Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Білет. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання



Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Прычыны і шляхі запазычвання іншамоўнай лексікі. Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў: 1) індаеўрапейскія (самыя старажытныя, ≈ III–I тыс. да н.э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; два, тры, сто; вы, сам, ты і мн. інш.; 2) агульнаславянскія (≈ II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.): дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; блін, піва, сала, квас, каша, масла, крупа, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, полк, страла і інш.; белы, жоўты, зялёны, русы, рыжы, светлы, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы; 3) ўсходнеславянскія (VІ – ХІІІ стст.) агульныя для беларусаў, рускіх, украаінцаў: сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар, знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак, снягір, грэчка, качарга, лыжка, сарочка, рэпа, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.; 4) уласнабеларускія (ХІІІ – ХІV стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік; спадніца, хустка, абрус; дранікі, зацірка; пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы. Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г .зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку). Выдзяляюцца дзве вялікія групы запазычаных слоў: са славянскіх моў і з неславянскіх. Са славянскіх моў: а) стараславянізмы (або царкоўнаславянізмы): вобраз, вочы, воблака, храбры, продак, раб, цвярдыня, уладыка, храм, чэсны, благаславенне. Прычына: хрыысціянізацыя; шляхі: праз пропаведзь і кнігу; б) з украінскай: бацькаўшчына, вербалоз, ежа, агортваць, боршч, прыкмета, заляцанне, хутар, варэнік, побыт, журыцца, галушка, забабоны, лунаць. ВКЛ; в) з польскай: касцёл, скарб, гузік, карысць, сродак, гатунак, здрада, апека, сукенка, літасць, айчына, кабета, хлопец, шчыры, маёнтак, кепска. Рысы: цвёрдасць зычных перад э, цвёрды [дз], -дл – кудлаты, -унак; г) з рускай: ссылка, пераварот, забастоўка, подзвіг, гадавіна. Шляхі: поўнае запазычанне (сачыненне), змена марфемнага афармлення (плошча), калькі (дабраякасны). З неславянскіх. Асноўныя прыметы запазычаных слоў: ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я; пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей; ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген; бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж; два галосныя ў корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш; цвёрдасць д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр; а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр; -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр): арганізм, сацыяліст, капіраваць. а) балтызмы (літоўскія і латышскія - літуанізмы): жвір, пуня, клуня, свіран, коўш, бурбалка, клыпаць, жуда. Прычына: асіміляцыя славянамі мясцовага насельніцтва; б) грэцызмы трапілі ў нашу мову яшчэ ў старажытнасці ў сувязі з прыняццем хрысціянства. Другая хваля ў час адраджэння. Пераважна гэта словы навукі, асветы, культуры, мастацтва, адукацыі: ікона, царква, алфавіт, арфаграфія, графіка, кафедра, бактэрыя, дыягназ, трахея, мікроб, іон, істэрыя, філалогія, лексіка, алебастр, акіян, дэльфін, эпоха, элегія, камедыя. Рысы: пачатковы [э], наяўнасць [ф], -іск, -ізм, -іс (сінтаксіс, генезіс); в) германізмы: афіцэр, маўзер, лагер, штаб, фронт, фланг, алкаголь, бутэрброд, цукар, вафля, гальштук, партвейн, паштэт, бінт, аспірын, гантэлі, цэйтнот, гросмайстар, штраф. 12-14 ст.: гандаль. 16-17: праз польскую, вайсковыя паняцці. г) цюркізмы (пераважна з татарскай мовы). Пачалі пранікаць ў старажытныя часы з мовы цюркскіх плямёнаў, што рабілі набегі на землі славян: арда, баран, калчан, сарафан, балван, балда, лафа (салдацкае жалаванне; выгода), атаман, кінжал, халва, плоў, айва, гарбуз, бархан, туман, буран, торба, чамадан. Вітаўт, палонныя. Рыса: сінгарманізм галосных.; д) лацінізмы прыйшлі праз польскую, чэшскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы: каляндар, прафесія, доктар, літара, нацыя, тэкст, легенда, ангіна, вакцына, інфаркт, вірус, бацыла, біцэпс, імпульс, інстытут, лекцыя, глобус, экзамен, абітурыент, аратар. 15-17 ст. Прычыны: адукацыя, навука, літаратура, дыпламатыя, мова касцёла. Рысы: прыстаўкі рэ-, дэ-, інтэр-, транс-; -цыя, -ар.; е) галіцызмы (фр.): акардэон, баль, вальс, вернісаж, жанр, журы, раяль, бігудзі, памада, адэкалон, гарнітур, бра, вітрына, атэль, кавалер, какетка, камандор, гараж, кабіна, сапёр, баржа, міна, маршал, карабін, лікёр, кампот, марынад. 17-18 ст. Рэвалюцыя, мова імператарскага двара, праз рускую.; ж) англіцызмы: аўт, бокс, гандбол, футбол, клуб, трактар, мічман, снайпер, бар, піжама, плед, вельвет, джынсы, віскі, пунш, джэм, бекон, крэкер, кактэйль, кекс, джунглі, лідар, мітынг. Прамысловая рэвалюцыя, фінансы, спорт, ежа, тэхнічныя тэрміны, палітыка. Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для любой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазычанні не парушаюць нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, яны ўзбагачаюць яе лексічную сістэму.

