Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі

Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларускія словы

Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання ўвесь час папўняецца 2 асноўнымі спосабамі:

1) Утварэнне новых слоў на базе ўжо існуючых.

2) Запазычванне слоў з іншых моў.

Папаўненне лексікі адбываецца таксама шляхам калькавання – памарфемнага перакладу слова з адной мовы на другую (сверхъестественный – звышнатуральны, вездесущий – усюдыісны, обозреватель – аглядальнік).

Каля 80% беларускай мовы складаюць спрадвечна беларускія словы – гэта словы, якія перайшлі ў яе па спадчыне з агульнаславянскай мовы ці з’яўляюцца агульнымі для трох усходнеславянскіх моў або ўтвораны непасрэдна ў бел.мове. Сваімі трэба лічыць таксама словы, якія ўзніклі на базе запазычаных, але з дапамогай сваіх прыставак і суфіксаў.

Cepulla (лац) – цыбуля (зап) – цыбулина (бел)

Bulbus (лац) – бульба (зап) – бульбяны (бел)

Sport (анг) – спорт (зап) – спартовец (бел)

Лексика:

• Спрадвечнабеларуская (80%):

1) агульнаславянская;

2) агульнаўсходнеславянская;

3) уласнабеларуская;

• Запазычаная (20%):

1)Саславянскіхмоў;

2) Знеславянскіхмоў;

*Агульнаславянскаялексікапрыйшла з агульнаславянскаймовы( 3 тысячагоддзе да н.э. – 6 тысячагоддзе н.э.) – прыкладна 2-3 тыс. агульнаславянскіхслоў.

Тэматычнаягрупа:

1) Тэрміныроднасці (баба, жонка, сястра, муж…)

2) Назвыжывёл (баран, каза, жук, варона…)

3) Раслінны свет (лес, дрэва, бор, гай…)

4) Часткі цела (цела, шыя, галава, нага…)

5) З'явыпрыроды (сонца, град, дождж…)

*Агульнаўсходнеславянскаялексіка(7-14 ст.);

*Уласнабеларускаялексіка( 13-? Ст.) (асілак, бусел, спадніца, жаданне, мара, здань, пакутаваць, час, склікаць);

 

Запазычаныя словы

Віды:

• Прамыя (ваенрук, моц)

• Ускосныя (бавоўна)

• Вуснае (ланцуг, патэльня)

• Пісьмовае (генэтыка, інфляцыя)

Сярод запазычванняў нямала інтэрнацыяналізмаў, якія сустракаюцца не менш, як у трох няблізкародных мовах. (універсітэт, малекула, экспарт, камедыя, камп’ютар)

Запазычанне са славянскіх моў:

1) Стараславянізмы (пасля 988г): млечны, прах, малітва, вядушчы, дзясніца;

2) Украінізмы (14-17ст): прыкмета, боршч, барацьба, побыт;

3) Паланізмы (з 1569г (люблінская унія)): уласны, пан, касцёл, відэлец, літасць, блакіт;

4) Русізмы (з 1772г (першы падзел РП)): ссылка, вучоба, сачыненне, верталёт, вінтоўка, самба;

Неславянскія запазычанні:

1) Грэцызмы (3 13ст): космас, хаос, школа, аптэка, логіка, карабель, акіян;

2) Лацінізмы (3 16ст): бульба, цыбуля, разынкі, адукацыя, колер, літара, гумор, верш;

3) Германізмы (у часы ВКЛ, РП): ліхтар, абцугі, лямпа, шафа, крэйда, дах, друк;

4) Татарызмы (з пач. 14ст): шашлык, халва, гарбуз, уаўпак, халат, сарафан, кішэня;

5) Галіцызмы (з 16ст): банкір, бірэт, пісталет, парасон, вернісаж, парфум;

6) Англіцызмы (з 19-20ст): спорт, бокс, футбол, трактар, снайпер, джэм, матч, смокінг;

7) Італізмы (з 19-20ст): арыя, дуэт, арка, барока, мазайка;

8) Балтызмы (часы ВКЛ, РП): жвір, склют, кумпяк, бурбалка, дылда, Ашмяны, Кушляны, Юргель.

