што арашалася нябеснай вільгаццю. Яе сімвалізаваў зігзаг — папулярны сярод раннебронзавых шнуравікоў арнаментальны матыў. Даследчыкі адзначаюць, што некаторыя матывы арнаменту керамікі з перыяду бронзы захаваліся да нашага часу ў беларускай народнай вышыўцы.

Другі этап развіцця старажытнай міфалогіі беларусаў доўжыцца з VIII-VII ст. да н. э. да IV-VI ст. н.э. Гэта жалезны век, час сацыяльнай іерархізацыі i пераходу да раннекласавага грамадства. Сацыяльная структура грамадства ўскладняецца i разам з гэтым ускладняецца сацыяльнае жыццё, што аказвае значны ўплыў на свядомасць людзей. З'явы сацыяльнага жыцця таксама пераносяцца i на сферу міфалагічных уяўленняў.

У жалезным веку ў асноўным сфарміраваўся пантэон багоў. Навукоўцы лічаць, што ўзрастае значэнне Бога-грамавіка, распарадчыка навальніц, маланак i дажджу, апекуна ваеннай справы. Але паводле сярэднявечных пісьмовых крыніц можна меркаваць, што не менш уплывовым лічылася бажаство, якое ўяўлялася апекуном жывёлы, было Богам багацця i апекуном старажытных жрацоў. Пазней гэтае бажаство заменіць славянскі Велес, якога заўсёды адзначаюць разам з Перуном.

У пасяленнях днепра-дзвінскай культуры існавалі свяцілішчы чатырохвугольнай у плане формы, з падмазанай глінай падлогай i спецыяльнымі глінянымі агішчамі-ахвярнікамі. Пазней распаўсюдзіліся круглыя ў плане гарызантальныя пляцоўкі-свяцілішчы. Гэта сведчанне развітага культу язычніцкіх багоў.

Пачаткам нашай эры датуюцца самыя раннія на тэрыторыі Беларусі выявы свастык, якія даследчыкі звычайна лічаць сімваламі агню ці сонца. Амаль усе гэтыя свастыкі ў адрозненне ад больш позніх правабокія, г. зн. павернутыя канцамі па руху гадзінікавай стрэлкі. Такая свастыка сімвалізуе сонца, мужчынскі пачатак.

Аб захаванні ў гэты час культу жывёл сведчаць археалагічныя знаходкі. Так, на мілаградскіх гарадзішчах у паўднёвай Беларусі знойдзена больш за і00 фігурак жывёл. Гэта выявы каня, радзей буйной рагатай жывёлы i сабак. У мілаградцаў сустракаліся таксама ахвярныя пахаванш дзікіх i свойскіх жывёл.

Культ жывёл меў распаўсюджанне i ў плямёнаў зарубінецкай культуры. У культурным пласце Чаплінскага гарадзішча знойдзены прасвідраваныя клыкі ваука, зуб мядзведзя i зуб бабра. Для плямёнаў цэнтральнай i паўночнай Беларусі былі характэрны амулеты з іклоў мядзведзя i дзіка, што сведчыць пра існаванне тут культу гэтых жывёл.

3 IV — VI ст. пачынаецца трэці этап развіцця язычніцкай міфалогіі. Прыход на Беларусь славян, працэсы асіміляцыі i сінтэзу балцкай i славянскай культур сфарміравалі апошнія элементы міфалогіі беларусаў. У беларускім грамадстве адбываюцца значныя сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя i духоўныя змены. Узнікаюць гарады, ідзе выдзяленне i фарміраванне сацыяльнай эліты — грамадскіх i духоўных кіраўнікоў, надзеленых рэлігійнай i палітычнай уладай. Усё гэта, безумоўна, адбівалася на духоўнай i сакральнай сферах жыцця грамадства. У канцы X ст. завяршаецца развіццё язычніцкай міфалогіі беларусаў як рэгіянальнага варыянта ўсходнеславянскай.

Да класічнага перыяду развіцця язычніцкай міфалогіі беларусы не змаглі перайсці ў сувязі з тым, што адбыўся хуткі пераход да цывілізацыі i да хрысціянства з яго міфалагічнай сістэмай. Спынілася развіццё язычніцкай міфалогіі, але яна знікла не адразу. Працэс яе замены хрысціянствам расцягнуўся на доўгія стагоддзі, а асобныя элементы на бытавым узроўні функцыяніруюць i ў наш час.

Язычніцкую міфалогію беларусаў нельга ўяўляць чымсьці адзіным, паколькі саюзы племёнаў, што насялялі тэрыторыю Беларусі, адрозніваліся ўзроўнем культурнага i сацыяльнага развіцця i адпаведна сістэмай міфалагічных элементаў. Па-рознаму складваліся i адносіны з субстратным насельніцтвам. Розніўся тэмп i ўзровень развіцця грамадства на землях Беларусі. Гэтыя фактары непазбежна ўносілі карэктывы ў працэс развіцця міфалогіі плямёнаў, што насялялі нашу зямлю. Таму ў сістэме язычніцкай міфалогіі беларусаў можна вызначыць рэгіянальныя асаблівасці, звязаныя з тэрыторыямі жыццядзейнасцм асноўных плямёнаў, якія сфарміравалі беларускую народнасць: крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў i балтаў.

