Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Февральская буржуазно-демократическая революция на Беларуси.



Весть о победе революции в Петрограде пришла в Беларусь 1 – 4 марта и вызвала у жителей городов и местечек волну энтузиазма. Везде проходили митинги, демонстрации, разоружалась полиция, освобождались политзаключенные. Создавались Советы рабочих и солдатских депутатов, народная милиция. В марте – апреле организационно оформились тридцать семь Советов, в том числе 12 рабочих, 11 крестьянских, 14 объединенных Советов. Наиболее влиятельным в Беларуси и на Западном фронте был Минский Совет, созданный 4 марта на собрании представителей от ряда предприятий. Организационное оформление Минского Совета завершилось 8 марта, когда был создан Минский Совет рабочих и солдатских депутатов и один исполнительный комитет во главе с меньшевиком Б. Позерном и его заместителем большевиком И. Любимовым. Были созданы Советы в Гомеле, Витебске и других городах Беларуси. Они признавали руководящую роль Петроградского Совета и по его примеру – Временное правительство. Буржуазные органы власти возникли вначале как временные городские общественные комитеты. Временное правительство в Беларуси опиралось на структуры, созданные еще при царизме – на земства, органы городского самоуправления. Губернские и уездные комиссары назначались, как правило, из числа председателей губернских и уездных земских управ. В Беларуси, как и во всей стране, установилось двоевластие. В это же время начали создаваться профсоюзы, фабричные и заводские комитеты. Вопросы продолжительности рабочего дня, оплаты труда, сверхурочных работ рассматривались на заседаниях Советов рабочих и солдатских депутатов. 7 – 17 апреля 1917 г. в Минске состоялся I съезд рабочих и солдатских депутатов армии и тыла Западного фронта. Съезд поддержал позицию Временного правительства о продолжении войны, утвердил положение о солдатских комитетах и определил их задачи. 20 апреля в Минске состоялся первый съезд крестьянских депутатов Минской и не оккупированных уездов Виленской губерний. По вопросу о войне съезд высказался за заключение воюющими странами справедливого мира без аннексий и контрибуций, а до того времени – продолжать войну, съезд осудил дезертирство. Окончательное решение аграрного вопроса откладывалось до созыва Учредительного собрания. Однако делегаты высказались за ликвидацию частной собственности на землю, запрещение ее купли и продажи, за уравнительное распределение земли по трудовой норме. Эсеры провели свою линию на крестьянских съездах Могилевской и Витебской губерний.

18 июля 1917 г. началось наступление на Юго-Западном фронте, которое закончилось поражением русской армии. В стране назрел острый политический кризис, который закончился расстрелом 4 июля в Петрограде 500-тысячной демонстрации. Двоевластие закончилось, вся полнота власти перешла к Временному правительству.

Июльские события 1917 г. ускорили процесс революционного просвещения трудящихся масс. Массовые стачки рабочих прошли во всех крупных городах Беларуси, увеличилось число крестьянских выступлений, волнений солдат на Западном фронте. Временное правительство организовало мятеж в конце августа 1917 г. под руководством генерала Л. Корнилова с целью подавления революционных сил и установления военной диктатуры. В Минске и в других городах Беларуси создавались вооруженные рабочие дружины, патрулирующие на железнодорожных станциях. Формировались отряды Красной гвардии. 30 августа был создан Военно-революционный комитет (ВРК) Западного фронта, осуществлявший координацию действий по организации отпора контрреволюции. 1 сентября в Могилеве был арестован Л. Корнилов и другие генералы Ставки.

Борьба с корниловским мятежом еще более ускорила «полевение» масс. На митингах солдаты, рабочие, беднейшие крестьяне Беларуси требовали взятия власти Советами. Началась большевизация Советов. В сентябре 1917 г. в Минский Совет было избрано 184 большевика, или 53% его состава. Президиум Совета состоял только из большевиков во главе с К. Ландером.

Таким образом, Временное правительство полностью дискредитировало себя. Не была решена ни одна проблема: продолжалась война, не решен аграрный вопрос, не проведены коренные изменения в общественно-политической жизни. Реформистский путь развития России стал невозможен.

 

 

17. Беларуси национальны рух у сакавику-кастрычнику 1917 г.

 

Значна актывізаваўся ў гэты час беларускі нацыянальны рух. Перамога рэвалюцыі стварыла магчымасці для яго поўнай легалізацыі, ідэйнага і арганізацыйнага афармлення.

25-27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся з’езд беларускіх арганізацый. З’езд вітаў перамогу Лютаўскай рэвалюцыі і заявіў аб падтрымцы Часовага ўрада. Галоўнае праграмнае патрабаванне з’езда – дзяржаўна-тэрытарыяльная аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі. Ядром беларускай тэрыторыі вызначаліся Мінская, Магілеўская, Віцебская, Гродзенская і Віленская губерні. Аўтаномная Беларусь павінна была мець свій прадстаўнічы орган з заканадаўчымі функцыямі – Беларускую краевую раду. З’езд выказаўся за рэформу народнай адукацыі, адкрыцце ў Беларусі універсітэта, выкладанне ў навучальных установах беларускай мовы. У якасці выканаўчага органа быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). Старшыней БНК стаў дэпутат I Дзяржаўнай думы Скірмунт.

У дні працы з’езда аднавіла легальную дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. БСГ выступала ў падтрымку Часовага ўрада, выказвалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам у адпаведнасці з працоўнай нормай, заявіла аб неабходнасці для Беларусі аўтаноміі ў складзе Расійскай рэспублікі. Вясной 1917г. былі заснаваны таксама Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская народная грамада і іншыя згуртаванні. У аснове іх праграм таксама ляжала патрабаванне аўтаноміі Беларусі, свабоднага развіцця беларускай мовы і культуры.

Аднак гэтыя ідэі пракладвалі сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы ўрад, зыходзячы з эканамічных і геапалітычных інтарэсаў Расіі ў Беларусі, не падтрымаў аўтанамісцкай платформы, прадстаўленай яму БНК. Не адразу гэта праграма знайшла падтрымку і ў грамадскай думцы самой Беларусі. Сялянства было захоплена пытаннем аб зямлі і не выказвала выразных адносін да нацыянальнага самавызначэння. Адмоўна адбівалася на папулярнасць БНК і звязаных з ім арганізацый знаходжанне на чале кіруючага руху Скірмунта, які меў рэпутацыю цвердага прыхільніка памешчыцкага землеўладання.

