Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Спосабы перадачы чужой мовы



Уласная мова — гэта выказванне ці думка таго, хто гаворыць або піша. Калі аўтар ці апавядальнік перадае выказванні або думкі іншых асоб, то яны з'яўляюцца чужой мовай: «Ну, браткі, віншую!» сказаў усхваляваны Садовіч. (К-с) «Мілыя мае сябры! думае Васіль.Як мне добра з вамі» (Я. В.) Чужая мова перадаецца рознымі спосабамі і сродкамі: або ад імя асобы, якой яна належыць, з захаваннем лексічных і граматычных асаблівасцей выказвання; або ад імя апавядальніка (аўтара) перадаецца толькі змест чыйго-небудзь выказвання, без захавання асаблівасцей мовы. Ёсць і такі спосаб перадачы чужой мовы, пры якім апавядальнік (аўтар), выражаючы чые-небудзь выказванні, думкі і пачуцці ад свайго імя, захоўвае асаблівасці чужой мовы, эмацыянальнасць і выразнасць, але змяняе граматычныя паказчыкі (асабовыя займеннікі, дзеясловы). У залежнасці ад сродкаў і спосабаў перадачы выказванне ці думка любой асобы могуць перадавацца ў форме простай, ускоснай і няўласна-простай мовы.

Простая мова — гэта выказванне, якое перадаецца кім-небудзь даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей: «Янка ў мяне будзе садоўнікам,атэставаў трэцяга сына Ігнат Дзянісавіч.Ён вельмі любіць яблыкі». (I. Η.) Простая мова можа перадаваць нявыказаныя думкі, меркаванні: «Пэўна, удалося наладзіць справу»,надумала Настуля. (К. Ч.)

Для простай мовы характэрна частае ўжыванне пытальных, пабуджальных і клічных сказаў, няпоўных і незакончаных сказаў, звароткаў, пабочных слоў, выклічнікаў, часціц, мадальных слоў. У ёй могуць быць прафесіяналізмы, дыялектызмы, аргатызмы. Усё гзта дае магчымасць пісьменнікам выкарыстоўваць простую мову для характарыстыкі персанажаў: «Здароў, Міхась!» і Язэп кінуўся абдымаць Міхася. (I. М.)

Простая мова звычайна ўводзіцца ў кантэкст пры дапамозе слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэта мова належыць, да каго яна звернута, як, дзе і пры якіх абставінах была сказана. Дзеясловы ў словах аўтара абазначаюць маўленне, думку, эмоцыі, адчуванні, унутраны стан таго, хто гаворыць, яго міміку, жэсты, рухі, характарызуюць накіраванасць выказвання. Словы аўтара могуць знаходзіцца перад простай мовай, пасля яе ці ў сярэдзіне простай мовы: Пасля вячэры Янка звярнуўся да Песляка: «Дзядзька, раскажыце тую казку, што вы ўчора абяцалі».«Казку?» перапытаў Песляк і заду-маўся. «Што ж, слухай,прамовіў Песляк, пазіраючы кудысьці далёка-далёка.— Гэта будзе казка ηρα nanaраць-кветку і людское шчасце...» (С. А.)

Ускосная мова — гэта чужая мова, якая перадаецца ад імя аўтара (апавядальніка), а не таго, каму яна належыць. У такіх выпадках захоўваецца толькі змест чужога выказвання, але не перадаюцца граматычныя і стылістычныя асаблівасці чужой мовы: Сонца прасіла хмаркі, каб ямы не закрывалі ад яго светлых праменняў шэрую зямлю. (К-с)

У складзе ускоснай мовы звычайна не ўжываюцца формы загаднага ладу дзеясловаў, звароткі, выклічнікі, некаторыя часціцы і іншыя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі. Словы аўтара разам з ускоснай мовай утвараюць складаназалежны сказ, у якім у ролі галоўнай часткі выступаюць словы аўтара, а ў ролі даданай — ускосная мова. У такіх складаназалежных сказах даданыя часткі далучаюцца да галоўных пры дапамозе злучальных слоў хто, што, калі, куды, як, дзе і злучнікаў што, каб, ці, быццам, нібы і інш.. Міколка думае, што яму рабіць далей. (Бяд.) Туравец запытаўся ў камандзіра, ці добра ён ведае балота, ці зможа правесці, (I. М.)

