Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Палітычнае і эканамічнае развіцце Беларусі у др.пал. XVI- XVIIстст



Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўiнiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г.Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.


15)Эканамічны і палітычны стан Беларусі ў XVIІІ ст.

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. се насельнiцтва прыводзiлася да прысягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячнытэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэтУ 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi


16. Развіццё беларускай культуры ў другой палове XVIІ ст. - XVIІІ ст.

У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвя-шчалі перавагу асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, гра-мадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца разумны адукаваны чалавек. У час пашырэння ідэй Асветніцтва асаб-лівае значэнне набыло развіццё асветы і навукі.Школьная справа на рубяжы XVII—XVIII стст. была ў руках царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Вілен-ская езуіцкая акадэмія, якая пачала дзейнічаць у 1579 г. 3 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Яе рэк-тарам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-прырода-знавец, астраном, які вывучаў планету Меркурый, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусь Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі таксама езуіцкія калегіумы.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адука-цыі. У 1773 г. была створанаАдукацыйнаякамісія (у стгмова накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзей-насці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Дзякуючы нама-ганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх наву-чэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і атрымала свецкі характар. Замест лацін-скай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справаи асветы пераишло з рук царкоўных устаноў да дзяржаў-ныхорганаў.

Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст. У 1776 г. выйшлаў свет першая газета на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі — «Газета Гродзеньска» (на польскай мове). Кнігавыданнем у Амстердаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капі-евіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі дру-карамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянска-га шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба.

Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматсту-пеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору.

Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадова-га Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твораў С. Полацкага студэнт гэтай акадэміі Міхай-ла Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкры-тага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў скла-далі жыхары Беларусь

Галоўнай справай жыцця ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі -~ тварцы багоў, і бог з'яўляецца не са-праўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб'ектаў. Цар-коўнікі, у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а по-пелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.

У XVIII ст. цэнтрамі развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў — у Ру-жанах, Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў — у Гродне і інш.

Самай яркай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаўпрыгонны тэатр. Наибольшую вядомасць на-былі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжапісьмен-ніцы Францгшкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агін-скагаўСлоніме быў празваны «сядзібай музаў». У ім адбыва-ліся грандыёзныя прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі заязджаць на яе на конях. Частка сцэны ўяўляла сабой басейн для водных прадстаўленняў. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў.

У XVIII ст. на першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса Аггнскага — аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзгмай», актыўнага ўдзельніка паўстання ў 1794 г., накіра-ванага супраць падзелаў Рэчы Паспалітай.

У жывапісепапулярным заставаўся партрэтны жанр. Еўрапейскім майстрам у другой палове XVIII ст. створаны партрэт Міхала Казіміра Агінскага

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.