Тым часам у асяроддзі сіл, прадстаўленых у Беларусі шматлікім чыноўніцтвам, мясцовымі групоўкамі, што кіраваліся дактрынай “заходнерусізму”, былі ажыццеўлены арганізацыйныя і ідэалагічныя захады ў процівагу БНК. У красавіку 1917г. у Гомелі тутэйшыя прыхільнікі “заходнерусізму” аб’ядналіся ў так званы Саюз беларускай дэмакратыі, які заявіў аб намеры процідзейнічаць імкненню некаторых беларусаў да аўтаноміі. Аналітычную пазіцыю заняў і ўтвораны ў маі ў Віцебску Беларускі народны саюз (БНС). 25-26 чэрвеня у Віцебску адбыўся з’езд прадстаўнікоў БНС, Саюза беларускай дэмакратыі і іншых аналагічных згуртаванняў, які выступіў супраць сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зыходзяць ад імя невялікай групы насельніцтва Беларусі.


Падзеі сведчылі, што к лету 1917г. у Беларусі разам з супярэчнасцямі і канфліктамі, агульнымі для ўсей тагачаснай Расіі, абвастрылася супрацьстаянне і па нацыянальным пытанні.

8-10 ліпеня ў Мінску адбыўся з’езд беларускіх арганізацый. Цэнтральным на з’здзе стала пытанне аб будучым статусе Беларусі. Пасля дыскусій дэлегаты з’езда пацвердзілі праграму дзяржаўна-палітычнай і нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Былі прыняты рэзалюцыі аб дапамозе бежанцам, адкрыцці ў Беларусі універсітэта і г.д., а таксама рашэнне скасаваць БНК і ўтварыць новы орган – Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый. Было абвешчана, што яна грунтуецца на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы ўсей зямлі без выкупу працоўнаму народу і абароны інтарэсаў рабочых.

Дэмакратызацыя цэнтральнага органа паспрыяла далейшаму пашырэнню беларускаму руху. Адной з формаў далучэння да яго прадстаўнікоў розных сацыяльных груп былі культурна-асветныя, літаратурныя, тэатральна-мастацкія арганізацыі і суполкі. Сярод настаўнікаў усе большае разуменне знаходзіла ідэя беларусізацыі школы.

Сур’езным набыткам нацыянальнага руху з’явілася далучэнне да яго беларусаў-вяскоўцаў. На фронце, у тылавых гарнізонах, флоцкіх экіпажах салдаты і афіцэры беларускай нацыянальнасці аб’ядноўваліся ў культурна-асветныя гурткі, грамадска-палітычныя суполкі. Сярод нацыянальных вайсковых арганізацый ксе большую прыцягальнасць набывала ідэя стварэння воінскіх фарміраванняў па нацыянальна-тэрыіарыяльнай прыкмеце. Пэўныя колы расійскага камандавання гатовы былі скарыстаць гэтыя памкненні, разлічваючы, што таварысцкая агуртаванасць вайскоўцаў-землякоў дапаможа спыніць падзенне дысцыпліны і бяздольнасці войска.

У такіх умовах беларускі нацыянальны рух у войску здолеў аформіцца арганізацыйна. 18-24 кастрычніка у Мінску адбыўся з’езд воінаў-беларусаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый. З’езд заклікаў гуртаваць сілы для барацьбы за тое, каб беларускі народ змог заняць месца ў расійскай рэспубліцы як роўны з роўнымі. Дэлегаты прызналі неабходным утварэнне беларускага войска, каб прадухіліць расчляненне Беларусі суседнімі дзяржавамі. Для кіраўніцтва гэтай справай была выбрана Цэнтральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР) на чале з Рак-Міхайлоўскім.

Узніклая перспектыва з’яўлення ўзброенай апоры ўзмацніла настроі на арганізацыю ў Беларусі аўтаномнай сістэмы кіравання. На II сесіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый і III з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады, якія праходзілі ў Мінску ў кастрычніку паралельна са з’ездам воінаў-беларусаў, была думка аб неабходнасці ўвядзення аўтаноміі знізу, явачным парадкам, без санкцыі агульнарасійскай улады. Для гэтага Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую Беларускую раду (ВБР). Мелася на ўвазе, што новая структура папоўніцца прадстаўнікамі ад гарадскіх дум, земстваў і стане, такім чынам, зародкам вышэйшага органа ўлады аўтаномнай Беларусі.

 

 

Аднак размах і ўплыў беларускага нацыянальнага руху былі яшчэ недастатковыя для таго, каб ен мог выканаць патэнцыяльна ўласцівую яму ролю кансалідуючай сілы грамадства, якое гуртавалася б у межах уласнай дзяржаўнасці на прынцыпах нацыянальнай згоды.

 

18. Кастрычн1цкая рэвалюцыя i устанауленне Савецкай улады на Беларусь

 

Лютаўская рэвалюцыя, якая скінула царскае самадзяржаўе, зрабіла Расію адной з самых дэмакратычных сярод дзяржаў удзельніц Першай сусветнай вайны. Ужо надышло лета 1917г., аднак ніводнага са злабадзённых пытанняў аб міры, зямлі, Устаноўчым сходзе Часовым урадам не было вырашана. Пагоршылася становішча ў эканоміцы. Узрасло беспрацоўе, цэны на спажывецкія тавары падняліся ў дзесяткі разоў, адчуваўся востры недахоп прадуктаў харчавання. І як вынік гэтага – узмацнялася незадаволенасць мас палітыкай Часовага ўрада.

Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Па напружанасці сацыяльнай барацьбы ў вёсцы Беларусь выйшла на трэцяе месца ў Расіі пасля Цэнтральна-чарназёмнага раёна і Паволжа. Абвастрэнне эканамічнага крызісу выклікала хвалю забастовак рабочых: у маі-чэрвені 1917г. іх было больш за 60. Салдаты выказвалі незадаволенасць палітыкай правядзення вайны да канчатковай перамогі.Пад уплывам антываеннай агітацыі бальшавікоў пачалося разлажэнне арміі. Дэманстрацыі ў шэрагу гарадоў Беларусі прайшлі пад бальшавіцкімі лозунгамі, якія былі накіраваны супраць Часовага ўрада.

3-5 ліпеня у Петраградзе і іншых цэнтрах Расіі па ініцыятыве ваеннай арганізацыі РСДРП(б) адбыліся ўзброеныя дэманстрацыі, якія выставілі патрабаванне перадачы ўлады ў рукі Саветаў. Але бальшавікі сутыкнуліся з рэзкім супраціўленнем дэмакратычных сіл. Бальшавіцкія арганізацыі аб’яўляліся па-за законам і разганяліся. Па палітычных матывах расфарміроўваліся вайсковыя злучэнні.

