Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні



Мадальныя словы — гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яўрэчаіснасці або да ўласнага выказвання. Да мадальных адносяцца словы безумоўна, бясспрэчна, відавочна, напэўна, мабыць, відаць, канечне, магчыма і інш.

Мадальныя словы — нязменныя. Яны не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, а толькі паказваюць адносіны таго, хто гаворыць, дарэчаіснасці: Работаў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка. (К-с) Магчыма, прастор двару надавала незвычайная чысціня навакол. (Шам.) У першым сказе мадальнае слова бясспрэчна выражае ўпэўненасць, перакананне ў тым, пра што гаворыць аўтар, у другім — мадальнае слова магчыма выражае няўпэўненасць, меркаванне.

Мадальныя словы не з'яўляюцца членамі сказа і не служаць для сувязі слоў у сказе. Яны не прымыкаюць да іншых слоў, ужываюцца звычайна як пабочныя словы і выдзяляюцца інтанацыйна: Сапраўды, у лесе было вельмі хораша. (К-с) У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. (I. М.)

У дыялогу мадальныя словы ўжываюцца ў ролі непадзельных сказаў:

Адбудзецца сёння спектакль?

Безумоўпа.

А мы пойдзем у тэатр?

Вядома.

Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы. Да першай групы адносяцца мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: бясспрэчна, безумоўна, відавочна, вядома, канечне, зразумела, сапраўды і інш. Да другой групы належаць мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: відаць, здавалася, мабыць, напэўна і інш.

Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы

Мадальныя словы паходзяць ад розных часцін мовы. Многія з іх не страцілі суадноснасць з тымі часцінамі, ад якіх яны ўтварыліся. У сучаснай беларускай мове мадальныя словы суадносныя:

а) з назоўнікамі: сапраўды, праўда, факт; параўн.: 3 бацькам пазнаў я радасць першай разоры, хоць, праўда, ён і рэдка мяне пускаў за плуг. (Kip.) iПраўда даражэй за грошы. (Прык.);

б) з прыметнікамі ў кароткай форме, з дзеепрыметнікамі, прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, вядома, відавочна, канечне, магчыма, напэўна, пэўна; параўн.: Вядома, цяжка было ў ролі настаўніка. («Полымя») і Здаўна вядома, што чалавек істота калектыўная. (В. Б.);

в) з дзеясловамі: відаць, здавалася, можа, мусіць; параўн.: Па дрэвах і па плошчах шапацеў нудны, відаць, восеньскі дождж. (Я. С.) і 3 гэтага пагорка ўжо добра відаць хаты, рэчка каля вёскі, постаці людзей на вуліцы. (Пгаш.)

Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць свае граматычныя катэгорыі, перастаюць змяняцца.

Як мадальныя могуць ужывацца словазлучэнні трэба думаць, можа быцъ, можна меркаваць, на самой справе, па ўсёй верагоднасці, па праўдзе сказацъ, можна сказацъ, можна думаць, уласна кажучы і інш.: Па праўдзе сказацъ, настаўніку хацелася пабачыць Ядвісю. (К-с) Гэта быў, можна сказаць, ужо край горада, і называўся ён Калоніяй. (Скр.)

В ы к л і ч н і к— часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы, што выражаюць розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура, айда і інш.

Выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння. Яны з'яўляюцца толькі сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў, сродкамі выражэння пэўных пачуццяў і волевыяўленняў. Значэнне выклічніка канкрэтызуецца зместам і інтанацыяй выказвання: Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма. (К-с) Гэй! па хатах усе! (Μ. Л.) У першым сказе выклічнік эх выражае радасць, захапленне, а выклічнік гэй у другім сказе — загад, пабуджэнне да дзеяння.

