Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Падзелы Рэчы Паспалітай. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі



Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся най-перш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс, або бязладдзе. Такое становішча было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета». Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выніку боль-шасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характа-рызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю кара-леўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Унутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепа-літычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст. з бая-вымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай,

У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб пер-шым падзеле Рэчы Паспалітайпаміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце соймам 3 мая 1791 г.КанстытуцыіРэчыПаспалгтай. Кансты-туцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Полынчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агуль-ным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэ-фармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.

Спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г.на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіра-ваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. У папярэдні перыяд свайго жыцця Т. Касцюшка сем гадоў правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх ка-лоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва, Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗШ А Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай «Дэкларацыі незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі.

Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасцъ, цэлас-насць, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства, сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы).

У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Кас-цюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знай-шоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім «Паланецкім універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў выз-валіць з-пад прыгону тых сялян, якія прымуць удзел у паў-станні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць маса-вай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдало-ся. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. У1795 г. было падпісана пагадненне аб тпрэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспаліпгай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.


18. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў кан. XVIІІ ст. – першай палове ХІХ ст

Экономическое положение в первой половине XIX в. характеризовалось существованием фольварочно-барщинной системы и полной личной зависимостью крестьян от помещиков. Вся пригодная для обработки земля помещиков находилась в пользовании крестьян, которые за это выполняли барщину. В середине XIX в. крестьянским хозяйствам, имевшим надел в одну волоку (мера площади, равная 21,36 га), устанавливалось 12 дней барщины в неделю (по 6 дней мужской и женской). Такие условия труда не вызывали у крестьян материальной заинтересованности.Помещики, имея в личном распоряжении крепостных крестьян, не стремились к приобретению современной техники и орудий труда. Это резко повышало затраты на ведение хозяйства. Земля продолжала обрабатываться традиционными орудиями труда (соха, борона). Только в крупных хозяйствах использовали железные плуги, жнейки, молотилки, веялки. Сельскохозяйственный труд продолжал оставаться ручным.Развивалось винокурение - переработка картофеля на спирт. Картофель как техническое сырье, собранный с одной десятины, при его переработке на спирт давал помещикам примерно в четыре раза больше дохода, чем урожай ржи с десятины земли. Важным источником доходов помещиков стало льноводство. С конца 30-х гг. XIX в. в помещичьих хозяйствах начали выращивать сахарную свеклу, которую на сахароваренных заводах перерабатывали на сахар.

С целью приспособления существующей системы хозяйственных отношений к нуждам рынка, а также повышения государственных доходов царское правительство пошло на экономическую реформу. Ее инициатором стал сторонник ограничения крепостного права, руководитель Министерства государственных имуществ граф П. Киселёв. Предусматривалось остановить процесс обеднения крестьянства, увеличить количество крестьянских дворов, способных выполнять повинности и платить налоги в пользу государства. Реформа была проведена только среди государственных крестьян, составлявших пятую часть всего белорусского крестьянства. Она предусматривала проведение подробного описания всех государственных усадеб и строгое определение повинностей государственных крестьян в зависимости от их хозяйственного положения, прекращение сдачи государственных земель в аренду помещикам, ликвидацию фольварков и постепенный перевод государственных крестьян с барщины на чинш - денежный оброк за пользование_землей.

Реформа П. Киселёва привела к некоторому увеличению наделов государственных крестьян и уменьшению их повинностей. Однако крепостное право продолжало существовать и являлось своеобразным опасным «пороховым складом под государством».

Развитие промышленности в первой половине XIX в. в Беларуси связано с переходом от мануфактурного производства к фабричному. Собственность помещиков на землю обусловила то, что предприятия фабричного типа были основаны именно ими. Так, первые суконные фабрики принадлежали помещику В. Пусловскому и были построены в местечках Хомск и Коссово Гродненской губернии. На этих фабриках использовались паровые двигатели, что считается признаком перехода от ручного к машинному труду.

Наблюдался быстрый рост городов и их населения. Объяснялся он не столько экономическими факторами, сколько переселением в города евреев из деревень и помещичьих усадеб в условиях существования черты еврейской оседлости. Она включала белорусские и часть украинских губерний. На их территории разрешалось постоянное проживание лицам еврейской национальности, которые могли заниматься только торговлей и ремеслами. Важную роль играли местечки - населенные пункты переходного от деревни к городу типа. Размещалось в местечках, как правило, помещичье производство. Здесь сосредоточивалось еврейское население, занимавшееся ремеслом и мелкой торговлей.

