Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Часціцы, разрады часціц



Часціцы - службовая часціны мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.

У залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: сэнсавыя; мадальныя; эмацыянальныя; формаўтваральныя.

Да сэнсавых часціц, якія надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні, адносяцца ўказальныя: вось (от, во), вунь, гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, менавіта, якраз; выдзяляльна-абме-лсаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь.

Мадальныя часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя значэнні, уключаюць сцвярджальныя часціцы: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бо, нібы, як бы, быццам; па-буджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай, ну, бадай.

Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя значэнні (радасць, захапленне, іронію, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна выдзяляюць, падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцда клічныя: што за, як, ну І, вось дык і ўзмацняльныя: нават, бы, дык, жа, аж, ажно, такі.

Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння форм дзеяслова: бы (б) - умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце) - загаднага: зрабіў бы, няхай прынясе, давайце раскажам.

Часціцы — нязменныя словы. Яны не называюць прадметаў, прымет, дзеянняў, не служаць для сувязі слоў у сказе і не ўжываюцца асобна ад самастойных часцін мовы. Часціцы далучаюцца да асобных слоў: неба быццам пасвятлела, да словазлучэнняў: вось цудоўны лес і да сказаў: Як прыемна пахне збожжа!

Некаторыя часціцы (ага, але, вось, не, няўжо, так) у дыялогу, пры разважанні могуць выступаць у ролі непадзельных сказаў. У такіх выпадках яны выражаюць адносіны таго, хто гаворыць, да папярэдняга выказвання — пацвярджэнне, згоду або, наадварот, нязгоду, пярэчанне, пратэст: «Зразумеў, сынок?» «Так!» ціха адказаў Андрэй. (Сам.) Так. Раней тут сапраўды былі лясы. (В. В.) «Мы не спознімся, хлопцы?» пытаюся я.«Не». (В. Б.)

Пры дапамозе часціц узмацняецца сэнс выказванпя: Гарады Беларусь, нават самыя старажытныя, маюць сучасны выгляд. (Зв.); выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай шчасце міру ўвойдзе ў кожны дом. (А. 3.); надаецца выказванню эмацыянальнае адценне: Як не схіліцца перад мацярынскай любасцю І верай, мужнасцю і непахіснасцю! (Kip.); выражаецца пытанне: Ці мала тых, хто хацеў бы забыць вайну? (Асіп.); сцвярджаюцца ці адмаўляцца факты і з'явы рэчаіснасці: «Ты вучыцца хочаш?» «Так». (Хадк.) «Апазналі вы каго-небудзь?» «Не»,закруціў галавой Грыбок. (I. М.)

Разрады часціц

Класіфікацыя часціц праводзіцца ў залежнасці ад іх саставу, паходжання і значэння.

Паводле саставу часціцы падзяляюцца на пр ο с т ы я, або аднаслоўныя (аж, але, вось, вунь, нават, няхай), і с а с т а ў н ы я, якія складаюцца з двух слоў (вось дык, хіба толькі, хоць бы, што за, як бы, як быццам).

Паводле паходжання часціцы бываюць невытворныя, не суадносныя з іншымі часцінамі мовы (a, i, не, ні, хіба), і вытворныя, якія захавалі сувязі з самастойнымі часцінамі мовы. Так, ад займеннікаў паходзяць часціцы гэта, усе, сабе, ад прыслоўяў — амаль, іменна, проста, прыблізна, чыста, якраз, ад дзеясловаў — бач, дай, давай.

У залежнасці ад значэння часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя і формаўтваральныя.

Сэнсавыя часціцы надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні. Да гэтага разраду адносяцца ўказальныя, азначальна-ўдакладняльныя і выдзяляльна-абмежавальныя часціцы.