Бальшавікі Беларусі ў гэты час працягвалі змагацца за ўладу мірнымі палітычнымі сродкамі. 13 ліпеня 1917г. яны разам з прадстаўнікамі буржуазна-дэмакратычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый увайшлі ў камітэт рэвалюцыйных арганізацый, які ставіў сваёй задачай падтрымліваць парадак, заснаваны на загадах і распараджэннях Часовага ўрада і ЦВК Саветаў. У другой палове ліпеня Мінскі камітэт РСДРП(б) выступіў у блоку з меншавікамі на выбарах у гарадскую думу. Але з канца ліпеня бальшавіцкія арганізацыі пачалі прыірымлівацца іншай тактыкі.

Новая тактыка бальшавікоў вынікала з рашэння VI з’езда РСДРП(б), які ўзяў курс на захоп улады шляхам узброенага паўстання. Часовы ўрад страчваў кантроль за развіццём падзей. У абстаноўцы безуладдзя, эканамічнага хаосу і развалу фронту усё часцей у партыі кадэтаў чуліся заклікі да ўсталявання цвёрдай улады, бо Керанскі, прыхільнік буржуазна-дэмакратычнага развіцця краіны, ужо не задавальняў буржуазна-памешчыцкія колы Расіі. Наспявала ваенная змова. У жніўні 1917г. паміж Керанскім і Карнілавым было заключана сакрэтнае пагадненне пра замену ўрадавымі войскамі збальшавізаваных часцей Петраградскага гарнізона, што павінна было стаць першым крокам на шляху стварэння новага, больш моцнага кабінета Часовага ўрада. Для выканання гэтага пагаднення па загадзе Карнілава 24 жніўня 1917г. корпусы генералаў Крымава і Баграціёна пачалі рухацца ў напрамку да сталіцы. Керанскі пасля кансультацыі з думскімі дзеячамі прыйшоў да высновы, што планы Карнілава выходзяць за рамкі дамоўленасці пра ўтварэнне новага кабінета міністраў. Карнілаву было загадана здаць пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага і неадкладна прыбыць у Петраград, у якім было абвешчана ваеннае становішча. Керанскі абвінаваціў Карнілава ў здрадзе Радзіме, у паўстанні супраць Часовага ўрада ў тым, што ён трапіў пад уплыў бальшавікоў і дзейнічае ў адпаведнасці з планамі германскага генеральнага штаба.

На Беларусі звесткі пра выступленне Карнілава сталі вядомыя 28 жніўня. У буйных гарадах адразу пачалі стварацца антыкарнілаўскія камітэты. Франтавы камітэт Заходняга фронту (у Мінску) звярнуўся з адозваю да насельніцтва і арміі, у якой патрабаваў падпарадкоўвацца толькі Часоваму ўраду, заявіў пра неабходнасць арышту Карнілава і ўстанавіў кантроль за адпраўкай вайсковых часцей на Петраград. Быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, у які ўвайшлі прадстаўнікі франтавога камітэта, выканкамаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Савета сялянскіх дэпутатаў, гарадской думы. Для захавання спакою і небяспекі былі абмежаваныя дэмакратычныя свабоды (слова, друкарні, сходаў), уводзілася цэнзура, устанаўліваўся нагляд за друкарнямі горада. Рабіліся захады, каб не даць магчымасць Карнілаву выкарыстаць войскі Заходняга фронту, каб перапыніць сувязь карнілаўскіх войск са Стаўкай у Магілёве.

У гістарычнай літаратуры замацаваўся пункт гледжання на гэты акт як на спробу ўсталявання ваеннай дыктатуры ў краіне, разгону Саветаў і іншых дэмакратычных арганізацый. У жніўні 1917г. паміж Керанскім, які ўзначальваў ваеннае міністэрства, і Карнілавым было заключана сакрэтнае пагадненне пра замену ўрадавымі войскамі збальшавізаваных часцей Петраградскага гарнізона, што павінна было стаць першым крокам на шляху стварэння новага, больш моцнага кабінета Часовага ўрада. Падставамі для такога пагаднення паслужылі пагаршэнне становішча на фронце (21 жніўня германскія войскі захапілі Рыгу) і актывізацыя бальшавікоў, якія ўзялі курс на ўзброенае паўстанне.

Пад час барацьбы з карнілаўшчынай у цэлым па краі стварылася адзінства ўсіх дэмакратычных сіл. Часовы ўрад адмежаваўся ад Карнілава і таксама ўключыўся у барацьбу з ім. У гэтых умовах адкравалася новая магчымасць для кансалідацыі ўсіх сіл дэмакратыі, у тым ліку і ўрадавых.

Восенню 1917г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Значна знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. 25 кастрычніка 1917г. рабочыя і салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) скінулі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу у цэнтры і на месцах, прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі і ўтварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад – Савет народных Камісараў на чале з Леніным.

З восені 1917г. да красавіка 1918г. існавала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая была ўтворана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) і налічвала спачатку 500 членаў, у асноўным рабочых. Партыя вяла палітычную і культурна-асветніцкую работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах, мела прадстаўнікоў у Петраградскім Савеце. Члены БСДРП прымалі ўдзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе.

Аб кастрычніцкіх падзеях у Петраградзе ў Мінску стала вядома апоўдні 25 кастрычніка. У той жа дзень Мінскі Савет выдаў Загад №1, які абвяшчаў, што ўся ўлада ў горадзе пераходзіць да Савета. Адначасова з гарадской турмы і гаўптвахты былі вызвалены рабочыя і салдаты, з якіх быў сфарміраваны 1-ы рэвалюцыйны імя Мінскага Савета полк пад камандаваннем прапаршчыка Рамнёва. На бок Мінскага Савета перайшлі 37-ы і 289-ы запасныя пяхотныя палкі, што знаходзіліся ў Менску. Менавіта яны і склалі ўзброеныя сілы новай улады. Ва ўсе найбольш важныя ўстановы горада былі назначаны камісары, якія павінны былі ажыццяўляць кантроль за іх дзейнасцю. Уводзілася цэнзура, адстранялася ад кіравання гарадская дума. 26 кастрычніка было прынята рашэнне аб стварэнні Рэвалюцыйнага камітэта. Узначаліў камітэт Ландар. На Райкам ускладваліся задачы: не дапусціць адпраўкі войск з фронту, прадухіліць магчымыя выступленні супраць Савецкай улады, ажыццяўляць кантроль за яе ўсталяваннем на месцах, а таксама за выкананнем усіх загадаў новай улады.