Вывучэнне міфалогіі беларусаў. Спробы першага асэнсавання міфалогіі беларусаў адносяцца да эпохі беларускага Адраджэння (XVI ст.). Каштоуныя матэрыялы захоўвае «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая i ўсёй Pyci» (1582) Мацея Стрыйкоўскага (1547 — 1593). Паляк па паходжаню, ён 30 гадоў пражыў у Беларусі i мог непасрэдна назіраць язычніцкія абрады, якія захаваліся на нашай тэрыторыі. Пытанню язычніцтва Стрыйкоўскі прысвяціў цэлы раздзел чацвёртай кнігі «Хронікі...», які назваў «Аб старажытных абрадах, альбо дакладней шаленствах рускіх, польскіх, жамойцкіх, літоўскіх, ліфляндскіх i прускіх жыхароў — ідалапаклоннікаў i разнастайнасць ix багоў ілжывых». Пры ўсёй хрысціянскай тэндэнцыйнасці аўтара каштоўным з'яуляецца тое, што ён «на тых бяседах i святах ix сам часта бываў ... да дзіўных паганскіх звычаяў прыглядаўся, бо там, у тых мясцінах ... амаль да гэтага часу пра Бога мала ведаюць».

Сучаснікам Стрыйкоўскага быў Ян Ласіцкі (1534 — 1605), які пакінуў каштоўныя сведчанні па рэлігійных пытаннях розных народаў. У сваей працы «Аб рэлігіі, ахвярапрынашэннях, шлюбных, пахавальных абрадах русінаў, маскавітаў i татараў», якую ён выдаў у Германіі ў 1582 г. на лацінскай мове, Ласіцкі дае апісанне вераванняў, абрадаў не толькі хрысціянскіх, але i язычніцкіх, якія захаваліся ў Беларусі да таго часу. У другой кнізе «Пра богау самагітаў, іншых сарматаў i несапраўдных хрысціян», выдадзенай у 1615 г., ён апісваў асобныя язычніцкія ўяўленні жыхароў Вялікага Княства Латоўскага.

У пачатку XVII ст. у Вильні выйшла на польскай мове кніга М. Пашкоўскага «Тлумачэнне багінь славянскіх», але, на жаль, яна да гэтага часу не даследавана навукоўцамі Беларусі.

Значным i прадуктыўным этапам у вывучэнні міфалогіі беларусаў было XIX стагоддзе. На працягу стагоддзя з'яўляліся працы, у якіх не толькі фіксаваліся рэшткі язычніцтва i міфалагічных уяўленняў беларусаў, што захаваліся да таго часу, але рабіліся спробы асэнсаваць ix. Першай такой працай, надрукаванай на польскай мове ў «Віленскім дзённіку» (1817), быў артыкул М. Чарноўскай «Рэшты славянскай міфаілогіі, якая захавалася ў звычаях вясковага люду на Беларусі». Аўтар дае апісанне асобных абрадаў, павер'яў, вераванняў, значнае месца адводзіць язычніцкай міфалогіі. У працы выкарыстаны матэрыялы вёсак, размешчаных паблізу ад г. Чэрыкава тагачаснай Магілёўскай губерні.

Выдатную ролю ў вывучэнні язычніцкай культуры беларусаў адыграў 3. Даленга-Хадакоўскі (1784— 1825), які ў 1819 г. выдаў працу «Аб славяншчыне перад хрысціянствам». У ей даследуюцца рэшткі язычніцкіх уяўленняў, робіцца спроба рэканструкцыі славянскай міфалогіі. Параўнаўшы рускую, украінскую i беларускую міфалогіі, аўтар прыходзіць да высновы, што яна лепш збераглася ў беларусаў.

Беларускі даследчык А. Кіркор, які займаўся праблемамі язычніцтва i міфа на Беларусі, адзначае, што «Беларусь з ycix славянскіх зямель багацейшая міфалагічнымі паданнямі i песнямі, якія спяваюць тысячу гадоў, хоць некаторыя ўжо з хрысціянскім адценнем».

У 1844—1846 гг. вынікі свайго вывучэння міфалогіі беларусаў выклаў у літаратурнай форме Ян Баршчэўскі. У яго кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» шырока выкарыстаны сюжэты язычніцкай i хрысціянскай міфалогіі Беларусі.

Вялікая заслуга ў вывучэнні міфалогіі нашага народа належыць П. М. Шпілеўскаму (1823—186і). У працы «Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных казках» ён найбольш поўна ў параўнанні з усімі сваімі папярэднікамі азначыў персанажы беларускай мііфалогіі, падаў шэраг міфалагічных казак i паданняў у літаратурнай апрацоўцы. Вызначаецца цікавасцю i значнасцю яго праца «Даследаванні аб ваўкалаках на аснове беларускіх павер'яў».

3 сярэдзіны XIX ст. актывізуецца вывучэнне Белаpyci Расійскай Імператарскай акадэміяй навук. У расійскім перыядычным выданні «Этнографический сборник», што выходзіў у 1853—1858 гг., беларускія матэрыялы займалі значнае месца. Пазней беларускія матэрыялы будуць часта з'яўляцца ў перыядычным выданні «Этнографическое обозрение», якое выходзіла да 1916 г. Найбольш значныя аналітычныя матэрыялы, што друкаваліся у ім, належалі пяру такіх выдатных беларускіх этнографаў i фалькларыстаў, як Я. Ляцкі, М. Доўнар-Запольскі, М. Нікіфароўскі.

