Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх



Пабочнымі наз. словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае свае адносіны да таго, пра што ён паведамляе: Сення, мабыць, вельмі холадна на дварэ. Пабочныя сказы не з’яўляюцца членамі сказа, не выражаюць граматычнай сувязі са словамі ў сказе і маюць розныя значэнні. Адносіны да выказвання можна выразіць таксама пры дапамозе пабочных сказаў. Значэнне пабочных сказаў адпавядае значэнню пабочных слоў. Рэчка, як нам здавалася, пачынала мялець. Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы, як правіла, выдзяляюцца невялікімі інтанацыйнымі паўзамі, паніжаным тонам і больш хуткім тэмпам маўлення, а на пісьме—коскамі. Пабочныя катэгорыі самастойна ў мове не ўжываюцца.Пабочныя словы могуць выражаць розныя значэнні: розная ступень ўпэўненасць(безумоўна, канешне, мабыць, здаецца), розныя пачуцці (калі ласка, на радасць, на жаль, на дзіва). Злучнікі а, і не аддзяляюцца коскай ад наступнага пабочнага слова (словазлучэння), калі яны ўтвараюць з ім адно сэнсавае цэлае. У такім выпадку пабочнае слова апусціць ці пераставіць на іншае месца ў сказе немагчыма. Калі пабочнае слова, пры якім стаяць злучнікі можна апусціць ці пераставіць у іншае месца ў сказе, то коска паміж злучнікам і пабочным словам ставіцца абавязкова. Некаторыя словы могуць выступаць як у ролі члена сказа ці сродка сувязі ў сказе, так і ў ролі пабочнага слова: Чаму ж,аднак, Алесю сёння не спіцца? (пабочнае слова); Восеньскае сонца свяціла ярка, аднак ужо так не грэла, як улетку. (сродак сувязі). Узмацняльная часціца нават у ролі пабочнага слова не выступае і коскамі не выдзяляецца.

 

50. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх. Да пабочных адзінак прымыкаюць устаўныя канструкцыі. Яны ўтрымліваюць дадатковыя заўвагі, удакладненні і тлумачэнні, на пісьме выдзяляюцца працяжнікамі або бяруцца ў дужкі: У летні поўдзень—была спёка—выходзіць рой, снуе высока. Партызанскі лагер! Дзеці былі ў захапленні ад такога адкрыцця (ім здавалася, што натрапілі яны на лагер выпадкова).

 

 

46. Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей. Дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем маюць удакладняльнае значэнне і заўсёды адасабляюцца. Такія дапаўненні паказваюць на ўключэнне ў лік ці выключэнне прадмета ці з’явы з ліку іншых або на замяшчэнне яго: На свеце усё знойдзеш, апрача бацькі і маці.Дапаўненне з прыназоўнікам замест не адасабляецца, калі прыназоўнік не мае значэння “за”. Адасабляюцца ўдакладняльныя спалучэнні, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад і інш. Яны надаюць ўдакладненню сэнсавае адценне выдзяляльнасці, узмацняльнасці: Многія, асабліва мужчыны, так і не вярнуліся з вайны. Калі словы асабліва, нават, пераважна не маюць удакладняльнага значэння, перад імі коска не ставіцца:Лес быў пераважна хваёвы.

Адасобленыя акалічнасці абазначаюць дадатковае дзеянне ў адносінах да другога (асноўнага) дзеяння, якое выражана дзеясловам-выказнікам, і адказваюць на пытанні як? якім чынам? калі? і інш. На пісьме аддзяляюцца коскамі. Заўсёды адасабляецца акалічнасць са значэннем уступкі, калі яна выражана назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на. Зварот з прыназоўнікам нягледзячы на можа не адасабляцца толькі ў тым выпадку, калі ён стаіць пасля дзеяслова-выказніка. Не адасабляюцца: 1) адзіночныя прыслоўі, якія стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння, а гэта значыць адказваюць на пытанне як? Такія дзеепрыслоі звычайна стаяць у канцы сказа. 2) фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі.

 

47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).

Адасабленне—гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні: Пакрытыя тоўстым пластом снегу, галіны дрэў гнуліся да самай зямлі. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выраж. Адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, а таксама прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі. Яны могуць стаяць перад назоўнікам, які паясняюць, або пасля яго: Над зялёным лугам, усыпаным рознымі кветкамі, гулі пчолы.Адасобленыя недапас. азначэнні часцей выраж. назоўнікамі ва ўскосных склонах або спалучэннем назоўнікаў і колькасных лічэбнікаў. Яны могуць стаяць перад паяснёным назоўнікам або пасля яго: Жанчына, гадоў пад сорак пяць, прыязна паглядзела на мяне. Заўсёды выдзяляюцца коскамі: 1) адасобленыя азначэнні, калі яны стаяць пасля паяснёнага назоўніка. 2) дапас і недапас адасобленыя азначэнні, якія адносяцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе). Азначэнні, якія стаяць перад паяснёным назоўнікам, адасабляюцца ў наст. выпадках: 1) калі яны маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны ці ўступкі: Мокрыя ад дажджу, пліты настыла блішчэлі пад нізкім вераснёўскім сонцам. 2)калі паміж азначэннем, якое паясняе дзейнік, і гэтым дзейнікам стаіць выказнік: Ахінутыя інеем, прыгіналіся да самай зямлі кусты малінніку і парэчак.

