Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Білет. Беларуская мова і дыялектная



Білет. Мова і соцыум.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін.

Функцыі мовы ў грамадстве.Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства. Галоўная функцыя мовы - камунікатыўная. Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай моўнай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго прыроду. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад,рэгулятыўная, ці фатычная,пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі. У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыюадлюстравання. Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, у ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў. Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Эстэтычныя функцыя.Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве. Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Этапы развіцця мовы: XI - XIV - старажытны- царкоўнаславянска-беларускае двухмоўе, рэлігійны характар помнікаў ("словы" Кірылы Тураўскага, Жыціе Еўфрасінні Полацкай, надпісы, летапісы). 5 стагоддзе- беларуская мова вылучылася з праславянскай. 9 - 15 стагоддзе- займала тэрыторыю адпаведную рассяленню беларускіх плямёнаў крывічоў і радзімічаў, не мела літаратуры як і астатнія славянскія мовы. 13 стагоддзе- з'яўленне прымет беларускай пісьмовасці у помніках пісьменства (1229 - "Смаленская гандлёвая праўда" - аканне, цвёрдыя "р" - Карскі). XV - XVIII - старабеларускі - змешванне пісьмовай царкоўнаславянкай і размоўнай беларускай мовай, з'яўленне помнікаў з рысамі беларускай мовы (якую называлі "рускі язык" - ад этноніму "Русь", назва "беларускі язык" пачынае ўжывацца ў сярэдзіне XVII у рускай дзяржаве). Помнікі: летапісы (Радзівілаўскі, Слуцкі, Віленскі), мемуары (Еўлашэўскі, Філіповіч), пераклады (аповесць пра Трышчана), дзелавыя дакументы (Метрыка ВКЛ). 14 - п. п. 17- белмова - афіцыйная мова ВКЛ: Статуты 1529, 1566, 1588 гг. Францыск Скарына на працягу 1517 – 1525 гадоў у Празе і Вільні ім былі надрукаваны 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на старабеларускую мову.. 1569- Люблінская унія - пачатак масавага уплыву польскай мовы - паступовае выцясненне беларускай мовы з паўсядзённага жыцця і літаратуры. 1697- белмова забароненая у справаводстве і афіцыйных справах, існуе толькі на гутарковым узроўні.. 1795- распад РП - пачатак русіфікацыі. 1840- указ аб рускім заканадаўстве і рускай мове ва ўстановах, забарона назвы "Беларусь" - пачатак нацыянальнага Адраджэння, з'яўленне этнаграфічных прац і літаратуры на беларускай мове (Чачот, Баршчэўскі, Дунін-Марцінкевіч, Храпавіцкі - Каліноўскі, Багушэвіч). уклад Кастуся Каліноўскага з яго “Мужыцкай праўдай”. XIX - нашы дні – новы. пасля 1905- беларуская мова - адна з афіцыйных, дзейнасць "Нашай Нівы", Купала, Колаc, Цётка. “Беларуская граматыка для школ”, выдадзеная Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, упершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу, вызначаны характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі і граматыкі. 1920 - я- палітыка беларусізацыі, белмова – дзяржаўная. 1930 - я- працяг русіфікацыі. 1933- прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. 1938 - "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы" - паступовае выцясненне белмовы рускай. 1957 – “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. 1980- перастройка - аднаўленне цікавасці да мовы, ініцыяванае гарадской інтэлігенцыяй. 1989 (1991)- Таварыства беларускай мовы. 1990- Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, белмова - адзіная дзяржаўная. 1995- беларуская - адна з дзвюх дзяржаўных моў.