До середины XIX в. существенную роль в товарно-денежных отношениях играли ярмарки (кирмаши). Они проводились в местечках и городах в определенные дни, связанные с церковными праздниками. Постепенно в городах и крупных местечках все шире стала развиваться постоянная торговля в лавках и магазинах.


Беларусь у вайне 1812 г.

У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі БеларусьПершапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.

Становішча Беларусі ў час вайныхарактарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.

20. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай пал. ХІХ ст.

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты - М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.

Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза, аплотам якога былі дзяржавы, што падзялілі Рэч Паспалітую. Мікалай I спрабаваў арганізаваць контррэвалюцыйную інтэрвенцыю спачатку ў Францыю, потым у Бельгію, якая дабілася незалежнасці ад Нідэрландскага каралеўства. Гэта падштурхнула да адкрытага выступлення польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.

Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Усяго за зброю ўзяліся 15-19 тыс. чалавек. Легендай засталася ў гісторыі дзейнасць маладой шляхцянкі Эміліі Плятэр, якая ўзначаліла паўстанцкі атрад у некалькі тысяч ваяроў.

Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.

Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю. Адтуль паўстанцкая эміграцыя засылала сваіх эмісараў для працягу барацьбы.

Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі Іаахіма Лялевеля, які настойваў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам - на згубу, панам - для навукі", - заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.

У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Братні саюз літоўскай моладзі" ("Саюз свабодных братоў"), якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.

1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.

Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.

Ідэя адраджэння Вялікага княства Літоўскага паступова адыходзіла ў гісторыю, а беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII - першай паловы XIX стст. яшчэ не аформілася. Але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.


21. Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі і яго вынікі

У 1830-1831гг. успыхнула шляхецкае паўстанне, якое ахваціла Польшчу, Літву, Беларусь. Яно праходзіла пад лозунгам аднаўлення Рэчы Паспалітай. Царскі ўрад прадпрымала ўсе меры да таго, каб не дапусціць распаўсюджванні паўстання на беларускія, літоўскія і ўкраінскія землі. Яшчэ 1 снежня 1830 года яно абвясціла аб вайскоўцу становішчы ў заходне-беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях. На іх тэрыторыі павялічвалася колькасць войскаў, ствараліся склады харчавання і фуражу. У Гродзенскай губерні хуткімі тэмпамі ішло фармаванне войска, прызначанай для прыгнечання паўстання.

Адначасова ў Літве, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне вялася канфіскацыя зброі, з дзяржаўных устаноў звальняліся службоўцы - палякі, уплывовыя польскія абшарнікі браліся пад хатні арышт. Але, нягледзячы на гэтыя меры, прадухіліць паўстанне ў Літве, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне царызму не атрымалася. У студзені-лютым 1831 г. у Вільню быў створаны для кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі Віленскі Цэнтральны паўстанцкі камітэт. Паўстанне пачыналася і працякала ізалявана ў асобных паветах. У канцы сакавіка-красавіка яно ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Баючыся, "каб бунт з польскага не ператварыўся ў сялянскі", Мікалай I 3 красавіка 1831 г. выдаў указ, у якім абяцаў сялянам прабачыць ім удзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць атрады і вернуцца дахаты. Шляхцічы, удзельнікі паўстання, паводле гэтага жа ўказу, прыцягваліся да суду, а іх маёнтка канфіскоўваліся. У сілу гэтага асноўным ядром паўстанцкіх атрадаў была польская або сполонизированная беларуская шляхта, навучэнка моладзь і афіцэры-палякі. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўленыя ваяваць без рашэння сваіх сацыяльных праблем.

Паўстанне было падаўлена расійскімі вайскамі..усадзьбы яго удзельнікаў адбіраліся(канфіскаваліся) і перадаваліся ў маёмасць дзяожаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш 10тыс.шляхцічэй былі пазбаўлены дваранскага тытула. Былі ўведзены расійскія загады і было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588г.(у 1831г. – у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерніях). .царскі ўрад у пошуках падтрымкі сярод месных памешчыкаў першапачаткова пакравіцельствена аднёсся да каталіцкай царквы, веруюшчымі якой былі магнаты і шляхта. Аднак пасля шляхецкага паўстання 1830-1831гг.дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. Адначасова ўрад быў накіраваны на ліквідацыю ўніяцкай царквы. Яе староннікаў(каля 80% усіх месных хрысціян) перавялі ў праваславіе.

 


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.