Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Сацыяльна –эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой пал. ХІХ ст



Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу.
Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сiстэма была найбольш распаўсюджана ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях.

Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлi iнвентаром сялян, якiя атрымлiвалi за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзi ў арэнду. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадапчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.
Адмена прыгоннага права паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. На змену прыгонніцкай сістэме прыходзіць сістэма адпрацовак. Сяляне арандавалі зямлю ў сваіх былых гаспадароў, і за гэта апрацоўвалі памешчыцкія землі або аддавалі частку ўраджая. Адбываецца расслаенне сялянства. На канец 19ст. заможных сялян было 10%, сярэдніх гаспадарак 30%, бедных сялян 60%. На развіццё с/г істотна паўплываў аграрны крызіс 80-90-х гг. 19ст. Прычына: увоз таннага(дешового) хлеба з Зша,Аргенціны, Канады, Аўстраліі.Гэта выклікала значныя змены ў структуры с\г Беларусі. Асноўнай галінай стала мяса-малочн. Жывёлагадоўля, пашыралася вытворчасць масла, сыру, павялічыліся пасевы кармавых траў, тэхнічных культур(лён, бульба, канапель). Прамысловасць: 1) у гэты час павяліч. Колькасць дробных капіталістычных прадпрыемстваў(5-16чал). Такіх было 85% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў. 2) К 90-м гг. 19 ст.на тэр. Бел. Завяршыўся прамысловы пераварот. Бел.прадпрыемствы спецыялізаваліся на перапрацоўцы харчовай, мясной, с/г , мінеральнай сыравіны. 3) сфарміраваліся 2 класы капіталістычнага грамадства – буржуазія і наёмныя рабочыя. 4)працягваецца фарміраване=не крэдытнай сіст. І вядучае месца займае Мінскі камерцыйны банк. 5)адбываецца з’яўленне чыгуначнага транспарту. Першая чыгунка 1862г праз Гродна.

21.Перадумовы паўстання

· Паводле рашэння венскага кангрэсу, частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена канстытуцыя, якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі.

· Частка насельніцтва, у асноўным шляхта,мела на мэце аднаўленне РП у межах 1772г

· Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве

· Палітычныя рэпрэсія супраць “нязгодных”

Пачатак паўстання

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

· пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце - 3,3 тыс. чалавек,

· В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце - 3 тыс. чалавек,

· К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце - 2,5 тыс. чалавек,

· Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце - 1 тыс. чалавек.

Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова уняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу у паўстанні не прымалі.

Канец паўстання

Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб'яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Пасля паўстання

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

· да першага адносілі кіраўнікоў,

· да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,

· да трэцяга — усіх іншых.

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г.

У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.

У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.


26.Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў другой пал. ХІХ ст

Пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух не дасягаў узроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. Выступленні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя. Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 1870х гг. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікау народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай ілігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоуныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфарміравання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звяззны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, I. Грынявіцкі, Р. Ісаеў. У другой палове 1870х пачатку 1880х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і

іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Меліся спробы весці агітацыюю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю.

Пецярбургская арганізацыя "Зямля і Воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел" большасць народнікаў у Беларусі падтрымала "Чорны перадзел", які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. Арганізацыя распалася, яе кіраўнікі выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу" пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні I. Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара прывядзе да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў прывялі да знішчэння арганізацый "Народнай волі".

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся толькі асобныя гурткі.

У першай палове 1880х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальнаасветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове. У 1884 г. члены групы "Гоман" выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" на рускай мове. Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву. Гоманаўцы аб’явілі сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай (БСГ).

У другой палове 1880х 1890я гг. пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфарміраванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтьім яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему.

У гэты ж час iдэалогiя народнiцтва пачынае саступаць месца марксiзму. Першыя марксiсцкiя гурткi на Беларусi былi нешматлiкiя i амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. У дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый наступіу пералом, калі была выклiкана неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў створаны У.I.Ленiным “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”.

Такім чынам, у канцы XIX ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.


 


27.Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі ў другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст.

Фарміраванне беларускай нацыі. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Нацыя - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традьіцый, звычаяў, самасвядомасці. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак. Паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерні.

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі. На тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн беларусаў, 3 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы католікі палякі. За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх Літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.