Аднак 26-27 кастрычніка абстаноўка ў горадзе рэзка абвастрылася. Яшчэ 26 кастрычніка з асуджэннем паўстання ў Петраградзе выступіў з’езд салдат-сялян Заходняга фронту. Франтавы камітэт Заходняга фронту прыняў рашэнне стварыць новы орган улады – Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту. Камітэт павінен быў сфарміраваць у Мінску моцную ўладу для таго, каб не дапусціць хваляванняў, у тым ліку і на фронце.

27 кастрычніка Вялікая Беларуская Рада (ВБР) у сваёй “Грамаце да беларускага народа” асудзіла захоп улады бальшавікамі.

Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад’явіў Мінскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы Камітэту ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім.

Неўзабаве з прыбыццём па-бальшавіцку настроеных войскаў і браніраванага цягніка суадносіны сіл змяшчаліся на карысць бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК Заходняй вобласці і фронту. Ён распусціў Камітэт выратавання, а яго старшыню Калатухіна арыштаваў. Арыштаваны быў таксама і галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал Балуеў за адмову пачаць перамовы аб перамір’і з камандаваннем германскай арміі.

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. Такі характар мела змена ўлады ў Віцебску і Гомелі. У Нясвіжы ВРК быў створаны 29 кастрычніка, Браславе – 5 лістапада, Вілейцы і Гарадку – 8 лістапада, Гомелі – 17 лістапада.

У больш складанай абстаноўцы разгортваліся падзеі ў Магілёве. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якая ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Вакол яе групаваліся царскія генералы і афіцэры, замежныя ваенныя місіі, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый. Стаўка прымала экстранныя меры, каб не дапусціць перамогі бальшавіцкага паўстання, адклікаючы з фронту вайсковыя фарміраванні і накіроўваючы іх у Петраград і Маскву.

Эсэра-меншавіцкае кіраўніцтва Магілёўскага Савета патрабавала ад бальшавікоў стварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада, што прывяло б да супрацоўніцтва ўсіх дэмакратычных сіл як гарантыі супраць узнікнення грамадзянскай вайны. Бальшавікі ігнаравалі гэтае патрабаванне. Савецкі ўрад аб’явіў генерала Духоніна знятым з пасады выконваючага абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй за адмову пачаць перамовы з немцамі аб перамір’і. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада ў Магілёве перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык Крыленка.

Хутка і бяскроўна пераходзіла ўлада ў рукі бальшавікоў у арміях Заходняга фронту, дзе бальшавікі мелі шматлікія партыйныя арганізацыі і значную падтрымку. Многія салдаты, якія падтрымлівалі бальшавікоў, спадзяваліся, што бальшавікі, захапіўшы ўладу, створаць аднародны сацыялістычны ўрад і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу.

У лістападзе 1917г. у Мінску прайшлі з’езды: з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і II з’езд армій Заходняга фронту. Створаныя трыма з’ездамі выканкамы аб’ядналіся ў Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту – Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік Рагозінскі. Тады ж быў створаны і выканаўчы орган – Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з Ландарам.

У лютым 1918г. бальшавікі амаль завяршылі працу па ўсталяванні Савецкай улады ў губернях, паветах, валасцях. Адначасова праводзілася ліквідацыя органаў мясцовага самакіравання: гарадскіх дум, упраў, земскіх устаноў і інш. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы.

 

 

19. Падрыхтоука i правядзенне I Усебеларускага з’езда.

 

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. на Беларусі ўспрымалася неадназначна. Многія беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі прызналі ўладу Аблвыканкамзаха. Вялікая Беларуская Рада (ВБР), якая з кастрычніка 1917г. узначальвала беларускі нацыянальны рух, ахарактарызавала паўстанне бальшавікоў у Петраградзе як праяву анархіі, а Аблвыканкамзах лічыла выключна франтавым органам па той прычыне, што ў ім большасць складалі вайскоўцы і ў кіраўніцтве яго не было ніводнага беларуса.

Лідэры беларускага нацыянальнага руху прызнавалі Савецкую ўладу на тэрыторыі Расіі, але не жадалі прызнаваць яе на Беларусі. Большасць з іх успрымалі лозунг бальшавікоў аб самавызначэнні народа як патрабаванне свабоднага самавызначэння беларусаў, аддзяленне ад Расіі дзеля пабудовы вольнай Беларусі.

З тым, каб вырашыць далейшы лёс Бацькаўшчыны, ВБР 27 кастрычніка 1917г. у сваёй “Грамаце да ўсяго беларускага народа” звярнулася з адозвай склікаць на 5 снежня 1917г. у Мінску з’езд прадстаўнікоў беларускага народа. Даведаўшыся пра рашэнне ВБР правесці I усебеларускі з’езд, кіраўнік Аблвыканкамзаха Мяснікоў накіраваўся ў Петраград, дзе намерваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з’езда. Але Наркамнац не пагадзіўся, бо гэта разыходзілася з абвешчаным Савецкай уладай правам нацый на самавызначэнне. У той жа час Наркамнац РСФСР прапанаваў Аблвыканкамзаху ўступіць у перамовы з іншай арганізацыяй, якая ў процівагу ВБР склікала б другі з’езд з мэтай паралізаваць намеры дабіцца аддзялення Беларусі ад Расіі. Такой арганізацыяй стаў Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе (БАК), у якім рашаючую ролю адыгрывалі левыя эсэры на чале з Канчарам, Караткевічам, Гольманам. Пачаліся перамовы з кіраўніцтвам БАК. Было вырашана склікаць Усебеларускі з’езд у Рагачове 15 снежня дзеля абароны цэласнасці Беларусі. Для гэтых мэт СНК у Петраградзе была выдзелена грашовая дапамога ў памеры 500 тысяч рублёў.

