Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца або не



Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца або не ставіцца працяжнік, што залежыць найперш ад таго, якой часцінай мовы выражаны галоўныя члены, а ў некаторых выпадках і ад таго, з якімі словамі суседнічаюць.

Працяжнік ставіцца:

1) калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Наша праца — наш узлёт, наша слава і багацце (К-с);

2) калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі — лічэбнікам у спалучэнні з назоўнікам: Тры і шэсць — дзевяць; Плошча поля — трыста семдзесят пяць гектараў;

3) калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Пушчы звонкія, пералогі — гэта наша радзіма, наш дом (К. Ц.); Жывая, непасрэдная сувязь з дзецьмі — вось крыніца думак, назіранняў, адкрыццяў (Віт.); Выхоўваць — значыць пастаянна і мэтанакіравана ўздзейнічаць на чалавека (Корш.);

4) калі абодва галоўныя члены сказа ці адзін з іх выражаны інфінітывам: Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К. Ч.);

5) калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў: Рукі — хоць рэпу сей (К-с); Швы — вокам не абняць (А. Р.).

6) калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў тыпу хоп, цап, шмыг, шась: Бяжыць воўк на бабрыны душок берагам і – ца бабра.

7) калі дзейнік выражаны назоўнікам ці займеннікам, а выказнік – выклічнікам: Я яшчэ о-го-го!

Пры адсутнасці звязкі паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:

-калі дзейнік або выказнік выражаны займеннікамі: Прырода любая мая! Я твой заступнік, абаронца... (Рус.) У сказах такога тыпу паміж галоўнымі членамі сказа можа ставіцца працяжнік, калі на займеннік прыпадае лагічны націск: Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў (Р. Б.);

-калі пры выказніку ёсць адмоўе не: Воўк не пастух, а свіння не агародніца (Прык.). Аднак працяжнік ставіцца перад адмоўем не, калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам: Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць (Прык.);

-калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны да выказніка даданы член сказа або часціца, злучнік, пабочнае слова: Цяпер былыя воіны-салдаты жыцця і міру кавалі (Астр.); Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. С.);

-калі ў склад выказніка ўваходзяць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам, што: Чабарок што тыя зоркі ў шумнай сенажаці, ім засланы ўсе ўзгоркі, як сталы ў хаце (Я. П.); Госць як госць, а валакіты дасць (Прык.);

калі выказнік, выражаны назоўнікам, стаіць перад дзейнікам, выражаным назоўнікам: Адвечнае дрэва дуб .

 

Даданыя члены сказа

Дапаўненне — даданы член сказа, які абазначае прадмет ці з’яву, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзеянне або праяўляецца прымета, і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: У лесе яму стала холадна.

Дапаўненне найчасцей адносіцца да дзеяслова-выказніка: Вясна пахла гаркаватым пылам прырэчных вербаў. (Грах.)

У залежнасці ад таго, што паясняе дапаўненне, яны падзяляюцца на прыдзеяслоўныя, прыіменныя і прыадвербіяльныя.

Прыдзеялоўныя дапаўненні – дапаўненні, звязаныя з дзеясловам. Яны падзяляюцца на прамыя і ўскосныя.

Прамыя дапаўненні абазначаюць аб’ект, на які пераходзіць дзеянне.

Ускосныя дапаўненні выражаюцца формамі вінавальнага склону з прыназоўнікамі, формамі іншых ускосных склонаў без прыназоўнікаў ці з прыназоўнікамі і маюць значэнне ўскоснага аб'екта: Восень захінула ў хмары неба. (П. П.) Вячэрні бор прапах жывіцай і выспелымі верасамі. (Грач.)

Прыйменныя дапаўненні адносяцца ў сказе да назоўнікаў і прыметнікаў. Яны падзяляюцца на прысубстантыўныя і прыад’ектыўныя.

Прысубстантыўныя дапаўненні звязваюцца з назоўнікамі, што ўтвораны ад дзеясловаў, або з назоўнікамі прыметнікавага паходжання. Выражаюцца назоўнікамі і заўменнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Дзед прыходзіць на дапамогу Міколку.

Прыад’ектыўныя дапаўненні звязваюцца з прыметнікам, які выступае іменнай часткай выказніка, і выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі ў скосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Хваля поўна дзікіх дум.

Прыадвербіяльныя дапаўненні звязваюцца з прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, якія з’яўляюцца акалічнасцю ў двухсастаўным сказе ці выказнікам у безасабовым сказе. Прыадвербіяльныя дапаўненні выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Высокія елкі стаялі ўпераежку з соснамі.