Выклічнік займае асобнае месца ў сістэме часцін мовы. Выклічнікі не адносяцца да самастойных часцін мовы, бо не маюць намінатыўнага значэння, г.зн. нічога не называюць, і не з'яўляюцца членамі сказа. Не ўключаюцца выклічнікі і ў групу службовых часцін мовы, бо не выконваюць у мове службовай ролі, як, напрыклад, злучнікі, якія паказваюць на сувязь сінтаксічных адзінак. Аднак выклічнікі маюць агульныя рысы з некаторымі службовымі словамі: яны не падзяляюцца на марфемы, не змяняюцца, не маюць граматычных катэгорый.

Выклічнікі сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць звычайна як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне выклічніка на пісьме перадаецца знакамі прыпынку — коскай ці клічнікам: О, колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальніх шляхоў! (М. Т.) Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Ляцім жа, браткі, э-эх, ляцім! Даганяй не дагоніш. (М. Л.) Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знакпрыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Ой ты, мае сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.)

Разрады выклічнікаў

Выклічнікі падзяляюцца на разрады з улікам іх паходжання і значэння. Паводле паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.

Невытворныявыклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, аи, эй, но, ну, гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.

Вытворныя выклічнікі суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У выклічнікі пераходзяць словы розных часцін мовы: а) назоўнікі: бацюхны, жах, божа; б) дзеясловы: годзе, дзякуй, выбачай, падумаеш; в) прыметнікі: здароў; г) прыслоўі: далоў, прэч; д) займеннікі: о-то-то, то-та; е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, вунь яно што, што за ліха, добры дзень, добры вечар, калі ласка.

Простыя вытворныя выклічнікі складаюцца з аднаго слова: божа, дзякуй, прэч, а састаўныя — з некалькіх: добры дзень, бывайце здаровы, што за ліха.

Паводле значэння выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.

Эмацыянальныя выклічнікі о, ох, ах, эх, ой, гм, дудкі, чорт вазьмі і інш. перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне, зачараванасць або, наадварот, незадавальненне, асуджэнне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, а таксама роздум, меркаванне і інш. Напрыклад: Эх, і будзе ж аб чым пагаварыць! (К-с) Ах, як доўга цягнецца дзенъ. (М. Л.)

Волевыяўленчыя (пабуджальныя) выклічнікі служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. Гэта можа быць:

а) просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне: гайда, стоп, ану, прэч, шабаш;

б) патрабаванне цішыні, увагі: тсс, алё (ало), ша;

в) просьба аб паратунку: каравул;

г) падзыванне ці адгон жывёл, птушак: гыля, кось-кось, дзю-дзю, аюсь, кыш і інш.

Выклічнікі э ты к е ту выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку, пажаданне, прабачэнне: добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, прывітанне, дабранач, усяго добрага, усяго найлепшага, бывайце здаровы, да пабачэння, калі ласка, дзякуй, выбачайце, даруйце, прабачце і інш.

Ад выклічнікаў трэба адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюць пачуццяў і пабуджэнняў, а ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды: гаў-гаў, му-у, і-га-га, дзын-дзын, буль-буль. Звычайна гэтыя словы складаюцца з паўтарэння гукаў і на пісьме афармляюцца як простая мова: «Ку-ку! Ку-ку!» абудзіла мой успамін сапраўдная зязюля. (Kip.)

Гукапераймальныя словы трэба адрозніваць ад дзеяслоўных выклічнікаў. Дзеяслоўныя выклічнікі — гэта нязменныя словы, якія выражаюць кароткае, імгненнае дзеянне і ў сказе выконваюць ролю выказніка: бабах, бац, лясь, стук, трах, хрусь і інш. Частка гэтых слоў можа быць у розных сказах гукапераймальнымі словамі і дзеяслоўнымі выклічнікамі: Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! быццам хтосьці цукар грызе. (Хомч.) 3 раніцы Сафрона насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы хрусь напалам. (Ракіт.)