Адасобленыя прыдаткі выраж. адзіночнымі назоўнікамі і назоўнікамі з паясняльнымі словамі. Прыдатак, які мае пры сабе паясняльныя словы, з’яўляецца развітым: Бывалі дзеці ў Белавежы, зубрыным царстве на зямлі. У вусным маўленні адасобленыя прыдаткі аддзяляюцца паўзамі, а на пісьме—коскамі. Заўсёды адасабляюцца: 1) незалежна ад месца ў сказе развітыя і неразвітыя адзіночныя прыдаткі, якія адносяцца да асабовага займенніка:Яна, Валя, таксама любіла чытаць кнігі. 2) развітыя і адзіночныя прыдаткі, якія адносяцца да назоўніка (агульнага ці ўласнага) і стаяць пасля яго: Касцы, ваякі мірнай працы,выходзяць з косамі на пляцы. Перад уласным і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца, калі ён мае дадатковае акалічнаснае значэнне ўступкі або прычыны. Прыдатак адасабляецца, калі ён звязваецца з паяснёным назоўнікам словамі па прозвішчы (мянушцы, клічцы): Міхась, па мянушцы Барадаты, сядзеў на лаўцы свайго дзеда.Адасабляюцца прыдаткі: 1) са злучнікам як, калі яны маюць дадатковае адценне прычыны. 2) са злучнікам ці, або, калі прыдатак мае ўдакладняльнае значэнне.

 

48. Параўнальныя звароты (ПЗ) і знакі прыпынку пры іх. ПЗ наз. словы ці словазлучэнні, якія ўказваюць на падабенства адных прадметаў ці з’яў да другіх і ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў як, што, быццам, нібы, нібыта, як бы, як быццам: Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць. Могуць быць развітыя і неразвітыя. Неразвітыя ўключаюць у свой склад адно слова. Развітыя складаюцца з некалькіх слоў. У сказе ПЗ могуць выконваць ролю выказніка: бульба як арэхі.; акалічнасці, азначэння, прыдатка.На пісьме ПЗ выдзяляюцца коскамі незалежна ад іх месца ў сказе. Коска ставіцца перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае,як: Не хто іншы, як маці, так табе не параіць. ПЗ не выдзяляюцца коскамі: 1) калі яны ўваходзяць у склад выказніка: Галіны як крыжы. 2) ўжыты ў форме фразеалагізма са злучнікам як: біцца як рыба аб лёд, як гром з яснага неба, як у ваду глядзеў: Дожд ліў як з вядра…. 3) калі зварот са злучнікам як мае значэнне “у якасці”: У мястэчку бацька быў вядомы як выключны ювелірны майстар

52. Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх. У складаназлучаным сказе прэдыкатыўныя часткі звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў; у адных сказах прэдыкатыўныя часткі самастойныя, незалежныя адна ад адной: іх можна перастаўляць месцамі, і сэнс усяго сказа не зменіцца. Птушкі змоўклі, і перасталі трашчаць у траве конікі . І перасталі трашчаць у траве конікі, і птушкі змоўклі. У іншых сказах прэдыкатыўныя часткі адносна самастойныя. Маці села ў сёмым радзе, а я з дзядзькам Максімам – у васемнаццатым.

Паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе звычайна ставіцца коска: Ад птушыных песень лясы загудзелі, і лісце і травы ад росаў зардзелі. Калі часткі складаназлучанага сказа даволі развітыя і ўнутры іх ёсць шмат сваіх знакаў прыпынку, паміж імі ставіцца кропка з коскай: Перад сябрамі то распасціралася шырокае поле з парыжэлым іржэўнікам, то раптам зелянеў луг, і маленькая рэчка пятляла на ім, як быццам выбіраючы лепшае месца; а мясцінамі, як пад вялізны бухматы шацёр, поезд улятаў у лес. Працяжнік у складаназлучаным сказе ставіцца, калі другая частка паказвае нечаканы вынік, рэзкае супрацьпастаўленне ў адносінах да першай або паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей: Узмах – і плёснулася недзе на сярэдзіне [ракі] блясна. Коска не ставіцца: 1) калі спалучальныя часткі маюць форму намінатыўных, безасабовых, няпэўна-асабовых сказаў: Першыя гадзіны вялікай дарогі і першыя знаёмствы. 2) калі спалучальныя часткі маюць аднатыпную будову, пытальную або клічную інтанацыю: Куды ж ісці і што рабіць? 3) калі выказнік або яго звязка апушчаны ў другой частцы (бо яны ёсць у першай частцы): Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца. 4) калі ў першай частцы ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа, злучнік або часціца: Хутка ўжо запяюць раўчукі і жаўранкі ў небе зазвоняць.

