Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт



Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.

Беларуская графіка ўключае неабходныя знакі і сродкі, з дапамогай якіх можна чляніць вусную мову на словы і абазначаць яе гукі на пісьме. У мове дзейнічаюць фанетычныя заканамернасці (аканне, асіміляцыйныя змены зычных і інш.), пад уздзеяннем якіх пэўны гук у слове, аказаўшыся ў выніку словаўтварэння або словазмянення ў іншай фанетычнай пазіцыі, можа прыкметна змяніцца. I калі дакладна перадаваць гучанне мовы на пісьме, некаторыя словы страцяць выразнасць сваіх састаўных частак (марфем), сэнсавую сувязь з роднаснымі словамі і акажуцца цяжкімі для ўспрымання і разумення, як, напрыклад, словы аччыніць (адчыніць), рэшчык (рэзчык), матакрос (мотакрос), паткаччык (падкатчык). Таму ў практыцы пісьма замацаваліся і дзейнічаюць строгія правілы напісання як цэлага слова, так і пэўных яго марфем для таго, каб дакладна адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць выразнасць граматычных форм і нязменнасць некаторых марфем слова. Выпрацоўкай і ўсталяваннем такіх правапіспых правіл і займаецца арфаграфія.

Беларуская арфаграфія вырашае задачу стварэння сістэмы правіл, якія б не супярэчылі заканамернасцям фанетыкі беларускай мовы і асноўным нормам літаратурнага вымаўлення, адпавядалі б жывым законам яе граматычнага ладу і адлюстроўвалі формазмяненне часцін мовы.

Сучасная беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае правілы, заснаваныя як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах.

Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.

Сутнасць фанетычнага прынцыпу заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад.Марфалагічны прынцып заключаецца ў тым, што правілы, заснаваныя на ім, патрабуюць аднолькавага напісання пэўнай марфемы слова (кораня, прыстаўкі, суфікса) ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення.

Алфавіт — гэта сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятай паслядоўнасці. Тэрмін "алфавіт" паходзіць з назваў першых літар у грэчаскім алфавіце — альфа і бэта (новагрэч. віта).Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 34 літар, кожная з якіх выступае ў чатырох варыянтах — вялікая і малая, друкаваная ірукапісная:

Літары ў алфавіце размяшчаюцца без уліку ўласцівасцей абазначаных імі гукаў. Парадак размяшчэння літар носіць умоўны характар і не стварае якой-небудзь строгай сістэмы. Так, першая літара абазначае галосны гук, наступныя — групу зычных, пасля зноў паміж зычнымі знаходзяцца літары для абазначэння галосных, і ў канцы — зноў група літар, што абазначаюць галосныя. Толькі ў размяшчэнні літар зычных гукаў выяўляецца пэўная заканамернасць: спачатку ідзе група літар звонкіх зычных: б, г, д, дж, дз, ж, з, а далей, у канцы, стаяць літары глухіх: к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш.

У беларускую графічную сістэму, акрамя літар, уваходзіць яшчэ шэраг іншых знакаў і сродкаў: апостраф, злучок, знак націску, параграф, знакі прыпынку і інш.

 

 

5. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова – асноўная адзінка лексічнай сістэмы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнні слова. Спосабы ўзнікнення новых значэнняў слова. Амонімы і іх тыпы. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Сінонімы. Антонімы. Паронімы

Лексiка-сукупнасць слоу пэунай мовы. Раздзел мовазнауства, якi вывучае слоунiавы склад мовы-лексiку, называецца лексiкалогiяй. Лексiчнае значэнне слова-яго змест,адлюсраванне у слове той або iншай з'явы рэчаicнасцi (прадмета, якасцi, дзеяння, стану):легенда-паданне пра пэуную асобу, гiстарычную падзею.Граматычнае значэнне удакладняе лексi- чнае i паказвае, што слова належыць да пэунай часцiны мовы, можа (цi не можа) змяняцца-скланяцца,спрагацца, можа (цi не можа)удзельнiчаць у словаутварэннi.Граматычныя значэнні існуюць у адзінстве з лексічным, бо яны напластоўваюцца на лексічнае значэнне, абапіраюцца на яго.

Суадноснасць лексічнага і граматычных значэнняў у розных часцін мовы неаднолькавая. Самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі) сумяшчаюць лексічнае і граматычнае значэнні. Для іх лексічныя значэнні – асноўныя, а граматычныя – спадарожныя. Службовыя часціны мовы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) маюць пераважна граматычнае значэнне, якое для іх з’яўляецца асноўным.