Пакуль Наркамнац вёў перамовы з БАК, ВБР завяршыла кампанію па вылучэнні дэлегатаў на I Усебеларускі з’езд, якія пакрыху пачалі збірацца ў Мінску. Ва ўмовах, калі скліканне з’езда стала рэальнасцю, БАК пайшоў на перамовы з ВБР. Пасля вострых дыскусій БАК і ВБР прыйшлі да рашэння аб правядзенні агульнага I Усебеларускага з’езда. 15 снежня 1917г. у Мінск з’ехаліся 1872 дэлегаты. Яны прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя і дарожныя камітэты, настаўніцкія, бежанскія, беларускія нацыянальныя арганізацыі, беларускія арганізацыі арміі і флоту, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выканаўчыя камітэты ВБР, БАК, ЦБВР. У працэсе дыскусій вызначыліся тры асноўныя кірункі: цэнтр, правае і левае крыло. Цэнтр быў прадстаўлены ў асноўным дэлегатамі ад БСГ, да якіх далучылася частка беспартыйных і эсэраў. Правае крыло аб’ядноўвала памешчыкаў, прадстаўнікоў беларускіх арганізацый усходніх губерняў і клерыкальных груп. Левае крыло складалася з часткі дэлегатаў ад БСГ і членаў БСДРП. У далейшым дэлегаты з’езда падзяляліся на дзве вялікія групы: прыхільнікаў ВБР (радаўцы) і прыхільнікаў Аблвыканкамзаха (абласнікоў), якія мелі прыкладна аднолькавую колькасць рашаючых галасоў, што прадвызначыла вастрыню дыскусій.

Прэзідыўм з’езда быў сфарміраваны з прэзідыўма ВБР на чале са Смолічам і Варонкам, прэзідыўма ЦБВР на чале з Рак-Міхайлоўскім, прадстаўнікоў вядучых беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Кіруючым органам з’езда стала Рада старэйшын беларускага з’езда. Старшынёй I Усебеларускага з’езда быў выбраны ўрач Серада.

Увечары 17 снежня 1917г. адбылося агульнае пасяджэнне з’езда, на якім быў абвешчаны праект рэзалюцыі “Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе”. Дэлегаты паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, у якім гаварылася аб утварэнні новага органа краёвай улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Аблвыканкамзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту не прызнавалася. Гэту рэзалюцыю СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як спробу звергнуць Савецкую ўладу. Па яго рашэнні ў ноч на 18 снежня з’езд быў разагнаны, члены прэзідыўма арыштаваныя. Аднак сапраўдныя прычыны разгону I Усебеларускага з’езда заключаліся ў тым, што кіраўніцтва Аблвыканкамзаха наогул не прызнавала беларускую нацыю, разлічвала на перамогу сусветнай рэвалюцыі і ў такіх умовах не лічыла мэтазгодным ствараць беларускую дзяржаву.

Роспуск з’езда стаў гвалтам у адносінах да яго дэлегатаў. Гэта вымушаны быў прызнаць наркам РСФСР па справах нацыянальнасцей Сталін. Даведаўшыся аб дзеяннях Аблвыканкамзаха, Сталін патэлефанаваў яго кіраўніку Мяснікову і патрабаваў вызваліць арыштаваных членаў прэзідыўма Усебеларускага з’езда. Пазней дзеянні Аблвыканкамзаха і яго СНК былі абмеркаваны на пасяджэнні ЦВК РСФСР пад старшынствам Свярдлова, у якім прымалі ўдзел Канчар, Мяснікоў, Ландар, Фрунзе. Такім чынам, разгон Аблвыканкамзахам I Усебеларускага з’езда нанёс вялікія страты аўтарытэту Савецкай улады і ў пэўнай ступені падштурхнуў частку беларускага нацыянальна-вызваленчага руху на шлях адкрытай барацьбы супраць яе.

Удзень 18 снежня ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі сабраліся члены Рады з’езда. Радаўцы выказалі рашучы пратэст супраць акцыі Аблвыканкамзаха. Рэзалюцыя пратэсту была накіравана ў Петраград. На сходзе быў выбраны Выканаўчы камітэт, якому Рада перадавала свае паўнамоцтвы. Выканкам павінен быў прадстаўляць інтарэсы беларускага народа да склікання Беларускага Устаноўчага сойма. Да 9 сакавіка 1918г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда быў фактычна кіруючым органам беларускага нацыянальнага руху, які неаднаразова рабіў спробы ўстанавіць сувязь з СНК у Петраградзе, але ўсе яны закончыліся няўдачай.

 

 

20. Германская акупацыя. Абвяшчэнне БНР.

 

Брэст-Літоўску, і аднавіла ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Пад канец лютага немцы захапілі Жлобін, Калінкавічы, Рэчыцу, Рагачоў. На пачатку сакавіка ўвайшлі ў Гомель. Савецкі ўрад прыкладаў усе намаганні для хутчэйшага заключэння міру. 3 сакавіка1918г. у Брэст-Літоўску быў падпісаны мірны дагавор, на вельмі цяжкіх умовах, навязаных Германіяй. Паводле гэтага дагавору, пад нямецкай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. Беларусь не прызнавалася самастойным рэгіёнам і не называлася сваім імем, а разглядалася як частка Расіі. Такім чынам, у выніку нямецкай акупацыі Беларусь была падзелена на дзве часткі. На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі ўся ўлада знаходзілася ў руках ваеннага камандавання. Германская адміністрацыя забараніла бальшавіцкую партыю, але дазволіла дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных і кадэцкай партый, клерыкальных арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага кіравання (земствы, гарадскія думы і інш.), якім перадалі пытанні, звязаныя з унутраным жыццём насельніцтва.

Фабрыкі і заводы акупанты перадалі іх былым уладальнікам, у вёсцы аднавілі прыватную ўласнасць на зямлю. Многія прадпрыемствы закрываліся, а абсталяванне і сыравіна адпраўляліся ў Германію. Сяляне абкладаліся вялікім харчовым падаткам, у практыку ўвайшлі рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. У вініку прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі прыходзілі ў заняпад.

У адносінах да мірных жыхароў наладжваліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію, ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры, за выступленне супраць акупацыйных улад практыкаваліся расстрэлы.

Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. На захопленай ворагам тэрыторыі была створана сетка падпольных арганізацый РКП(б). Пад іх кіраўніцтвам рабочыя праводзілі забастоўкі.

Арганізаваўся беларускі нацыянальны рух. Кіраўніцтва яго імкнулася ўзяць уладу ў свае рукі. Пасля таго, як з Мінска з прычыны наступлення нямецкіх войск былі эвакуіраваны органы Савецкай улады, легалізаваў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда. 21 лютага Выканкам Рады прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі. У ёй ён абвяшчаў сябе Часовай уладай на Беларусі. Выканаўчая ўлада ўскладвалася на першы ўрад Беларусі – Народны Сакрытарыят, старшынёй якога стаў Варонка. Абвяшчаючы стварэнне сваёй улады ў краі, дзеячы беларускага нацыянальнага руху разлічвалі на тое, што германскаму камандаванню прыйдзецца прыняць яе дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Аднак яны памыліліся. Нямецкія акупацыйныя ўлады, зразумеўшы, што Народны Сакрытарыят не абапіраецца ні на якую рэальную сілу, 25 лютага выдварылі яго з будынка, які ён займаў, канфіскавалі касу.