 

53. Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі паміж імі. Складаназалежнымі наз. сказы, у якіх адна прэдыкатыўная частка (даданая) сінтаксічна падпарадкавана другой (галоўнай). Выразным паказчыкам гэтай залежнасці выступаюць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія знаходзяцца ў даданай частцы. Словы хто, які, чый, каторы, дзе, куды, адкуль, чаму, чаго, колькі, наколькі – функцыянуюць у сказах толькі як злучальныя словы.

Словы чым – тым, няхай (хай), раз, бо, таму што, каб, як быццам, хоць і інш. выступаюць у сказе толькі як злучнікі. Словы што, як, калі, чым, пакуль могуць быць і злучнікамі, і злучальнымі словамі. Віды даданых частак:

Па сінтаксічнай ролі ўказальнага слова: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя месца, спосабу дзеяння, меры і ступені, часу. Тое, што хвалявала вялікага, хвалюе і цябе (даданая дзейнікавая) .

Па пытанні, якое ставіцца ад галоўнай часткі да залежнай:параўнальныя, супастаўляльныя, акалічнасныя мэты, прычыны, умовы, уступкі і інш: Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці – нельга лепшага друга за песню знайсці (даданая акалічнасная ўступкі) . Часткі ў складаназалежным сказе звычайна аддзяляюцца коскамі. Калі даданая частка (або некалькі) стаіць перад галоўнай і нясе асноўную сэнсавую нагрузку, пасля яе ставіцца працяжнік: Хто ў грыбы хадзіў – ведае іх смак.

54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх. Падзяляюцца на дзве разнавіднасці: 1) з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак; 2) з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Пры сузалежным падпарадкаванні ўсе даданыя часткі непасрэдна залежаць ад агульнай для іх галоўнай часткі. Адрозніваюць:сузалежнае аднароднае (даданыя часткі паясняюць у галоўнай частцы адзін член сказа (або аднародныя члены сказа) у аднолькавых адносінах або адказваюць на адно і тое ж пытанне, якое ставіцца ад усёй галоўнай часткі: Двое рабочых, што неслі інструменты каморніка, і ляснік, які ішоў на крок ззаду ад яго, схаваліся ў другой вуліцы) і неаднароднае ( Калі даданыя часткі паясняюць адзін член сказа ў галоўнай частцы, але ў розных адносінах, або розныя члены сказа ці адказваюць на розныя пытанні: Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гаспадар на багацце сваіх ніў.) Пры паслядоўнымпадпарадкаванні кожная наступная даданая частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе. Адрозніваюць паслядоўнае аднатыпнае падпарадкаваннедаданых частак (калі тып усіх даданых частак той самы): Я слухала яго ўспаміны і думала, што нельга перашкаджаць чалавеку любіць тое, да чаго імкнецца яго душа. У сказе дзве даданыя дапаўняльныя часткі; і неаднатыпнае (разнатыпнае) падпарадкаванне даданых частак (калі тып даданых частак розны): Настаўнікі, якія насцярожана і зацікаўлена пазіралі за імі і не ведалі, як сябе паводзіць у гэтай няёмкай сітуацыі, пасля яе слоў таксама пачалі шчыра ўсміхацца і самі кінуліся віншаваць Уладзіміра Піліпавіча. У мове часта сустракаюцца складаназалежныя сказы, даданыя часткі якіх адначасова звязаны з галоўнай часткай і сузалежнай, і паслядоўнай сувяззю. Такое падпарадкаванне даданых частак называецца змешаным: Пад вечар, як сонейка схілілася блізка да захаду, Хмарка зайшла ў такі край, які непадобен быў да тых краёў, адкуль яна выбралася ў дарогу. У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі коска ставіцца паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі (або злучнікам і злучальным словам), калі пропуск даданай часткі (з другім злучнікам) не парушае агульнага сэнсу складаназалежнага сказа: Потым, як толькі самалёт прызямліўся, Алелька вываліўся з кабіны, падхапіўся і так ірвануў некуды ў кусты, што, як яго ні клікалі, як ні свісталі, не спыніўся . Калі пропуск даданай часткі парушае агульны сэнс складаназалежнага сказа, коска не ставіцца: Старшыня спадзяваўся, што калі не будзе дажджу, то калгас своечасова закончыць уборку збожжа . Калі ў складаназалежным сказе даданыя часткі звязваюцца паміж сабой пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ці, або, коска перад імі не ставіцца, калі пры дапамозе супастаўляльнага злучніка акоска ставіцца: Калі бачыш на водмелі напаўзанесенае пяском мокрае бервяно – адразу становіцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвірам і заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялікай бяды і пакуль іх не пакліча народ.