1. Калі простая мова — апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Можна будзе і на лыжах пахадзіць»,падумаў Лабановіч. (К-с) Лабановіч падумаў, што можна будзе і на лыжах пахадзіць.

2. Калі простая мова — пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб: «Гэля, памагай маці!» гукнуў Марцін. (К. Ч.) Марцін гукнуў Гэлі, каб яна палагала маці.

3. Калі простая мова — пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў і прыслоўяў у ролі злучальных слоў: «Хто гэта выступае?» пацікавіўся Міхась у бліжэйшага байца. (Маш.) Міхась пацікавіўся ў бліжэйшага байца, хто гэта выступае. Здарожаная Слава флегматычна пытала: «Мама, калі мы вернемся дадому?» (К- Ч.) Здарожапая Слава флегматычна пытала ў маці, калі яны вернуцца дадому.

4. Калі простая мова — пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «Ці не было тут калі возера?.

Няўласна-простая мова— такая форма перадачы чужой мовы, пры якой аўтар перадае чыё-небудзь выказванне ад свайго імя. У форме няўласна-простай мовы перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні персанажа («унутраная мова»).

Няўласна-простая мова займае прамежкавае становішча паміж простай і ўскоснай мовай: у ёй захоўваюцца лексіка-сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці простай мовы, асабовыя формы займеннікаў і дзеясловаў ужываюцца як ва ўскоснай мове: Ітолькі тады для яго [Лабановіча] стала ясна, калі павярнуў з вялікай дарогі на маланаезджаную, што вяла на хутар: прычынаю неспакою была Ліда. Ці не паспяшаўся ён, беручыся падгатаваць яе для наступления ў гарадскую школу? Нашто ўзяў ён такі абавязак і звязаў сябе? Хто прасіў яго быць настаўнікам Ліды пасля таго, калі яна скончыла пачатковую школу? (К-с)

Няўласна-простая мова звычайна афармляецца як самастойны сказ, без слоў аўтара: Далажылі аб гатоўнасці гарматы к бою. Але куды страляць, калі карабель мёртва стаіць на якары? Няўжо вораг падышоў да Кранштата? Чаму ж маўчаць машыны? Чаму не выходзілі ў мора? (Шам.)

Няўласна-простая мова шырока ўжываецца ў мастацкіх творах як прыём характарыстыкі персанажаў.

• Простая мова можа мець форму:

• Рэплікі;

• Маналога;

• Дыялога;

• Палілога.

Кароткае выказванне, якое належыць той ці іншай асобе, называецца рэплікай. У склад рэплікі ўваходзць адзін або некалькі сказаў рознай структуры: Старшыня заўважыў: “Добрая сёлета вясна”.

Маналог – гэта разгорнутае выказванне, якое належыць адной асобе. У склад маналогу ўваходзіць вялікая колькасць сказаў рознай структуры: Эх, Андрэй, Андрэй! Да чаго ж ты дастукаўся. Ні раздолля табе, ні пуцёвак...

Дыялог – гэта выказванні, якія належаць двум асобам, што прымаюць удзел у размове. Часцей за ўсё дыялог склададаецца з асобных рэплік, якія ўяўляюць сабой поўныя і няпоўныя сказы:

--Я вырву грушку і выкіну.

--Чаму?

--Бо яна такая ж калючая і дзікая, як я.

Палілог – гэта разнавіднасць простай мовы, якая ўяўляе сабой выказванні, што належаць 3 ці больш асобам, якія прымаюць удзел у размове:

--Добрага дня, сейбіты! – пачуўся голас брыгадзіра.

--Добрага дня і вам, -- адказала на прывітанне Васіліна.

--Як маецца? – запытаў Андрэй Лупач.

Ц ы та та — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту, дакумента ці выказвання, ужытая для пацвярджэння ці абвяржэння пэўнай думкі, для ілюстрацыі вываду і інш. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.

У залежнасці ад месца ў сказе слоў аўтара і простай мовы ставяцца наступныя знакі прыпынку:

1. Калі простая мова знаходзіцца пасля слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е і першае слова простай мовы пішацца з вялікай літары. Пасля простай мовы ставіцца кропка, пытальнік, клічнік або шматкроп'е: Лабановіч абвёў поглядам наваколле і ціха сказаў: «Кожнай агародзіне свой час». (К-с) Асвяцімскі крыкнуў шафёру: «Што-небудзь здарылася, Валодзя?» (К. Ч.) Мы шлём свой кліч народам: «Змагайцеся за мір!» (Я- Ж.) Дзяргач слухаў уважліва, потым сур'ёзна сказаў: «Правільна зрабілі вы там...» (А. С.)

