Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Дзекабрысцкі рух на тэрыторыі Беларусі.



Важным момантам у дзейнасці тайных таварыстваў Царства Польскага, Літвы, Беларусі было наладжванне кантактаў з рускімі дзекабрысцкімі арганізацыямі. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу (1820) на заходнюю ускраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.І. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў і інш. У г. кіраўнік Паўночнага таварыства М.М. Мураўёў на(69)пісаў "мінскі варыянт" Канстытуцыі. У 1823 г. С.І. МураўёўАпостал і М.П. Бястужаў-Румін планавалі паўстанне войскаў, якія знаходзіліся ў Бабруйскай крэпасці ("бабруйская змова"), і арышт імператара ў час агляду цытадэлі. Яно не адбылося, але прымусіла дзекабрыстаў зразумець неабходнасць сувязі правінцыі з цэнтрам і аб'яднання Паўночнага і Паўднёвага таварыстваў. Дзекабрысты і члены "Патрыятычнага таварыства" спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Аднак рознае разуменне асноўных мэтаў (патрыёты Царства Польскага і беларуска-літоўскіх зямель на першы іілан ставілі нацыянальнае вызваленне, дзекабрысты галоўную задачу бачылі ў змене дзяржаўнага ладу і вырашэнні сялянскага пытання) прывялі да таго, што паўстанне на Сенацкай плошчы было падтрымана толькі афіцэрамі Літоўскага корпуса, якія ўваходзілі ў Таварыства ваенных сяброў (1825-1826). Выступленне Літоўскага піянернага батальёна (24 снежня 1825 г.) было задушана, пасля чаго камісіяй ваеннага суда да следства былі пры-цягнуты 144 чалавекі. Капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І. Вягелін і іншыя зазналі долю ссыльных дзекабрыстаў. Пасля разгрому студэнцкіх і вучнёўскіх груповак, а таксама выступлення дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы яшчэ больш узмацняецца кантроль за дзейнасцю моладзі з боку афіцыйных уладаў. Нягледзячы на ўсё гэта, вызваленчы рух на былых землях ВКЛ не спыніўся, але ў ім адбыліся сур'ёзныя ідэалагічныя змены.

12. Паўстанне 1830-1831 гг. На тэрыторыі Беларусі і яго вынікі.

На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю, які прыгнечаны "маскалямі". Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. Але ніякіх канкрэтных абяцанняў, як палепшыць становішча насельніцтва, не гучала. За развіццём падзей на Беларусі ўважліва сачылі ў Пецярбургу. 1(13) снежня 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становішча. У пачатку красавіка з войскаў, размешчаных каля Брэста і Гродна, і рэзервовых часцей была сфарміравана спецыяльная армія пад кіраўніцтвам генерала П.А. Талстога. Яна прызначалася для прадухілення паўстання на тэрыторыі ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі і беларускімі губернямі была абмежавана сувязь, уведзена цэнзура перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд – нядобранадзейных высылалі ў глыб Расіі. Секвестру падвяргаліся маёнткі тых памешчыкаў, якія з пачатку паўстання знаходзіліся ў Царстве Польскім. Але прынятыя меры не змаглі прадухіліць пашырэнне паўстання на Бсларусь. упленне. Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вялі да пагаршэння і так дрэннага становішча значнай часткі насельніцтва. Адпаведную рэакцыю выклікалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі не было расійскіх вайсковых сіл. Яны рушылі на захад. Таму шляхта Віленшчыны і Міншчыны скарыстала зручны момант. У красавіку 1831 г. узброенае выступленне ахапіла Ашмянскі і Свянцянскі паветы Віленскай губерні, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерні. Набліжэнне польскіх войскаў выклікала хваляванні ў Лідскім, Навагрудскім, Пружанскім, Кобрынскім і Слонімскім паветах Гродзенскай губерні. З самага пачатку ўступлення польскай рэгулярнай арміі на тэрыторыю Белавежскай пушчы, дзеянпі паўстанцаў (да 8001000 чалавек) сталі больш інтэнсіўнымі і рашучымі. Яны сур'ёзна пагражалі камунікацыям расійскай арміі, якая ваявала на тэрыторыі Царства Польскага. На задушэнне паўстання ў Белавежскай пушчы ўлады кінулі значныя вайсковыя сілы, і ў хуткім часе ачагі супраціву былі знішчаны. Пасля адыходу з тэрыторыі беларускіх паветаў польскай арміі паўстанне на землях былога ВКЛ пайшло на спад, але партызанская вайна асобных атрадаў не спынялася да восені 1831 г. І толькі звесткі пра падзенне 8 верасня Варшавы, а затым Модліна і Замосця (адпаведна 9 і 21 кастрычніка) – апошніх бастыёнаў паўстанцаў у Царстве Польскім, прымусілі разысціся тыя атрады, якія да гэтага часу яшчэ знаходзіліся ў лясах. У тым, што паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі пацярпела паражэнне, былі свае прычыны. Неразуменне глыбіні сялянскага пытання і недастатковы ўлік этнарэлігійных асаблівасцяў прывялі да таго, што надзеі на шырокі ўдзел у паўстанні падатковых саслоўяў не спраўдзіліся. Не адчуўшы рэальнага паляпшэння свайго становішча, сялянства ў асноўным засталося абыякавым да палітычнай праграмы паўстанцаў. Паўплывала таксама адсутнасць належнага ўзаемаразумення паміж Нацыянальным урадам і Віленскім цэнтральным камітэтам. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што ў самім кіраўніцтве на тэрыторыі ВКЛ не існавала адзінства і ўзгодненасці. Стаарэнне часовых павятовых органаў не прывяло да узнікнення адзінага ўрада, якому падпарадкоўваліся б усе мясцовыя структуры. Не спраўдзіліся надзеі беларускіх паўстанцаў і на падтрымку польскай рэгулярнай арміі.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.