 

21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні

Словазлучэнне — гэта сэнсава-граматычнае адзінства, звязанае падпарадкавальнай сувяззю, якое выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях

Словазлучэнне – граматычна аформленая адзінка, якая складаецца з 2-х ці больш слоў. Словазлучэнні выдзяляюцца пры аналізе сказаў. Канкрэтная характарыстыка словазлучэння магчыма толькі ў сказе ці на аснове сказа. У словазлучэнні вылучаюцца галоўны і залежны кампаненты, якія аб’ядноўваюцца рознымі відамі сінтаксічнай сувязі. Залежны кампанент залежыць ад галоўнага. Пытанне ставіцца ад галоўнага кампанента да залежнага: успаміны якія? – незабыўныя. У складзе сказа галоўны кампанент можа выконваць ролю як галоўнага, так і даданага членаў сказа, а залежны кампанент – толькі даданага.У мове выдзяляюцца прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя словазлучэнні. Прэдыкатыўнае словазлучэнне – гэта спалучэнне дзейніка і выказніка, якое ўтварае ядро сказа, яго граматычную аснову. Такія словазлучэнні ўяўляюць сабой як бы просты неразвіты сказ, у якім можна вылучыць рэальнасць і час дзеяння. Непрэдыкатыўныя словазлучэнні не маюць мадальна-часавага значэння і ўтвараюцца на аснове падпарадкавальнай сувязі. Асноўная функцыя непрэдыкатыўных словазлучэнняў – намінатыўная, а прэдыкатыўных – камунікатыўная (паведамленне).

Паводле структуры словазлучэнні падзяляюцца на простыя і складаныя. Простае словазлучэнне складаецца з двух самастойных слоў — галоўнага і залежнага: пісаць ліст, высокі бераг, вельмі вясёлы. У складаных словазлучэннях слова паясняецца цэлым словазлучэннем ці словам і можа складацца з трох ці больш кампанентаў. У залежнасці ад ступені зліцця кампанентаў выдзяляюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Свабоднае словазлучэнне – рухомае, свабоднае спалучэнне слоў, якое ствараецца ў момант гутаркі. У такіх словазлучэннях кожны кампанент з’яўляецца асобным членам сказа: У цёмным небе свеціць месяц. (Бач.) Несвабоднае словазлучэнне выступае як адзін член сказа. Несвабодныя словазлучэнні могуць быць сінтаксічна непадзельнымі і фразеалагічнымі. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні будуюцца па той жа структурнай схеме, як і свабодныя, а кампаненты ў іх звязваюцца падпарадкавальнай сувяззю

Паводле выражэня галоўнага кампанента словазлучэнні бываюць:іменныя;дзеяслоўныя;прыслоўныя.

У іменных словазлучэннях ролю галоўнага кампанента могуць выконваць назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі. Займеннікі. У сувязі з гэтым яны дзеляцца на:

• Субстантыўныя – з назоўнікам у ролі галоўнага кампанента: твае пытанні, прыезд сястры;

• Ад’ектыўныя (галоўны кампанент – прыметнік): родны для ўсіх, здольны працаваць;

• Лічэбнікавыя – выступаюць звычайна як сінтаксічна непадзельныя і выконваюць ролю аднаго члена сказа: трое са студэнтаў, сто кіламетраў;

• Займеннікавыя: усе без выключэння, хтосьці з нас.

Класіфікацыя паводле сінтаксічных адносін паміж кампанентамі (паводле значэння).