Граматычныя значэнні маюць свае сродкі і спосабы выражэння:

Канчаткі (імі выражаюцца значэнні роду, ліку і склону назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, займеннікаў: белы – белага; пасвятлелыя - пасвятлелых);

Формаўтваральныя афіксы (утвараюцца формы прошлага часу дзеясловаў (думаў, думала), формы трывання (запісаць - запісваць); формы стану (чытае кнігу – кніга чытаецца); формы вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў (белы-бялейшы, высока - вышэй));

Націск (насыпаць – насыпаць));

Чаргаванне гукаў (назваць – называць, выбраць – выбіраць);

Прыназоўнікі (склонавыя значэнні назоўнікаў выражаюцца спалучэннем прыназоўнікаў і канчаткаў, для нескланяльных назоўнікаў – толькі прыназоўнікаў: хадзіць па пакоі, ехаць у метро);

Інтанацыя (пры выказванні загаду граматычнае значэнне перадаецца ввыключна інтанацыяй: Стаяць! Пісаць!);

Дапаможныя словы (часціцы хай, няхай, бы, б – для выражэння граматычнага значэння загаднага і ўмоўнага ладу).

Граматычны сродак, як правіла, уваходзіць у склад граматычнай адзінкі, якой ён надае пэўнае граматычнае значэнне. Інакш кажучы, граматычны сродак афармляе граматычную адзінку па пэўнаму ўзору – граматычнай форме. Кожнае граматычнае значэнне абавязкова знаходзіць сваё ўвасабленне ў адпаведнай граматычнай форме. У залежнасці ад характару выражэння граматычнага сродку граматычныя адзінкі, у прыватнасці, словаформы, бываюць простымі, сінтэтычнымі,– калі граматычны сродак з’яўляецца састаўной часткай слова (канчаткі, суфіксы, прыстаўкі). Ёсць выпадкі, калі граматычныя значэнні выражаюцца больш складанымі, аналітычныміформамі, што складаюцца з двух кампанентаў (формы вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: здольны – больш здольны, самы здольны), формы будучага часу (буду шукаць), формы загаднага ладу (давай дапаможам). У некаторых выпадках граматычныя значэнні могуць быць выражаны суплетыўным спосабам, г.зн. формамі, якія маюць розныя карані: гаварыць – сказаць, чалавек – людзі, добры – лепшы.

У адной граматычнай форме адзін і той жа граматычны сродак нярэдка выражае некалькі граматычных значэнняў. Так, у граматычнай форме, прадстаўленай словаформай вясною, канчатак –ою выражае значэнні жаночага роду, адз. ліку, творнага склону. Адно і тое ж граматычнае значэнне можа знаходзіць некалькі сродкаў выражэння. Так, значэнне ўмоўнага ладу ў словаформе ішлі б выражана суфіксам л і часціцай б, і толькі так гэтыя два сродкі ў сукупнасці перадаюць граматычнае значэнне ўмоўнага ладу.

Лексічнае значэнне слова — гэта суаднесенасць гукавой абалонкі слова з тым ці іншым прадметам ці з'явай рэчаіснасці пры адзіным агульнанародным разуменні гэтай суаднесенасці.

У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з'явамі рэчаіснасці словы могуць ужывацца не толькі з прамымі значэннямі, а і з пераноснымі (або вытворна -намінатыўнымі).Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.

3 'ява поўнага супадзення ў гучанні розных па значэнні слоў называецца аманіміяй, а словы — амонімамі: тур 'першабытны дзікі бык' — тур 'этап гульні, спаборніцтваАмафоны — словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне. У сувязі з тым, што амафоны — такія словы, якія супадаюць у гучанні ў выніку дзеяння фанетычных законаў, іх яшчэ называюць фанетычнымі амонімамі. Узнікаюць амафоны пры аглушэнні канцавых звонкіх зычных: ёд — ётп, лёд — лётАмаформы — словы, якія супадаюць у гучанні ў адной або некалькіх граматычных формах. У сувязі з тым, што амаформы ўзнікаюць у выніку дзеяння марфалагічных законаў, іх яшчэ называюць марфалагічнымі амонімамі.

Сінонімы — гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Напрыклад, словы дужы — здаровы аднолькавыя па сэнсе.Антонімы — гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб'яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак: праўда — хлусня.

 

6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы

Фразеалогія - гэта ўстойлівае, узнаўляльнае спалучэнне слоў, што складаецца не менш чым з двух кампанентаў, мае цэласны сэнс і выступае адным членам сказа: вадой не разальеш (вельмі дружныя, неразлучныя), абое рабое (аднолькавыя), язык прыкусіць (змоўкнуць). Фразеалагізм мае агульныя рысы са словам і словазлучэннем. Як і слова, фразеалагізм выражае адно паняцце, за ім замацавана пэўнае значэнне, ён ужываецца як гатовая моўная адзінка. Фразеалагізмы могуць быць мнагазначнымі, уступаць у сінанімічныя і антанімічныя адносіны. Са словазлучэннем фразеалагізм падобны толькі паводле сваёй шматкампанентнасці.

У фразеалогіі вывучаюць прыказкі і крылатыя выразы (афарызмы), якія ўжываюцца ў маўленні як гатовыя моўныя адзінкі.

Прыказка - трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам: хто не дбае, той нічога не мае; моцны статак чарадою, а людзі грамадою.