2. Калі простая мова знаходзіцца перад словамі аўтара, то пасля яе ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца коска (замест кропкі), пытальнік, клічнік, шматкроп'е, а за імі — працяжнік. Сказ са словамі аўтара пачынаецца з малой літары, а ў канцы яго ставіцца кропка: «Пойдзем паглядзім, як працуе камбайн»,прапанаваў Ларывончык. (Саб.) «Ну, як вы тут, Алесь Трахімавіч?» спытала Ларыса Іванаўна. «Добра!» з усяе сілы храбрыўся той. (Дал.) «Разумееце, справа ў тым...» прамармытаў Міхась, шукаючы прычыны для апраўдання. (Маш.)

3. Калі словы аўтара раздзяляюць простую мову надзве часткі (знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы), то магчымы наступныя выпадкі:

а) калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то перад словамі аўтара і пасля іх ставяцца коска і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пішацца з малой літары: «У кожнага чалавека,любіў паўтараць Ранчукоў-старэйшы,ёсць талент, толькі не кожны разумее, што стараннасць родная сястра таленту». (Мяж.) «Дружа Андрэй, цёпла, па-бацькоўску, пранікнёна неяк сказаў старшыня,прыйшоў я выказаць табе падзяку ад усяго калгаса...» (Краўч.) «Асенняе надвор'е пераменлівае,ідучы па вуліцы, разважаў Астаневіч,увосень у адзін і той жа дзень чакай дажджу ί снегу, а то і сонца...» (Грод.) «Самае важнае,гаворыць Іллюк, спыняючыся падмянціць касу,дык гэта не трэба гарачыцца». (К.Ч.);

б) калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе трэба было б паставіць кропку, пытальнік, клічнік або шматкроп'е, то перад словамі аўтара ставіцца коска, пытальнік, клічнік або шматкроп'е і працяжнік, а пасля слоў аўтара — кропка і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пачынаецца з вялікай літары: «Перад табою, сынок, шырокая дарога ў свет,кажа тата, пазіраючы мне ў твар яснымі блакітнымі вачыма.Ідзі па ёй, ды ніколі не забывайся, што ты чалавек». (Пальч.) «Што ж ты змоўк? сказаў Серж.Расказвай далей». (К. Ч.) «Давай метал! гукнуў Машкоў.Не затрымлівай!» (А. С.) «Чытай, мой хлопчык...пачынаў свае навучанні стары.Кнігі многа даюць, яны вучаць, як трэда жыць на свеце». (С. Α.);

в) калі ў словах аўтара ёсць два дзеясловы і адзін з іх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі — да другой яе часткі, то перад словамі аўтара ставіцца коска (пытальнік, клічнік або шматкроп'е) і працяжнік, а пасля гэтых слоў — двукроп'е і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пачынаецца з вялікай літары: «А на вуліцы сонца,не ведаючы чаму пачаў Малевіч і дадаў ужо зусім недарэчы: Папырскаў быў дожджык, ды зноў суха...» (Луж.)

4. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе. У канцы простай мовы ставіцца адпаведны знак прыпынку (коска, пытальнік, клічнік, шматкроп'е), а паступнае слова пасля простай мовы пішацца з малой літары. Нярэдка пасля ўключанай простай мовы ставіцца працяжнік· Яшчэ старадаўні грэчаскі філосаф сказаў: «Усё цячэ і ўсё змяняецца», прычым усё гэта не абыходзіцца без барацьбы. (К-с) Генерал выйшаў у завіруху і крыкнуў: «Па конях!» — хоць усе былі іменна на конях. (Пестр.)