Указальныя часціцы вось (ось, от, вот, во), вунь(унь), гэта ўказваюць на прадметы і з'явы рэчаіснасці: Вось і след на роснай траве... (Шам.) А вы ідзіце вунь тою сцежачкаю... (К-с) У спалучэнні з займеннікамі гэты, той, такі, які, што, з прыслоўямі дзе, там, туды, куды, адкуль, як, з іншымі часціцамі ўказальныя часціцы набываюць эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне і выражаюць задавальненне, здзіўленне, радасць, захапленне, вывад і г.д.: Вось дзе была праўда, вялікая і горкая: жылося, былося і прычакалася. (К- Ч.) «Вось гэта, Костусь брат, удача!» і дзядзька рады, чуць не скача. (К-с) I вось у яе душу начала сачыцца радасць, што стала ціха. (К. Ч.) «Ах, унь ты якая»,думае сам сабе Лабановіч. (К-с)

Азначальна-ўдакладняльныя часціцы амаль, іменна, менавіта, проста, прыблізна, роўна, якраз удакладняюць сэнс слоў і надаюць ім пэўную азначальную характарыстыку: Проста ў вочы свяцілі зоры. (Каратк.) Быў якраз пачатак мая. Ну й была тады вясна! (К-с)

Выдзяляльна-абмежавальныя часціцы толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь, ледзь не, чуць выдзяляюць з агульнага выказвання пэўныя словы і падаюць ім абмежавальныя адценні: Hi славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прайсці непрыкметна, зямлю сваю над нагамі адчуць, надыхацца родным паветрам. (Панч.) Аднекуль з далечыні даляцеў ледзь чутны раскат грому. (Хадк.)

Мадальныя часціцы надаюць выказванню розныя мадальныя адценні: сцвярджэнне, адмаўленне, пытанне, меркаванне, пажаданне і г. д. Таму ў гэтым разрадзе выдзяляюцца розныя групы часціц.

Сцвярджальныя часціцы так, але, ага абазначаюць станоўчы адказ на пытанне або пацвярджаюць уласныя думкі: «Жыццё наша барацьба. Зразумеў?» «Ага». (Асіп.) Адмоўныячасціцы не, ні могуць адмаўляць дзеянні, прадметы і з'явы рэчаіснасці: Дзецям патрэбна казка. Яна не разбураецца сапраўднасцю. (Б.)

Пытальныя часціцы ці, хіба, няўжо, а, га, ну, так выражаюць пытанне і могуць падаваць выказваюць розныя эмацыянальныя ацэнкі — радасць, захапленне, сумненне, меркаванне, няўпэўненасць: Будучыня! Ці не для цябе нам так хораша хочацца марыць! (Скр.) Iхіба можна ўжо ўтрымацца, у час касьбы не пакупацца? (К-с)

Параўнальныя часціцы бы, нібы, як бы, быццам, як быццам, быццам бы ўжываюцца ў сказах, дзе прадмет параўнання толькі ўмоўны, і выражаюць сумненне, няўпэўненасць, меркаванне, магчымасць: Дзяўчынка стаяла ў сонцы быццам ужо ў бяздум'і. (К. Ч.) Неба як быццам пасвятлела. (В. Б.) Вёску нібы апанавала дрымота. (Ι. Μ.)

Мадальна-валявыя часціцы бы(б), няхай(хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай выражаюць волю чалавека — пабуджэнне да дзеяння, пажаданне, просьбу, прапапову: Няхай хлапчук паспіць яшчэ трохі, няхай гадуецца. (К. Ч.) Хутчэй бы прайсці, праскочыць гэта страшнае месца. (Лыньк.) Браточкі! Дайце хоць зірну на вас хвіліначку адну!.. (К-с)

Эмацыянальныя часціцы выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання або ўзмацняюць яго змест. Сюды адносяцца клічныя і ўзмацняльныя часціцы.

Клічныячасціцы што за, няхай (хай), як, ну і, вось дык выражаюць розныя эмацыянальныя адценні — радасць, захапленне, здзіўленне: «Што за дзяўчына! Што за натура!» колькі разоў паўтарыў малады шчаслівы настаўнік. (К-с)

Узмацняльныя часціцы нават, ды, ок(жа), аж(ажно), такі і ўзмацняюць і лагічна падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа: Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. (К-с) Усюды ў садах цвілі кветкі і так пахлі, што ажно кружылася галава. (Хомч.)

Формаўтваральныячасціцы ўтвараюць формы дзеяслова: бы(б) – умоўнага ладу; няхай(хай), давай(давайце) — загаднага: Кожнае дрэва абвіў бы рукамi, ночы і дні гаварыў бы я з борам. (Μ. Т.) Няхай звоняць нашынівы зернем звонкім, залатым! (Бяд.)