Крылатыя выразы (афарызмы) - гэта вобразныя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў: Дум не акуеш ланцугамі. (Я. Купала); Асадзі назад! (Я. Колас)

Фразеалагiзмы-устойлiвыя гатовыя спалучэннi слоу з адзiным,цэласным значэннем(нi слыху нi дыху).Да фразеалогii некаторыя вучоныя адносяць прыказкi,прымаукi,крылатыя словы i афарызмы.Прыказкi-кароткiя закончаныя выслоуi павучальнага зместу(сем разоу адмерай-адзiн раз адрэж). Прымаукi-вобразныя выслоуi,якiя характэрызуюць канкрэтныя з'явы рэчаiснасцii вызначаюцца сiнтаксiчнай незакончанасцю(нi к сялу нi к гораду).Крылатыя словы i афарызмы-трапныя яркiя выразы або цытаты з творау вядомых грамадскiх дзеячау,вучоных,пiсьменнiкау(каб сонца засланiць-вушэй аслiных мала).

ФРАЗЕАЛОГІЯ (ад грэч. phrasis– выраз, зварот, logos– вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў.
ФРАЗЕАЛОГІЯ (ад грэч. phrasis– выраз, зварот, logos– вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. КЛАСІФІКАЦЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ ЗВАРОТАЎ

ПРЫСЛОЎНЫЯ (на злом галавы, хоць гвалт крычы, як нямазанае кола, душа ў душу); ВЫКЛІЧНІКАВЫЯ (бадай цябе чорт, каб цябе качкі стапталі, каб цябе сарочка не чапала);СЕМАНТЫЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ В.У. ВінаградаваСТЫЛІСТЫЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎФразеалагізмы паводле іх функцыянальна-стылявой афарбоўкі падзяляюцца на:функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі: кніжныя: альфа і амега, дамоклаў меч, яблык разладу; размоўныя: белая варона, закідаць вуду, табаку важыць, хадзіць на задніх лапках, да сівых валасоў; прастамоўныя: блёкату наеўся, бяльмо на воку, як аблупленага;функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем: белая пляма, глядзець у корань, лебядзіная песня; не за гарамі.Паводле ПАХОДЖАННЯ фразеалагізмы падзяляюцца:1) спрадвечна беларускія: а) агульнаславянскія: бабіна лета, закрануць за жывое, з галавы да пят; б) агульнаўсходнеславянскія: (агарод гарадзіць, за царом гарохам, ламаць коп'і; в) уласнабеларускія: на горкі яблык, цыганскае сонца, на ваду брахаць;МНАГАЗНАЧНАСЦЬ, ВАРЫЯНТНАСЦЬ, СІНАНІМІЧНАСЦЬ, АНТАНІМІЧНАСЦЬ І АМАНІМІЧНАСЦЬ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ Пераважная большасць полісемантычных фразеалагізмаў, у адрозненне ад слоў, характарызуецца стылістычнай аднароднасцю, маналітнасцю іх стылістычнага значэння, тая ці іншая канатацыя звычайна ахоплівае ўсе іх значэнні:сабакам сена касіць АМАНІМІЯ ў цэлым не тыповая для фразеалогіі. Калі ў лексікалогіі нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і аманімічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка.
Нярэдка амонімамі лічаць мнагазначныя фразеалагізмы, калі яны маюць неаднолькавыя катэгарыяльныя значэнні, напрыклад, назоўнікавае і прыметнікавае.Лоб у лоб 'насустрач адзін аднаму' (прыслоўнае ),'зусім аднолькавыя сілай і ростам' (прыметнікавае). ВАРЫЯНТНАСЦЬ – здольнасць аднаго і таго ж фразеалагізма выступаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных у любым кантэксце.Чорная кошка прабегла – чорны кот прабег.Насіць камень за пазухай – трымаць камень за пазухай – хаваць камень за пазухай.ЛЕКСІЧНЫЯ варыянты – слоўна-кампанентныя разнавіднасці фразеалагізма: гуляць (жартаваць з агнём), дзесятая (сёмая) вада на кісялі, адлягло ад душы (сэрца).МАРФАЛАГІЧНЫЯ варыянты – гэта разнавіднасці склонавых, лікавых і іншых формаў аднаго з фразеалагічных кампанентаў: есці вачамі (-ыма), лаві вецер (ветру) у полі, гнуць спіну (спіны).ФАНЕТЫЧНЫЯ варыянты адрозніваюцца якім-небудзь гукам, нязначнымі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго з кампанентаў: шэрая (шарая гадзіна), на лбе (лобе) не напісана.АКЦЭНТНЫЯ варыянты адрозніваюцца месцам націска аднаго з фразеалагічных кампанентаў: зАтычка (затЫчка) ва ўсе дзіркі, плЯскаць (пляскАць) языком.Антанімія ў фразеалогіі – рэдкая з'ява. Фразеалагізмы-антонімы – гэта выразы з палярна супрацьлеглым значэннем. Фразеалагізмы выступаюць як антонімы толькі пры ўмове, што яны маюць як супрацьлеглае значэнне, так і аднолькавую спалучальнасць са словамі свабоднага ўжывання. Цяжкі на пад'ём – лёгкі на пад'ём.Іграць першую скрыпку – іграць другую скрыпку.Блакітная кроў – чорная костка.Пальчыкі абліжаш – хоць на сабаку вылі.ФРАЗЕАГРАФІЯ – раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання фразеалагічных слоўнікаў, а таксама іх апісаннем і характарыстыкай.

7. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Марфемная будова слова. Аснова слова і канчатак. Корань і афіксальныя марфемы

Марфема – найменшая значымая частка

слоў і словаформ Марфема – адзінка двухпланавая, надзеленая і формай, і значэннем. Яна істотна адрозніваецца ад фанемы, якая не мае значэння. Наяўнасцю значэння марфема адрозніваецца і ад складу: марфемнае чляненнне слова звычайна не супадае з яго чляненнем на склады (параўн.: до-мік, ру-чка, вы-ву-чыць). Марфема адрозніваецца ад слова і ад сказа: 1) слова і сказ (у адрозненне ад марфемы) не мінімальныя значымыя адзінкі мовы; 2) марфема рэалізуе сваё значэнне толькі ў слове; 3) месцазнаходжанне марфемы ў слове строга фіксавана, тады як словы свабодна перастаўляюцца ў межах

сказа (параўн.: Ціха шуміць стары лес. – Стары лес шуміць ціха. Шуміць ціха лес стары і г.д. і параход – нерастаноўка немагчыма; няма слова хадапар); 4)

марфемы ўзнаўляюцца моўцам як гатовыя адзінкі і не ствараюцца новыя падчас маўлення, у той час як сказы (а таксама многія словы – аказіянальныя і

патэнцыянальныя) адносяцца да ліку адзінак, якія ствараюцца моўцам у працэсе маўлення.

Марфема – гэта абагульненая адзінка, якая ў канкрэтных словах і словаформах бывае прадстаўлена сваімі разнавіднасцямі – морфамі. Морф

гэтак жа суадносіцца з марфемай, як гук з фанемай, словаформа са словам. Розныя морфы, якія прадстаўляюць ад і тую ж марфему, называюцца аламорфамі Марфема – гэта клас аламорфаў. Пры суаднесенасці аламорфаў да адной і той жа марфемы неабходна ўлічваць: 1) тоеснасць значэння; 2) фармальнае падабенства з улікам усіх відазмяненняў; 3) несустракаемасць аламорфаў у аднолькавым марфемным акружэнні. Калі хоць бы адна з названых прымет адсутнічае, морфы не з’яўляюцца аламорфамі. Параўн.: бераг-Ш і бераг-у (назоўнік і дзеяслоў цяперашняга часу) – нятоесныя значэнні; ід-у – іш-л-і – пры тоесным значэнні адсутнічае фармальная блізкасць. Морфы, якія з’яўляюцца фармальна блізкімі і тоеснымі па значэнні і сустракаюцца ў аднолькавым марфемным акружэнні, называюцца варыянтамі марфем. Параўн.: кніг-ай і кніг-аю (Т. скл. адз. лік), дзіц-я – дзіц-ё (Н. скл. адз. лік). Сярод марфем функцыянальна супрацьпастаўляюцца карані і афіксы, якія адрозніваюцца па пэўных прыметах. Корань – цэнтральны і абавязковы элемент марфемнай структуры слова, афікс – перыферыйны і факультатыўны (няма

слоў без кораня, затое мноства слоў без афіксаў: паліто, авія, дзе, або і інш.). Корань заўсёды надзелены значэннем, афікс, у прыватнасці інтэрфікс, – не мае.

Карані вылічваюцца тысячамі, і іх пералік адкрыт для папаўнення новымі марфемамі (працэс утварэння новых слоў з’яўляецца бесперапынным); афіксаў

жа значна менш, іх спісак закрыты. Каранёвыя марфемы звычайна не замацаваны за словамі пэўнай часціны мовы: сіні, сінець, сінява і г.д. Афіксы ж

звычайна характарызуюць слова пэўнай часціны мовы: малад-осць, свеж-асць;спява-ць, мы-ць, шы-ць; дзед-аў, бацьк-аў і г.д.. Каранёвыя марфемы ў сярэднім

даўжэйшыя, чым афіксальныя

Марфемы ўтвараюць сістэму, асобы ўзровень мовы, які вывучаецца спецыяльнай лінгвістычнай дысцыплінай – марфемікай. Марфеміка: 1. Сістэма марфем мовы, г.зн. яе найменшых значымых

адзінак (каранёў, афіксаў). 2. Раздзел навукі аб мове, які вывучае сістэму марфем мовы і марфемную

структуру слоў (словаформ). Асноўным аб’ектам марфемікі з’яўляецца марфема як кампанент структуры слова (словаформы). Цэнтральнае паняцце марфемікі – члянімасць. Задачы марфемнага аналізу слова заключаецца ў наступным: высветліць, ці члянімае дадзенае слова, вызначыць межы марфем у слове, выявіць функцыянальныя сувязі паміж кампанентамі марфемнай структуры слова. Пры апісанні марфемнага ладу мовы ў цэлым даследуюцца асаблівасці значэння марфем, іх фармальная струтура, агульныя заканамернасці і функцыянавання марфем у складзе слоў (словаформ). Марфеміка дазваляе атрымацькаштоўныя звесткі адносна структуры

слова, якая выкарыстоўваецца пры словаўтваральным і марфемным аналізе.