Насуперак неспрыяльным умовам, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі да пачатку XX стагоддзя завяршылася.

Культура Беларусі ў другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст.

1. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсеба-ковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу назы-ваюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларус-кага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».

2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Бе- ларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёсяе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем слу-жыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра свет падаў у цемнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ве-даюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы...»

На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.

3. Стваральнікам новай беларускай літаратуры і літара- турнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882—1942 гг.) — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купа- лаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882—1956 гг.) пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй.

Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча.

У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейна- сцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-дра- матычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыц- цявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паў- лінка».

5. Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал.

Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыніцкі-Біруля.Ёй прысвяціўвясне каля 200 карцін,у назвах 120 з іх вы-карыстана слова «вясна».

6.Найбольш вядомым помнікам архітэктуры, які спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены

У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі (бітва прыЛяснойбыланазвана ім «маці Палтаўскай баталіі»),помнікікаляВіцебскаіў Кобрыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.

Рэвалюцыя 1905 -1907 гг.

1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявыра- шанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоў- нымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўля- ліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Па сутнасці падзеі 1905—1907 гг. і лютага 1917 г. у Расіі былі этапамі адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэн-ня самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага земле-ўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод.

2. Шляхі дзяржаўнага ўладкавання Расіі, вырашэння аг- рарнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі, аб'яднанымі ў тры палітычныя лагеры.

Урадавылагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыц-кае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яў ляліся армія і паліцыя.

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі кансты-туцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала.Лк^ябрыстеыпадтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.

Вядучай сілай рэвалюцыйна-дэмакратычнагалагера з'яў-ляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай са-цыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісц-кую ўстаноўку на ўсталяванне диктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Цалкам самастойную палітыку праводзіў .Бг/нд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаў-рэва -люцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульна-народную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада(ЬСТ) — адзіная ў Беларусі нацыя-нальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэн-не ў Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Кры-вавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі ак-тыўны ўдзел ва Усерасійскай палітпычнай стпачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя советы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаў чымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкаль- насць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кас-трычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, наякім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атры-мала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. Цар аб'явіў аб правядзеті выбараў у Дзяр-жаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмя- ныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўсклад-нены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя выступ-ленні рабочых у Петраградзе. На іх бок сталі пераходзіць сал-даты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Царскае самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прад-стаўлены Часовым уродам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне.

Па прыкладзе Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся органы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла двоеўладдзе:з аднаго боку — рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў,а з другога—улада буржуазіі ў выглядзе «грамадскіх камітэтаў парадкуПраваднікамітакойпалітыкі з'яўлялісяменшавікі—палітычнынапрамакуРСДРП,якіпадтрымаўбуржуазнуюўладу,іэсэры.Прадстаўнікіэсэраў,меншавікоў,бундаўцаўскладалібольшасцьуСаветахрабочыхісалдацкіхдэпутатаў.Падобнаестановішча,якоехарактарызуеццаякдвоеўладдзе,узніклаўарміяхЗаходнягафронту,шторазмяшчалісянатэрыторыіБеларусі.ПасляперамогіЛютаўскайрэвалюцыіБеларускаясацыялістычнаяграмадапрыкладаланамаганнідавырашэннянацыянальнагапытання.Усакавіку1917г.уМінскуадбыўсяз'ездпрадстаўнікоўбеларускіхнацыянальныхарганізацый.Панацыянальнымпытанніз'ездвыказаўсязадзяржаўнатэрытарыяльнуюаўтаномію(самастойнасць)БеларусіўскладзеРасійскайдэмакратычнайрэспублікі.ВышэйшыморганаммясцовайуладыпавіннабыластацьБеларускаякраеваярада.ДавыбараўРадыз'ездаб'явіўсябевышэйшайкраёвайуладай,асваімвыканаўчыморганам-Беларускінацьшнальныкамітэт.БНКправёўперамовыз Часовымурадамабпрызнанніягоўрадавайструктурайна тэрыторыіБеларусьАлеЧасовыўрад,якістаяўнапазіцыях адзінайінепадзельнайРасіі,лічыў,штогэтапытаннеможа вырашыцьтолькіУстаноўчысход.Такімчынам,нацыяналь наепытаннедляБеларусізаставаласянявырашаным.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.