У канцы XIX — пачатку XX ст. выходзіць шэраг асобных прац беларускіх навукоўцаў i фалькларыстаў, у якіх акцэнтуецца ўвага на міфалагічных элементах. Тут неабходна вылучыць Е. Р. Раманава (1855—1922) з яго славутым «Беларускім зборнікам». У трэцім выпуску зборніка ён змяшчае міфалагічныя казкі, але міфалагічныя мікратэксты рассыпаны па ўcix тамах.

М. Я. Нікіфароўскі (1845-19і0) выдаў у 1907 г. працу «Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе». Гэтая аналітычная праца, у якой упершыню зроблена спроба кваліфікаваць персанажы міфалогіі беларусаў, не страціла каштоунасці да нашага часу. Асобныя яе элементы выкарыстоўваюцца беларускімі навукоўцамі да гэтага часу.

Выдатная праца А. Я. Багдановіча (1862—1940) «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов» (1895) таксама не страціла сваей каштоунасці да гэтага часу як па абагульненнях i вывадах, зробленых навукоўцам, так i па факталогіі, прыведзенай у ей.

Каштоўныя для навукі працы па этнаграфіі i фальклоры смаленскіх беларусаў напісаны ў. Дабравольскім. Гэта «Смоленский этнографический сборник» (1891 — 1903) i «Смоленский областной словарь» (1914). Значны аб'ём у ix займаюць матэрыялы па міфалогіі беларусаў.

Вялікую цікавасць для даследчыкаў беларускай міфалогіі ўяўляюць працы выдатнага беларускага навукоўца А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков (Материалы к изучению творчества белорусов и их говора)» (1911) i «Прымхі i забабоны беларусаў-палешукоў» (Мн.т 1930).

У першае дзесяцігоддзе ўсталявання савецкай улады ў Беларусі працягвалася вывучэнне традыцыйнай культуры i элементаў беларускай міфалогіі. Даследаванні набылі пэўную арганізаванасць. Каардынуючымі цэнтрамі з'яўляліся: сектар этнаграфіі Інстытута беларускай культуры, створаны ў 1922 г., а пазней сектар этнаграфіі i фальклору Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР.

У 30-я гады XX ст. выйшла шмат прац, дзе праблема міфалагічных уяўленняў нашага народа займала значнае месца. Адной з першых такіх прац было даследаванне М. Мялешкі «Камень у вераваннях i паданнях беларуса» (1929). У 1930 г. А. Сержпутоўскі выдаў кнігу «Прымхі i забабоны беларусаў-палешукоў». У раздзеле «Прырода» ён даў запісы ўяўленняў сялян Палесся аб паходжанні Сусвету, неба, сонца, жывёл, раслін; у раздзеле «Вера» — уяўленні палешукоў пра Бога i святых, нячыстую сілу. Матэрыялы кнігі з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па міфалогіі беларусаў.

Цікавыя даследаванні ў галіне міфалогіі нашага народа апублікаваў М. М. Нікольскі. Першае з ix — «Міфалогія i абрадавасць валачобных песень» (193і), у якім ён зрабіў спробу рэканструкцыі міфаў i абрадаў на падставе цыкла валачобных песень. У 1933 г. з'явілася другая праца — «Жывёла ў чвычаях, абрадах i вераваннях беларускага сялянства», дзе аўтар падагульняе ўсе вядомыя яму на той час крыніцы па тэме, робіць высновы, але сацыялісчны падыход на прынцыпах марксісцкай тэорыі значка зніжае яе каштоўнасць.

Пераход СССР у 30-я гады да ідэалогіі таталітарызму, устаноўкі камуністычнай партыі на знішчэнне нацыянальных культур i зліццё нацый у адзіны так званы савецкі народ, барацьба з рэлігіяй у любых яе праявах, праследаванне нацыянальна свядомых навукоўцаў прывялі да згортвання даследаванняў па ўcix напрамках традыцыйнай культуры Беларусі. У выніку амаль увесь перыяд сталінскага рэжыму для гістарыяграфіі язычніцтва з'яўляецца белай плямай, у навуковым плане «пустым» i непрадуктыўпым этапам. Некаторыя працы выдавался, але гэта было хутчэй выключэннем з агульнага правілаў. Сярод ix можна назваць працу Л. Барага «Да пытання аб волатах-асілках старажытных беларускіх паданняў» (1945).

У 1957 г. са стварэннем Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору пры Акадэміі навук БССР даследаванні ў галіне традыцыйнай культуры беларусаў набылі сістэмнасць i шырыню. З пачатку 70-х гадоў пачала выходзіць акадэмічная серыя «Беларуская народная творчасць», у якой падведзены вынікі працы беларускіх навукоўцаў за паўтара стагоддзя. Ва ўступных артыкулах да тамоў серыі звярталася ўвага на наяўнасць міфалагічных элементаў у творах, якія ўключаны ў выданне. Былі выдадзены зборнікі са значнай колькасцю міфалагічных тэкстаў i мікратэкстаў: “Чарадзейныя казкі” (1973, ч. і; 1978, ч. 2); «Прыказкі i прымаўкі» (1976); «Казкі пра жывёл i чарадзейныя казкі» (198і); «Паданні i легенды» (1983); «Замовы» (1992).