 

 

15.Прыкметы неславянскіх запазычанняў

1) Фанетычныя:

-гук ‘ф’ (флейта, факт, фабула);

-пачатковае ‘о’, ‘э’, ‘а’ (арыя, опера, эпоха);

- спалучэнне 2 галосных у корані (ідэал, сілуэт);

-‘бю’, ‘пю’, ‘вю’, ‘мю’ (пюрэ, мюслі);

- ‘е’, ‘ё’, ‘ю’, ‘я’, пасля ‘г’, ‘к’, ‘х’ (герой, келіх, манікюр, Гётэ)

-‘шп’, ‘шт’, ‘шр’ (шрам, шпіг, штамп);

- спалучэнне ге, ке, хе: агент, схема;

- спалучэнне дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыван, дывідэнт, тыгр, тэрмін;

2) Марфалагічныя:

-прыстаўкі: а (маральны – амаральны), транс, дэз, контр, пан, суб;

-суфіксы: цыя (агітацыя), іст, ызлі, ант, ус, ум;

3) Семантычныя

-мастацтва (італьянская мова)

 

 

16. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Тэрміны і прафесіяналізмы

Пераважная большасць слоўужываецца ўусімі носьбітамі мовы, незалежна ад месца пражывання, роду заняткаў, сацыяльнай прыналежнасці: зямля, маці, есці, адзін….. Гэта агульнанародныя словы.

Ужыванне іншых слоў абмяжозваецца пэўнымі фактарамі. Гэта словы абмежаванага ўжывання.

ЛЕКСІКА:

• Агульнанародная

• Абмежаванага ўжывання:

-дыялектная;

-спецыяльная: *тэрміны, *прафесіяналізмы;

-жаргонная.

Выкарыстанне дыялектнай лексікі абмяжоўваецца пэўнай тэрыторыяй.

Прыклады: файны, картопля, чалавек(муж), гануча, пявун;

Спецыяльная лексіка выкарыстоўваецца пераважна людзьмі пэўнай прафесіі.

Тэрміны – афіцыйныя, узаконеныя ў пэунай галіне навукі, тэхнікі, прамысловасці і г.д. назвы якога-небудзь спецыяльнага паняцця. Яны бываюсь агульназразумелымі (фотасінтэз, дыфузія, сінтаксіс, суфікс) і вузкаспеыяльнымі. Апошнія ўжываюсь і разумеюць толькі спецыялісты (кандамінімум, трыгер, сегмент).

Прафесіяналізмы – неафіцыйныя словы, распаўсюджаныя ў вусным маўленні людзей пэўная прафесіі (фортачка, пара, чайнік, дворнік, халасцяк(парожны рэйс), шапка (агульны загаловак)).

Жаргонная лексіка характэрна для маўлення вузкіх сацыяльных груп (жэсць, лох, штука(тысяча)).

 

Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі

Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лютым 1921 года, калі была заснавана Навукова-тэрміналагічная камісія пры Навукова-літаратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі. У пачатку 1922 года быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 года — Беларуская Акадэмія навук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.

За параўнальна кароткі час, з 1922 па 1930 год, у краіне былі выдадзены 24 выпускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэрміны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні.

У 1925 годзе была выдадзена “Інструкцыя для збірання народнага слоўніка-тэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове для складання слоўніка жывой беларускай мовы”. У картатэку ўвайшла частка тэрмінаў, што бытавала на тэрыторыі Беларусі, найбольш поўна былі выяўлены тэрміны сельскагаспадарчай вытворчасці, рамёстваў, промыслаў, а таксама флоры і фауны.

Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў прамысловасці, тэхніцы ў большасці сваёй не ўвайшлі ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Навукова-тэрміналагічная камісія падрыхтавала новую “Інструкцыю для збірання тэрміналагічнага матэрыялу тэхнічнага характару” (1930).

У 1932 годзе быў апублікаваны першы выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта руска-беларускі слоўнік “Тэхнічная тэрміналогія”.

Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў распрацоўваліся Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”.Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне на беларускім лексічным і словаўтваральным матэрыяле тэрмінаў-неалагізмаў.

У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20 — 30-я гады ХХ ст. значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала.

Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці (шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д.).

У 1979 годзе ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. У задачы камісіі ўваходзіла распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі, падрыхтоўка слоўнікаў, вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.