Азначэнне— гэта даданы член сказа, што абазначае прымету, якасць прадмета, яго ўласцівасць: Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі на полі. (К. Ч.)

Паміж азначэннем і паяснёным словам устанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя. Дапасаваныя азначэнні прыпадабняюцца да слова, якое яны паясняюць, у родзе, ліку, склоне

Прыдатак — гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які дапасуецца да паяснёнага слова ў родзе, ліку і склоне або толькі ў ліку і склоне: Цалуюць твар пякучыя гарэзы-маразы. (С. 3.) Сваю зелень красы дробналістай расплялі прыгажуні-бярозы. (Пестр.)

Прыдаткі не проста называюць прадмет, а часта служаць эпітэтамі, паказваюць на якасць, уласцівасць прадметаў, даючы ім эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку: Цар-дуб каржакаваты з сасной свае ісамлі ў некалькі абхватаў ўзаемна абвілі: (Аўр.) Коўдрай рачулку-шчабятуху клапатліва ўкрыў туман. (С. 3.)

Для размежавання прыдатка і паяснёнага слова трэба кіравацца тым, што пры спалучэнні агульнага і ўласнага ыазоўніка прыдаткам выступае: 1) агульны назоўнік, калі ўласны абазначае імя ці прозвішча чалавека: Таго, што быў у форме афіцэра, нечакана пазнала партызанка Рыта Пясоцкая. (Шам.) (С. 3.); 2) уласны назоўнік, калі ён з'яўляецца геаграфічнай назвай, назвай выдання і інш.: Цягнік ціха падыходзіў да станцыі Азярышча. (Пестр.) Наш часопіс «Маладосць» заяўляе аб сваёй прыналежнасці ўжо самой назвай. (Панч.)

Паводле структуры прыдаткі падзяляюцца на простыя і складаныя.Простыя прыдаткі выражаюцца адным назоўнікам: Штоночы ўстаюць і ідуць на заданне хлопцы-мінёры апошняй вайны. (Бур.) Складаныя прыдаткі выражаюцца словазлучэннямі: Слухаю песні маёй Беларусі — скарб неўміручы народнай душы. (С. 3.) Акалічнасць — даданы член сказа, які характарызуе дзеянне ці абазначае розныя абставіны, пры якіх яно адбываецца: Што за мароз пячэ сягоння! (Куп.) Толькі зоркі дзесь далёка міргаюць у вышыні. (С. 3.)

Паміж акалічнасцю і словам, да якога яна адносіцца, устанаўліваюцца розныя віды акалічнасных адносін. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца акалічнасці меса, часу, прычыны, мэты, уступкі, спосабу дзеяння, меры і стунені.

Акалічнасці м е с ц а абазначаюць месца, напрамак дзеяння і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: Дзесьці Прыпяць плюскоча, хваляй б'е ў берагі.

Акалічнасці ч а с у абазначаюць час, працягласць дзеяння, яго пачатак або заканчэнне і адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?: Майскім раннем я вас пакідаў, аксамітна-зялёныя ўзмежкі. (Бр.)

Акалічнасці п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну дзеяння ці стану і адказваюць на пытанні чаму?; з якой прычыны?: Дарэктар з радасці спявае, дадому едзе, спачывае. (К-с)

Акалічнасці м э т ы абазначаюць мэту дзеяння і адказваюць на пытанні з якой мэтай?; для чаго?; навошта?: Аднаго разу Параска паехала ў Пінск адведаць родзічаў. (Капыл.)

Акалічнасці ў м о в ы паказваюць умову, пры якой ажыццяўляецца дзеянне, і адказваюць на пытанні пры якой умове?; у якім выпадку?: Антось наш дбалы, акуратны, а пры рабоце які здатны! (К-с)

Акалічнасці ўступкі абазначаюць падставу, насуперак якой адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні нягледзячы на што?; насуперак чаму?: Паходня прысеў з боку стала і насуперак чаканню Ваўчка не ўспыхнуў, не павысіў голасу. (Хадк.)

Акалічнасці спосабу дзеяння абазначаюць спосаб ці якасць дзеяння і адказваюць на пытанні якім спосабам? як?: Над нівай вясёлыя птушкі па-іншаму песні запелі. (Куп.) Акалічнасці мерыі і ступені характарызуюць меру ці ступень дзеяння, стану ці прыметы. Яны адказваюць на пытанні ў якой меры?; у якой ступені?; у якой колькасці?; як доўга?: Да краю повен я цветам даспелых вішань і ліствой бярозак.