3 распадам у 199і г. Савецкага Саюза пачынаецца новы этап у развіцці міфалогіі як навукі. Новая нацыянальная палітыка беларускай дзяржавы дала штуршок вывучэнню менавіта нацыянальнай гісторыі i культуры з пазіцый саміх беларусаў. У перыядычным друку з'яўляецца вялікая колькасць публікацый, звязанных з традыцыйнай культурай, дзе адзначаюцца міфалагічныя элементы. Шэраг артыкулаў непасрэдна прысвечаны міфалогіі беларусаў. Значная колькасць навуковых публікацый з'явілася ў часопісах, матэрыялах семінараў i канферэнцый. Яны рознай якасці, частка наогул не мае навуковай каштоўнасці, але дадзенае пытанне пачынае займаць свае месца ў культурным жыцці грамадства, у навуцы i навучальных праграмах школ i ВНУ.

Адначасова з мноствам артыкулаў выходзяць працы манаграфічнага плану. Сярод ix неабходна адзначыць адну з першых, значную па аб'ёме i выкарыстанні крыніц кнігу А. Ненадаўца «Святло таямнічага вогнішча» (1993). Кола інтарэсаў даследчыка — прыродны свет у беларускай традыцыйнай культуры i міфалогіі. Язычніцкая i міфалагічная праблематыка знайшла месца ў наступных манаграфічных працах даследчыка «Каму пакланяліся продкі» (1996), «За смугою міфа» (1999). На базе фальклорных крыніц аўтар даследуе асноўныя формы татэмізму i фетышызму, што бытавалі ў Беларусі.

У 1994 г. выйшла кніга «Міфы бацькаўшчыны», складальнік якой — У. Васілевіч. У ей выкарыстаны матэрыялы па беларускай міфалогіі, узятыя з прац этнографаў i фалькларыстаў XIX ст., многія з якіх былі недаступнымі для чытачоў, настаўнікаў i навукоўцаў. Не з'яўляючыся аўтарскім, выданне стала крыніцай тэкстаў па міфалогіі беларусаў як для аматараў, так i для навукоўцаў, хрэстаматыяй для студэнтаў ВНУ пры вывучэнні пытанняў міфалогіі Беларусі. Яна стымулявала зварот многіх навукоўцаў да праблем міфалогіі i забяспечыла ix матэрыяламі. Пазней (200і) пад назваю «Беларуская міфалогія» У. Васілевіч падрыхтаваў другое выданне тэкстаў міфаў беларусаў. У ім ён размясціў матэрыялы па групах, што па сутнасці з'яўляецца спробай класіфікацыі i структурызацыі тэкстаў беларускай міфалогіі.

Не менш каштоўная для навукоўцаў i вялікая праца ў. Васілевіча, якая выйшла ў трох кнігах: «Зямля стаіць пасярод свету» (1996), «Жыцця адвечны лад» (1998), «Зямная дарога ў вырай» (1999). У ix сабраны велізарнейшы матэрыял, у якім акрамя этнаграфічных фактаў ёсць міфалагічныя тэксты i мікратэксты; матэрыялы згрупаваны, пранумараваны, забяспечаны прадметным паказальшкам.

Звярнуліся да міфалогіі i беларускія гісторыкі. Ся-род ix неабходна ў першую чаргу назваць Э. М. Зайкоўскага, які займаецца рэканструкцыяй міфалагічных уяўленняў старажытных беларусаў i язычніцкага пантэона па матэрыялах археалагічных даследаванняў. Ім напісана вялікая колькасць навуковых артыкулаў на пытаннях міфалогіі беларусаў, якія ён разглядае з пазіцый археолага. Беларускі археолаг Л. Дучыц у грунтоўнай працы «Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях i паданнях беларусаў» (1993) разглядае захаванасць міфалагічных элементаў, звязаных з помнікамі археалогіі.

Асобнае месца ў асэнсаванні міфалогіі беларусаў займаюць працы філосафа i культуролага ў. Конана — першага навукоўца, які пачаў філасофска-культуралагічнае асэнсаванне міфалогіі беларусаў. Наогул, пытанням міфалогіі ў. Конан прысвяціў шэраг грунтоўных прац. Самая значная — «Архетыпы нашай культуры», якая выйшла ў 1996 г. у часопісным варыянце. У ей робіцца спроба вызначэння першаэлементаў культуры, асэнсавання ix месца i ролі ў станауленні нацыянальнай культуры беларусаў.

Значны аб'ём у гістарыяграфіі язычніцтва i міфалогіі складаюць працы беларускіх фалькларыстаў i этнографаў. Трэба назваць такія прозвішчы, як Л. М. Салавей, I. I. Крук, У. М. Сысоў, I. А. Швед, I. В. Казакова i шш.

Разгляд пытання гістарыяграфіі міфалогіі беларусаў будзе няпоўным, калі не адзначыць прац па гэтай праблеме, нанісаных беларусамі замежжа. У першую чаргу гэта артыкулы Л. Гарошкі, які даследуе пытанне складу беларускага язычніцкага пантэона. Цікавая, хоць i не бясспрэчная, спроба рэканструкцыі касмагенезу i тэагенезу міфалогіі беларусаў зроблена спадаром С. Хмарай у кнізе «Аб багох крывіцкіх сказы» (Таронта, 1986).

