Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Славутыя iмёны Беларусi



Кiрыла Тураускi

Гонарам і славай беларускай зямлі з'яўляецца найбуйнейшы майстар слова, выдатны асветнік, філосаф і прамоўца, першы епіскап Тураўскай епархіі, адзін з высокаадукаванейшых людзей свайго часу Кірыла Тураўскі.

Нарадзіўся будучы асветнік у Тураве ў заможнай сям'і. Свецкае імя яго не захавалася, у гісторыю ўвайшоў пад імем Кірыла, якое прыняў пры пострыгу. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Рана пастрыгся ў манахі і заняўся літаратурнай дзейнасцю.

Каля 1144 г. Кірыла становіцца настаяцелем Нікольскага манастыра. У 1148 г. ён зачыніўся ў манастырскай вежы, куды перанёс і сваю бібліятэку, каб поўнасцю аддацца роздуму, малітвам і літаратурнай творчасці, стаўшы, такім чынам, першым вядомым на Русі стоўпнікам. Прыкладна каля 1161 г. Кіеўскі мітрапаліт узвёў Кірылу Тураўскага ў сан епіскапа горада Турава, які ён насіў больш за 13 гадоў. Гэта быў першы за сто гадоў выпадак, калі епіскапам быў прызначаны мясцовы святар, а не прадстаўнік Кіева-Пячэрскай лаўры. Памёр Кірыла Тураўскі ў апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. у чыне вялікай схімы ў Тураўскім Барысаглебскім манастыры. Магчыма, ужо ў пачатку XIII ст. ушаноўваўся як святы, хаця звестак пра яго афіцыйную кананізацыю не выяўлена.

Тураўскі епіскап праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар урачыстага царкоўнага красамоўства, які горача клапаціўся пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. 3 творчай спадчыны Кірылы Тураўскага зберагліся 3 выразна белетрызаваныя эпічныя тэксты (“Слова на сабор 318 святых айцоў”, “Слова ў памяць усіх святых”, “Канон і сціхіры на адыход найпадобнай княгіні Вольгі, бабулі Уладзіміра”), 8 "слоў"-пропаведзяў (“Слова на Вербніцу”, “Слова на Вялікдзень”, “Слова на Ушэсце” і інш.), некалькі дыдактычных аповесцей-прытчаў (“Аповесць пра беларызца і манаства”, “Казанне пра чарнарызскі чын”), 2 каноны, каля 30 малітваў-споведзяў. У асобных творах закранаў надзённыя маральна-этычныя праблемы, важныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы.

Творы Кірылы Тураўскага склалі залаты фонд старажытнарускай літаратуры і на працягу стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю на землях усходніх славян, перапісваліся да XIX ст. Яны змяшчаліся ў зборніках-анталогіях "Златоуст" і "Торжественник" побач з класічнымі ўзорамі антычнай аратарскай прозы, творамі Іаана Златавуста. Асобныя працы друкаваліся ў “Евангеллі вучыцельным” (Заблудаў, 1569), “Малітвах паўсядзённых” (Вільня, 1596) і інш.

Францыск Скарына

Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, доктар медыцынскіх навук, доктар філасофіі, бакалаўр вольных мастацтваў. Нарадзіўся прыкладна ў 1490г. у Полацку. Адукацыю атрымаў там жа, а таксама ў Вільні, Кракаве і Падуі. Інтэнсіўную выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе ў 1517—19 гг. У 1517г. Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — “Псалтыр”, пасля яшчэ — 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету. У пач. 1520-х гг. Скарына заснаваў ужо ў Вільні першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522г. выдаў «Малую падарожную кніжку», у 1525 – “Апостала”. Памёр першадрукар пасля складаных выпрабаванняў лёсу на чужой зямлі (каля 1551-52гг.) – у Празе. Але памяць пра яго светлую дзейнасць жыве і сёння ў сэрцах розных народаў.

Сымон Будны

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча. Месца нараджэння невядома. Верагодна, Мазовія, дзе існавала некалькі населеных пунктаў з назвай "Буды", межавала з падляшскімі землямі Вялікага княства Літоўскага.

Скончыў факультэт свабодных мастацтваў Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта.

3 сэрэдзіны 1550-х гадоў па запрашэнні ўплывовага магната Мікалая Радзівіла (Чорнага) пасяліўся ў Вільні, дзе займаў спачатку пасаду катэхіста, які навучаў дзетак асновам веры, а потым, з 1558 г., настаўнічаў у пратэстанцкай школе ў Вільні. Атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі.

У канцы 1550-х гадоў у Клецку пачалася яго надзвычай актыўная царкоўна-рэфарматарская дзейнасць. Разам з нясвіжскім старостам Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню.

Хаця С. Будны непасрэдна не займаўся друкаваннем, яго вядучая духоўная роля ў першыя гады дзейнасці нясвіжскага выдавецтва бясспрэчна. Па сутнасці, быў адзіным аўтарам першых нясвіжскіх выданняў, бо толькі ён бліскуча валодаў беларускай мовай, кірылічнай пісьменасцю і мог падрыхтаваць гэтыя тэксты. Першае выданне мела загаловак "Катэхізіс, то ест Наука стародавная хрістіаньская от Светого пісма для простых людей языка руского в пытаніях отказех сьбрана".