 

26. Няпоўныя і нячленныя сказы

Нерасчлёняныя сказы (словы-сказы) не выражаюць сінтаксічных адносін і, значыць, не маюць ні галоўных, ні даданых членаў сказа; яны не могуць быць развіты іншымі словамі. Тут нельга гаварыць пра суадноснасць іх адзінага кампанента з адным з галоўных ці якім-небудзь даданым членам двухсастаўнага сказа. Аднак сінтаксічная нерасчлянёнасць, адсутнасць звычайнага саставу сказа не перашкаджаюць ім быць закончанымі выказваннямі, г.зн. выражаць адносна закончаную думку.Немагчымасць расчлянення фармальнага саставу слоў-сказаў – аб'ектыўны сінтаксічны крытэрый адмежавання іх ад іншых тыпаў сказаў, іх галоўная структурная асаблівасць.

Другой характэрнай асаблівасцю слоў-сказаў, што выцякае з іх сінтаксічнай нерасчлянёнасці, з'яўляецца кантэкстуальнасць гэтых моўных адзінак як сродак выражэння мадальнасці, максімальная абумоўленасць іх сэнсавага значэння моўнай сітуацыяй.Словы-сказы цесна звязаны з кантэкстам; яны заўсёды знаходзяцца ў саставе групы самастойных сказаў. Па-за кантэкстам словы-сказы не могуць ужывацца, паколькі яны не маюць намінатыўнай функцыі і выконваюць толькі камунікатыўную функцыю. Словы-сказы не называюць з'яў рэчаіснасці, а выражаюць мадальна-экспрэсіўныя адносіны: сцвярджэнне, адмаўленне, запытанне, пабуджэнне, эмацыянальную ацэнку. Таму словам-сказам заўсёды павінна папярэднічаць якое-небудзь паведамленне ці сітуацыя, якія выклікаюць гэта сцвярджэнне, запытанне, адмаўленне, эмацыянальную ацэнку ці пабуджэнне да дзеяння: «Значыцца, ямы заўсёды жывуцьма адным месцы, на беразе?» –здзівіўся Манг. – «Т а к» (Я. Маўр).

Адсутнасць намінатыўнай функцыі ў слоў-сказаў абумоўлена не толькі іх прызначэннем — выражаць мадальна-экспрэсіўныя адносіны, але і іх марфалагічнай прыродай. У якасці слоў-сказаў, як правіла, не ўжываюцца словы-назвы. Нерасчлянёныя сказы звычайна фарміруюцца са слоў, якія не маюць намінатыўнай функцыі.

У састаў нерасчлянёных сказаў могуць уваходзіць: а) мадальныя словы (вядома, здаецца, несумненна): Вядома, не;Здаецца, так; Несумненна, так; б)узмацняльныя часціцы: «Ведаеце, што, хлопцы? Пакіну я...» – «Латуту свайго?» – перабіў Гарась. – «А ле ж. Надакучыла мне, браткі, да смерці!» (В. Каваль); «Скажы, нябога, ты, згэтай вёскі?» – «Эге ж»,–коратка адказвае маладзіца (Я. Колас); в) выклічнікі: «Ідзі спаць... Цябе ўжо морыць сон...» «О н е! Як жа так пайсці? Пабачым...» (М. Гарэцкі).Да слоў-сказаў могуць далучацца звароткі: «Што з вокам у цябе?»—«А нічога, дзядзя Астап» (М. Лынькоў). «А дзедка ўсё госціць у нас?» «А л е, сынку мой» (Я. Купала).Ні мадальныя словы, ні часціцы, ні выклічнікі, ні звароткі не з'яўляюцца членамі сказа, таму можна сцвярджаць, што словы-сказы не маюць даданых членаў сказа. Слова так у асобных выпадках пры адказе на пытанне можа выступаць у ролі выказніка і мець пры сабе даданыя члены сказа: «А ў мінулым годзе вы былі ў адпачынку?» – «У мінулым годзе так»; «Учора вечарам вы былі дома?» – «Учора так».На аснове марфалагічнай прыметы выдзяляюцца:

а) словы-сказы, выражаныя часціцамі;

б) мадальныя словы-сказы;

в) выклічнікавыя словы-сказы.

Паводле значэння і функцыі ў мове вылучаюцца:

1) эмацыянальна-ацэначныя, 2) сцвярджальныя, 3) адмоўныя, 4) пабуджальныя, 5) пытальныя словы-сказы.

