Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа



Коска ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў: Праз шырокую дарогу, праз зялёную дуброву, праз жытнёвыя палі па арэхі мы пайшлі. (Тар.)

2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое: Лёд не трэснуў, а толькі ўгнуўся, хоць і быў яшчэ слабы пад роўным пластом белага пухнатага снегу. (В. Б.)

3. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных спалучальных ці размеркавальных злучнікаў (і — і, ні — ні, ды — ды (у значэнні і ), ці — ці, або — або, то — то і інш.): Мір — гэта і праца, і шчасце, і радасць. (М. Т.) Не чуваць было вакол ні смеху, ні песняў, ні гучнай гаворкі. (Краўч.)

4. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных спалучальным злучнікам: Сосны гамоняць, нібы расказваюць чароўныя казкі маленства — адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць.

5. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як — так і, не толькі — але і, хоць і — але, не так як): Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю. (Каратк.) Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу. (К-с)

6. Калі рад аднародных членаў пачынаецца без злучніка, а працягваецца са злучнікамі: Люблю ліпнёвы грыбасей, і ціш палёў, і водар мяты за тое, што няма радней тае мясціны, дзе ўзышла ты.

Коска не ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі адзіночным спалучальным ці размеркавальным злучнікам і, ды (у значэнні і), ці, або: Вясной у спёках і дажджах пад крыламі галінак рос яблык, быццам на дражджах. (М. К.)

2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дуброва — з малых мне год усё знаёма. (Астр.) 3. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі паўторнымі злучнікамі і — і, калі аднародныя члены ўтвараюць цеснае сэнсавае адзінства і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння: Вецер папараскідаў па двары і сухую траву і лісце. (К. Ч.) Схадзіў я ўздоўж і папярок наднёманскі і луг і лес. (Астр.)

4. Паміж азначэннямі, якія не з'яўляюцца аднароднымі: У лагодным сонечным святле гарэлі сумным полымем ліпы і бярозы. (I. М.)

Адасабленне— гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія выдзяляюцца сэнсэва і інтанацыйна, называюцца а д а с о б л е н ы м і. Напрыклад: Падаюць з неба чыстыя белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. (В. В.)

Важнейшай умовай адасаблення з'яўляецца інтанацыя. Яна дазваляе выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар. Акрамя таго, на адасабленне членаў сказа ўплываюць іх парадак у сказе, ступень развітасці і сэнсавая нагрузка.

У сказе могуць адасабляцца азначэнні, прыдаткі, дапаўненні, акалічнасці і далучальныя члены сказа. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі і радзей працяжнікамі: Была тут яшчэ і сцяжынка, усланая сасновымі іголкамі і калючымі шышкамі. (Сач.) Найлепшыя спецыялісты — дзяды Селівей і Нічыпар — ахапак за ахапкам акуратна ўкладвалі сена ў стог. (Асіп.)

Адасабленне далучальных членаў сказа.

Далучальныя члены сказа выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі. Яны ўводзяцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і, ды, але, і то, ды і то і слоў напрыклад, асабліва, у адпаведнасці, у першую чаргу і інш. На пісьме далучальныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі і радзей працяжнікамі: У вокнах ясней заблішчалі агні, але ненадоўга. (К. Ч.) Дзеці, нават зімой, не любяць сядзець у хаце. (Бяд.) Ужо трэці дзень ён адчуваў сябе дрэнна, асабліва пасля заходу сонца.Параўнальныя звароты — гэта словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў сказа. Яны служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з'яў навакольнага свету. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, як бы, як быццам: Сплылі гады, бы тыя хвалі разводдзяў шумных, веснавых. (К-с)Параўнальны зварот можа складацца як з аднаго самастойнага слова (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, прыслоўя, дзеяслова), так і са спалучэнняў слоў.У вуснай мове параўнальныя звароты выдзяляюцца інтанацыяй, а на пісьме — звычайна коскамі.