Крыніцы вывучэння міфалогіі беларусаў. Уласна міфалагічных тэкстаў па старажытнай міфалогіі беларусаў мы не маем i ведаем пра яе па другасных пісьмовых крыніцах. Ix дзве значныя групы: дакументы, створаныя продкамі беларусаў, i дакументы, якія створаны замежнымі аўтарамі па пытаннях сваей культуры, але ўтрымліваюць пэўную інфармацыю па міфалогіі беларусаў.

Да ўласна беларускіх пісьмовых крынііц можна аднесці шэраг дакументаў. Адзіны аўтэнтычны твор пісьмовага перыяду нашай гісторыі, у якім арганічна гучаць міфалагічна-язычніцкія матывы — «Слова пра паход Ігаравы», створаны ў другой палове XII ст. У ім значнае месца адведзена падзеям, звязаным з Полацкім княствам i асобай Усяслава Чарадзея.

Пазнейшыя беларускія мастацкія творы або адлюстроўваюць сітуацыю з рэлігійнымі i міфалагічнымі ўяўленнямі caміx аўтараў, або ўтрымліваюць апісанні сітуацыі з міфалагічнымі ўяўленнямі, што icнавалі ў тагачасным грамадстве. Найбольш значныя з ix «Пруская вайна» Яна Вісліцкага, «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага i інш.

Звесткі па язычніцтве ўтрымліваюць беларускія летапісы. У першую чаргу гэта агульнадзяржаўныя, якія складаліся з сярэдзіны XIII i да сярэдзіны XVI ст. Адна з каштоўных летапісных крыніц — Радзівілаўскі летапіс, што ўтрымлўвае не толькі цікавыя факты па беларускай міфалогіі, але i багатую іканаграфію — каля 600 малюнкаў. Некаторыя з ix ілюструюць міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў.

Вялікую колькасць фактаў аб язычніцкай міфалогіі захоўваюць беларускія хронікі. Усе беларускія летапісы i хронікі надрукаваны ў Поўным зборы рускix летапісаў (ПСРЛ), частка з ix выдадзена ў перакладах на сучасную беларускую мову.

Факты міфалагічных уяўленняў утрымліваюць нават юрыдычныя дакументы. Напрыклад, у дагаворы літоўскіх князёў з польскім каралём і349 г. можна прачытаць выраз, які засведчыў паралельнае існаванне ў Беларусі фіксацыі часу i па-хрысціянскім, i па-язычніцкім абрадавым календары: «A мip ад пакрова Багародзіцы да Іванава дня, да Купал». Падобнае вызначэнне дат календара ў язычніцкім i хрысціянскім злічэнні сустракаецца ў грамаце Вітаўта (і369) i іншых дакументах. У XVII ст. адбываецца шэраг судовых працэсаў над гараджанамі, абвінавачанымі ў чараўніцтве. Судовыя пастановы ўтрымлаваюць інфармацыю аб сродках i метадах чаравання.

Шмат фактаў утрымліваюць павучанні i казанні хрысціянскіх дзеячаў Беларусі. У творах Кірылы Тураўскага не аднойчы адзначаюцца язычніцкія ўяўленні беларусаў. Трываласць язычніцкіх уяўленняў у традыцыйнай культуры беларускага сялянства не раз прымушала хрысціянскіх святароў звяртаць увагу на праявы язычніцтва. Так у XVI ст. беларускі святар Іаан з Вішні ў сваім лісце да князя Васіля Астрожскага пералічвае i ганьбіць язычніцкія абрады i беларускix сялян, якія ўдзельнічаюць у ix.

Расійскія праваслаўныя святары XIX ст., якія прыязджалі працаваць у Беларусь, былі ў роспачы ад рэальнага існавання элементаў язычніцтва ў быце беларускага сялянства. Аб гэтым сведчаць ix афіцыйныя службовыя запіскі, успаміны. Нават на пачатку XX ст. у «Минских епархиальных ведомостях» за 1902 г. разглядаюцца пытанні аб дзейнасці рускіх праваслаўных святароў па выкараненні язычніцкіх прымхаў i забабонаў у беларускім народзе.

Вялікую колькасць фактаў, звязаных з язычніцкім светаўспрыманнем, утрымліваюць дакументы Нацыянальнага гістарычнага apxiвa Беларусі. Тут захоўваюцца дакументы з XV да пачатку XX ст. I у наш час у apxiвax адшукваюць новыя звесткі аб язычніцтве, якія дагэтуль наогул не былі вядомы навукоўцам. Так М. Ліннікава ў 1994 г. знайшла новыя звесткі пра ўсяслава Чарадзея (Спадчына, 1994, №3). Гэта дае падставу спадзявацца, што навукоўцаў яшчэ чакаюць вялікія адкрыцці.

Значнай крыніцай звестак па старабеларускай i сярэдневяковай беларускай міфалогіі з'яўляюцца працы ці дакументы, створаныя замежнымі аўтарамі — гісторыкамі, падарожнікамі, каталіцкімі місіянерамі, навукоўцамі, якія сутыкаліся з нашымі продкамі i пакінулі занатоўкі пра ix быт i абрады. Гэта хронікі, аналы на нямецкай, польскай, лацінскай мовах. Мэтанакіраванае вывучэнне замежных пісьмовых крыніц, безумоўна, дасць нам матэрыялы па беларускім язычніцтве i міфалогіі.

