Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Культура Беларусі XIV – XVI стст.



Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII – XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія.

Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэны адчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі былі езуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570 г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў, навучанне працягвалася 6 – 7 гадоў. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579 г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ. Першым яе рэктарам быў– Петр Скарга.

Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII – XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

У ВКЛ узнікла кнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню.

У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкая біблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.).

Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562

У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступалі ў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання.

Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. Яны выдалі “Евангелле вучыцельнае” (1569 г.) і “Псалтыр з Часасловам” (1570 г.). Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. Выдавалася самая розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у Вільне ўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВКЛ.

На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.), У 1516 г. была выдадзена паэма “Пруская вайна” Яна Вісліцкага (родам з Беларусі, “русін”) на лацінскай мове, у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве. У 1523 г. у Рыме была выдадзена яшчэ адна паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, так сама на лацінскай мове. Гэта было пачаткам рэнесанснай лацінскамоўнай традыцыі ў беларускай паэзіі.

У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура.

E XIV – XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.

9.Люблiнская унiя. Утварэннн РП
Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi.

У XVI ст. апрача рэлiгiйных супярэчнасцяў, узніклі iншыя - ўнутрысаслоўныя супярэчнасцi памiж магнатамі (багатай шляхтай) i шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элiтарнае магнацтва, буйныя землеўласнiкi мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзiлі на соймах і сойміках свае рашэннi, манiпулявалі большасцю шляхтай, якая не мела ў дзяржаве нiякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасцi" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную i знешнюю палiтыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў літвінская шляхта звязвала з заключэннем УНІІ з Польшчай.

Альтэрнатывай саюза з Польшчай для ВКЛ магло быць заключэнне унii з Маской i прызнанне над сабой улады Iвана IV цi яго сына. Але маскоўскае дваранства не мела такой вольнасці, як польскiя шляхцiчы.

Для канчатковага вырашэння пытання аб унii на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Люблiне. Паслы ВКЛ, у лiку якiх было шмат магнатаў, адчувалі, што абставiны складваюцца не на iх карысць, збiралiся памалу i як бы нехаця. Больш-менш значная колькасць iх сабралася толькi да 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыi ВКЛ уваходзiлi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Руды, падканцлер Астафей Валовiч, жамойцкi стараста Ян Хадкевiч, падскарбiй Мiкалай Нарушэвiч i iншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылi кароль i каля 160 паслоў i сенатараў Польшчы i ВКЛ. У гэты ж дзень пачалiся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставiў свае ўмовы, якiя не прымалiся супрацьлеглым. Нiхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую i шляхецкую групы, з якiх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне унii з Польшчай.

Калi паслы княства ўбачылi пагрозу гвалтоўнага заключэння унii на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскiх паслоў вялiкi лiтоўскi князь, кароль польскi Жыгiмонт Аўгуст, скарыстаў цяжкае знешнепалiтычнае становiшча княства і фактычна здзейснiў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваiм абяцанням i прысягам аб захаваннi цэласнасцi тэрыторыi ВКЛ, 5 сакавiка 1569 г. выдаў унiверсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамi Бельск, Беласток, Драгiчын-на-Бугу, Мельнiк. Такiмi ж незаконнымi актамi, без згоды сойма былi адарваны ад княства i далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кiеўшчына.

Супрацьпраўныя акты Жыгiмонта Аўгуста, разбурэнне адзiнага фронту барацьбы за незалежнасць княства з-за пазiцыi ўкраiнскiх паслоў i сенатараў зламалі супрацiў магнатаў. У чэрвенi на пагрозлiвы выклiк караля яны вярнулiся ў Люблiн. Жыгiмонт загадаў дэпутатам літвінам прыняць унiю. Магнаты пайшлi на згоду.

1 лiпеня 1569 г. быў падпiсаны акт унii. Паводле гэтага акта, Каралеўства Польскае i Вялiкае княства Лiтоўскае злучаліся ў адну дзяржаву, якая атрымлівала назву Рэч Паспалiтая. Унiя была заключана на наступных умовах:

Злучаныя дзяржавы маюць аднаго гаспадара - караля, якi носiць тытул "кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiеўскi, валынскi, падляшскi i лiфляндскi". Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абiраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збiраецца сойм у Варшаве. Каранацыя караля адбываецца ў Кракаве. Лiтва не мае права абраць для сябе асобнага вялiкага князя. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збiраецца агульны сойм Рэчы Паспалiтай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых соймiках. Пасяджэннi сойма праходзяць на польскай зямлi. Склiканне асобных соймаў для княтва i для кароны (с. зн. Польшчы) не прадугледжвалася. Усе нязгодныя з умовамi унii ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле i Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ i далучаюцца да Польшчы. Лiвонiя аб'яўляецца сумесным валоданнем княства i кароны. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палiтыку.

Разам з тым, Люблiнская унiя захоўвала пэўную самастойнасць ВКЛ. Яно мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства i судовую арганiзацыю, захоўвала даўнi адмiнiстрацыйны апарат i сваю пячатку. Польшча i ВКЛ захоўвалi самастойныя назвы i да канца XVII ст. мелi розныя дзяржаўныя мовы. Афiцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ заставалася старабеларуская, у Польшчы - лацiнская. Доўгі час і грошы ў кароне i княстве былi асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі.