Коска ставіцца:

а) калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў так, такі, якія ёсць у асноўнай частцы сказа. У такім выпадку характар параўнання праяўляецца найбольш выразна: Матуліны рукі нас цешаць, галубяць, так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць. (Вяр.);

б) калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў: Возера выглядае, як сіняе вока, з бязмежнага прастору зямлі. (Бр.) Водбліскі ліхтароў, нібы жывыя, гайдаліся ў чорнай вадзе. (А. С);

в) перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; як правіла, як заўсёды, як ніколі і інш.: Гэта — амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. Не хто іншы, як ён. (В. В.) На гарызонце віднеецца не што іншае, як гара. (Хадк.)

Коска не ставіцца:

а) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка: Мясцовасць як казачны сон. (В. В.);

б) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівых (фразеалагічных) словазлучэнняў біцца як рыба аб лёд, як з вядра, зняло як рукой, як бачыш, як без рук, як вадою змыла, як гром з яснага неба, як дзве кроплі вады, як забіты, як мага, як мае быць, як па масле, як след, як у ваду апушчаны: Восень адышла, а зіма не бралася як след. (I. М.) Відаць усё як на далоні:(I. Н.) Як з вядра лінуў дождж. (I. Г.);

в) у зваротах са злучнікам як, які маё значэнне 'у якасці': Андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулем. (В. В.);

г) у зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавымі словамі: Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні. (Шам.)

Пабочнымі называюцца словы або спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа, не з'яўляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.Пабочныя словы і спалучэнні слоў звязваюцца з усім сказам, у які ўключаюцца, і ўносяць у яго новыя адценні значэння — сцвярджэнне, меркаванне, спачуванне і інш

Пабочныя словы і спалучэнні слоў звычайна выдзяляюцца пры вымаўленні паўзамі, а на пісьме — коскамі: Птушка цягне здабытак птушаняці малому,— значыць, дбаць пра жывое трэба заўжды жывому. (Бр.)

Пабочнымі могуць быць не толькі словы і спалучэнні слоў, але і цэлыя сказыПабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя: Атрадны ўрач мог павымаць асколкі, як казаў Пазняк, толкі з болышага. (Шах

У с т а ў н ы м і называюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання: Калі спыніўся дождж зусім (а ён спыніўся каля золку), у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам. (У. Д.) Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Устаўныя словы, спалучэнні слоў, сказы, як і пабочныя, граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, інтанацыйна ізаляваныя ў ім, адносяцца да ўсяго сказа ці да асобных яго частак. Аднак устаўныя канструкцыі істотна адрозніваюцца ад пабочных. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна, г. зн. вымаўляюцца больш хуткім тэмпам, болыш нізкім тонам, чым асноўнае выказванне. Устаўныя сказы выдзяляюцца:

дужкамі, калі маюць аслабленую сувязь з асноўным зместам сказа: Палілася печ (нанач браўся мароз), у печы скварылася свежына. (К. Ч.);

працяжнікамі, калі сувязь з асноўным зместам менш аслабленая: Для Юркі гэтыя паездкі — калі бацька браў яго з сабой — былі цэлым святам. (I. М.);

коскамі, калі маюць цесную сувязь з асноўным зместам сказа: Ля ганка, дзе дубы, лесавыя пасланцы, у полі застылі ў перадранішняй дрымоце, цямнела ў водбліску неба чалаве чая постаць. (К. Ч.)

Зваротак — гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе прадмет ці асобу, да якіх звяртаюцца з прамовай: Табе, мой родны краю, жыццё ўсё аддаю, свае і думкі, і песні, і ўсю любоў маю. Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа. Аднак адсутнасць сінтаксічнай сувязі яго з членамі сказа не азначае, што зваротак не мае і сэнсавай сувязі з імі. На сувязь зваротка са сказам паказвае або дзеяслоў-выказнік (у форме загаднага ладу), або займеннік: Не шуміце веццем, вербы, ля ракі. (К-с)

У залежнасці ад структуры звароткі бываюць неразвітыя і развітыя. Неразвітыя звароткі выражаюцца адным словам. У склад развітых звароткаў уваходзяць прыметнікі, прыналежныя займеннікі, назоўнікі ва ўсіх ускосных склонах без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі: Магутнае слова, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне. (Куп.) Вітаю вас, як блізкіх, родных, старыя хвоі на палях. (К-с)Знакі прыпынку пры зваротках.

1. Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска: Хмаркі, хмаркі, напаіце дожджыкам зямлю. (К-с)

2. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Сонца, сонца! 3 мірнаю зарою ты вярніся ў стэп з начных дарог. (Вял.) 3. Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго — знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Купайцеся ў сонечных хвалях, палеткі ды лугі. (М. Ч.)

4. Калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Ты, шчодрая зямля-планета, даеш усім магчымасць жыць. (Бр

5. Калі перад звароткам стаіць выклічнік ты або вы ці толькі займеннік, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?

6. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О край мой мілы! Усёй душою хачу злучыцца я з табою, у тваіх палях пазычыць сілу, у тваёй зямлі сысці ў магілу. (К-с)

7. Некалькі звароткаў, звязаных паміж сабою бяззлучнікавай сувяззю, аддзяляюцца адзін ад аднаго коскамі, а калі яны звязваюцца злучнікамі і, ды (у значэнні і), то знакамі прыпынку яны не раздзяляюцца: Мір табе, узараная ніва, ураджаям тваім і пладам! (Гл.)

28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі

Складаны сказ — гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве ці некалькі прэдыкатыўныя часткі, аб'яднаныя ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае: Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, штосьці спявае пяшчотнае бор, пахне чабор!

Адрозненне простага сказа ад складанага:

1) адрозніваюцца будовай: просты сказ складаецца з адной прэдыкатыўнай адзінкі, а складаны — з дзвюх ці некалькіх прэдыкатыўных адзінак.

2) Кожная з частак складанага сказа па сваёй будове падобна да простага сказа, але ў складзе складанага гэтыя часткі нельга атаясамліваць з адпаведнымі самастойнымі простымі сказамі, таму што кожная частка ў складзе складанага сказа пазбаўлена сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці. Такія часткі можна называць: 1) прэдыкатыўнымі часткамі; 2) састаўнымі кампанентамі складанага сказа; 3) часткамі складанага сказа, і толькі не простымі сказамі.

Складаны сказ з'яўляецца адной камунікатыўнай адзінкай. ён паведамляе пра розныя падзеі і факты рэчаіснасці і выражае закончаную думку.

Пад граматычнай формай складанага сказа разумеюць сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі (інтанацыя, злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы і г.д)

На ўзроўні складанага сказа патрэбна адрозніваць 2 паняцці: віды сувязі і сродкі сувязі.

Сярод відаў сувязі ў складаным сказе вылучаюць наступныя:

Злучальная, пры якой у кожнай частцы захоўваецца адносная самастойнасць, а часткі звязаны паміж сабой злучальнымі злучнікамі: Шумяць, гудуць вятры лагодныя, і песціць сонца родны край;

Падпарадкавальная, пры якой выразна выступае залежнасць адной часткі ад другой, а часткі звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў: Каб былі шчаслівыя нашы дні, я пайшоў бараніць краіну;

Бяззлучнікавая, пры якой прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца інтанацыйна і па сэнсу: Нізка звіслі над зямлёю хмары снегавыя, свішча вецер за сцяною, у коміне вые.

Далучальная, пры якой састаўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе далучальных злучнікаў, і далучальная частка ўносіць дадатковыя звесткі адносна зместу першай часткі: Навокал было цёмна, бязлюдна, і гэтая цемень нічога не адказвала яму.

Камбінаваная сувязь, пры якой могуць спалучацца ўсе вышэй названыя віды сувязі: Шуміць авёс, звініць ячмень, і верыш ты ахвотна, штокаласы цалюткі дзень красуюць бесклапотна.

У залежнасці ад граматычнай формы (сродкаў сувязі) і граматычнага значэння (сэнсавых адносін паміж часткамі) вылучаюцца наступныя структурна-семантычныя тыпы складаных сказаў:

складаназлучаныя – сказы, якія складаюцца з адносна незалежных прэдыкатыўных частак, звязаных злучальнымі злучнікамі (злучальная сувязь): Густа зелянелі ліпы ўздоўж вуліцы, і пах іх блізкага росквіту ўжо прывабліваў пчол. (Хадк.) Сонца ўжо зайшло,але яшчэ цэлую гадзіну трымаўся шэры змрок. (Я. М.);

складаназалежныя, у якіх адна прэдыкатыўная частка залежыць ад другой і далучаецца да яе падпарадкавальнымі злучнікамі ці злучальнымі словамі — адноснымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі (падпарадкавальная сувязь): Шмат было ў нас вялікіх падзей, што ў вяках бессмяротпымі стануць. (Пр.);

Разнавіднасцю складаназлучаных сказаў з’яўляюцца складаназлучаныя сказы з некалькімі даданымі, калі пры адной галоўнай частцы ёсць некалькі даданых: Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном, што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя, каб яны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом, каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.