Аб каштоўнасці беларускага фальклору для рэканструкцыі старажытных з'яў культуры i міфалогіі сведчаць навукоўцы. Добра пра гэта сказау Я. Ляцкі: «Калі ўслухаецеся ў поўныя своеасаблівасці паэзіі песні, унікнеце ў дух беларускіх казак i цудоуных легенд, вачыма беларуса паглядзіце на свет Божы — толькі тады вам стануць зразумелымі яго светапогляды, зробяцца зразумелымі яго павер'і».

Старажытны беларускі міф застаўся бытаваць у традыцыйнай культуры народа i знайшоў свае месца ў фальклорных жанрах. Традыцыйная культура беларусаў да гэтага часу захоўвае вялікую колькасць элементаў язычніцкай міфалогіі i з'яўляецца асноўнай базай для рэканструкцыі міфалагічных тэкстаў.

Трансфармаваныя язычніцкія міфы i міфалагічныя персанажы ўвайшлі ў многія жанры беларускага фальклору. Чарадзейныя казкі зберагаюць тэмы i сюжэты язычніцкіх міфаў, характарыстыкі міфалагічных персанажаў. Каляндарна-абрадавая паэзія адлюстроўвае міфалагічны змест абрадаў, да якіх яна адносіцца. Замовы маюць магічныя формулы язычніцтва, нават калі ў зачыне i канцоўцы яны ўтрымліваюць хрысціянскіая элементы. Прыказкі i прымаўкі, выслоўі не абыходзяцца без імёнаў язычніцкіх багоў i духаў без персаніфікацыі з'яў прыроды. У народных гульнях захаваліся рэшткі язычніцкіх абрадаў.

Этнаграфічныя матэрыялы дазваляюць аднавіць многія элементы беларускай міфалогиіі. Найбольш значную інфармацыю даюць абрады, у першую чаргу каляндарныя i земляробчыя, потым — сямейныя.

Міфалагічная семантыка закладзена нават у жыллi беларускага селяніна. Міфалагічныя ўяўленні аказвалі ўплыў на выбар месца пабудовы хаты. Прасторавая арганзацыя хаты i яе дэкаратыўнае аздабленне ўтрымлівалі міфалагічны сэнс. Хатняе начынне, бытавыя рэчы выкарыстоўваліся ў абрадах, пры замовах, рытуалах, што таксама дае магчымасць для рэканструкцыі міфалагічных уяўленняў. Арнаменты на адзенні, ручніках, посцілках зберагаюць сімволіку язычніцтва, хрысціянства.

Дадатковую інфармацыю, меншую па аб'ёме, але каштоўную сваей аб'ектыўнасцю, дае археалогія. Хоць i паволі, але ідзе працэс назапашвання інфармацыі аб міфалагічных уяўленнях па археалагічных крыніцах.

Для вывучэння міфалогіі беларусаў маюць значэнне ідэаграфічныя тэксты, якія захаваліся на костках, кераміцы, культавыя прадметы i іншыя артэфакты, звязаныя з рэлігійнымі i міфалагічнымі ўяўленнямі нашых продкаў.

Пахаванні даюць магчымасць рэканструяваць пахавальную абраднасць i ўяўленні людзей аб Тым свеце. Раскопкі язычніцкіх капішчаў таксама даюць інфармацыю для рэканструкцыі абраднасці, формаў i відаў ахвярапрынашэнняў. Абярэгі, знойдзеныя на старажытных паселішчах ці пахаваннях, даюць звесткi аб татэмных жывёлах, зберагаюць міфалагічную сімволіку. Прадметы быту, што ўпрыгожваліся сімваламі i арнаментамі, — таксама ўдзячны матэрыял для даследчыкаў. Звесткі археолагаў дапаўняюць матэрыялы этнографаў i фалькларыстаў.

Мова i міф знаходзяцца ў непарыўнай сувязі. Аб гэтым слушна выказаўся даследчык культуры i міфалогіі беларусаў XIX ст. П. Шпілеўскі «...Вывучаючы беларускую мову, паданні, павер'і i казкі беларускага народа, мы вывучаем паняцці i вераванні сваіх продкаў» .

Многія словы нараджалася дзеля абазначэння тых ці іншых міфалагічных уяўленняў i да нашага часу выконваюць гэтую функцыю. У беларускай мове захаваліся словы, што ўзшклі тысячу гадоў таму. Многія з ix абазначаюць імёны язычніцюх багоў i духаў, міфалагічныя ўяўленні, назвы сакральных прадметаў. Рэканструкцыя міфалогіі беларусаў патрабуе этымалагічнага, семантычнага вывучэння міфонімаў, вызначэння арэала ix бытавання, замацавання гэтых даных сродкамі картаграфіі. У першую чаргу гэтымі пытаннямі займаецца этналінгвістыка, якая вывучае мову ў адносінах да культуры народа, адлюстраванне ў мове міфалагічных уяўленняў. Значныя матэрыялы па Беларусі ўтрымлівае серыя этналлігвістычных даследаванняў на Беларускім i Украінскім Палессі, праведзеных у 80-я гады XX ст. Ужо першыя даследаванні на тэрыторыі Палесся далі каштоўны матэрыял i пацвердзілі выніковасць гэтага напрамку.