 

19 білет.Агульнаўжывальная лексіка

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Гэта найбольш важная частка слоўніка нацыянальнай мовы, якая складае ядро лексічнай сістэмы. Стыль з’яўляецца асноўным паняццем стылістыкі – раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. Такім чынам, існуе і лексіка, якая абслугоўвае тую ці іншую сферу дзейнасці чалавека, яна будзе называцца функцыянальна-стылева афарбаванай. Аднак гэта не значыць, што ўсю яе нельга выкарыстоўваць за межамі гэтай сфера або гэтага стыля. Існуе таксама нейтральная (міжстылёвая) лексіка, якая ўжываецца ў любым функцыянальным стылі (забарона, няма, разнавіднасць). З першага погляду па ей не магчыма адзначыць да якога стылю адносіцца тэкст. Кніжная лексіка выкарыстоўваецца асноўна ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт). Ей супрацьпастаўляецца гутарковая, якую можна пачуць пры неафіцыйных моўных зносінах. Таксама туды адносяцца дыялектныя, прастамоўныя, грубаватыя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака)).

 

20 білет.Лексіка абмежаванага ўжытку

Лексіка абмежаванага ўжытку: 1. Дыялектызмы – словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. На Беларусі – Паўднева-заходні і Паўночна-усходнія дыялекты. 2. Гістарызмы – словы, якія вышлі з актыўнага ўжытку у сувязі з знікненнем тых рэалій, якія яны абазначалі: а) назвы прадметаў быту – камзол, кафтан, аблавуха, каптур. б) назвы адміністратыўных адзінак,органаў кіравання, сацыяльных назв: веча, управа, губерня, княства, воласць. в) назвы асоб: цівун, гетман, халоп, гарадавы, рэкрут. г) адзінкі вымярэння: покаць, аршын, пуд, фут, асьміна. д) назвы ваеннай зброі: латы, кальчуга, меч, мушкет, алебарда. 3. Архаізмы – словы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены сінанімічнымі паняццямі: а) уласна-лексічныя – атрамант (чарніла), грабар (землякоп), чало (лоб), тлумач (перакладчык). б) лексіка-словаўтваральныя – “тэзіс” – тэза, дзейца – дзеяч, лятун – летчык. в) лексіка-фанетычныя – міт – міф, міталегія, філезофія, сымболь – сімвал. г) семантычныя архаізмы – словы есць і ў сучаснай мове, але некаторае значэнне страцілася – камора, дружына, двор. 4. Жарганізмы (жаргоны) – сапсаваная мова,цяпер пад жаргонам разумеюць усялякае вымаўленне, якое адрозніваецца ад літаратуры, таксама выкарыстоўваецца людзьмі, якія аб’яднаныя родам заняткаў, прафесіяй і захапленнямі. (Грошы – бабло, бабосы, лавэ, бабкі, зелень, бабкі, зайцы, белкі) Бывае Моладзевы жаргон – патусіць, пахАваць, продкі, туса, лавіць халяву, здаваць хвасты, не ўтыкаць… 5. Арго (аргатычная лексіка) – мова дэкласаваных элементаў, карцежнікаў, шулераў (туфта, малява, вышка, стукач). Самыя старажытныя жаргоны – старцаў, сляпых, калек, жабракоў – Магілеўская губернія, Навазыбкаў, сяло Дрыбіна). 6. Тэрміны (з лац.мовы – мяжа, граніца) – слова ці словазлучэнне са сферы навукі, культуры, вытворчасці, якое заключае у сабе дакладнае азначэнне ці дэфініцыю гэтага паняцця: - чыстыя – да пэўнай галіны навукі (марфема, субстантывацыя, немералізацыя…); - паўтэрміны – ужываюцца з пэўнай доляй тэрміналагізацыі або ў іншых стылях з нямнога іншым значэннем (катэгорыя, сістэма, рэчыва, рух). Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, сельскагаспадарчай, эканамічнай, медыцынскай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях і аб тэрміналогіі беларускай мовы. Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі - гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная ідзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.