Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Войны ХVІІ–ХVІІІ стст. і іх наступствы для беларускіх зямель.



З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і вылучалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаво-леная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

 

21. Узмацненне феадальнай анархіі і паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай. Падзелы яе тэрыторыі і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

У другой палове XVIII ст. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі беларускія землі, уступіла ў паласу глыбокага палітычнага крызісу, які прывёў да знікнення гэтай краіны з карты Еўропы. . Так, 15 ліпеня 1606 г. жыхары Магілёва зверглі старую гарадскую раду і выбралі новы магістрат. Кіраўнік новага магістрата Ходка Багданавіч нават не меў гарадскога грамадзянства. У 1608 г. улады ўрэгулявалі адносіны паміж старым і новым кіраўніцтвам. Але выступленні працягваліся да 1610 г. Першае сур'ёзнае сутыкненне з казакамі адбылося ў 1594 – 1596 гг., калі частка казакоў на чале з Севярынам Налівайкам падняла паўстанне на Украіне. Атрад С. Налівайкі некаторы час дзейнічаў і на тэрыторыі Беларусі. У 1654 г. на баку казакоў выступіла Расія. У вайне 1654 –1667 гг. (т. зв. «невядомая вайна») ваенныя дзеянні адбываліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Акрамя расійскіх войск тут дзейнічалі казацкія атрады. Ужо 31 ліпеня 1665 г. царская армія захапіла Вільню. У вулічных баях загінула дзесяць тысяч гараджан. Польшча не магла аказаць ВКЛ дапамогі, бо вяла ваенныя дзеянні на Украіне. 20 кастрычніка 1655 г. гетман ВКЛ Радзівіл падпісаў Кейданскую унію, паводле якой шведскі кароль станавіўся гаспадаром ВКЛ. 20 кастрычніка 1655 г. гетман ВКЛ Радзівіл падпісаў Кейданскую унію, паводле якой шведскі кароль станавіўся гаспадаром ВКЛ. К вясне 1660 г. шведы пакінулі межы ВКЛ. Кейданская унія перастала дзейнічаць. У 1667 г. было падпісана перамір’е з Расіяй. У 1700–1721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты. У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай.

 

22. Беларусь ў складзе Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.

Рэч Паспалітая, у склад якой пасля Люблінскай уніі 1569 г. уваходзілі Беларускія землі, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы, зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі. Сюды распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Былі створаны губерні. У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Кацярына II адмяніла на далучаных да Расіі тэрыторыях Літоўскі статут і ўвяла рускае заканадаўства, у адміністрацыйным і судовым апаратах загадала ўжываць рускую мову, у склад мясцовага кіраўніцтва набірала рускіх чыноўнікаў, адкрывала першыя рускія школы. Каб супакоіць незадаволеную шляхту, расійскі імператар Павел I (1796 ‑1801) узнавіў дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ён прыпыніў таксама русіфікацыю, але не таму, што палічыў беларусаў самастойным народам. Беларусь падалася яму краем польскім. Такім чынам мы бачым, што палітыка царскага ўрада ў адносінах да беларускай шляхты першапачаткова была даволі лаяльнай. За ёй зберагалася нават права самакіравання і склікання мясцовых сеймікаў. Адзінае, чаго не магла захаваць шляхта, дык гэта былую палітычную ўладу. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты)[1], дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. На сялян навалілася яшчэ і рэкруцкая павіннасць. Царскі ўрад на 25 год забіраў сялянскіх юнакоў у салдаты.

 

23. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

 

Беларуская шляхта ўпачатку ХІХ ст. спадзявалася на ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага не памірала. Перад вайной 1812 г. у шляхецкім асяроддзі з сімпатыяй ставіліся да Францыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. 10 (22) чэрвеня Францыя аб'явіла Расіі вайну і 12 (24) чэрвеня 600-тысячная армія Напалеона (яе называлі "Вялікай арміяй") пачала пераправу цераз Нёман. Беларусь стала арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была занята французскімі войскамі. Для кіравання беларуска-літоўскімі губернямі 19 чэрвеня (1 ліпеня) Напалеон утварыў у Вільні Камісію Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. На тэрыторыі Літвы і Беларусі паралельна дзейнічала мясцовая і французская адміністрацыі. Перад імі была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння напалеонаўскага войска. Вельмі важнай праблемай з'яўлялася фарміраванне ўзброеных сіл Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска. Большую актыўнасць праявіла шляхта. У кастрычніку 1812 г. руская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па старой смаленскай дарозе. Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі незлічоныя страты: тысячы загінуўшых, зруйнаваныя гарады і вёскі. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.