 

55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх. Наз. сказы, прэдыкатыўныя часткі ў якіх звязваюцца паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю пры дапамозе інтанацыі. Калі ў бяззлучнікавым сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці дзеяння, звычайна ставіцца коска: Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды.

Кропка з коскай ставіцца, калі прэдыкатыўныя часткі развітыя, маюць свае знакі прыпынку або не маюць цеснай сэнсавай сувязі: Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло.

Двукроп’е ставіцца: 1) калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можна ўставіць а іменна): Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. 2) калі ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (можна ўставіць словы бо, таму што): Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці. 3) калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў (бачу), што; і пачуў (чую), што; і адчуў (адчуваю), што: Аглянуўся: кусцікі згінулі ў процьме ночы. 4) калі другая частка змяшчае ў сабе прамое пытанне: Спрэчка пачалася нечакана: што смачней з усіх вядомых страў? Працяжнік ставіцца, калі: 1) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца хуткая змена падзей (можна ўставіць злучнік і): Раптам бліснула маланка – стала відна, як удзень. 2) у другой частцы паказваецца вынік, вывад, заключэнне з таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць злучнікі так што, таму): Прыйшло лета – няма калі спаць. 3) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца супастаўленне, якое падкрэсліваецца з асаблівай сілай (можна ўставіць злучнікі а, але): Каса не косіць – каса брые . Калі супастаўленне афармляецца суадноснымі словамі то не – гэта, то не – то і пад., то прэдыкатыўныя часткі раздзяляюцца коскай з працяжнікам: То не першая пароша запарошыла загон, – гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён. 4) змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай (можна ўставіць злучнікі як, быццам, як быццам): Камбайны ідуць – караблі плывуць; 5) у першай частцы паказваецца час ці ўмова дзеяння, якое адбываецца ці адбудзецца ў другой частцы (можна ўставіць злучнік калі – то): А пойдзе ў танец Галачка – пастой ды паглядзі.

6) у сказе выражаюцца далучальныя адносіны, другая частка пачынаецца словамі гэта, то, так, такі, вось што і інш.: Андрэй быў у добрым гуморы – гэта адразу кідалася ў вочы.

 


56. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. У складаных сказах з рознымі відамі сувязі можа быць самая разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю. Схематычна гэта можна паказаць так:

¹Сонца даўно ўзышло, але ²трымаўся змрок: ³промні губляліся ў тумане.

¹Разгацістая каліна, абмыўшы свае ягады-чырвань летнімі росамі, ірдзее здалёк бурштынам, схіліўшыся пад бярозкай; ²сарокі – вестуны зімы – матляюць сваёй стракатасцю на ўраджайных ³рабінах, дзе ад ягад аж гнецца сучча.

¹Дабрыня асвятляе душу, ²дабрыня – гэта стрыжань спрадвечны, ³на якім трымаецца чалавецтва, – і 4яна з’яднае людзей, нягледзячы ні на што.

У некаторых складаных сказах з рознымі відамі сувязі можна вылучыць асноўную (вызначальную) сувязь. Яна вылучаецца на мяжы структурна-семантычных блокаў (сэнсавага і структурнага аб’яднання прэдыкатыўных частак у адзіную цэласную групу). Мэта такога групавання прэдыкатыўных частак у складаным сказе з рознымі відамі сувязі прагматычная: зрабіць больш лёгкім успрыманне зместу сказа і правільна зразумець аўтарскую задуму ў адлюстраванні той ці іншай з’явы. Напрыклад: 1Тады наогул усё гэта Забесяддзе ляжала нечапанае, 2адна пракаветная пушча ды азёры пасярод балот, 3якія непрыкметна, год за годам, зацягвалі іх купінай; 4следам наступаў лес – чэзлыя сосенкі, 5якія гнала ў адну балоніну і 6якія доўга не маглі прастаяць на багне (пад купінамі была вада), але 7паступова балота храсла, высахла, і 8на ім выраслі магутныя хвоі (Чыгр.).

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых складаных сказах: складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых.