Многія кірункі мовазнаўства здольныя даць матэрыял для міфалогіі беларусаў, нават такія вузкія, як антрапаніміка, што вывучае асабовыя імёны i ix паходжанне. Вызначэнне язычніцкіх імёнау дазваляе акрэсліць час i месца ix выкарыстання на Беларусі.

Міфы ў мастацкай культуры Беларусі.

«Міфы выяўляюць нацыянальнае светаўспрыманне i разуменне, з'яўляюцца фактамі гістарычнай свядомасці, а міфалогія ёсць неабходная ўмова i першасны матэрыял для ўсякага мастацтва», — адзначаў Ф. Шэлінг.

У міфа i мастацтва ёсць кропка сутыкнення — ix вобразнасць. Таму сюжэты многіх міфаў, асабліва грэчаскіх, ляглі ў аснову твораў мастацтва: жывапісных, літаратурных, скульптурных, музычных. Miфы беларусаў таксама знайшлі пэўнае адлюстраванне ў мастацкай культуры Беларусі.

Найбольш шырока беларускі міф выкарыстаны ў літаратуры. Першымі да яго ў пачатку XIX ст. звярнуліся рамантыкі. А. Міцкевіч у «Свіцязянцы» ў паэтычнай форме пераказвае міф аб возеры Свіцязь. У яго ж паэме «Дзяды» адлюстраваны язычніцка-хрысціянскія міфалагічныя ўяўленні беларусаў, звязаныя з шанаваннем продкаў.

Цалкам пабудаваны на выкарыстант міфалагічных сюжэтаў i персанажаў міфалогіі беларусаў твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Тут побач з рэальнымі людзьмі дзейнічаюць міфалагічныя звяры, птушкі, чарадзеі i чараўніцы, здольныя ператварацца ў ваўкалакаў. Растуць чарадзейныя травы i расліны, якія могуць зрабіць чалавека шчаслівым ці надзяляюць яго звышнатуральнымі магчымасцямі. Адлюстроўваючы міфалагічнае светаўспрыманне беларускага сялянства XIX ст., аўтар выкарыстоўвае язычніцкія i хрысціянскія міфалагічныя элементы i вобразы, дадаючы да ix i свае, аўтарскія.

Міфалагічныя сюжэты i персанажы знаходзяць свае месца ў творчасці пісьменнікаў i паэтаў сярэдзіны i другой паловы XIX ст. Тут можна назваць такія ім, як В. Дунин-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч, Я. Лучына i інш.

Да міфалогіі свайго народа звяртаюцца паэты i пісьменнікі пачатку XX ст. Ядвігін Ш. у духу язычніцтва міфалагізуе абстрактныя паняцці: Праца, Бяда, Цярпенне, Сляза, Смерць. Калі яго празаічны твор «Дуб-дзядуля» мае літаратурную структуру: падаецца як сон з вяртаннем да рэальнасці жыцця, то «Чалавек» — аўтарскі міф, які мае абсалютна язычніцкае гучанне.

У творчасці Максіма Багдановіча персанажы старажытнабеларускай міфалогіі займаюць значнае месца. Міфалагічным вобразам беларусаў — Лесуну, Вадзяніку, Змяінаму цару прысвечана шэраг вершаў.

Знайшлі свае месца міфалагічныя сюжэты i вобразы ў творчасці Янкі Купалы. «Чорны бог» ці не адзіная распрацоўка міфалагічнага персанажа, пра якога ў народзе амаль забыліся. Паэт часта звяртаўся да купальскіх вобразаў, якім прысвяціў шэраг твораў: «У купальскую ноч», «На купалле», «Заклятая кветка», «Паўлінка».

Якуб Колас у сваей творчасці таксама выкарыстоўваў міфалагічныя сюжэты. Адухаўленне прыроды велымі характэрнае для яго творчай манеры. У «Казках жыцця» ён адухаўляе не толькі птушак i звяроў, але i расліны, дрэвы. I. Навуменка адзначае, што ў паэтыцы «Казак жыцця» міфатворчасць з'яўляецца элементам мастацкага стылю.

У сучаснай беларускай літаратуры беларускі язычніцкі міф займае дастаткова важнае месца. Шэраг паэтаў шукаюць вытокі нацыянальнай адметнасці беларусаў у язычніцкай культуры. Многія адлюстроўваюць язычніцкае ўспрыняцце свету як жывую рэальнасць; гэта А. Мінкін, В. Шніп, А. Сыс, А. Глобус, М. Скобла, А. Дэбіш.

«Хрышчоным паганцам» выявіўу сябе ў паэзіі Рыгор Барадулін. У натуральнай паяднанасці з прыродай аўтару бачыцца самавітасць i прывабнасць унутранага вобліку беларуса. У барадулінскай паэзіі надзвычай багата прадстаўлены паганскі пантэон багоў. Гэта Пярун — бог грому, падземны бог Жыжаль, бог неба Бялун, бог зімы Зюзя, бог плоднасці Ярыла. Сустракаюцца такія персанажы, як Злыдзень, Лясун, Вадзянік, Дамавік i інш. Аўтар сцвярджае, што «беларускае слова, ад Ярылы, ад Перуна».