Марфемная структура слова – сістэмна ўпарадкаванае адзінства ягозначымых элементаў (марфем і камбінацый марфем). Марфемная структура слова ўстанаўліваецца ў выніку працэдуры марфемнага члянення, якаяскладаецца з двух аперацый: 1) аддзяленне асновы ад флексій шляхам

параўнання словаформ дадзенага слова; 2) устанаўленне суадносін марфем у аснове шляхам параўнання роднасных слоў. Цэнтрам асновы з’яўляецца корань, да якога ў пэўнай паслядоўнасці далучаюцца словаўтваральныя афіксы. Парадак спалучальнасці марфем у аснове абумоўлены логікай разгортвання словаўтваральнага ланцужка, у які ўваходзіць аналізуемае слова: настаўніца =

настаўніц(а) <–– настаў-нік <–– настаў(л)-я(ць). Для абазначэння сістэмных сувязей паміж марфемамі ў слове Р.В. Вінакур прапанаваў выкарыстоўваць

дужкавы запіс: {[(настаў-)-нік]-ніц} –а. Марфемную структуру слова неабходна адрозніваць ад словаўтваральнай структуры, паколькі: 1) слова, ненадзеленае словаўтваральнай структурай (г.зн.

невытворныя: тут, год і інш.), маюць пэўна абазначаную марфемную структуру, гэта так званыя аднамарфемныя словы; 2) словаўтваральная

структура – гэта структура асновы слова, тады як важнейшым у марфемнай

структуры з’яўляецца проціпастаўленне асновы і флексіі; флексія разам з асновай з’яўляецца адным з галоўных элементаў марфемнай структуры; 3) у

адрозненне ад марфемнай структуры словаўтваральная структура слова адлюстроўвае толькі апошняе звяно словаўтваральнага ланцужка

(хітраватасць <–– хітрават-ы), паказваючы толькі суадноснасць утваральнайбазы і словаўтваральнага фарманта. У марфемнай структуры слова на працягу развіцця мовы могуць адбывацца розныя змены:

1) апрошчанне – ператварэнне члянімай асновы ў нечлянімую; абед (гіст. аб-ед), сталіца (гіст. стал-іц-а), рубель (гіст. руб-ель); 2) перараскладанне – змяненне марфемных межаў у слове; напрыклад, у назоўніку снеданне гістарычна вычлянялася прыстаўка сн-, корань –ед-, суфіксы –а-, -нн-. Зараз слова членіцца інакш: вычляняецца корань снеда-, суфікс –нн-; зменшылася колькасць марфем. 3) ускладненне (або рэкампазіцыя) – выдзяленне афіксальных марфем у

межах раней нечлянімых асновах: кам-едыj-а, ком-ік, кам-ічн-ы, кам-ізм; эга-іст, эга-ізм; 4) дэкарэляцыя – змяненне функцыянальнай значымасці марфем:

напрыклад, у назоўніку летам (Т. скл., адз. лік) –ам з’яўляецца канчаткам, а ў прыслоўі летам – словаўтваральным суфіксам.Корань – марфема, якая з’яўляецца цэнтральным элементам ў марфемнай структуры слова і прадвызначае яго лексічнае значэнне; агульная частка роднасных (аднакаранёвых) слоў: вясна, вясновы, вясенні, па-вясенняму.

Корань называюць яшчэ асноўным сэнсавым і структурным стрыжнем слова; слоў без кораня не бывае. Значэнне кораня заўсёды агульнае, яно выводзіцца з

раду аднакаранёвых слоў. Корань у розных словах пэўнага словаўтваральнага раду можа некалькі

відазмяняцца ў выніку пазіцыйных або гістарычных чаргаванняў тых фанем, якія ўваходзяць у яго склад: зямля – наземны, насіць – нашу, сад– садзіць–

саджу, сесці – сяду, сядзіш, сеў і г.д.

Карані бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя карані могуць ужывацца як у спалучэнні са словаўтваральнымі афіксамі: дамашні, жыццё,

уверсе, так і без іх, самі па сабе, утвараючы аснову слова: дом, жыць, верх. Звязаныя карані ніколі не раўняюцца аснове слова, заўсёды ўжываюцца ў

спалучэнні са словаўтваральнымі афіксамі: абуць, разуць, вуліца, завулак, замок, замкнуць. Шмат звязаных каранёў з’явілася ў выніку асваення

запазычанай лексікі: агітаваць, агітацыя, агітую; дыктант, дыктаваць, дыктую. Звязаныя карані называюцца радыксоідамі (ад лац. radix ‘корань’ і

грэч. –oid ‘падобны’). Адны звязаныя карані свабодна спалучаюцца з рознымі словаўтваральнымі афіксамі, другія – толькі з адным якім-небудзь афіксам, г.зн.