 

57. Сказы з простай мовай і знакі прыпынку ў іх. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:

1) калі простая мова запісваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе:Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем»

2) калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік: Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:–– Скажы што-небудзь!.. 3)калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе: У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»; 4)калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара ў залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі –– працяжнік, а пасля слоў аўтара –– або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам)«Сцяпанка, –– сказаў чалавек, –– ідзі пасядзі ў цяньку, ты стаміўся». 5) У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні; пры гэтым калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп’е і працяжнік: «Ведаеш, мама, каго я прывяла? –– весела сказала дачка і таемна прашаптала: –– Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў”.6) Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка. 7) Калі словы аўтара ідуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска (на месцы кропкі), а за гэтымі знакамі –– працяжнік. 8) Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або іншыя словы, спалучэнні слоў і нават сказы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе. 9) Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу) звычайна запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай.

10). Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе. 11) Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца.12) Цытаты, як і простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем.

 

58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай. Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перададзена не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад слоў аўтара. Параўнайце: Простая мова 1. – Скажыце, будзьце ласкавы, – зварачаўся настаўнік да некаторых сялян, – ці не ведаеце, дзе б тут знайсці каго з выганаўскіх? Ускосная мова 1. Настаўнік зварачаўся да некаторых сялян з запытаннем, ці не ведаюць яны, дзе знайсці каго з выганаўскіх.Канструкцыя з ускоснай мовай сінтаксічна ўтварае складаназалежны сказ, у якім галоўная частка – гэта словы аўтара (яны паказваюць, каму належыць выказванне), а даданая частка перадае змест чужой мовы.

Пры замене простай мовы ўскоснай трэба памятаць:

1)Асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама дзеяслоўныя формы 1-й і 2-й асобы перадаюцца да асобы аўтара, г.зн. замест я, ты выкарыстоўваецца ён, а часам той; замест мой – яго і г.д: “Я – сын будаўніка, – сказаў Карага, – і бацька мой – мужык”. Карага сказаў, што ён – сын будаўніка і бацька яго мужык.

2) Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., або часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў ці прыслоўяў у ролі злучальных слоў або часціцы ці ў ролі злучніка :“Чаму ж, патачка, ты так доўга не едзеш?” - зноў і зноў думае Сцёпка. Зноў і зноў думае Сцёпка, чаму тата так доўга не едзе. 3)Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, то яны апускаюцца ва ўскоснай мове. “ Ну, што чуваць?” – запытаўся Васіль. Васіль запытаўся, што чуваць. 4) Звароткі пры замене ПМ ускоснай або становяцца членам галоўнай часткі складаназалежнага сказа, або апускаюцца:“Цяпер, браце, наша свята!” – сказаў бацька Міколку. Бацька сказаў Міколку, што цяпер іх свята. 5)Звычайна не замяняецца ўскоснаю ПМ, у якой перадаюцца пераважна эмоцыі: “Вось табе і маеш…” – пакрывіўся Прыстром.

Няўласна-простая мова – гэта форма передачы чужой мовы, калі аўтар падае “ўнутраную мову” персанажа, зліваючы яе са сваёй: Ён стаяў і прыслухоўваўся, ці хаця ж дома яны.Няўласна-простая мова блізкая да простай: у ёй захоўваюцца лексічная і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, яго эмацыянальнасць і выразнасць. Аднак, як відаць з прыкладаў, няўласна-простая мова ў двукоссе не бярэцца.

 

59. Цытаты і знакі прыпынку ў іх. Цытата– гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з якога-небудзь твора, якую выкарыстоўваюць з мэтай падмацаваць, даказаць уласнае меркаванне або як ілюстрацыю.1) На пісьме цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе і афармляюцца, як сказы з нявыказанай простай мовай: “Служыць свайму народу ўсімі сіламі душы і сэрца”, – так усведамляў сваё прызначэнне Янка Купала. 2) Цытату можна ўвесці і з дапамогай пабочных слоў або складаназалежных сказаў (цытата або яе частка бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары): На думку У. Гніламёдава, “паэзія – душа народа і яго гісторыя”.

3) У двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.: Лодка тут не пройдзе, а пехатою таксама не прабрацца між плаўняў, бо ў іх – бяздонныя “вокны”.

4) Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.Будзь жа, век малады, Поўны светлымі днямі!Пралятайце, гады,Залатымі агнямі! —даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас Максіма Багдановіча.5)Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп'ем: Падкрэсліваючы ролю мовы ў выхаванні чалавека, Цётка пісала: "Роднае слова! 3 малых дзён мы чуем цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету ... табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць... "

