Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ



§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі

1. Прыназоўнікі аб, над, пад, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а:аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнікз замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной (але: з мяне). Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы.

2. Варыянт сапрыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх – шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай (але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух).

 

§ 21. Прыстаўкі

1. Да прыставакаб-, ад-, над-, пад-, раз-(рас-), с-(з-), уз-(ус-)пры спалучэнні з наступнымі марфемамі, што пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а:абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), абамшэлы (мох), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а (абапіць, абабіць, абабягаць, абаперціся)для раздзялення двух губных гукаў.

2. Прыстаўка су- пішацца ў назоўніках:

дзе су- вылучаецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;

як правіла, у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-:суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўцаі інш.;

у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

3. Прыстаўка су- пішацца:

у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, суадпавядаць, супадаць;

у прыметніках: сумежны, сувымерны, сувосевы, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

у прыслоўях: супраць (супроць).

4. Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць)і інш.

5. Прыстаўка са- пішацца:

у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывеці інш.

6. Прыстаўка са- захоўваецца:

у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць),сапраўды (сапраўдны) і інш.;

у дзеясловах, калі са-з'яўляецца варыянтамс- (перад збегам зычных):садраць (параўн.: здзяру), сагнаць(параўн.: зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць,сашчыкнуць, сашчапіцьі інш.;

у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Спрэчныя выпадкі напісання прыставак су-і са-вызначаюцца па слоўніку.

7. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць,ссівелы, бессардэчны, паддаўкі, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік ‘тое, што з’яўляецца крыніцайчаго-небудзь’, уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.

Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоў-ваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць адпаведнае слова без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм, аддукцыя(параўн.:рэалізм, індукцыя).

У значнай колькасці выпадкаў літары не падвойваюцца, бо слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт.Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

У словах расол, расольнік, расада, расаднік ‘месца, скрынка для вырошчваннярасады’адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адным с.

8. Да прыставак на з-адносяцца:з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніцаі пад.; раз'есці, раз'езд, абяз'ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з'явішча, уз'юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] – прыстаўкі і [з] – кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літарасперад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росшукі, росчырк.

9. Калі пасля прыстаўкі з-ідзе няётаваная галосная, то напісанне з ці с вызначаецца па слоўніку: зараць, зарыентаваць, зыначыць, зымправізаваць, зэканоміць, зэканомлены, сахвоціцца, сыграць.

10. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з-пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння (па слоўніку): зысці – сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць – сыходзіць, зыходзячы – сыходзячы, зыходны – сходны, сыходны, зыход – сход.

11. У прыстаўцы дыз-пішацца з перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) і с – перад зычнымі: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

12. Прыстаўка дэз-пішацца нязменна: дэзадарант, дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

13. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, зджна стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна (не па вымаўленні): расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны,бясчулы;расчапіць ‘раз'яднаць’,усчапіць‘павесіць’,расшчапіць‘раскалоць’,расшчапленне‘расколванне’,расшчэп‘раскол’,(неблытаць счапіць і шчапаць)расшчаміць‘разняць’,расшчодрыцца, расшчоўкацца; расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.

Выключэнні: рашчыніць ‘паставіцьцеста’, ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх:рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

14. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, раз-, над-, пад-, з-(с-), уз-, перад-, дэз-, суб-), прэфіксоідаў (звыш-, між-, сярод-, пан-, супер-, транс-, кантр-), частак слова ў складаных словах (паліт-, пед-, дзярж-і пад.), што заканчваюцца на цвёрды зычны, з коранем або іншай прыстаўкай, якія пачынаюцца на і згодна з вымаўленнем замест іпішаццаы: абыграць, абымшэлы, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадыспаду (спадысподу), падыспытны, падынтэграваць, падыход, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, спадылба, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць; звышымклівы, звышындустрыяльны, звыш-ынфляцыя, міжырыгацыйны, міжынстытуцкі, панысламізм, кантрыдэя, кантрыгра,суперынтэлект, трансындыйскі, педынстытут, дзяржынспектар, палітынфармацыя, санынструк-тар, цяжындустрыя, медынструменты, спецынструктаж, гарынспекцыя, гасынвентар.

Прэфіксоідэкс- пішацца праз злучок, іі не пераходзіць уы: экс-інжынер, экс-імператар.

Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлівы – адходлівы, адыходнае – адходнае, адыход – адходы, адыходнік – адходнік.