Нясвіжскі Катэхізіс, нягледзячы на знешне традыцыйную форму распаўсюджвання ў Еўропе царкоўнага выдання, быў арыгінальным творам, выкладзеным літаратурнай мовай. У некаторых фрагментах тэксту, асабліва цытатах, адчуваюцца ўплывы кніжнаславянскай мовы.

На беларускай мове выйшла праца “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.

У 1574 г. у Лоску, што каля Валожына, С. Будны выдаў Новы Запавет, каментарыі да якога ўтрымлівалі крытычныя заўвагі да евангелісцкага твора. Гэта была першая ў свеце крытыка такога кшталту твора, які дагэтуль не падвяргаўся навуковаму аналізу. У гэтым жа годзе выдае працу “Абвяржэнне Чаховіца, які лічыць, што хрысціяніну нельга займаць дзяржаўную пасаду”.

У 1578 г. удзельнічае ў пасяджэнні Сінода ў Луцкавічах, дзе памкнуўся пераканаць у неабходнасці дзяржавы і ўраду сваіх польскіх апанентаў, што таксама прысутнічалі на нарадзе.

У 1583 г. С. Будны выдае новую кнігу “Пра свецкую ўладу” (адзіны экзэмпляр кнігі захоўваецца ў кніжным фондзе бібліятэкі графаў Чартарыйскіх у Кракаве).

Апошнія гады свайго жыцця С. Будны жыў і працаваў у вёсцы Вішнева (сёння Валожынскі раён Мінскай вобласці). Паводле сведчанняў тагачаснага пісьменніка Міхаіла Фрыбеліуса Алясніцкага Сымон Будны памёр 13 студзеня 1593 г. у доме шляхціча – Лявона Моклака.

Сымон Будны быў таленавітым і шырока дасведчаным літаратарам. Яму характэрна тэндэнцыя рэалістычнага прачытання Бібліі, набліжэнне яе да літаратурна-мастацкага твора.

Ефрасiння Полацкая

Асветніца, полацкая князёўна з роду Усяслава Чарадзея, дачка князя Рагвалода Барысавіча, пляменніца Ефрасінні Полацкай, у гонар якой атрымала свае імя. Уся маладосць Е.Р. праходзіла ў арэоле святасці цёткі, што не магло не выхаваць у яе набожнасці, павагі да старэйшых, дабрыні да людзей. Яна была аддадзена замуж, але хутка заўдавела; другім мужам Е.Р. стаў заўдавелы сын пскоўскага князя Уладзіміра — Яраслаў, з якім яна пражыла больш за 20 гадоў. Пасля смерці бацькі Яраслаў Уладзіміравіч прэтэндаваў на пскоўскі прастол, але пскавічы не прынялі яго. Гэта прымусіла Яраслава шукаць дапамогі ў Рызе, дзе ў яго сярод крыжакоў былі родзічы. Лічаць, што Е.Р. таксама паехала за мужам у Рыгу. Але шэраг фактаў, прыведзеных у царкоўнай літаратуры, абвяргаюць гэтую думку i даюць магчымасць сцвярджаць, што яна была пакінута мужам або засталася ў Пскове па сваёй волі, не жадаючы далучацца да ганіцеляў сваіх адзінаверцаў. Усе свае зберажэнні i тое, што засталося ў Пскове пасля Яраслава, Е.Р. аддала на пабудову велічнага хра­ма Іаана Хрысціцеля на рацэ Вялікай, а пазней i жаночага манастыра пры ім. Яна перасялілася з багатага церама ў манастырскую келлю i чакала мужа. Але Яраслаў пайшоў па шляху здрады; у 1233 ён спрабаваў заваяваць Пскоў з дапамогаю лівонцаў, трапіў у палон, збег з яго i зноў пачаў рыхтавацца да паходу супраЦь адзінаверцаў. Тады Е.Р. канчаткова вырашыла пастрыгчыся ў манашкі i стала ігуменняй манастыра. Усяго 2 гады спатрэбілася ёй для таго, каб манастыр праславіўся гэтак жа, як i манастыр Ефрасінні Полацкай. Пад кіраўніцтвам маці Еўпраксіі жытло святых сясцёр стала найбуйнейшым культурным цэнтрам Пскова. Намаганнямі ігуменні ўдалося захаваць каштоўнасці манастыра i бібліятэку ў час акупацыі Пскова крыжакамі ў 1240. У 1243 Яраслаў, які на той час быў ужо жанаты з іншай жанчынай (немкай), выклікаў Е.Р. да сябе ў горад Одэнцэ. Характер сустрэчы, мэта яе візіту да Яраслава невядомыя, але скончыўся ён смерцю ігуменні ад рук Яраславага па­сынка. Цела маці Еўпраксіі было при­везена манашкай Сандуліяй у Пскоў i пахавана на тэрыторыі манастыра. Е.Р. — асветніца Пскоўскай зямлі, кананізавана, яе імя папоўніла пантэон пскоўскіх святых.

 


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.