60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў бел мове.Пунктуацыямае два асноўныя значэнні: 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання. У пісьмовым маўленні існуе 10 знакаў прыпынку: кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе. Сучасная беларуская пунктуацыя заснавана на трох прынцыпахграматычным, сэнсавым і інтанацыйным. Граматычныя знакі прыпынку абумоўлены будовай сказа, яго сінтаксісам. Да граматычных знакаў прыпынку адносяцца кропка ў канцы сказа, знакі прыпынку на мяжы паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа, дужкі для выдзялення ўстаўных канструкцый у простым сказе, знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, знакі прыпынку, якімі адасабляюцца развітыя прыдаткі ці азначэнні і інш. Сэнсавыя знакі прыпынку ставяцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае. Напрыклад: Плаваць больш – ён не мог, вада ўжо не вабіла (= без працяжніка: і плаваць больш не мог па нейкай прычыне, і вада ўжо не вабіла). Інтанацыйныя знакі выражаюць інтанацыю. Да іх адносяцца клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, шматкроп’е і інш. Напрыклад: Давядзецца горад наведаць... Купіць там што... Паглядзець.Граматычныя знакі прыпынку з’яўляюцца абавязковымі, а сэнсавыя і інтанацыйныя могуць быць факультатыўнымі, аўтарскімі.

 

 

39. Аднасастаўныя сказы і іх тыпы. Аднасастаўнымі называюцца сказы з адным галоўным членам, які ўмоўна суадносіцца з дзейнікам або выказнікам двухсастаўных сказаў.На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца 2 тыпы аднасастаўных сказаў: дзеяслоўныя(пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя сказы) і іменныя (намінатыўныя, вакатыўныя і генітыўныя сказы.)У пэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць моўцу ці яго суразмоўцу, таму галоўны член часцей выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку загаднага ладу: Слаўся ж, восень ты наша, дарамі багатымі, умалотам у гумнах і новымі хатамі.У няпэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць няпэўнай або невядомай асобе, таму галоўны член іх выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ладу, дзеясловам у форме множнага ліку прошлага часу: Стукаюць у дзверы; Ставілі другія рамы, мылі аконныя шыбы, варылі журавіны з ігрушамі, сушылі грыбыабагульнена-асабовых сказах дзеянне ў аднолькавай ступені адносіцца да любой асобы, да кожнага. Семантычнай асаблівасцю такіх сказаў з’яўляецца тое, што яны адлюстроўваюць жыццёвыя назіранні, вывады, абагульненыя суджэнні або засвоены калектыўны вопыт. Шануй і беражы сваіх крылатых сяброў, не чапай іх гнёздаў, не палохай маленькіх птушанят. У безасабовых сказах дзеянне або працэс ці стан адбываюцца самі па сабе, незалежна ад актыўнага дзеяча. Хоць усюды ціха, цёпла і ясна, але ўжо не вее тым жыццём, якое відаць вясною.

У інфінітыўных сказах выражаецца дзеянне, якое мае мадальнае значэнне магчымасці, немагчымасці, неабходнасці, пажаданасці і інш. Галоўны член у такіх сказах выражаецца незалежным інфінітывам: Здавалася: сонцу шчыраваць аж да самага захаду (Рыб.).У намінатыўных сказах сцвярджаецца наяўнасць, існаванне, быццё прадметаў ці з’яў. Галоўны член у іх выражаецца назоўнікам у форме назоўнага склону. Намінатыўныя сказы падзяляюцца на дзве разнавіднасці: быццёвыя (апісальныя): Світанне. Роўная стужка лясной дарогі і ўказальныя: А вось і пожня. Намінатыўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з аднаго галоўнага члена) і развітыя (развіваюцца дапасаванымі або недапасаванымі азначэннямі ці даданай азначальнай часткай. Заўвага. Назыўныя канструкцыі (намінатыўныя загалоўкі, словы-назвы) многія даследчыкі не лічаць сказамі, бо яны выконваюць функцыю называння прадмета без значэння быцця: Кавярня; Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.Вакатыўныя сказы па форме падобныя да зваротка, але адрозніваюцца ад яго сваёй функцыяй: яны выражаюць пачуцці, волевыяўленні, накіраваныя да асобы: Насустрач маці выбегла з-за ліп, у даматканай выцвілай кашулі. «Сыночак!..» – І ў тым крыку столькі было, што можа здрыгануцца і сцяна. Генітыўныя сказы характарызуюць прадмет у колькасных адносінах. Галоўны член у іх выражаны назоўнікам у форме роднага склону: А кветак, кветак! Якога толькі колеру не знойдзеш іх тут!.