3 а ў в а г а. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўгара і выконвае функцыю аднаго з членаў сказа, то перад ей двукроп'е не ставіцца: Колышаў сказаў Архіпаву «бывае і горш» не выпадкова. (Ι. Μ )

5. Калі простая мова перадае выказванні некалькіх асоб або розныя выразы адной асобы, то пасля слоў аўтара ставіцца двукроп'е, а мова кожнай асобы ці кожны выраз адной асобы бяруцца ў двукоссе і пачынаюцца з вялікай літары: На памяць прыйшлі выразы: «З кім павядзешся, ад таго і набярэшся», «Скажы, з кім ты сябруеш, я скажу, хто ты». (К-с)

6. Калі простая мова розных асоб ужываецца без слоў аўтара і пішацца ў ацзін радок, то словы кожнай асобы бяруцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы і аддзяляюцца працяжнікамі: «Юзік!» «Чаго ты?» «Хадзем на рэчку».«Чаго?» «Рыбу лавіць».«Не будзе брацца».«Будзе... Хадзем».— «Ну хадзем...» (К- Ч.)

7. У дыялогу кожная рэпліка звычайна запісваецца з абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік:

Значыцца, на хвалях марскіх і ты пагайдаўся,задаволена адзначыў Гонта.

Не дужа.

А чаго? Мора халоднае было? Там, між іншым, гэта здараецца.

Не, цёплае. Але купаліся мала. Увесь час зборы, паходы, гульні. (А. С.)

 

34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку

Паводле знешніх графічных прыкмет знакі прыпынку Г.Н. Клюсаў падзяляе на: 1 к р о п к а в ы я знакі кропка, коска, двукроп’е, кропка з коскай, л і н е й н ы я працяжнік і п у н к ц і р н а–л і н е й н ы я шматкроп’е, ф і г у р н ы я пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе; 2 а д н а э л е м е н т н ы я кропка, коска, працяжнік, д в у х э л е м е н т н ы я пытальнік, клічнік, двукроп’е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак і т р о х э л е м е н т н ы я шматкроп’е; 3 н я п а р н ы я кропка, пытальнік, клічнік, кропка з коскай і двукроп’е, а коска і працяжнік могуць быць няпарнымі і парнымі і п а р н ы я, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дзве разнавіднасці: сіметрычна-парныя, парныя па сваё прыродзе дужкі і двукоссе і дублетна-парныя дзве коскі, два працяжнікі, дзве коскі з працяжнікам

Паводле ролі, функцыі, якія выконваюць знакі прыпынку, яны падзяляюцца на дзве групы: 1 раздзяляльныя і 2 выдзяляльныя.
Р а з д з я л я л ь н ы я знакі – гэта кропка, якая абазначае канец самастойнага закончанага сказа; пытальнік і клічнік, якія ўжываюцца на мяжы сказаў; шматкроп’е, калі яно азначае незакончанасць папярэдняга сказа, раптоўны пераход да новай думкі.

Кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е як раздзяляльныя знакі ўжываюцца на мяжы сказаў як абазначэнне канца самастойнага, закончанага сказа. Не з’яўляецца раздзяляльным знакам кропка, калі яна ўжываецца пры скарачэнні слоў тыпу П. Панчанка, Ф.М. Янкоўскі, г. Гомель, ст. Наваельня, г. зн. – гэта значыць, і г. д. – і гэтак далей і інш.

Коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік як раздзяляльныя знакі ўжываюцца ў межах сказа: коска раздзяляе аднародныя члены сказа, часткі складаных сказаў, паўторы слоў і выразаў; кропка з коскай раздзяляе больш складаныя па граматычнай будове або адносна больш самастойныя па значэнні часткі сказа часткі складанага сказа, аднародныя члены сказа; двукроп’е раздзяляе абагульняльнае слова і пералічэнне аднародных членаў, часткі бяззлучнікавага складанага сказа, аўтарскія словы і простую мову; працяжнік раздзяляе дзейнік і выказнік, калі прапушчаны дзеяслоў-звязка, і часткі бяззлучнікавага складанага сказа.
В ы д з я л я л ь н ы я знакі прыпынку – дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі – выдзяляюць “з агульнай будовы сказа якую-небудзь спецыфічную частку яго з дадатковым, паясняльным ці ўдакладняльным, значэннем, больш ці менш “аўтаномную” па свайму зместу і г. Д