 

Суфіксы

1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць, іранізаваць, культываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналізаваць, прыватызаваць, дэклараваць, ліквідаваць, акліматызаваць, перафразаваць, кваліфікаваць, інфармаваць, урбанізаваць, каталізаваць, функцыянаваць, ваенізаваць, кантраляваць, тыпізаваць, паразітаваць, фінансаваць, культываваць, тыражаваць, ігнараваць, рэагаваць, кансультаваць, прафіляваць, ангажаваць, нерваваць, абстрагаваць, імпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, інспектаваць, экспартаваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фінішаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам-ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіра-ваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – параваць, планіраваць – планаваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць – апанаваць;

калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць;

у некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.

3. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую – галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую – начаваць, чаргую – чаргаваць, малюю – маляваць, камандую – камандаваць, пакутую – пакутаваць, даследую – даследаваць, будую – будаваць, рэкамендую – рэкамендаваць, характарызую – характарызаваць.

4. Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай, асабовых формах дзеяслова і ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць.

5. Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэшчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.

У дзеясловах выйграваць і прайграваць пішацца суфікс -ава-.

6. Калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іцьабо -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам-ва- пішацца й: утаіць – утойваць, супакоіць – супакойваць, засвоіць – засвойваць, узброіць – узбройваць, напаіць – напойваць, склеіць – склейваць, абнадзеіць – абнадзейваць; засеяць – засейваць, абсмяяць – абсмейваць, запаяць – запайваць, настаяць – настойваць.

7. Трэба адрозніваць суфікс дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -ен- і спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметнікаў -н-. Суфікс -ен-пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -іць, -ці: адчынены, выбелены, згублены, супакоены, споены, накормлены, куплены, спаганены, скрыўлены, запылены, дазволены, зроблены, пазнаёмлены, асілены, заклеены, спалены, схілены, разяўлены, прастрэлены, а таксамазвезены, прынесены, растрэсены, заведзены, спрадзены, пакрадзены, аплецены, мецены.

8. Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова[с'] – [ш], [з'] – [ж], [ц'] – [ч ], [дз'][дж] пішацца суфікс-ан-: насіць – ношаны, запрасіць – запрошаны, апярэдзіць – апярэджаны, круціць – кручаны, уразіць – уражаны.

9. Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметнікаў -н- пішацца ў тых дзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на -яць-: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абсмяяны (не пад націскам) і спаяны, абстраляны, павыдумляны,абмяняны (ад абмяняць).

10. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец,удалец, баец, бельгіец, незнаёмец; канькабежац, аварац, запарожац.

11. Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

12. Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю -іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца).

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка; цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка; Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка.

13. Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ціе: сшытак – сшытка, пасынак – пасынка, каласочак – каласочка, дожджычак – дожджычку, прыцемак – прыцемку, аловак – алоўка, перашыек – перашыйка.

14. Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік – коніка, столік – століка, хлопчык – хлопчыка, дожджык –дожджыку, вожык – вожыка, тэарэтык, спадарожнік, каморнік, пернік, пеўнік, вагончык, любімчык, дарадчык.

15. Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках губляе галосны, у іншых галосны захоўваецца: чэрвень – чэрвеня, ліпень – ліпеня, кісцень – кісцяня, вусень – вусеня, студзень – студзеня, але жнівень – жніўня, верасень – верасня, снежань – снежня, вучань – вучня, шчэбень – шчэбню, валасень – валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень – кіпеню і кіпню, променьпромені і промні.

16. Суфіксы -чык- (-чыц--шчык- (-шчыц-)ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, што называюць людзей паводле заняткаў.

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб'ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык; ракетчык, пераплётчыца, лётчык; грузчык, возчык, рэзчык; перапісчык, перапісчыца(а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і пад.);

калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне г – ж: перабягаць – перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога – ня- божчык, абцягваць – абцяжчыца.

17. Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык,пайшчыца,забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкіі пад.);

пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, гутваральнай асновы: працэнт – працэнтшчыца, аліменты – аліментшчык, аліментшчыца, кобальт – кобальтшчык, цюбінг – цюбінгшчык;

калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныяб, п, м, ф, ў (в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык, паромшчык.

18. З дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна адрозныя групы імён: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з'явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару. Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на дт , зс , жш , джч:складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), салдатчына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына (рэкрут-); Валагодчына (валагод-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (ноўгарад-), Суражчына (сураж-), Добрушчына (добруш-), нямеччына (нямец-/нямеч-), турэччына (турэц-/турэч-), Дабружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Грэшчына (Грэск: грэc-/грэш-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-), Случчына(Слуцк: слуц-/случ-).

19. Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, ф, в,м або санорныя н, р, л, й,а таксама ўвабо л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-),нелегальшчына (нелегаль-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), манілаўшчына (манілав-/манілаў-), суб'ектыўшчына (суб'ектыв-/суб'ектыў-), абломаўшчына (абломав-/абломаў-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), хаваншчына (хаван-), мітынгоўшчына (мітынгов-/мітынгоў-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гуцульшчына (гуцуль-), Гродзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Зэльвеншчына (зэльвен-), Магілёўшчына (магілёў-), Віцебшчына (віцеб-).

Суфікс -шчын-пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца зычным з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (самарканд-).

20. У прыметніках і прыслоўях з ласкальным значэннем:

пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску пішацца суфікс -еньк-: круценькі, маленькі, ціхенькі, нізенькі, ціхенька; паўнюсенькі, утульненькі, беленькі, борздзенькі, паўнюсенька, хуценька;

пасля цвёрдых зычных пад націскам пішацца суфікс-эньк-, а не пад націскам -аньк-: даражэнькі, старэнькі, харошанькі, свежанькі, добранькі, гарачанькі.

21. Падвоенае нпішацца ў суфіксальнай марфеме -энн- (-енн-) у прыметніках з павелічальным значэннем (страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).

22. Падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары:дзённік, імяніннік, сяннік, маліннік, выгнаннік, дзянніца, абранніца, падаконнік, коннік, сасоннік; карцінны, дывізіённы, гартанны, конны, глыбінны, вінны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, няспынны, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны, дабрачынны, параённы;

калі аснова слова заканчваецца на нн, а суфікс пачынаецца на н: ванны (набор), манныя (крупы);

у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя: іменны, імянны, пайменны, племянны, страмянны, цемянны.

Выключэнне: палымяны.

23. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:

калі ўтваральная аснова заканчваецца нас, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі, хакаскі, папуаскі, тунгускі, лаоскі, гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, чавускі, копыскі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кутаіскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;

калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад – гарадскі, люд – людскі, грамада – грамадства, сусед – суседскі, параход – параходства, бяда – бедства, Бесядзь – бесядскі; француз – французскі, Каўказ – каўказскі, Сілезія – сілезскі;

у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к і суфіксальнагасна пісьме перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва, гарняцкі, казацкі, крыжацкі,сакавіцкі,асветніцкі, наглядальніцкі, славацкі, гарадоцкі, беластоцкі, уладзівастоцкі, чашніцкі, па-славацку;

у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, захоўваецца на пісьме спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, каракскі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі;

у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны ку канцы слова перад суфіксам -ск- знікае, калі перад кёсць іншы зычны: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); але: касабланкскі;

калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары-ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск – пінскі, Глуск – глускі, Новасібірск – новасібірскі, Дамаск – дамаскі, этруск – этрускі; але: баск – баскскі;

калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч,а суфікс пачынаецца зычнымс, то спалучэнні тс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, па-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, прыпяцкі, суэцкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, баранавіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх, мука, крупы), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку;

калі ўтваральная аснова слова заканчваецца наж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні [г] – [ж], [х] – [ш]), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шсу агульных назвах перадаюцца толькі адным с: прыгожы – прыгоства, таварыш – таварыства, харошы – хараство, мног/множ – мноства, убог/убож – убоства, бог/бож – боскі, птах/пташ – птаства, наш – наскі, а таксама княжыць – княства. У некаторых выпадках, якія вызначаюцца па слоўніку, чаргаванне [г] – [ж], [х] – [ш]адсутнічае: Буг – бугскі, Гаага – гаагскі, Катанга – катангскі, казах – казахскі, Цюрых – цюрыхскі, Карабах – карабахскі, фелах – фелахскі, шах – шахскі, ніўх – ніўхскі, Пецярбург – пецярбургскі;

у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс,шс перадаюцца нязменна: Нясвіж – нясвіжскі, Сураж – суражскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі, латыш – латышскі, чуваш – чувашскі, Волг/Волж – волжскі, чэх/чэш – чэшскі, Праг/Праж – пражскі, вараг/вараж – варажскі.

24. Падвоенае цц пішацца:

у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брацца, купацца, вучыцца, прасіцца, імчацца;

у трэцяй асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруцца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца, просіцца, просяцца, імчыцца, імчацца;

у лічэбніках адзінаццаць – дваццаць, трыццацьі вытворных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццацігадовы.

ГЛАВА 6

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.