Эмацыянальна-ацэначныя словы-сказы ўтвараюцца выклічнікамі і словамі, блізкімі да выклічнікаў.

Сэнс эмацыянальна-ацэначных слоў-сказаў вызначаецца інтанацыяй і кантэкстам, прычым асноўная эмоцыя, выражаная гэтымі словамі-сказамі, можа суправаджацца адценнямі іншых эмоцыйСцвярджальныя словы-сказы ўтвараюцца словамі так, як жа, яшчэ б, вядома, правільна,

Адмоўныя словы-сказы ў дыялагічнай мове з'яўляюцца адмоўным адказам на пастаўленае пытанне ці выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем, у маналагічнай мове – гэта пярэчанне самому сабе.

Пабуджальныя словы-сказы выражаюць эмацыянальную рэакцыю таго, хто гаворыць, на выказванне ці пэўную сітуацыю і разам з тым волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць выклічнікі і часціцы; «В о-о- он!» – раптам крычыць Галена.«В о н! Вон!» (К. Чорны); «Ну вось і прыехалі. Т п р у!» (3. Бядуля); «А гэта не вавёрка?!» –«Т с с! Гэта гарнастай!» (Я. Маўр); «Ало! Як справы?» (3 вуснай мовы); «Гэй!» – аклікнуў іх Сцёпка, хлопцы спыніліся (Я. Колас).Пытальныя словы-сказы характарызуюцца выразнай пытальнай інтанацыяй і разнастайнымі адценнямі значэнняў у залежнасці ад лексічнага выражэння пытанняў, кантэксту ці сітуацыі. У якасці пытальных слоў-сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, мадальныя словы, пытальныя часціцы і выклічнікі розных разрадаў: «Выклікаю цябе на спаборніцтва» «А? Што?..» (Я. Маўр); «Мясціны ціхія, а людзі добрыя». –«Г а?» (А. Асіпенка).

Асноўнай прыметай няпоўных сказаў з'яўляецца не сэнсавая, а граматычная непаўната, г. зн. адсутнасць якога-небудзь члена сказа: Апоўдні маці пайшла падаіць кароў і прынесла з Алесем абед: яна –гаршкі з капустай і кашай, а ён –вялікі збан малака з тварагом (Я. Брыль);

Пра непаўнату сказа, у які лёгка можна падставіць адсутны член, сведчыць асобая інтанацыя, невялікая паўза, якая звычайна абазначаецца працяжнікам: Сонца дае цеплыню і святло, зямля –свае жыватворчыя сілы (I. Навуменка); Паняцце няпоўных сказаў – структурна-граматычнае паняцце. Выдзяленне няпоўных сказаў заснавана на супастаўленні структур (мадэлей, схем) сказаў у сістэме мовы. Паводле структуры няпоўныя сказы бываюць простыя і складаныя. Простыя сказы лічацца няпоўнымі, калі маюць незамешчаныя сінтаксічныя пазіцыі аднаго ці некалькіх членаў.Складаныя сказы з'яўляюцца няпоўнымі, калі прапушчана цэлая прэдыкатыўная частка: «Мне сорамна, што ты мяне, як малога, вядзеш...» –«Бо я дарогу ведаю» (П. Галавач)

 

 

27. Просты ўскладнены сказ. Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Адасобленыя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры іх. Зваротак і знакі прыпынку пры ім. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку пры іх

Просты сказ ускладняецца:Аднароднымі членамі;Адасобленымі членамі;Звароткамі;Пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі;Устаўнымі канструкцыямі;Параўнальнымі зваротамі.

Аднародныя члены — гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння: Полем, лесам, пералескам, па зямлі, вясной абуджанай, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах. (С. Ш.) У гэтым сказе полем, лесам, пералескам — аднародныя дапаўненні; адносяцца да выказніка ідзе, адказваюць на пытанне чымі, вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; дапаўненні па праталінах, лужынах таксама аднародныя.

Аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа: Чуліся галасы птушак, лесавыя шолахі, нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі. (Лыньк.) Галасы, шолахі, уздыхі — аднародныя дзейнікі; уздыхала, перашэптвалася — аднародныя выказнікі.

Аднародныя члены сказа звычайна маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне.

Аднародныя члены сказа характарызуюцца наступнымі прыметамі: 1) займаюць пазіцыю аднаго члена сказа; 2) звязаны з адным і тым членам сказа аднолькавай сувяззю; 3) звязаны паміж сабой злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю; 4) часцей маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне; 5) звычайна выражаюць аднатыпныя паняцці.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.