яны Канчатак– найбольш ужывальная разнавіднасць словазменныхмарфем. Служыць для сувязі адной словаформы з іншымі словамі і словаформамі: новая кніга (дапасаванне), пісаць пісьмо (кіраванне), кніга

ляжыць (каардынацыя). Пры дапамозе канчаткаў утвараюцца не новыя словы, а граматычныя (сінтаксічныя) формы аднаго і таго ж слова. Таму канчаткі, як правіла, – формаўтваральныя(словазменныя) сродкі мовы, і гэта адрознівае іх ад іншых службовых марфем – прэфіксаў, суфіксаў, постфіксаў. Канчаткі ўжываюцца на канцы слова і замыкаюць яго марфемны рад, за выключэннем слоў, у склад якіх уваходзяць постфіксы тыпу шт-о-небудзь, к-аму-сьці

(няпэўныя займеннікі), мы-ю-ся – мы-е- цца, вуч-ыш-ся (зваротныя асабовыя дзеясловы), складаных і састаўных лічэбнікаў васьм-і-дзесяц-і, пяцц-ю-ст-амі,

ст-о дваццаць-Ш пяць-Ш, а таксама складаных назоўнікаў тыпу музей-Ш-кватэр-а, у якіх назіраецца некалькі дыстантна размешчаных канчаткаў.

Канчаткі не ўваходзяць у аснову слова і не дапаўняюць яго лексічнага значэння. Канчаткі ўжываюцца толькі ў тых словах, у тым ліку і нулявыя (матэрыяльна нявыражаныя), якія маюць формы словазмянення (скланяюцца або спрагаюцца): назоўніках, прыметніках, лічэбніках, займенніках і дзеясловах. Канчаткі служаць сродкам выражэння цэлага набору граматычных

значэнняў: ‘род + лік + склон’ (формы назоўнікаў, поўных прыметнікаў і дзеепрыметнікаў: сын Ш – сын-а, сын-у…, сястр-а – сястр-ы, сястр-ой…, дом-

Ш – дом-а, дом-е…, бел-ы – бел-ая, бел-ай…, спел-ы – спел-ая, спел-ага…);‘склон + род’ (формы лічэбнікаў тыпу дв-а – дзв-е, аб-о-дв-а – аб-е-дзв-е); ‘род

+ лік’ (формы кароткіх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, а таксама дзеясловаў прошлага часу: міл Ш, міл-а, міл-ы; чытаў- Ш, чытал-а, чытал-і); ‘асоба + лік

(формы цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу дзеясловаў: ід-у, ідз-еш, ід-уць; ідзі Ш, ідзі-це).

У запазычаных нязменных словах тыпу філе, метро, паліто, таксі, радыё, хакі, міні канчатак адсутнічае. Не ўжываюцца канчаткі ў прыслоўях,

безасабова-прэдыкатыўных слова, дзеепрыслоўях, інфінітывах (неазначальнай форме дзеяслова), мадальных, службовых словах (за выключэннем звязак), у выклічніках і гукапераймальных словах.

У некаторых назоўніках канчатак можа выступаць як сінкрэтычная марфема – форма- словаўтваральная адначасова; параўн.: ліс- Ш – ліс-а

Аснова – абавязковы і пастаянны (нязменны па значэнні і структуры) элемент марфемнай структуры слова, які з’яўляецца сродкам выражэння

лексічнага значэння. У зменных словах аснова супрацьпастаўлена флектыўным (словазменным) афіксам як пераменнаму кампаненту слова, які выражае яго граматычнае значэнне: сасн-а, піш-у, памы-л-і-ся. У нязменных словах тыпу хакі, тут, міні аснова раўняецца слову. Пастаяннасць асновы базуецца на захаванні ва ўсіх словаформах адной лексемы аднолькавага складу намінатыўна

значымых марфем (каранёвых або афіксальных). Што датычыць нязначымых марфем, то яны пры змяненні слова могуць з’яўляцца ці знікаць: піса-ць, але
піш-у, каза-ць, але каж-у. Такое чыста фармальнае вар’іраванне канца асновы не парушае яе тоеснасці. Часам пры словазмяненні выкарыстоўваюцца

рознакаранёвыя (або суплетыўныя; ад лац. suppleo ‘узнаўляю’) асновы: чалавек – людз-і, добр-ы – леп-ш-ы, я – мян-е, м-ы – н-ас, іс-ці – ішо-ў, іш-лі.

У большасці слоў аснова ўяўляе сабой комплекс непасрэдна звязаных паміж сабой марфем. Асновы зваротных дзеясловаў, няпэўных займеннікаў і

складаных лічэбнікаў раздзяляюцца флексіямі (канчаткамі) і называюцца перарывістымі: вучы(ц)ца, хт(о)небудзь, шт(о)сьці, шасц(ю)дзесяцц(ю).

Важнейшымі характарыстыкамі асновы з’яўляюцца яе

члянімасць/нечлянімасць і вытворнасць/ невытворнасць.