Пасля таго, як 3 сакавіка без удзелу прадстаўнікоў Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у беларускім нацыянальным руху ўзмацніліся незалежніцкія тэндэнцыі. 9 сакавіка 1918г. Радай I Усебеларускага з’езда была прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі. Краіна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Уся паўната ўлады перадавалася Радзе Усебеларускага з’езда. Другая грамата абвясціла правы і свабоды грамадзян, раўнапраўе ўсіх моў, адмену прыватнай уласнасці на зямлю. Выканкам абяцаў у бліжэйшы час склікаць Устаноўчы сойм. 18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была пераўтворана ў Раду БНР на чале з прэзідыўмам. Яго старшынёй быў выбраны Серада. На Раду БНР былі ўскладзены функцыі заканадаўчай улады. Аднак да заканатворчай дзейнасці Рада не дайшла, таму што ўся яе работа звялася да чыста палітычных спраў. Рада БНР не пагадзілася з вынікамі Брэсцкага міру і асабліва з хуткай яго ратыфікацыяй Масквой. Далейшае ўратаванне Беларусі лідэры БНР бачылі ў абмежаванні ад Расіі.

25 сакавіка 1918г. на сесіі Рады БНР была прынята Трэцяя Устаўная грамата, у якой БНР абвяшчалася незалежнай ад Савецкай Расіі дзяржавай. Германія адмоўна паставілася да факта абвяшчэння БНР. Дзяржавы Антанты і ЗША не прызналі БНР.

Рада БНР сваю дзейнасць узгадняла з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ёй удалося атрымаць самастойнасць у вырашэнні пытанняў гандлю, адукацыі, культуры. Найбольшых поспехаў БНР змагла дабіцца толькі ў развіцці асветы і культуры. Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе беларускай мовы. Што датычыцца дзяржаўнага будаўніцтва, то дзейнасці Рады БНР заміналі акупацыйныя ўлады. Няўдачы былі звязаны і з тым, што ў Радзе не было адзінства. Палітычныя крызісы ў яе дзейнасці адбываліся з самага пачатку абвяшчэння БНР.

Адыход нямецкіх войскаў у верасні 1918г. з часткі беларускіх тэрыторый вымусіў Раду актывізаваць дыпламатычную дзейнасць, накіраваную на прызнанне незалежнасці БНР. Аднак новыя знешнепалітычныя ініцыятывы Рады не мелі поспеху. Без адказу засталася таксама апеляцыя да старшыні Мірнай канферэнцыі ў Парыжы.

У канцы 1918г. пасля капітуляцыі Германіі, нямецкія войскі пачалі пакідаць Беларусь. Савецкая Расія дэнансіравала Брэсцкі мірны дагавор, пачала распаўсюджваць сваю ўладу на цэнтральную і заходнюю часткі Беларусі. 10 снежня часці Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Мінск. Большасць членаў Рады БНР пакінула горад і пераехала спачатку ў Вільню, а потым у Гродна, далей прадоўжыла работу ў эміграцыі. У канчатковым выніку ўсе спробы Рады БНР стварыць Беларускую дзяржаву скончыліся няўдачай. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

 

 

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады аказалі ўплыў на развіцце нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы.

 

 

21. Утварэнне ССРБ i ЛЗтБел ССР.

 

 

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення Савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Па гэтым пытанні існавала некалькі меркаванняў. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкама РКП(б), Аблвыканкамзаха і Абласнога СНК заключалася ў тым, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР. Гэтыя органы ўзначальвалі не беларусы, ім было цяжка зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што беларусы не з’яўляюцца самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння ў адносінах да іх не падыходзіць.

Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), утвораны 31 студзеня 1918г. пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі Беланцкама Чарвякоў і Жылуновіч лічылі неабходным стварэнне БССР і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР. Гэтую пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі.

Белнацкам і кіраўнікі беларускіх сексый прыклалі шмат намаганняў, каб здзейсніць свае планы. Дэлегацыя Белнацкама прыехала ў верасні 1918г. у Смаленск і прапанавала Паўночна-Заходняму абкаму партыі перайменаваць Заходнюю вобласць у Беларуска-Літоўскую. Аднак абкам не прыняў дадзенай прапановы. У лістападзе 1918г. Маскоўскі камітэт беларускіх секцый выказаўся за абвяшчэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Дэлегацыя камітэта праінфарміравала аб сваім рашэнні наркама па справах нацыянальнасцей Сталіна. Але Сталін не адрэагаваў на гэта. Пытанне аб неабходнасці беларускага савецкага ўрада разглядалася і на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918г. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да Сталіна. Але Сталін зноў не адрэагаваў.

Справа зрушылася толькі пасля ўмяшальніцтва Леніна. Па яго ініцыятыве 24 снежня 1918г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб абвяшчэнні БССР. Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абкам ВКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве на Беларусі. 25 снежня 1918г. у Наркамнаце адбылася нарада па пытанні практычнага здзяйснення рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР з удзелам Жылуновіча і Чарвякова.

30 снежня 1918г. у Смаленску пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта Мяснікоў, падпарадкоўваючыся рашэнню ЦК РКП(б), прапанаваў абвясціць БССР. Канферэнцыя была перайменавана ў I з’езд КП(б)Б. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. З’езд вызначыў межы рэспублікі. У яе склад увайшлі Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская без трох паветаў, а таксама частка тэрыторый памежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах тэрыторыя рэспублікі дзялілася на 7 раёнаў: Баранавіцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі, Магілёўскі, Смаленскі.


31 снежня Цэнтральнае бюро КП(б)Б стварыла Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР. У яго ўвайшлі прадстаўнікі Белнацкама, Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), ЦБ КП(б)Б, Аблвыканкамзаха. Старшынёй урада стаў Жылуновіч. 1 студзеня 1919г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Аблвыканкамзах склаў свае паўнамоцтвы. 5 студзеня 1919г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР са Смаленска пераехаў у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.

16 студзеня 1919г. без папярэдняга абмеркавання з урадам БССР і ЦБ КП(б)Б ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб адрыве ад БССР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў, якія пераходзілі ў склад РСФСР. Усе пратэсты беларускага боку ўлічаны не былі.

2 лютага 1919г. у Мінску пачаў работу I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Ад РСФСР з’езд вітаў Старшыня УЦВК Свярдлоў. З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, у адпаведнасці з якой найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе ажыццяўляў Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК). Былі выбраны Малы і Вялікі прэзідыўмы ЦВК для агульнага кіраўніцтва і для кіраўніцтва народнай гаспадаркай.