У мове сустракаецца вялікая колькасць сказаў, у якіх нельга правесці мяжы паміж злучэннем і падпарадкаваннем. Такія сказы называюцца сказамі прамежкавага тыпу. У такіх канструкцыях, якія маюцьз лучнікі, ёсць элементы як злучэння, так і залежнасці: Бабка хітра так міргае, і Лукаш адразу звяў. У гэтым сказе прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца з дапамогай злучальнага злучніка і, але паміж часткамі выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны, што збліжае гэты сказ са складаназалежным. Па форме гэты сказ з’яўляецца складаназлучаным, а па значэнню – складаназалежным, бо выражае прычынна-выніковыя адносіны.

бяззлучнікавыяскладаныя сказы, у якіх часткі звязваюцца паміж сабою інтанацыяй і аб'ядноўваюцца паводле сэнсу (бяззлучнікавая сувязь): Дакошаны лугі, адшапацела жыта, на сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. (Грах.)

складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя), у якіх тры і больш прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе розных відаў сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай, бязлучнікавай і злучнікавай: Мы дужэем штодня ёсць і хлеб і да хлеба, нашай праўды далека даходзіць святло, бо жывём inpацуем, каб чыстае неба над зямлёю заўсёды бясхмарным было. (Грах.) (Μ. Т.)

Складаназлучаны сказ — гэта такі складаны сказ, у якім адносна раўнапраўныя прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі і ўтвараюць сэнсавае і інтанацыйнае цэлае. Напрыклад: Настаўнік яшчэ доўга сядзеў каля акна, і розныя думкі падымаліся ў яго галаве. (К-с) Вецер патроху цішэў, і завея ў полі спакайнела. (В. Б.)

Злучальныя злучнікі з'яўляюцца асноўным сродкам сувязі паміж часткамі складаназлучаных сказаў і паказваюць на пэўную раўнапраўнасць частак у гэтых сказах. Сярод злучальных злучнікаў вылучаюцца наступныя:

• спалучальныя (ды=і, і, таксама)

• супастаўляльныя (а, але, ды=але, аднак, ж, жа)

• пералічальна-размеркавальныя (або, або-або, не то-не то, ці, ці то-ці то, ці ці і інш.)

• градацыйныя (не толькі, але і; не толькі, аднак; не толькі, ды; ды і і інш.)

• далучальныя (у якасці якіх могуць ужывацца ўсе злучальныя злучнікі, толькі ў далучальным значэнні).

Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў нагадваюць розныя тыпы сказаў — двухсастаўныя ці аднасастаўныя, развітыя ці неразвітыя, ускладненыя ці няўскладненыя: Короткая вясновая ноч канчалася, але неба на ўсходнім баку, зацягнутае хмарамі, было цёмнае, панурае. (I. М.) Складаназлучаныя сказы могуць складацца з трох і больш частак: Сонца свеціць ярка, але дзьме заходні вецер, і па сіняй вадзе возера ходзяць белыя хвалі, а па сінім небе бягуць такія ж белыя воблачкі.

Складаназлучаныя сказы падзяляюцца на чатыры асноўныя групы: сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі і далучальнымі часткамі.

Складаназлучаныя сказы са спалучальнымічасткаміУ складаназлучаных сказах са спалучальнымі часткамі выражаюцца часавыя і прычынна-выніковыя адносіны.Пры выражэнні часавых адносін дзеянні адбываюцца адначасова ці паслядоўна: Ціха шэпчуцца чароты, і калышацца аер. (Астр.) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца. (I. М.) У складаназлучаных сказах з адносінамі адначасовасці ці паслядоўнасці выказнікі ўжываюцца пераважна ў адной часавай форме — у форме цяперашняга, прошлага ці будучага часу: Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць. (К-с) Менш пашыраны складаназлучаныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі: першая частка такіх сказаў заключае ў сабе прычыну, другая — вынік: Спадзе вада, і травы забуяюць. (Грах.) Случ перагарадзілі, і каля Салігорска ўзнікла вадасховішча... (В. В.)

Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткаміУ складаназлучаных сказах з супастаўляльнымі часткамі адна састаўная частка супастаўляецца з другой. Паміж часткамі выражаюцца адносіны супастаўлення ці супрацьпастаўлення, граматычным сродкам якіх служаць злучнікі а, але, аднак, затое, ды (у значэнні але) і інш.У сказах з супастаўляльнымі адносінамі толькі супастаўляюцца дзеянні, факты, з'явы, прыметы, паказваецца іх адрозненне, неадпаведнасць: На астраўку вырасла бярозка, а вакол бярозкі з'явіліся кусты. (В. В.)У сказах з адносінамі супрацьпастаўлення паведамляецца пра з'явы, якія супярэчаць адна другой; у такіх сказах змест другой часткі не адпавядае зместу першай: Свяціла сонца, але было холадна. (К. Ч.) Мякка сцеле, ды цвёрда спацъ. (Прык.)Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткаміУ складаназлучаных сказах з пералічальна-размеркавальнымі часткамі ўжываюцца злучнікі або, або або, не то не то, ні ні, ці, ці ці, ці то ці то, то то. Паміж часткамі такіх сказаў выражаюцца адносіны чаргавання, пералічэння ці ўзаемавыключэння з'яў і падзей.Сказы са злучнікамі то то, ці — ці паказваюць на паслядоўную змену падзей, іх чаргаванне ці пералічэнне: То іней асыпаецца на скронь, то хвошча лес ігліцаю і снегам. (Грах.) Ці абзавуцца ў небе гусі, ці дзяцел грукне па сасне. (Бур).

Злучнік ці — ці можа ўжывацца і ў такіх сказах, у якіх падзеі ўзаемна выключаюць адна другую: Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася ня-мая і немасць песняй нарушала. (К-с)Злучнікі або, або або, ці, ці то ці то, не то не то аб'ядноўваюць часткі складаназлучаных сказаў, у якіх гаворыцца пра падзеі і з'явы, што ўзаемна выключаюць адна другую. Акрамя гэтага, у такіх сказах выражаецца няўпэўненасць, сумненне, меркаванне: Або птушак там не было, або яны проста не адважыліся падаваць голасу. (К-с) Ці то стогне бура, ці віхор гуляе. (Куп.) Паўторны злучнік ні ні ўжываецца пры пералічэнні падзей і з'яў у адмоўных сказах: Hi колас на ніве не ўскалыхнецца, ні ліст на дрэве не ўзварухнецца. (Багд.) Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткаміПаміж часткамі складаназлучаных сказаў могуць выражацца далучальныя адносіны. Другая частка такіх сказаў далучаецца да першай і заключае ў сабе пэўную заўвагу, дадатковае паведамленне, вывад. Пры далучальнай сувязі ўжываюцца злучнікі а, але, і, ды, ды і, а то і інш.: Памалу гутарку мы распачалі, а шмат аб чым пагутарыць было. (Куп.)

Паміж часткамі складаназлучапых сказаў на пісьме ставяцца наступныя знакі прыпынку:

1) коска: Летняя спёка расплываецца над лесам, і некранугая цішыня спавівае наваколле. (Хадк.)Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды, або, калі ў сказе ёсць агульны даданы член або агульная часціца ці пабочнае слова, якія аднолькава адносяцца да абедзвюх яго частак: У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік. (К.Ч.) Часткі такіх сказаў цесна звязаны паміж сабою.Сказы з агульным даданым членам патрэбна адрозніваць ад такіх складаназлучаных сказаў, у якіх даданы член сказа падобны на агульны, але адносіцца толькі да першай часткі і не звязаны з другой: Вечарам пайшоў дождж, і Аляксей вярнуўся дахаты.Коска ставіцца перад і, ды, або і тады, калі выказнік кожнай часткі мае пры сабе свой даданы член: Пры пыльнай дарозе шумяць палыны, і наводдаль плачуць каліны.