 

38. Класіфікацыя простых сказаў. Простым наз. сказ, які змяшчае адну граматычную (прэдыкатыўную) аснову. Сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыўная адзінка сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае пэўную камунікацыйную функцыю. Па адносінах зместу да рэчаіснасці сказы бываюць сцвярджальныя: Незлічонымі краскамі стракацелі ўзмежкі і пожні. і адмоўныя: У тую незабыўную зіму, у самыя страшныя маразы дзеці ў школу не хадзілі. Па мэце выказваннясказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Сярод пытальных сказаў вылучаюцца наступныя разнавіднасці: уласна-пытальныя (патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне): «Ты, вавёрка, чаму на галіне грыбок сушыш сёння ў гаі ды ў сасонніку?» – «Дык апаў жа лісток, пажаўцелы лісток, затуманіць туман скора сонейка» ; пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне, таму што сваім зместам ужо нешта сцвярджаюць): І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?!,пытальна-пабуджальныя (формай пытання пабуджаюць да дзеяння): Чаго стаіш? (= ідзі!), Чаго маўчыш? (= адказвай!). Пабуджальныя сказы бываюць уласна-пабуджальныя(маюць канкрэтнага адрасата): Прысядзем, Міхаська, на хвілінку, адпачнем! і пажадальныя(пажаданне не скіравана да канкрэтнай асобы): Раскласці б цяпер агеньчык на палянцы, спячы скварку на лоўчыку! Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы сказы бываюць клічныя і няклічныя: Але як яны ігралі! Гэта трэба было чуць і бачыць. Па структурыпростыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя. Калі просты сказ складаецца толькі з дзейніка і выказніка або галоўнага члена аднасастаўнага сказа, ён неразвіты: Свеціць месяц; калі акрамя галоўных членаў сказа ёсць адзін даданы член сказа (ці некалькі), сказ развіты: Ярка свеціць месяц. У простым сказе можа апускацца ў стылістычных мэтах пэўны член сказа (галоўны ці даданы), у такім выпадку сказ разглядаецца як няпоўны: На школьным ганку пачуліся крокі, а потым – асцярожны стук у дзверы. Калі ў сказе ёсць аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа, параўнальныя звароты, устаўныя ці пабочныя канструкцыі, зваротак, сказ называецца ўскладненым.

37. Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Словазлучэнне – гэта мінімальнае сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці некалькіх самастойных слоў, якое выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях: цікавая кніга, будаваць дом, чытаць уважліва. Не з’яўляюцца ўласна словазлучэннямі:

1) спалучэнне дзейніка і выказніка (гэта прэдыкатыўнае словазлучэнне, якое характарызуецца мадальна-часавым планам): прыйшла вясна;

2) апісальныя формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: больш цяжкі;

3) прыназоўнікава-склонавыя формы назоўнікаў: нягледзячы на дождж;

4) аналітычныя формы дзеясловаў будучага складанага часу, умоўнага і загаднага ладу: будзем вучыцца, няхай вучацца, вучыліся б;

5) састаўныя колькасныя лічэбнікі: сорак два;

6) рады аднародных членаў сказа (хоць не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з гэтым): лёгкія і празрыстыя (хмаркі).

Паводле структуры словазлучэнні бываюць простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух паўназначных слоў, адно з якіх з’яўляецца галоўным кампанентам, а другое – залежным: зялёнае лісце, вучыцца старанна. Складаныя словазлучэнні складаюцца з трох і больш паўназначных слоў: прачытаць цікавую кнігу (= прачытаць кнігу, цікавую кнігу); высокія, разложыстыя дубы (= высокія дубы, разложыстыя дубы); Паводле звязнасці кампанентаў вылучаюцца свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. У свабодных словазлучэннях кожны з 8 кампанентаў функцыянуе ў ролі асобнага члена сказа. Чародкамі праляталі гракі, дзесьці крычалі гусі.У несвабодных словазлучэннях кампаненты аслабілі (або цалкам страцілі) сваё лексічнае значэнне і ў складзе сказа выступаюць у ролі аднаго члена сказа. Фразеалагічныя словазлучэнні не ствараюцца ў часе маўлення, яны бяруцца як гатовыя моўныя адзінкі. Калі ехалі назад, ён [Сяргей], змарыўшыся, пачаў кляваць на возе носам (= драмаць седзячы).