З’езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў, зацвердзіў перадачу Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў РСФСР. I Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адну савецкую рэспубліку – ЛітБел ССР. Гэта тлумачылася, быццам бы, неабходнасцю аб’яднаць намаганні для барацьбы супраць агрэсіўных памкненняў Польшчы, якая стала незалежнай ў лістападзе 1918г. і прэтэндавала на большую частку Літвы і Беларусі. 27 лютага на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК БССР і ЦВК Літоўскай ССР у Вільні было афіцыйна аформлена стварэнне ЛітБелССР, СНК ЛітБел узначаліў Міцкявічус-Капсукас, а ЦВК ЛітБел – Цыхоўскі.

Так БССР праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці была скасавана і стала часткай аб’яднанай дзяржавы – ЛітБел ССР, сталіцай якой знаходзілася ў Вільні.

 

 

22. Польска-савецкая вайна i Беларусь.

 

У лістападзе 1918г. адрадзілася польская дзяржава. Кіраўнік Пілсудскі аб’явіў аб абнаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772г. У снежні 1918г. польскія кіруючыя колы сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі і Літвы да Польшчы. У лютым-сакавіку 1919г. палякамі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск. Да сярэдзіны сакавіка была захоплена Вільня – сталіца Літоўска-Беларускай ССР.

Бальшавіцкая ўлада не змагла аказаць значнага супраціўлення польскім войскам, бо вялікія сілы Чырвонай Арміі ў гэты час былі задзейнічаны на Усходнім фронце, які бальшавікі лічылі на той час галоўным.

Няздольнасць у арганізацыі супраціўлення агрэсіі Польшчы, прымусовая мабілізацыя ў чырвоную армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць бальшавіцкай улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх было паўстанне ў Гомелі. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, а 26 – Рэчыцу. Для барацьбы з паўстанцамі ў Мінску быў створаны ваенна-рэвалюцыйны штаб, які звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў паўстанне. Вясной 1919г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБел пераехаў у Мінск. Але польскае наступленне працягвалася. Праз некаторы час савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Пагроза навісла над Гомелем. І толькі з восені 1919г. па вясну 1920г. фронт стабілізаваўся на лініі ракі Бярэзіны.

На захопленай тэрыторыі Беларусі польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага кіравання, яе бальшавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі. Аднаўлялася польскае памешчыцкае землеўладанне. Польская армія паўсюдна чыніла гвалт і рабаўніцтва.

Акупірываная тэрыторыя была падзелена на дзве акругі – Віленскую і Мінскую, якія ў сваю часргу дзяліліся на паветы. Улада ў іх належала польскай акупацыйнай адміністрацыі. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. Дзяржаўнай мовай была аб’яўлена польская.

Адначасова польскія кіруючыя колы выступілі з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага, у якой абяцалі даць яму магчымасць самому вырашаць свае нацыянальныя і рэлігійныя справы. Гэта прывяло да таго, што Рада БНР, якая спачатку адмоўна паставілася да польскай акупацыі, узяла курс на падтрымку польскай палітыкі і дабівалася перадачы ёй улады на Беларусі. Многія беларускія дзеячы спадзяваліся з дапамогай палякаў стварыць суверэнную беларускую дзяржаву. Хутка стала зразумела, што палякі думаюць толькі аб інкарпарацыі Беларусі і Літвы ў склад Польшчы. 12 снежня 1919г. са згоды польскага ўрада была склікана Рада БНР. Акупанты разлічвалі, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы, але яна выказала пратэст супраць гаспадарання палякаў на Беларусі. Тады палякі стварылі так званую Найвышэйшую Раду, якая прапанавала Польшчы заключыць дагавор аб федэрацыі, але польскі ўрад праігнараваў гэтую прапанову.


Палітыка польскіх улад выклікала рашучае супраціўленне беларускага народа. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. Разгортваецца масавы партызанскі рух. Камуністы ЛітБела разам з эсэрамі стварылі агульны паўстанцкі камітэт. Ад беларускіх эсэраў адышла група моладзі на чале з Ігнатоўскім, якая стварыла на акупіраванай тэрыторыі Беларускую камуністычную арганізацыю (БАК). Яна разгарнула барацьбу за Савецкую Беларусь у федэрацыі з Расіяй, удзельнічала ў партызанскім руху, пазней увайшла ў Кампартыю Беларусі.

Адзіны антыпольскі фронт даваў станоўчыя вынікі. Вясной 1920г. польскія ўлады вымушаны былі спыніць ваенныя перавозкі амаль на ўсіх чыгуначных магістралях Беларусі. Масавы і арганізаваны рух супраціўлення падрываў бяздольнасць польскай арміі, паскорыў выгнанне акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 1920г. польскія войскі пачалі новае наступленне. Імі былі заняты Мазыр, Калінкавічы, Рэчыца. Каб дапамагчы Паўднева-Заходняму фронту, Заходні фронт перайшоў у наступленне, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт быў умацаваны. У сярэдзіне мая пачалося новае наступленне Заходняга фронту. У ліпені вызвалены Мінск, Вільня, Гродна. Да жніўня 1920г. была вызвалена ўся Беларусь.

12 ліпеня 1920г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы. Без згоды беларусаў літоўскімі аб’яўляліся Віленская і Гродзенская губерні.

Падпісанне дагавору з Літвой азначала скасаванне ЛітБел ССР. У сувязі з гэтым 31 ліпеня 1920г. адбылося другое абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

З пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю Польшчы сталі выразна відаць палітычныя матывы і мэты вайны, якія меў Савецкі ўрад. Яна ператварылася ў сродак экспарту сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчу і далей на Захад. Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту не спраўдзіўся. Наадварот, адказам на наступленне Чырвонай арміі быў магутны нацыянальна-вызваленчы ўздым польскага народа. 16 жніўня палякі перайшлі ў контрнаступленне. Чырвоная Армія адкацілася ад Варшавы да Мінска. Аднак як Польшча, так і Савецкая Расія не мелі магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920г. былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай – з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыніліся.

 

 

18 сакавіка 1921г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і Польшчай. Да Польшчы адыходзіла 113 тыс. кв. км беларускай тэрыторыі з насельніцтвам больш за 4,6 млн. чалевек. БССР захавалася толькі ў межах шасці паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам крыху больш як 1,6 млн. чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленшчыны былі ўключаны ў склад РСФСР. Вось так, за спінаю беларускага народа, быў вырашаны яго лёс.