Нечлянімыя асновы раўняюцца кораню: том- Ш, нов-ы, пе-ць, дзе. Члянімыя асновы ўяўляюць сабой спалучэнне кораня (каранёў) з адным ці

некалькімі словаўтваральнымі афіксамі: томік- Ш, новеньк-і, спява-ць, дзе-небудзь, сін-е-зялён-ы. Невытворныя асновы, як правіла, з’яўляюцца

нечлянімымі, г.зн. раўняюцца кораню: дом- Ш, жы-ць. Невытворныя, але члянімыя асновы ўяўляюць сабой спалучэнне кораня з інтэрфіксальнай марфемай: піс-а-ць, чыт-а-ць, люб-і-ць, а часам і з намінатыўна значымым афіксам: раз-у-ць, вул-іц-а.

Вытворныя асновы па форме і значэнні матываваны іншымі (утваральнымі) асновамі; звычайна яны ’яўляюцца члянімымі: дом-ік (параўн.:

дом), люб-оў ( параўн.: любіць). Параўн., аднак: сінь (<–– сіні), маг (<––магнітафон), спец (ß спецыяліст) – асновы такіх слоў вытворныя, але нечлянімыя.

Афікс(ад лац. affixus ’прымацаваны’) – службовая марфема (супрацьпастаўляецца кораню). У слове афіксы групуюцца вакол кораня,утвараючы перыфірыйныя элементы марфемнай структуры слова.

Па сваёй функцыі афіксы падзяляюцца на: 1) якія выконваюць намінатыўную функцыю (г.зн. называюць тыя ці іншыя пазамоўныя з’явы – прадметы, прыметы, дзеянне і інш.); 2) якія выконваюць структурна-

злучальную функцыю ў слове (словаформе). Сярод намінатыўна значымых афіксаў адрозніваюць словаўтваральныя афіксы і канчаткі. Першыя служаць

для ўтварэння слоў: прамова <–– мова, вучыцца <–– вучыць; другія – для ўтварэння граматычных форм аднаго і таго ж слова: мов-а, мов-ы, -мов-е, мов-у,

мов-ай (-аю), -мов-е; вучы-ць, вучы-ў, вучы-л-і, вуч-у… . Афіксы, надзеленыя злучальнай функцыяй, называюцца інтэрфіксамі (або злучальнымі

марфемамі). Яны выкарыстоўваюцца для сувязі суседніх марфем як у словаўтварэнні: паравоз, часопіс, так і ў словазмяненні: цяляты, мацеры,

плямёны. Суфікс(ад лац. suffixus ‘прымацаваны’) – афіксальная марфема, размешчаная ў слове пасля кораня ці пасля іншага суфікса: маўк-лів-ы, маўк-

лів-асць, мысл-енн-е, мысл-і-цель. Адрозніваюць словаўтваральныя і словазменныя суфіксы. Словаўтваральныя суфіксы (ці дэрывацыйныя)

з’яўляюцца як самастойным сродкам словаўтварэння, так і састаўной часткай комплекснага словаўтваральнага фарманта (прэфіксальна-суфіксальны, суфіксальна-постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальный, суфіксальна-складаны спосабы словаўтварэння, а таксама складанне з

суфіксацыяй, зрашчэнне з суфіксацыяй, скарачэнне з суфіксацыяй).
Постфікс –афікс, размешчаны ў слове пасля ўсіх марфем, уключаючы флексію: мыц-ца, мыю-ся, мые-цца, хто-небудзь, хто-сьці, хто-сь і г.д. Постфіксы, як правіла ,

выкарыстоўваюцца пры словаўтварэнні.
Прэфікс-словаўтваральны афікс, размешчаны ў слове перад коранем: падзагаловак,

дайграць, нядоўга ці перад другім прэфіксам: пры-за-думацца. ультрафіялеґеўданавукоґвы; 2) не аказваюць уплыву на форму спалучальнасці з імі марфем (за выключэннем арфаграфічных змен): падгрупа, неглыбокі, няяснасны; 3) звычайна выражаюць мадыфікацыйнае значэнне, нязначна ўдакладняючы ці змяняючы семантыку ўтваральнага слова; смелы → нясмелы,сістэмны → бессістэмны, горад → прыгарад.

Далучэнне прэфікса ніколі не змяняе часціну мовы, да якой адносіцца ўтваральнае слова: жыць – пражыць, глыбокі – неглыбокі, загаловак –

падзагаловак. У мове не бывае нулявых прэфіксаў (у адрозненне ад суфіксаў). У беларускай мове прэфіксы з’яўляюцца самастойным сродкам словаўтварэння, а таксама ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых слоў у спалучэнні з іншымі словаўтваральнымі афіксамі (суфіксамі, постфіксамі) і пры складанні

Прэфіксальна-постфіксальны спосаб утварэння – афіксальны спосаб утварэння дзеясловаў, калі ў якасці словаўтваральнага фарманта выкарыстоўваецца функцыянальнае адзінства прэфікса і постфікса: спаць → выспацца, ляцець →зляцецца, страляць → адстраляцца, пісаць → адпісацца,

ляжаць → вылежацца, думаць → задумацца.