2) кропка з коскай - калі часткі складаназлучанага сказа развітыя і маюць свае знакі прыпынку: Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца.(К-с)

3) працяжнік - калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае вынік, хуткую змену падзей: Вясна прыйшла і рэчка заспявала. (Бр.)

29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Складаны сказ, у якім адна састаўная частка сінтаксічна падпарадкаваная другой і звязана з ёй пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, называецца складаназалежным: Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб развітацца са сваімі грыбнымі абходамі.

Паказчык залежнай часткі - злучальныя словы і падпарадкавальныя злучнікі, якія ў ёй знаходзяцца. Тая частка, якая з’яўляецца адносна незалежнай, з’яўляецца галоўнай, а залежная – даданай. Пытанне ставіцца ад галоўнай да даданай часткі. Галоўная частка характарызуецца тым, што існуе як бы не сама па сабе і мае няпоўную інфармацыю, якая змяшчаецца ў даданай частцы. Даданая частка можа паясняць у галоўнай асобнае слова, словазлучэнне ці ўсю галоўную частку: Я слаўлю дружбу (якую?), што здабыта цаной вялікаю жыцця.

Паміж галоўнай і даданай часткай устанаўліваецца падпарадкавальная сувязь, якая афармляецца з дапамогай наступных сродкаў сувязі:

Падпарадкавальных злучнікаў (што, як, хоць, каб, таму што і інш.);

Злучальных слоў (адзінкі мовы, якія захоўваюць сваё лексічнае значэнне займенніка ці прыслоўя і з’яўляюцца членамі сказа: які, дзе, хто, што, каторы, куды, адкуль і інш.);

Указальных слоў (займеннікі той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; прыслоўі там, туды, адтуль, усюды). Указальнае слова размяшчаецца толькі ў галоўнай частцы, але бывае не ва ўсіх складаназалежных сказах. Па яго сінтаксічнай ролі можна вызначыць від даданай часткі: якую сінтаксічную ролю выконвае указальнае слова, такім будзе і від даданай часткі: Ніхто спрачацца з тым не будзе, што ўсюды шмат мясцін прыгожых. (дапаўняльная частка)

Інтанацыйнага афармлення частак. З дапамогай інтанацыі сказ афармляецца як адно цэлае.

Парадку размяшчэння прэдыкатыўных частак, які не свабодны. Ён залежыць ад граматычнага значэння даданай часткі і ад віду адносін паміж часткамі.

Пры класіфікацыі складаназалежных сказаў улічваюцца наступныя крытэрыі: што паясняе даданая частка ў галоўнай; сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай; семантыка-сінтаксічныя адносіны, якія ўстанаўліваюцца паміж прэдыкатыўнымі часткамі.

• Даданая частка, якая замяняе або канкрэтызуе дзейнік галоўнай часткі, называецца даданай дзейнікавай часткай. Дзейнікам галоўнай часткі выступаюць займеннікі той, кожны, усякі, усё, гэта і інш., якія адначасова з’яўляюцца ўказальнымі словамі: Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. Паміж галоўнай і даданай дзейнікавай часткай устанаўліваюцца суб’ектныя адносіны.

2)Даданая частка, якая канкрэтызуе выказнік галоўнай часткі, называецца даданай выказнікавай. У галоўнай частцы такіх канструкцый заўсёды ёсць састаўны іменны выказнік, у якасці якога выступаюць займеннікі тыпу такі, гэтакі, той, усё ў форме назоўнага ці вінавальнага склону. Гэты ж выказнік з’яўляецца і ўказальным словам у такіх сказах: Які размах, такі і палёт. Граматычным сродкам сувязі з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы хто, што, як, каб, быццам і інш.: Параска такая, што ў яе на языку нічога не затрымаецца.