У некаторых вершах Барадуліна прасочваецца туга па далёкім мінулым нашага народа, жаданне вярнуцца да вытокаў культуры, да caмix сябе:

 

Я запаведінк зрабіў бы,

Дзе б жылі вясновыя сны,

Вадзянікі i чэрці, русалкі i лесуны.

 

У творчасці Максіма Танка таксама праявілася зацікаўленасць да найбольш старажытных пластоў духоўнай спадчыны народа. Элементы язычніцкай міфалогіі беларусаў можна разгледзець на канкрэтных творах: «Быль пра злога Сухавея», «Як вясна прыйшла», «Лecaвік i Палявік», «Дуб Ягелы», «Ударыў гром», «У ноч на Яна», «Падкова», «Плакучая вярба», «Над возерам марское вока», «Вясна», «Плакучыя бярозы», «Маці-мачыха», «Кліч вясны», «Рэха», «Стары дуб», «Калі б я верыў ідалам, плойме багоў...» i інш.

Язычніцкі міф знайшоў свае месца i ў выяўленчым мастацтве. Беларускія жывапісцы XIX —XX ст. у сваей творчасці звярталіся да сюжэтаў з язычнцікай міфалогіі беларусаў.

Імкнучыся адрадзіць цікавасць да роднай гісторыіі, мастак К. Альхімовіч стварае шэраг гістарычных кампазіцый, у якіх адлюстроўвае часы язычніцтва. Такія палотны, як «Язычніцкія жрацы», «Малітвы тых, якія церпяць», «Багіня кахання Мільда», «Лідзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Апошні жрэц Літвы з дачкой Плёнтай» i іншыя, сведчаць аб добрым веданні далёкага мінулага роднага краю.

Карціну Яна Дамеля «Хрышчэнне славян» можна аднесці да аўтарскай міфалагізацыі нашай гісторыі.

Больш шырокае адлюстраванне язычніцкія Міфлагічныя вобразы i персанажы знаходзяць у творчасіц беларускіх мастакоў XX ст. На гэта ёсць некалькі прычын: абуджэнне цікавасці да нацыянальнага; стварэнне ілюстрацый да літаратурных i фальклорных твораў, якія маюць пад сабой міфалагічную аснову.

Сярод беларускіх жывапісцаў XX ст., якія аддалі даніну міфу, вызначаецца Язэп Драздовіч (1888—1954). У яго карцінах вельмі часта сустракаюцца міфалагічныя сюжэты, напрыклад у карціне «Пагоня» (другая назва «Пагоня Ярылы»). Гэта адно з самых цікавых, складаных i спрэчных палотнаў мастака. Тут пераасэнсаваны вобраз Ярылы i вобраз Цмока. Выкарыстанне некалькіх міфалагем дазваляе яму перадаць ідэю нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Звяртаецца да вытокаў народнага жыцця i мастак Mixaіл Філіповіч (1896—1947). Добрае веданне беларускага фальклору, гістарычных помнікаў i прадметаў народнага побыту, народнага тыпажу i розных святочных абрадаў было засведчана iм на шматлікіх палотнах. Народныя абрады i легенды, міфы давалі матэрыял для адлюстравання светаадчування беларуса. Карціна М. Філіповіча «На Купалле» была напicaнa ў 20-я гады XX ст. Кампазіцыйны цэнтр карціны — вогненнае кола. Яно сімвалізуе жыццё. Людзі таксама ўзяліся за pyкі так, што атрымалася яшчэ адно кола. Кола ў коле сімвалізуе бясконцасць жыцця народа. У карціне «Вясновае свята. Карагод» адлюстраваны абрад заклікання вясны. Увогуле ўся творчасць М. Філіповіча прасякнута духам міфалагізму.

У апошнія дзесяцігоддзі XX ст. выйшла шмат кніг для дзяцей з беларускімі народнымі казкамі, паданнямі, якія былі багата ілюстраваны. Сярод майстроў ілюстрацыіі кніг вызначаецца М. Селяшчук, малюнкі якога адлюстроўваюць міфалагічныя вобразы чорта, змея, асілкаў.

Нельга абысці ўвагай ілюстрацыі да знакамітага твора Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якія зрабіў мастак В. Славук. У кожнай ілюстрацыі сустракаецца мiфалагічны персанаж: Цмок, вуж, вогненныя духі i г.д.

Часта мастакі звяртаюцца да тэмы купальскага абраду. Вядомы габелены сучасных майстрых, якія за сюжэт узялі купальскае свята: «Купалінка» (1983) Р. Галавастай, «Купалле» (1982) Г. Стасевіч, карціны: «Купальскія гульні» М. Сеўрука, «Купальскія гульні» У. Савіча, «Mipcкi замак. Купалле» А. Пашкевіча.

Знаёмства з творамі мастацтва, у якіх выкарыстаны язычніцюя міфалагічныя сюжэты ці персанажы, безумоўна, дасць гледачу ці чытачу мастацка-эстэтычнае задавальненне, пашырыць яго веды ў сферы мастацкай культуры, пазнаёміць з міфалагізаваным светаадчуваннем продкаў..

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.