 

 

8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў

Марфемы-прыстаука,суфiкс,корань,канчатак.Словаутварэнне-раздзел навукi аб мове,у якiм вывучаюцца будова слоу i спосабы iх утварэння.Марфалагi чнае словаутварэнне(у вынiку спалучэння марфем):суфiксальнае (бярозабярэз-нiк);прыставачны (бегчы-пера-бегчы);прыставачна-суфiксальны (акно -пад-акон-нiк);бяссуфiкснае (белы-бель).Складанне:асноваскладанне (белагрывы);словаскладанне(малавядомы);асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфiкса (зернепагрузчык).Марфалагiчна-сiнтаксiчнае-пераход слоу з адной часцiны мовы у другую.Семантычнае утварэнне слова у вынiку набыцця iм i ншага значэння (край).

Словы могуць змяняць лексічнае і граматычнае значэнні, набываць іншую сінтаксічную функцыю і пераходзіць у іншы лексіка-граматычны разрад. Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую (субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, адвербіялізацыя, нумералізацыя, прэпазіцыяналізацыя і інш.) разглядаецца звычайна як адзін са спосабаў словаўтварэння.

Субстантывацыя – пераход прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, прыслоўяў і інш. часцін мовы ў назоўнікі (Хворага перавезлі у шпіталь; дазорны, сувязны, ляснічы, паляўнічы, чайная, пасяўная, лепшае, новае; яна ў значэнні 'дзяўчына', 'жанчына': паміж усіх прыкмеціў незабыўную яе; два ў значэнні 'два чалавекі': Першыя два выйшлі на дарогу; заўтра ў такім выразе, як наша светлае заўтра).

Ад’ектывацыя – пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі: салдат, паранены куляй — паранены салдат.

Пранаміналізацыя – пераход у займеннікі – адзначаецца ў тых словах, значэнне якіх траціць канкрэтны характар і набывае характар агульнага ўказання: вас чакае адзін чалавек, дзе слова адзін мае значэнне няпэўнага займенніка 'нейкі', 'якісьці’.

Пераход у лічэбнікі (нумералізацыя) можа адбывацца тады, калі слова набывае колькаснае значэнне: лес рук, мірыяды зорак, дзе лес— 'мноства', мірыяды — 'незлічонае мноства', хаця, безумоўна, ні слова лес, ні слова мірыяды яшчэ не сталі лічэбнікамі, а толькі наблізіліся да іх па сэнсу.

Пераходу ў прыслоўе (адвербіялізацыя) падвержаны назоўнікі (страх у значэнні ‘вельмі’: страх люблю гэту кніжку), формы дзеясловаў — дзеепрыслоўі (ідучы ўспомніла, што казаў бацька) і некаторыя іншыя часціны мовы.

Паўназначныя словы, страчваючы сваё лексічнае значэнне, могуць пераходзіць у службовыя словы і ў часціцы. Так, напрыклад, назоўнікі, дзеясловы і прыслоўі пе-раходзяць у прыназоўнікі: шляхам, дзякуючы, вакол; займеннікі і прыслоўі пераходзяць у часціцы: сядзіць сабе на беразе; проста не ведаеш, што і адказаць; прыслоўі і часціцы —у злучнікі: раз, хоць; дзеясловы – у звязкі: брыгадзір с т аў аграномам, дзе стаў — звязка.

Паўназначныя словы могуць пераходзіць у мадальныя словы: сам, відаць, далёкі (мадальнае слова відаць паходзіць ад дзеяслова) і ў выклічнікі: чорт!, шабаш!

Словаўтварэнне.

Словаўтварэнне - гэта утварэнне новых слоў на базе існуючых у мове.

Пры марфемным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца з дапамогай

а) суфіксаў (суфіксальны спосаб): берагчы - бераж-лів-ы, сон -

сон-н-ы;

б) прыставак (прыставачны спосаб): мераць - ад-мераць, дзед -

пра-дзед;

в) прыставак і суфіксаў адначасова (прыставачна-суфіксальны спосаб): бераг - пры-бярэж-н-ы, лес - уз-лес-ак;

г) без далучэння суфіксаў (бяссуфіксны спосаб): плакаць - плач, чырвоны - чырвань.

Да немарфемных спосабаў адносяць

а) асноваскладанне: краявід, жалезабетон;

б) асноваскладанне з суфіксацыяй: аднаасобны, зернеўборачны;

в) словаскладанне: школа-інтэрнат, мімаволі; абрэвіяцыя: МАЗ, ААН, медсястра.

Марфолага-сінтаксічны спосаб - пераход адной часціны мовы ў другую: хворы чалавек - хворы выздаравеў, рабочы дзень - рабочы працуе.

Лексіка-семантычны спосаб - пераасэнсаванне семантыкі слова: журавель (птушка) - журавель (прыстасаванне для пад`ёму з калодзежа), гасцінец (дарога) - гасцінец (падарунак).

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.