 

18. Лексікаграфія. Тэрміналагічныя слоўнікі

Лексікаграфія – тэорыя і практыка складання слоўнікаў, сукупнасць усіх слоўнікаў пэўнай мовы.

Слоўнікі:

• Энцыклапедычныя:

-універсальныя (агульныя);

-галіновыя;

• Лінгвістычныя

-аднамоўныя;

-Двух- і шматмоўныя;

У энцыклапедычных слоўніках апісваюцца розныя з’явы, прадметы, падзеі, персаналіі і г.д., а ў лінгвістычных – словы, якімі ўсё гэты называецца.

У агульных энцыклапедыях падаюцца звесткі з усіх навук пра розныя краіны, з’явы і г.д.: Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах (выходныя данныя: Мінск, 1996 – 2004г).

У галіновых энцыклапедыях даюцца звесткі толькі пэўнай галіны навукі, тэхнікі: Літаратура і мастацтва Беларусі (выходныя данныя: Мінск, 1984 -1986гг).

Лнгвістычныя аднамоўныя: Тлумачальны слоўнік беларуская мовы (Мінск, 1977-1984)

Двух-шматмоўныя: Русско-белорусский математический словарь/ пад рэд. Я.В. Радыно – Мінск, 1993; Савіцкі М. “Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылучальнай тэхніцы” – Мінск, 1992 год; “Інфарматыка: беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік”/ пад рэд. А.І.Паўлоўскага – Мінск, 1996 год.

 

19. Стылі літаратурнай мовы. Навуковы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры навуковага стылю

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. У галіне лексікі навуковы стыль характэрызуецца шырокім ужаваннем навковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў.

Навуковаму стылю характэрна спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу. Абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі могучь набываць форму мн.ліку: велічыні, даўжыні, алеі… Насычана назоўнікамі ніякага роду з абстрактным значэннем (высвятленне, размеркаванне), ужываюцца звароты з аддзеялоўнымі назоўнікамі (рабіць уздеянне, правесці назіранне), частае нанізванне родных склонаў (дзейнась законаў фармальнай логікі). Пераважаюць назоўнікі.

Адна з характэрных рыс – выкарыстанне дзеясловаў цяп.часу з якасным значэннем для паказу уласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў: Вуглевадароды гараць на паветры, вылучаючы вялікую колькасць цеплыні.

Паслядоўнасць, прычынна-выніковая сувязь пэўных з’яў часта перадаецца спалучэннямі з прыназоўнікамі з прычыны, у сувязі, у выніку і пад. А таксама пры дапамозе пабочных слоў, якія раскрываюць парадак думак і іх сувязь: па-першае, па-другое, такім чынам і інш.

Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў і з’яў, сістэматызацыя і аналіз фактаў патрабуюць выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Інфармацыйна-апавядальны спосаб выкладу у навуковым тэксце абумоўлівае тое, што ў ім амаль не сустракаем клічным і пытальных сказаў.

 

 

20. Стылі літаратурнай мовы. Афіцыйна-справавы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры афіцыйна-справавога стылю.

Знаёмячыся з афіцыйнымі дакументамі, наладжваючы афіцыйна-дзелавыя адносіны паміж іншымі людзьмі, мы атрымліваем паняцце пра адну з разнавіднасцей мовы – афіцыйна-дзелавы стыль.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў.

Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме ( Павысіць эфектыўнасць мер па ахове прыроды).

Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права і інш. (Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца ў лясах).

Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзеясловамі цяперашняга часу.

У пераважная большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтным размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы абагульненай, ад імя дзяржавы. Іншымі словамі афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных і пад.

Афіцыйнасць – істотная прыкмета афіцыйна-дзелавога стылю. Яму супрацьпаказаны эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць і гутарковасць. Характэрная рыса дзелавой мовы – асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі. Гэта падкрэсліваецца, напрыклад, тады, калі асоб жаночага роду абазначаюць па іх занятку наз. мужчынскага роду: дырэктар Жызнеўская.

Дакумент адпавядае свайму празначэнню, калі ён дакладны.

Адменты вялікай колькачцю стандартных сродкаў – канцылярскіх штампаў. Штампы – устойлівыя звароты, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, узяць на кантроль. Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйная сферы.




©2015 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.