3)Даданая частка, якая замяняе або канкрэтызуе дапаўненне галоўнай часткі, называецца даданай дапаўняльнай. Паміж галоўнай і даданай часткамі ўстанаўліваюцца аб’ектныя адносіны, г. зн., што даданая частка выконвае ролю разгорнутага дапаўнення пры выказніку галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дапаўнення галоўнай часткі, якое выражаецца ўказальнымі ці азначальнымі займеннікамі. У якасці ўказальных слоў у галоўнай частцы могуць выступаць займеннікі той, кожны, усякі, усе, усё і інш. Граматычным сродкам сувязі выступаюць злучнікі і злучальныя словы тыпу хто, што, дзе, які, куды, адкуль і інш.: Алесь размаўляў са старою і прыкідваў, ці змянілася што ў хаце. 4)Даданая частка, якая азначае дзейнік, азначэнне і акалічнасць або канкрэтызуе азначэнне галоўнай часткі, называецца даданай азначальнай. Паміж даданай і галоўнай часткамі ўстанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны. У якасці галоўнай часткі апорным кампанентам заўсёды выступаюць назоўнік або іншая субстантываваная часціна мовы. Граматычным сродкам сувязі з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы які, каторы, дзе, куды, адкуль, што і інш.: Я ўслухоўваўся ў незвычайныя шумы, што струменіліся з боку ракі.

5)Даданыя часткі, якія замяняюць або канкрэтызуюць акалічнасці часу, месца, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, называюцца даданымі акалічнаснымічасу, месца, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені: Калі развіднела, Карпаў выставіў дывізіён. Ідзі туды, дзе цябе чакаюць. Таму Янка і галее, што папраўдзе жыць не ўмее. Каб вечна абдзецях жылі ўспаміны, схадзіў ён да лесу па клён і рабіну. Не страшны тады дні суровыя, калі рады сталёвыя. Бацькі прыносілі яму яду, так што галадаць не даводзілася. Дзе б я ні быў, я Гродна ганаруся. Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды. У сем гадоў ён іграў так віртуозна, што людзі заслухоўваліся.

6)Даданая частка, змест якой параўноўваецца са зместам галоўнай часткі, называецца даданай параўнальнай.Сродкамі сувязі выступаюць толькі злучнікі як, чым, нібы, бы, як бы, быццам і інш.: Голас грымеў, нібы нехта моцна біў у бубен.

7)Даданыя супастаўляльныя часткі характарызуюць змест галоўных частак шляхам супастаўлення ў адносінах часу ці па колькаснай прымеце: Вось і цяпер ён спакойна адпачывае, у той час як усе працуюць. Як цяжка нам было вучыцца, так лёгка будзе працаваць.

Складаназалежны сказ, які мае пры адной галоўнай частцы некалькі даданых, называецца складаназалежным сказам з некалькімі даданымі.

Сярод такіх сказаў у залежнасці ад іх агульнай будовы і ўзаемаадносін частак можна выдзеліць 3 асноўныя разнавіднасці:

• Складаназалежныя сказы з сузалежным (паралельным) падпарадкаваннем;

• Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем;

• Складаназалежныя сказы са змешаным падпарадкаваннем.

1) У сказах з сузалежным падпарадкаваннем кожная даданая частка непасрэдна залежыць ад агульнай для іх галоўнай: Мы рады плугам тым, што поле ўзаралі, і дружбе, што згуртоўвае сілы, і хлебу, і солі на нашых сталах.

Вылучаюць дзве разнавіднасці такіх сказаў:

а) З сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

б) З сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.

Сузалежныя часткі, якія паясняюць у галоўнай адзін член сказа (у тым ліку і аднародны член сказа) у аднолькавых сінтаксічных адносінах, называюцца сузалежнымі аднароднымі: Няма другой такой краіны, дзе б шырэй пралеглі пуцявіны, дзе б так ветла далі вабілі, ласкалі. Залежныя часткі будуць неаднароднымі, калі яны паясняюць у галоўнай розныя члены сказа, або адзін і той жа член сказа, але ў розных адносінах, г. зн, што від даданых частак будзе розным: Красу, што продкі з любасцю стваралі, чужынцы з лютасцю агнём сціралі, каб не ўцалелі нават і сляды.

У складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем кожная наступная частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе: Хачу, каб славілі мы ўсе паход, што людзям мір нясе.

1) Коскамі аддзяляюцца часткі складаназалежнага сказа: Не могуцъ ветры паламацъ галля, бо ўзрасціла дуба родная зямля. (Р.) Калі мы выйшлі на вуліцу, ужо адчувалася, шго блізка вечар, хаця і было светла. (I. М.)