Дужкі і двукоссе як выдзяляльныя знакі прыпынку заўсёды парныя: дужкі часцей за ўсё круглыя , радзей квадратныя [ ] і вуглавыя служаць для выдзялення пабочных выразаў і сказаў, устаўных слоў і сказаў, спасылак на крыніцы пры цытаванні і інш.; двукоссе афармляе чужое маўленне, перададзенае без змен, і мае дзве формы – лапкі “ ” і елачкі « ». Двукоссе не з’яўляецца пунктуацыйным знакам пры ўжыванні для абазначэння іранічнага або непрамога сэнсу слова.
Коскі і працяжнікі як выдзяляльныя знакі прыпынку могуць быць парнымі, калі выдзеленыя часткі сказа адасобленыя члены сказа, звароткі, прыдаткі, выклічнікі знаходзяцца ўнутры сказа, і адзіночнымі, калі выдзеленыя часткі знаходзяцца ў пачатку ці ў канцы сказа, у выніку чаго адзін з парных знакаў “паглынаецца” пэўным знакам канца сказа. Параўн.: Грай, мая жалейка, Пей, як салавейка! Янка Купала, дзе зваротак выдзелены парнымі коскамі, а параўнальны зварот – адзіночнай коскай, паколькі другая “з’едзена” клічнікам.
Па суаднесенасці са структурай, сэнсам ці інтанацыяй знакі прыпынку, паводле тэрміналогіі Н.С. Валгінай, падзяляюцца на “граматычныя”, “сэнсавыя” і “інтанацыйныя”

“Г р а м а т ы ч н ы я” знакі прыпынку абумоўлены найперш будовай сказа, яго сінтаксісам. Яны зяўляюцца абавязковымі і не могуць быць аўтарскімі. Да “граматычных” можна аднесці кропку ў канцы сказа; знакі прыпынку на стыку частак складанага сказа; знакі для выдзялення разнастайных канструкцый у складзе простага сказа, якія не з’яўляюцца яго членамі; знакі прыпынку пры аднародных членах сказа; знакі, якія выдзяляюць прыдаткі, азначэнні, выражаныя дзеепрыметным зваротам, і азначэнні, выражаныя прыметнікам з залежнымі словамі, якія стаяць пасля азначальнага слова ці адарваны ад яго іншымі членамі сказа.
“С э н с а в ы я” знакі выдзяляюцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае, калі канкрэтны сэнс дыктуе і адзіна магчымую структуру. Напрыклад: Два-тры дразды на цэлы лес – Пераклікаюцца, нібыта На анямелым полі бітвы З байцом паранены баец. Н. Гілевіч. Ужыванне працяжніка мяняе сінтаксіс сказа: дзве часткі, два выказнікі – на цэлы лес і пераклікаюцца, а дзейнік у другой не паўтараецца. Такія знакі прыпынку памагаюць таму, хто піша, выразіць тонкія сэнсавыя выдзяленні, завастрыць увагу чытача на важным, паказаць значнасць і выразнасць.
“І н т а н а ц ы й н ы я” знакі – гэта знакі, якія выражаюць інтанацыю. Да такіх можна аднесці кропку на мяжы значнага паніжэння голасу і працяглай паўзы, клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, у многіх выпадках

шматкроп’е і інш.
Інтанацыя пры расстаноўцы знакаў прыпынку, зразумела, улічваецца, але сама яна выступае як нешта залежнае, а не асноўнае. Калі ж інтанацыя выступае як эмацыянальны бок маўлення, то пісьмовае яе афармленне адбываецца з дапамогай аўтарскіх знакаў. Так, для паэзіі Н. Гілевіча характэрным эмацыянальным знакам з’яўляецца працяжнік, напрыклад: Толькі зоркі – як вочкі Купаліны. Не складайце ж рук – сабе назло. Самае вялікае – наперадзе.
Калі класіфікацыя знакаў прыпынку паводле фармальна-графічных прыкмет і нават паводле ролі і функцыі не адыгрывае істотнай ролі для методыкі выкладання, то апошняя – паводле суаднесенасці са структурай, сэнсам ці інтанацыяй – надзвычай важная, паколькі на яе аснове грунтуецца адно важнае палажэнне: сучасная беларуская пунктуацыя заснавана на трох прынцыпах – граматычным, сэнсавым і інтанацыйным, што складае спецыфіку методыкі навучання пунктуацыі ў школе.
Падзел знакаў на граматычныя, сэнсавыя і інтанацыйныя важны для размежавання знакаў прыпынку ў сказе і тэксце.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.