Для iншых дзяржаў Рэч Паспалiтая была адзiным цэлым утварэннем, але ўнутры яе iснавала дзяленне на карону, або Польшчу, - у яе склад уваходзiлi польскiя i ўкраiнскiя землi, i княства, цi Лiтву, - яна складалася з зямель сучаснай Літвы, Беларусі i некаторых рускiх зямель.

Значная частка феадалаў ВКЛ праяўляла незалежнiцкiя, антыпольскiя настроi. Насуперак акту унii ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгулярна збiралiся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая iнстанцыя для ВКЛ - Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасцi, скасоўваў многiя пастановы Люблiнскай унii.

Барацьбiтом за незалежнасць княства ў складзе Рэчы Паспалiтай, якi пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эканамiчнай i палiтычнай магутнасцi, быў буйнейшы палiтычны i грамадскi дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557-1633) - сакратар, потым пiсар дзяржаўнай канцылярыi, падканцлер i ўрэшце канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгiмонтам III за поўную самастойнасць княства, iмкнуўся прымусiць яго паважаць законы сваёй дзяржавы. Ён дамогся таго, што кароль мусiў узгадняць свае рашэннi па ўсiх пытаннях на тэрыторыi княства з канцлерам.

 

 

10. Рэфармацыйны рух на Беларусі. Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія.
З сярэдзіны XVI ст. на Беларусь пранікае Рэфармацыя – рух за перабудову каталіцкай царквы. У ВКЛ Рэфармацыю падтрымалі магнаты (М. Радзівіл Чорны) для барацьбы за захаванне самастойнасці княства. Тут дзейнічалі пратэстанты – кальвіністы, антытрынітарыі, лютэране. Супраць каталіцызму таксама выступілі праваслаўныя шляхам стварэння брацтваў і на іх аснове – школ, друкарняў. Для барацьбы з рэфарамацыяй ствараецца каталіцкі ордэн езуітаў (з 1569 г. дзейнічае ў ВКЛ і на Беларусі), у ІІ палове XVI ст. пачынаецца працэс Контррэфармацыі. У 1596 г. заключаецца Брэсцкая царкоўная унія (яе аўтары – езуіт П. Скарга, праваслаўны мітрапаліт К. Цярлецкі) і ствараецца новая царква – грэка-рымская (уніяцкая), у якой змешваюцца праваслаўныя і каталіцкія рысы. Узмацняюцца працэсы акаталічвання і паланізацыі беларускага этнасу.

9 кастрычніка 1596 г. у царкве святога Мікалая бьша ўрачыста абвешчана Брэсцкая унія. Новая царква стала называцца ўніяцкай, або грэка-каталіцкай. Праваслаўны сабор унію не прыняў. Кароль Жыгімонт III Ваза сваім універсалам (актам) ад15снежня 1596 г.зацвердзіў акт уніі і заклікаў беларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапаў. Унію прыняла значная частка праваслаўнага насельнiцтва Беларусі, але ў некаторых раёнах яна не замацавалася (Слуцкаекняства, наваколле Пінска і Магілёва).
Брэсцкая унія была праведзена на аснове ўзаемных уступак. Захаваліся ўсе праваслаўныя абрады, богаслужэнне і казанні на царкоўна-славянскай (потым на беларускай, а на ўкраіне - на ўкраін-скай) мове. Захавалася і права шлюбу для белага духавенства, як і ў Праваслаўнай царкве.
Супраціўленне царкоўнай уніі было большым на Украіне, чым на Беларусі. Але і ў нашым краі супраціўленне прымала часам актыўныя формы. Так, у Віцебску ў 1623 г. адбылося забойства архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя канфлікты адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі. У першай палове XVII ст. на сеймах выступалі з пратэстамі супраць уніі праваслаўныя шляхецкія дэпутаты.
У 1620 г. аднак была адноўлена Праваслаўная царква на чале з мітрапалітам з рэзідэнцыяй у Кіеве. Яму былі падпарадкаваны і праваслаўныя ў Беларусі. У 1632 г. кароль Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў Праваслаўную царкву, а сейм у 1633 г. зацвердзіў гэтае прызнанне.
Але паступова ўніяцкая царква на Беларусі ахапіла сваёй дзеннасцю шырокія масы гарадскога і асабліва сельскага насельніцтва, большая частка якога яшчэ ў канцы ХVІст. аўтаміатычна, разам з епіскапамі і святарамі сталася уніятамі. Праваслаўныя брацтвы - рэлігійна-дабрачынныя і кулыўрныя аб'яднанні гараджан - таксама пераўтварыліся ва ўніяцкія. Былі створаны і новыя - пры ўніяцкіх цэрквах і манастырах. Братствы дапамагалі школам, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру, прапагандавалі хрысціянскае веравучэнне іншымі сродкамі. Літаратура выдавалася на беларускай і царкоўнаславянскай мовах.

Да канца XVIII ст. 75 % жыхароў Беларусі было ўніятамі (у сельскай мясцовасці - 80 працэнтаў). Тады ж праваслаўныя складалі 6,5% насельнiцтва. Уніяты даўно ўжо прызвычаіліся да сваёй царквы, дзе не толькі казанні, але і богаслужэнне ішло на беларускай мове.

Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура.

Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.

 

 

11. Культура Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. Кнігадрукаванне на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. 1 – мастацтва; 2 – жывапіс. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока.

12. Падзелы РП. Уключэнне беларускіх зямель ў састаў РI

Тры падзелы РП: прычыны, плітычныя і эканамічныя фактары. Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці.Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. У Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны з Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.