Правапіс часціц

Часціцы бы(б), ж(жа) пішуцца асобна: прыехаў бы, напісала б, казаў жа, купіла ж.

У спалучэннях амаль што, пакуль што, толькі што, хіба што кожнае слова пішацца асобна.

Часціца такі пішацца ад слоў асобна: хлопец такі ўмее працаваць, дзяўчына такі добра спявае. Як постфікс -такі пішацца праз злучок пасля дзеясловаў: расказваў-такі, прыйшла-такі, а таксама ў складзе слоў: зноў-такі, усё-такі, даволі-такі, нарэшце-такі.

Пішуцца праз злучок у няпэўных займенніках і прыслоўях і тыя часціцы, якія сталі марфемамі слова: прыстаўка абы- (абы-хто, абы-дзе) і постфікс -небудзь (хто-небудзь, дзе-небудзь). Калі яны аддзяляюцца ад займеннікаў і прыслоўяў прыназоўнікамі ці часціцай ж, то пішуцца асобна: абы з кім, абы ў каго, хто ж небудзь, каго ж небудзь.

Як постфікс сьці (-сь) пішацца са словамі заўсёды разам: хтосьці (хтось), дзесьці (дзесь).

Значэнне і ўжыванне часціцы не

Часціца не—адмоўная. Яна ўжываецца:

1) у адмоўпых сказах: Ідзе зямля ў новы век, не супыніць зямлі. (Луж.);

2) пры супрацьпастаўленні: Верабей птушка зусім не шкодная, як думаюць некаторыя, а карысная. (В. В.);

3) пры адмоўным параўнанні: То не гул завірухі мяцежнай І не рокаты ўпартага мора,гэта Неман разліўся бязмежна па грудзях Беларусь прасторнай. (Тр.);

4) пры адмоўным адказе на пытанне: «Другіх пытанняў не будзе?» «Не!» (К-с)

Часціца не можа мець сцвярджальнае значэнне:

1) калі ўжываецца ў сказах з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с) Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? (К-с);

2) калі паўтараецца двойчы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Я проста не мог не пісаць пра палескую прыроду. (I. М.);

3) калі спалучаецца з часціцамі амаль, ледзь, чуць і з падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: У гэты вечар ледзь не ў кожнай хаце гаварылі пра падзеі ў полі. (Ι. Μ.) Юля не траціла надзеі паспець, пакуль не развіднела, у вёску... (Сач.);

4) калі ўжываецца ў сказах са словамі нельга, немагчыма: Не верыць ім нельга. (Шам.)

Значэнне і ўжыванне часціцы ні

Часціца ні мае адмоўнае значэнне ў пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Толькі ўперад і ўперад, ні кроку назад! (А. К ), а таксама ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў родным склоне: Веска яшчэ спала нідзе ні агеньчыка. (Acin.)

Для ўзмацпення адмаўлення часціца ні ўжываецца:

1) у сказах з адмоўем не ці словамі няма, нельга, немагчыма: Зрабілася ціха, ніхто не сказаў ні слова. (В. Б.) Пельга забываць пра чалавека ні на адну хвіліну. (Шам.);

2) у ролі злучніка і пры аднародных членах сказа: Мядзведзь не баіцца ні снегу, ні марозу, ні голаду.

Часціца ні можа мець сцвярджальнае зпачэпне з адценнем узмацнення, калі спалучаецца з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, хто б ні, што б ні, дзе б ні, дзе ні, куды ні, куды б ні і інш.: Дзе б я ні быў, што б ні рабіў,на поўначы, на ўсходзе,край, дзе радзіўся, дзе любіў, з вачэй маіх не сходзіць. (Ал.)

Са значэннем няпэўнасці, узмацнення часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах: ні рыба ні мяса, ні жывы ні мёртвы, ні свет ні зара, ні прайсці ні праехаць, ні ўзад ні ўперад.

3 а ў в а г а. Патрэбна адрозніваць спалучэнні не раз 'шмат разоў' і Hi разу 'ніколі'; не адзін 'шмат, некалькі' і ні адзін 'ніхто': Не раз мы ўспамінаем школьныя гады (шмат разоў). Hi разу не прапусцілі заняткаў (ніколі). Не адзін дзень ішоў снег (шмат дзён). Hi адзін не адважыўся пераплысці раку (ніхто).

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.