білет. Беларуская мова і дыялектная.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі. Літаратурная мова з’яўляецца адзінай на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца ўнармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі. Яе нормы рэгламентуюцца слоўнікамі, правіламі арфаграфіі і пунктуацыі, падручнікамі. Літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру. Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялектная мова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве фор­мы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў. Дыялектызм, гаворка, дыялект. Гаворка – мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы. Дыялектызм(лакалізм, правінцыналізм, абласное слова) - слова, якое ўжываецца на пэўнай тэрыторыі. 6 тыпаў: Лексічныя – словы, якія абазначаюць розныя прадметы быту і ў ЛМ маюць адпаведнікі з іншай асновай: макнытка, мятлушка(матылёк), кагадзе(толькі што), шума(смецце), сіг(крок), надысь(нядаўна), кухлік( званок), шчанель( вялікі нож), апухлік(падбярозавік), бздычка(псіхапатка), боцманы(дранікі з мясам), цынцоха(жанчына з вялікім бюстам). Этнаграфічныя – разнавіднасць лексічных, але гэта вельмі вузка мясцовыя адзінкі: назвы вопраткі, страў, абутку; перадаюцца апісальна: капота(доўгая верхняя адзення), лівец(цёплая безрукаўка), андарах(доўгая даматканная клятчаная спадніца), кажарка(верхняя кароткая адзення з аўчыны), пражонка(калядная страва), верашчака(рэдкая мучная страва з калбасой і прыправамі). Семантычныя – агульна-вядмыя словы, якія на пэўнанй тэрыторыі маюць іншае значэнне: мост(падлога), падол(месца на рэчцы, дзе мыюць адзенне), кабан(певень), банцікі, грыбы(вусны ў дзяўчыны), гуска(кветка белая лілея), піпка(нос), тавар( буйны рагаты скот), чуловік(муж),бяда(легкі вазок). Словаўтваральныя – словы, якія адрозніваюцца слова-ўтваральнымі сродкамі: пявунь-певень, дамаўё- дамавіна(гроб), гудар(вудзільшчык), тутэцька, тамацька, цяперацька. Фанетычныя – адрозніваюцца ад літаратурных фанетычнымі рысамі: рэчка, госень, кохта, пасоля, вона, діты. Граматычныя – маюць адметныя дыялектныя граматычныя разнавіднасці: мыўса, крівэй, нясець, чытацьмуць. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі (паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні): асноўныя фанетыка-граматычныя рысы дыялектаў.У беларускай дыялектнай мовы вызначаюць два тыпы гаворак: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя гаворкі, або сярэднебеларускія. Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы. Паўночна-ўсходні дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. гаворкі: Віцебска- Магілеўская, Полацкая. адлюстраваны ў паэмах “Тарас на Парнасе”, у творчасці Максіма Гарэцкага. рысы: Вялікая колькасць русізмаў: платье-сукенка-плацця; Р- мяккі: рябіна, бяроза, куріць, рэчка; Падоўжаныя вымаўляюцца без ёта + падаўжаецца Н мяккі: калосся, вецця, плацце, перре, волле; Дысемелятыўная аканне і яканне: вада-выда, нага-ныга, сестра-сістра, вясна-вісна; Асіміляцыя дн→нн: анна, халонна. Ёканне: грошы ё?; Цоканне: дыцка, пецка, дацузка, цыгун; Прыстаўны В: возера, вакно, каля вакна, падваконнік; ф→хв, п, х: хверла, хвартук, хрон, пранцузы; Мяккая зваротная часціца –СЯ: мыўся, купаўся; Назоўнікі 1 скл. у Т.с. маюць канчаткі без Й –АЮ, -ОЮ: хатою; Назоўнікі н.р. маюць канчатак Ы: вёдры, парасяты, сёлы; Дзеясловы 1 спр. маюць –ЦЬ: нясець, кажаць, прынясець; Адстутнасць у аснове дзеясловаў цяпершняга часу –Л: дрэмюць, дрэміць; Скарочаная форма інфінітыва: несь, сесь, клась; Канцавое ЭЙ: крывэй, сляпэй; Нетэматычныя дзеясловы маюць спецыфічныя канчаткі: дадзем, з’ядзем. Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. гаворкі: Брэсцка- пінская, Слуцка-бабруйска-мазырская, Заходняя группа гаворак. адлюстраванне ў творах Чачота, Дуніна-Марцынкевіча, Багушэвіча, Коласа, Гілевіча, Мележа. рысы: [д] і [т]-мягкія: тітка, тіста(теста), дзіты(дзеці); Моцнае оканне: Ганно, хворого; Еканне: нема, ена, гета, е=есць; Г прыстаўны: госэн, гучань, гучытыся(вучыцца), гаравіна(рабіна); В прыстаўны ў займенніках: вона, воно, воны; Замена Ы,О на У: муло(мыло), було(было), мабуць(мабыць), двур(двор); Падоўжаныя з Ё або атсутнасць падоўжаных: калосье, збожэ; Наяўнасць дыфтонгаў ІЕ, УО: двуор, стуон, піеч, діет; Р –зацвярдзелы: тэпэр. Граматычныя асаблівасці: Цвёрдая зваротная часціца –ся: мыўса, купаўса; Назоўнікі першага скланення ў Т.склоне маюць канчаткі з ётам: хатою- [хатойу]; Назоўнікі 2 скланення у Д.с. маюць канчаткі –ОМ, -ЕМ, у М.с. – канчаткі -ОХ, -ЕХ; Прыметнікі маюць спецыфічныя канчаткі –УМ, -ЮМ; Наяўнасць Л у аснове дзеяслова цяперашняга часу: дрэмлім-дрэмлюць; Спецыфічныя канчаткі маюць дзеясловы –МО, - МА, -ЭМО,-ІМО, - ЕМО: жнімо, стоімо, згрэбэмо, кіньмо, насімо; Назойнікі н.р. маюць канчатак –А: ведра, сёла, парасята; Спецыфічная форма ўтварэння будучага часу: чытацьмеце- чытаць будзеце, чытамуць.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.