 

 

23. Другое абвяшчэнне ССРБ.

 

 

12 ліпеня 1920г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных граніцах. Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБел ССР. 31 ліпеня 1920г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня Дэкларацыя была абвешчана на вялікім гарадскім мітынгу, затым на мітынгам у паветах. Да склікання II Усебеларускага з’езда Саветаў уладу ў свае рукі ўзяў Беларускі рэвалюцыйны камітэт.

На II з’езде Саветаў, які адбыўся 13-17 снежня 1920г. у Мінску, былі прыняты дапаўненні да канстытуцыі БССР, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі – ЦВК ССРБ, выканаўчым органам – СНК ССРБ. Старшыней ЦВК і СНК ССРБ быў абраны Чарвякоў. З’езд ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920г. і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ.

18 сакавіка 1921г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Заходняя граніца БССР з Польшчай праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўдневага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава.

 

24. Сацыяльна-эканам1чнае станов1шча Беларус1 у 1920-1921 гг.

 

25. ПалНыка НЭПа на Беларусь

 

За гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, замежнай ваеннай інтэрвенцыі народная гаспадарка Беларусі прыйшла ў заняпад. Больш за палову фабрык і заводаў было знішчана, прамысловая вытворчасць скарацілася ў пяць разоў, колькасць рабочых зменшылася ўдвая. У цяжкім стане знаходзіўся транспарт. Разбуранай аказалася і сельская гаспадарка. Трэба было вырашаць, якой павінна быць эканоміка ў звычайных мірных умовах.

Адказам на гэта стала новая эканамічная палітыка (НЭП), распрацаваная Леніным и прынятая X з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921г. Пераход да НЭПа быў спробай сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання дзяржаўнай эканомікай з эканамічнымі законамі, выкарыстаць прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Сутнасць НЭПа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання Савецкай улады. НЭП уяўляў сабой серыю мерапрыемстваў, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму, якія ахоплівалі ўсе галіны гаспадаркі.

Асаблівасць эканамічнага становішча сельскай гаспадаркі Беларусі заключалася ў тым, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У 1921г. землекарыстанне сялян павялічылася на 12%. Прырэзка зямлі аказалася нязначнай. Большасць гаспадарак зямлі не атрымала. У выніку ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі ў цэлым па рэспубліцы адбыліся змены ў сацыяльным складзе насельніцтва. Найбольш шматлікай групай у 1923г. сталі сярэднія гаспадаркі, якіх налічвалася 65%. Дробныя гаспадаркі складалі 26%, буйныя – 9%. Дзякуючы ўздзеянню НЭПа, да пачатку 1925/26 гаспадарчага года сельскагаспадарчая вытворчасць у БССР дасягнула даваеннага ўзроўню.

Кіраўніцтва рэспублікі ў аграрнай палітыцы абапіралася на жаданне сялян мець зямлю ў асабістым карыстанні. Правы карыстання зямлёй даваліся як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. Улічваючы асаблівасці Беларусі, перавага аддавалася развіццю дзвюх формаў аднаасобнага землеўладкавання – пасёлкаў і хутароў. Наркамзем БССР прадугледжваў стварэнне хутароў як асноўных формаў землеўладкавання ў рэспубліцы, што адпавядала гістарычным умовам. Асноўнымі формамі калектыўных гаспадарак у рэспубліцы былі камуны, сельгасарцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі (ТСЗ). Таксама развіваліся саўгасы.

Адначасова ў гады НЭПа развівалася сельскагаспадарчая кааперацыя. Асноўнымі яе відамі былі крэдытная, забеспячэнская і збытавая. Узровень кааперавання склаў каля 13%.


Такім чынам, сельская гаспадарка рэспублікі да 1927г. аднавіла свае даваенныя аб’ёмы і мела магчымасць для далейшага прагрэсу. Разам з тым яна была даволі адсталай. Нізкай заставалася прыбытковасць зямлі, слаба развівалася жывёлагадоўля, 20% гаспадарак не было забяспечана цяглавай сілай, таварнасць сельскай гаспадаркі складала каля 13%. Патрабаваліся далейшыя пераўтварэнні.

НЭП спрыяльна адбіваўся і на развіцці прамысловасці. Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы. На працягу 1922-1927гг. было пераабсталявана і расшырана 119 прадпрыемстваў. Да 1927г. на тэрыторыі Беларусі ўжо працавала палова з тых фабрык і заводаў, што дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых амаль зраўнялася з даваенным узроўнем, а выпуск валавай прадукцыі перавысіў даваенны.

Асноўнымі галінамі буйной прамысловасці БССР былі харчовая, дрэваапрацоўчая і папяровая. Адбывалася трэставанне прадпрыемстваў. Інтэнсіўна развівалася металаапрацоўчая і паліўная вытворчасці, праводзіліся работы па электрыфікацыі.

Найбольш важнае значэнне ў эканоміцы БССР мела дробная прамысловасць. У 1926г. у ёй было занята 73% рабочых, а на яе долю прыходзілася 58% вытворчасці ўсёй прамысловасці. Саматужна-рамесніцкая прамысловасць мела ў рэспубліцы спрыяльныя ўмовы для існавання і развіцця, паколькі тут было шмат свабодных рук. Буйная прамысловасць была недастаткова развітая. Ішоў працэс кааперавання дробных таваравытворцаў, які паскорыўся пасля стварэння ў 1925г. цэнтра “Белсаматужпрамсаюз”. На 1 кастрычніка 1927г. у рэспубліцы налічвалася 265 вытворчых прамысловых арцеляў.

Нягледзячы на некаторыя поспухі ў развіцці прамысловасці Беларусі, яе магчымасці для далейшага пашырэння вытворчасці былі абмежаваныя. Слабое развіццё вытворчых сіл, аграрнае перанасяленне абумовілі беспрацоўе. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне індустрыялізацыі.

НЭП даў штуршок для развіцця гандлю. У рэспубліцы хутка аднаўляліся таварна-грашовыя адносіны. У аптовым гандлі вядучыя пазіцыі ўтрымліваў дзяржсектар, а ў рознічным – кааператыўны і прыватны. Найбольш дынамічна развіваўся прыватны гандаль, які больш аператыўна рэагаваў на патрэбы рынка.

Такім чынам, дзякуючы НЭПу, была адноўлена сельская гаспадарка, стымул для развіцця атрымала прамысловасць, упэўнена набіраў абароты гандаль. Але развіццё НЭПа суправаджаецца крызіснымі з’явамі.

 

26. Нацыянальна-дзяржаунае будаушцтва у 1921-1927 гг.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.