У сінтаксічна свабодных словазлучэннях паміж словамі ўстанаўліваюцца розныя віды сэнсавых адносін(вызначаюцца па залежнаму слову): азначальныя (атрыбутыўныя – адносіны паміж прадметам і прыметай) — залежны кампанент азначае галоўны: свежая раніца, шырокая дарога; адносіны прыналежнасці:іх лёс, братава кніга; аб'ектныя –залежнае сова абазначае прадмет дзеяння ці прыметы, выражаны галоўным словам, ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне ўскосных склонаў: вучыць верш, гартаць часопіс; суб’ектныя(адносіны паміж дзеяннем і ўтваральнікам дзеяння) –залежны кампанент абазначае вытворцу дзеяння ці носьбіта прыметы: загад дэкана, храбрасць воіна; акалічнасныя(часавыя, прычынныя, мэтавыя, спосабу дзеяння, меры і ступені і г.д): сустрэць сёння, прыйшлі пад вечар; вылучальныя: нехта з сяброў, асобныя з хлопцаў; прасторавыя:сцежка праз сплот, чыгунка між лесу; адносіны прызначэння: вакцына ад грыпу, здольны да спеваў, абагульняльныя: кожны з дзяцей, усякі з вучняў; адносіны сумеснасці:бацька з маці; колькасныя:дзве бярозы, трое дзяцей; камплетыўныя – узнікаюць тады, калі залежны кампанент папаўняе недахоп інфармацыі, заключанай у галоўным кампаненце. Такі від адносін сустракаецца толькі ў сінтаксічна непадзельных словазлучэннях, дзе галоўнае слова патрабуе сэнсавага ўдакладнення, папаўнення: тры бярозы, шмат людзей, пачаць працаваць; сінкрэтычныя– сумяшчаюць некалькі граматычных значэнняў як асноўных: гарбата з лімонам, прыехаць на канцэрт.

Выдзяляюць тры віды падпарадкавальнай сувязі паміж словамі ў словазлучэннях: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

Дапасаванне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнае слова стаіць у той самай граматычнай форме, што і галоўнае. Пры дапасаванні сувязь слоў выражаецца канчаткамі залежнага слова, а пры змене формы галоўнага слова змяняецца і форма залежнага: шырокі луг, шырокая рака, шырокае поле; шырокага лугу, шырокай ракі, шырошга поля. Кіраванне— гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, калі залежнае слова ставіцца ў пэўным ускосным склоне, якога патрабуе галоўнае слова: наліць малака, пісаць дыктант, надыход свята, імкненне да навукі. Пры кіраванні залежнае слова можа ўжывацца разам з прыназоўнікам, гэта прыназоўнікавае кіраванне: ехаць па дровы, схілілася над крыніцай

Прымыканне— гэтатакі від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Да галоўнага слова прымыкаюць нязменныя словы: прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы: шмат працаваць, размаўлялі па-сяброўску, есці не спяшаючыся, думка пераначаваць. У пазіцыі талоўнага кампанента могуць выступаць дзеясловы: зрабіць заўтра, глядзець усюды, ісці не спяшаючыся, пачаць працаваць; назоўнікі: жаданне вучыцца, машынка стрыгчыся, гаворка па-нямецку; прыметнікі: гатовы выслухаць, вельмі высокі; лічэбнікі: пяты справа, двойчы два; прыслоўі: даволі цяжка, зусім побач, недзе далёка. Паміж галоўным і залежньш кампанентам з уласным прымыканнем звычайна выражаюцца ўласна акалічнасныя ці атрыбутыўныя адносіны.

У словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзьве), тры, чатыры, залежныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два берагі, тры сталы, чатыры браты. У рускай мове ў такіх словазлучэннях назоўнікі маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: два берега, четыре стола, три рубля.

22 Сказ. Класіфікацыя сказаў

Сказ– самастойная, граматычна арганізаваная і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, якая выражае адносна закончаную думку і валодае граматычным значэннем прэдыкатыўнасці. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (К-с) Прызначэне сказа – быць мінімальнай адзінкай моўных зносін. Асноўная функцыя сказа – камунікатыўная – функцыя фарміравання і выражэння думкі, функцыя паведамлення абпэўнай рэчаіснасці. Сказ мае шэраг граматычных прымет, асноўная з якіх – прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае ацэнку рэчаіснасці і паказвае, што сцвярджаецца ці адмаўляецца ў сказе. Прэдыкатыўнасць выражаецца галоўнымі членамі сказа — дзейнікам і выказнікам: Над зямлёю раняла сонейка праменні. (К-с)

Сказ выступае як граматычна арганізаванае цэлае. У сучаснай беларускай мове класіфікацыя тыпаў сказаў праводзіцца паводле мэты выказвання, адносін выказвання да рэчаіснаеці, паводле граматычнай структуры.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.