Паводле выражэння галоўнага кампанента словазлучэнні дзеляцца на іменныя (назоўнікавыя (субстантыўныя), прыметнікавыя (ад’ектыўныя), займеннікавыя (пранамінальныя), лічэбнікавыя (нумаратыўныя)): цёплае лета, шэры ад пылу, кожны з прысутных, трыццаць гадоў; дзеяслоўныя (дзеяслоў і яго формы – дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе): ехаць стоячы, пабялелы ад інею; адвербіяльныя (прыслоўе, катэгорыя стану): хораша ў лесе. Паводле граматычнага значэннявылучаюцца словазлучэнні з: а) аб’ектнымі адносінамі (указваюць на дзеянне і прадмет, на які накіравана дзеянне; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне дапаўнення): пасадзіць дрэва, купіць хлеба. б) азначальнымі (атрыбутыўнымі) адносінамі (указваюць на прадмет і яго прымету; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне азначэння): першы экзамен, зорнае неба. в) акалічнаснымі адносінамі (указваюць на дзеянне і яго прымету, прымету прыметы; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне акалічнасці): старанна вучыцца, ісці лугам. г) суб’ектнымі адносінамі (залежны кампанент абазначае ўтваральніка дзеяння або носьбіта адзнакі; пры трансфармацыі такое словазлучэнне ператвараецца ў сказ): загад рэктара (= рэктар загадаў). д) камплетыўнымі адносінамі (узнікаюць паміж кампанентамі ў сінтаксічна непадзельных словазлучэннях, калі залежны кампанент папаўняе недахоп інфармацыі, змешчанай у галоўным кампаненце): працаваць настаўнікам. Паводле разнавіднасцей сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі вылучаюцца словазлучэнні з дапасаваннем, кіраваннем і прымыканнем. Словазлучэнні вылучаюцца пры аналізе сказаў. Канкрэтная характарыстыка словазлучэння магчымая толькі ў сказе ці на аснове сказа.

 

36. Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў.

34. Агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс. Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Адзначаюцца вышэйшая, найвышэйшая ступені параўнання. Прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга? Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай? Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне. Прыслоўі са значэннем сумеснасці адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнанняякасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

 

12. Лексіка бел мовы паводле паходжання. Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Адны паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Другія беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Трэція адносяцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах. Гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя. Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаўчасу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы. Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі. Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне. Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй. Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі. Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

 

13. Лексіка бел мовы паводле сферы ўжывання. Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка (ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў) і лексіка абмежаванага выкарыстання (ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.) Агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.

 

16. Фразеалагічныя адзінкі бел мовы. Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм складаецца не менш як з двух слоў, але выражае адно паняцце,сэнсава ён непадзельны. Паводле сваей структуры фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне. Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі. Фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа. Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай. Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.

1. Гістарычныя этапы ўзнікнення і развіцця бел мовы. Роля статутаў у гісторыі бел мовы надзвычай высокая. Яны замацоўвалі лепш моўныя здабыткі канцэлярска-юрыдыч. пісьменства свайго часу. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўн. літ трыбунала, анты судоў, дыпламатыч. дакументаў. Арфаграфія ўсіх 3 статутаў хар-ца 2 асн. тэндэнцыі : уніфікацыя графікі, фанетызацыя правапісу. Багацці лексіч. матэрыялу са статутамі не можа параўнацца, не годзен іншы помнік старабел-га пісьменства. Спецыфіка іх лексікі вызнач. тым, што тут закранаюцца самыя разнастайныя бакі грамадскага, гаспадарчага і асабістага жыцця ўсіх сацыяльных слаеў тагачаснага грамадства. У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабеларускай лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзярж. і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам с\г культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.

 

 

3. Артыкуляцыйная хар-ка зычных гукаў.Гук—найдрабнейшы моўны элемент, моўная адзінка, якую мы вылучаем пры падзеле слова. Вылучаюць галосныя і зычныя гукі. Галосныя гукі складаюцца з голасу. Зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму або толькі з голасу.

Месца ўтварэння Губна-губныя Губна-зубныя Пярэдне-язычныя Сярэдне-язычныя Задне-язычныя
Спосаб утварэння Удзел голасу і шуму цв м цв м цв м м цв м
Змычныя Звонкія Глухія [б] [п] [б'] [п']     [д] [т]     [г] [к] [г'] [к']
Змычна-праходныя Санорныя [м] [м']     [л] [н] [л'] [н']      
Шчылінныя (фрыкатыўныя) Звонкія Глухія санорныя     [ў]       [з] [ж] [с] [ш]   [з'] [с']     [j']   [х]   [х']
Змычна-шчылінныя (афрыкаты) Звонкія Глухія       [ф] [в]   [ф'] [в'] [Z] [ž] [ц] [ч] [Z'] [ц']      
Дражычы (вібрант) санорны         [р]        

 

2. Паняцце пра гук. Галосныя гукі і літары ў бел. мове. Гук—найдрабнейшы моўны элемент, моўная адзінка, якую мы вылучаем пры падзеле слова. Вылучаюць галосныя і зычныя гукі. Галосныя гукі складаюцца з голасу. Зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму або толькі з голасу.

Пры вымаўленні галосных гукаў язык рухаецца ў двух напрамках:па гарызанталі і па вертыкалі. Па месцы ўтварэння галосныя падзяляюцца на пярэдні, сярэдні, задні рады. Паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на верзні, сярэдні і ніжні пад’ёмы. У залежнасці ад удзелу губ—лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя.

  рад
Пад’ём нелабіялізаваныя. лабіялізаваныя
  пярэдні сярэдні задні
Верхні і ы у
Сярэдні э   о
ніжні   а  

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.