Даданыя часткі, якія стаяць у сярэдзіне галоўнай, выдзяляюцца коскамі з двух бакоў: Той, хто хоць адзін разочак пазнаёмўся з жыццём летніх баравых закуткаў, згодзіцца з думкай пра іх зусім адметнае, непаўторнае хараство. (Kip.)

Коска не ставіцца, калі сузалежныя аднародныя даданыя часткі маюць агульную галоўную частку і звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і, ці, або: Алесь бачыў, як нервова перабіраў пальцамі вольнай рукі настаўнік і як у часе гаворкі ўсё вастрэй і вастрэй загараліся ягоныя вочы. (Бр.)

2) Кропка з коскай ставіцца ў складаназалежным сказе паміж даданымі часткамі або іх групамі, калі яны маюць развітую будову або слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькіх куточкаў ёсць у нашим краі, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаі рой журботных дум пакінеш; дзе няма трывогі, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогі; дзе прыемны ветрык млее, збажыну калыша; дзе пакоем-згодай вее, дзе ўсё шчасцем дыша.(К-с)

3) Πρацяжнік можа ставіцца пасля даданай часткі або некалькіх даданых частак, калі яны размешчаны перад галоўнай і вымаўляюцца з узмоцненай інтанацыяй: Каб багата радзіла наша зямля трэба за ей як за дзіцем гля-дзець. (Бяд.) 4) Двукроп'е ставіцца пасля галоўнай часткі пры яе лагічным выдзяленні, а таксама тады, калі даданыя часткі раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы і паміж імі можна ўставіць словы α іменна: Абавязкова паведаміць не забудзъцеся: калі ў Дуброве вы будзеце будаваць гідрастанцыю. (М. Т.) Я хацела толькі аднаго: каб ён хутчэй паправіўся і каб болыи не лячыцъ мне яго. (К. Ч.)

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.

У складаназалежных сказах з некалькімі дадапымі часткамі ставяцца коскі, кропка з коскай, працяжнік, коска з працяжнікам, двукроп'е.

1) Коскамі звычайна аддзяляюцца даданыя часткі, якія знаходзяцца перад або пасля галоўнай часткі: Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь! (Панч.) Кропка з коскай ставяцца паміж даданымі часткамі або іх групамі, калі яны даволі развітыя (часам са сваімі знакамі прыпынку) ці інтанацыйна аддзяляюцца адна ад другой: Я не знаю месяца больш за май шчаслівага, калі пушчы цешацца з гоману шумлівага; калі вербы ніцыя рвуцца ўвысь галінамі; калі скрозь пшаніцаю пахне над далінамі. (Гл.)

Працяжнікам могуць аддзяляцца дадапыя часткі ад галоўнай, калі яны размешчаны перад галоўнай і набываюць працяглую інтанацыю: Калі прайшоў ты і агонь, і снег, смак працы ўведаў і ад славы збег, кахаў жанчыну, піў асалоду кніг не думай, што ты ўсё ў жыцці спасціг.. Калі адчуў ты, як мінае час, як менее ў душы вясны запас, як многа значыць кожны дзень і міг не думай, што цану жыцця спасціг. (Бур.) Працяжнік паміж даданымі або паміж даданай і галоўнай часткамі можа інтанацыйна падкрэсліваць супрацьпастаўленне думак ці ўказваць на пропуск якога-небудзь члена сказа: Каб зрабіць першы крок, патрэбна нам рука маці; каб, спаткнуўшыся, зноў падняцца вера ў дарогу; каб адчуць цяпло сонца дружба; каб не знаць адзіноцтва Радзіма. (Μ. Τ.)

Коска з працяжнікам ставяцца пасля даданых частак з мэтай больш выразнага і працяглага адмежавання ад галоўнай часткі: Я за ўсё жыццё сваё спасціг, што злосць — сястра злараднасці, а сэрца, што ў грудзях маіх,гняздо для птушкі радасці. (Бур.)

Двукроп'ем раздзяляюцца галоўная і даданая або толькі даданыя часткі, якія выдзяляюцца лагічна або раскрываюць змест слова адно ці аднаго ў галоўнай частцы і паміж часткамі сказа можна ўставіць словы α іменна, менавіта: Я хацела толькі аднаго: каб ён хутчэй паправіўся і каб больш не лячыць мне яго.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.